Калекцыя чаканных акладаў на іконы і кнігі ВМСіБТ

Унікальны збор чаканных акладаў на кнігі і іконы, творы мясцовых "златакавалёў" XVIII - пачатку XX стагоддзяў (серабро і медныя сплавы, серабрэнне і залачэнне, чарненне; чаканка, "аброн", прасечка, гравіроўка). Іх стылістычныя, іканаграфічныя, тэхналагічныя асаблівасці прадстаўляюць сувязь мыслення майстроў-чаканшчыкаў з мясцовай Веткаўскай школай іканапісу. Так, для мясцовага стылю чаканкі характэрны рэалізм і вытанчанае майстэрства ў перадачы дэталяў, узнаўленне "цэлага свету". Павышаная выпукласць рэльефа суадносіцца з аб’ёмнасцю фігур, якая ўсё больш мела месца ў іканапісе.Блізкія працэсы спазнаюць архітэктурныя пабудовы, прычым сумаштабнасць "палатнага пісьма" ікон, прасторавыя эфекты знаходзяць у чаканцы адмысловыя спосабы перадачы прасторы. Адзінства пошукаў выяўляюць пейзажныя матывы іканапісу і майстэрства златакавалёў са спалучэннем рэалістычных і фантастычных матываў.

Багацце арнаменту імкнецца да арганічнага злучэння матываў розных стагоддзяў, якія сплятаюцца на аснове жывога рытму расліннага парастка.



Паглядзіце нашу фотагалерэю