Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Калекцыя службовых малюнкаў і прорысаў ВМСіБТ

Адзіны ў Беларусі збор службовых малюнкаў і прорысаў іканапісцаў XVII - пачатку XX стагоддзяў. Усе яны знойдзены ў нашым рэгіёне і характарызуюць фарміраванне і развіццё веткаўскай школы іканапісу. Аб яе існаванні сведчаць і вучнёўскія работы, і праўкі настаўнікаў. Самыя раннія - малюнкі XVII стагоддзя. Часам на лістах знаходзім подпісы майстроў ("Никитин иконника Холмогорца"), указанні крыніц ("С весма древняго", "высокогреческаго мастерства"), часта - скарочаныя абазначэнні памераў і прапорцый, складу фарбаў. Некаторыя ўзоры выкананыя ў старажытнай прабельнай і ў "новай" святлоценявой манеры, што нам гаворыць аб пошуках мясцовых майстроў і іх узаемадзеяннях з заходнімі імпульсамі ў беларускім іканапісе.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012-2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.