Калекцыя залачонай разьбы па дрэве ВМСіБТ

Мастацтва стварэння залачоных, выразаных з ліпы ківотаў наследуе традыцыі "беларускай рэзі навылётнай", якая ў XVII стагоддзі "заваявала" Маскву і вярнулася з майстрамі-рэзчыкамі на Ветку. Фальклорная сітуацыя кансервуе прыёмы і вобразы пры захаванні цудоўнай тэхнікі і жывога вобразнага пачуцця мастакоў. Вобраз райскага саду з яго сімвалічнымі раслінамі - яблыняй і вінаградам - застаецца дамінуючым у матывах разьбы, дапаўняецца ўлюбёнай на Ветцы буйной ружай. Ёсць узоры разьбы "пад кузнь", з імітацыяй багатай каванай работы. Таксама прадстаўляюць цікавасць ківоты-"домікі" з элементамі архітэктурнага аздаблення. Развіццё форм і вобразаў адбываецца ў непарыўнай сувязі з развіццём комплексу Чырвонага Кута ў яго мясцовых варыянтах.