Калекцыя самадзейных і прафесіянальных мастакоў ВМСіБТ

Адна з характэрных калекцый - жывапіс самадзейных і прафесіянальных мастакоў, звязаных з нашым рэгіёнам. Большая частка твораў - пейзажы. Істотную частку збору складаюць графічныя і жывапісныя работы заснавальніка музея - Ф.Р. Шклярава. Творы самадзейных мастакоў прадстаўляюць сабой шырокую гаму густаў і мастацкіх пераваг - ад так называемых "інсітных" вобразаў да прытрымлівання "класічнага" ўзору пейзажа. Бясспрэчнай вартасцю экспанатаў з’яўляецца не толькі шчырасць і адкрытасць большасці аўтараў, але і тое, што ў карцінах прадстаюць рэальныя мясціны, знаёмыя вобразы. Карціны набываюць вартасць паэтычных сведчанняў аб прыгажосці роднай зямлі.



Паглядзіце нашу фотагалерэю