Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Службовыя малюнкі і прорысы

Адзіны ў Беларусі збор службовых малюнкаў і прорысаў іканапісцаў XVII — п. XX ст. Усе яны знойдзены ў нашым рэгіёне і характарызуюць фарміраванне і развіццё веткаўскай школы іканапісу. Аб яе існаванні сведчаць і вучнёўскія работы, і праўкі настаўнікаў. Самыя раннія — малюнкі XVII ст. Часам на лістах знаходзім подпісы майстроў («Никитин иконника Холмогорца»), указанні крыніц («С весма древняго», «высокогреческаго мастерства»), часта — скарочаныя абазначэнні памераў і прапорцый, складу фарбаў. Некаторыя ўзоры выкананыя ў старажытнай прабельнай і ў «новай» святлоценявой манеры, што нам гаворыць аб пошуках мясцовых майстроў і іх узаемадзеяннях з заходнімі імпульсамі ў беларускім іканапісе.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.