Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Навіны

Лекцыя «Як пчол вадзіць і за пчоламі хадзіць...»

Бортнік на дрэве

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 20 кастрычніка (субота) 2018 г., 13:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к.

У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пройдзе ўнікальная лекцыя, прысвечаная рамёству з 1000-гадовай гісторыяй!

Чытаць далей

Новы сезон этна-вечарын. «Жаніцьба Коміна»

Веткаўскі музей распачынае сезон этна-вечарын!

Вечарына першая — «Жаніцьба Коміна».

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 13 кастрычніка (субота) 2018 г., 15:00 — 18:00
Кошт: 3 р. 00 к (у традыцыйных строях БЯСПЛАТНА)
Тэлефон для даведак: 8 029 335-06-00 — Пятро Міхайлавіч

Чытаць далей

Прэзентацыя зборніка «Дняпроўскі паром. Гісторыка-культурнае ўзаемадзеянне»

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 5 кастрычніка (пятніца) 2018 г., 15:00

Выйшаў у свет зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі «Дняпроўскі паром. Гісторыка-культурнае ўзаемадзеянне», якая праходзіла 26-27 красавіка ў Гомелі ў рамках праекта «Ад партнёрства мясцовых музеяў да шырокага трансгранічнага культурнага супрацоўніцтва».

Чытаць далей

План мерапрыемстваў на кастрычнік у філіяле Веткаўскага музея


Жаніцьба Коміна, 2017 г.

Спадарства! Кастрычнік — насычаны мерапрыемствамі месяц! Таму чакаем усіх на БЯСПЛАТНЫЯ экскурсіі (кожную нядзелю ў 10:00), майстар-класс, лекцыі прысвечаныя першай у Беларусі выставе бортніцтва, этна-вечарыну «Жаніцьба коміна», адкрыццё новай выставы «Чырвонае Евангелле» і інш.

Для самых маленькіх прапануем інтэрактыўны занятак «Пчолачкі гудуць, хатку будуюць...» (невялічкая лекцыя+квэст).
Інтэрактыўны занятак па папярэднім запісе: 8 (0232) 75-88-86, +375 (232) 75-88-86.

Чытаць далей

Змена кошту на ўваходныя білеты ў Веткаўскі музей

З 1 верасня 2018 г. у Веткаўскім музеі (г. Ветка, Красная плошча, 5) змяняюцца кошты на ўваходныя білеты.

Спіс змен:

  • Уваходны для школьнікаў — 1 р. 00 к. → 1 р. 50 к.
  • Уваходны для навучэнцаў каледжаў, тэхнікумаў і ВНУ — 1 р. 50 к. → 2 р. 00 к.
  • Уваходны для астатніх катэгорый наведвальнікаў — 2 р. 00 к. → 3 р. 00 к.

Чытаць далей

Дэлегацыя з Веткаўскага музея наведае Музей рускай іконы ў Таліне

У верасні 2018 г. дэлегацыя з Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава наведае Музей рускай іконы, які знаходзіцца ў Таліне (Эстонія). У рамках візіту, дырэктар музея — Галіна Рыгораўна Нячаева правядзе экскурсію на рускай мове па тэме «Веткаўская школа іканапісу».

Ветка — невялічкі гарадок на ўсходзе Беларусі, непадалёк ад межаў з Расіяй і Украінай. Ветка з цягам часу сфармавала свой непаўторны стыль іконнага пісьма, яго лёгка распазнаць сярод іншых стылей іканапісу.

Чытаць далей

Прэзентацыя дыска "Мужчынская традыцыя спеву"

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 30 чэрвеня (субота) 2018 года - 17:00

Кошт удзелу: 2 р. 00 к., для дзяцей - вольны ўваход

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

На прэзентацыі можна набыць дыск па спецыяльным кошце!

У межах праекта "Традыцыя" выйшаў унікальны СD мужчынскіх песень. На ім - запіcы аўтэнтычных ансамблевых і сольных спеваў, пераважна з палескіх вёсак, сабраныя вядомымі этнамузыколагамі ў 70-80-х гг. ХХ ст.

30 чэрвеня ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбудзецца прэзентацыя першага дыска з серыі "Мужчынская традыцыя спеву".

Чытаць далей

Падаўжэнне выставы "Табе, маці, верацён кругаль, а мне, маці, палацён кубел"

Паважаныя наведвальнікі!

У сувязі з вялікай зацікаўленасцю экспанаванне выставы "Табе, маці, верацён кругаль, а мне, маці, палацён кубел" падаўжаецца да 28 чэрвеня 2018 года.

Чакаем Вас у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.

Мы працуем: аўторак-нядзеля з 10:00-18:00; выходны - панядзелак

Чытаць далей

Прэзентацыя праекта drewa.by

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 25 мая (пятніца) 2018 года - 18:00

Кошт удзелу: бясплатна

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

Беларусаў здаўна называюць драўляным народам, бо ўсё за што б ні ўзяцца ў жыцці ды гаспадарцы, то будзе зроблена пераважна з дрэва: дом, калыска, мэбля, посуд, дамавіна (труна)… Вялікую ўвагу людзі здаўна надавалі не толькі практычнай канструкцыі, але яшчэ эстэтычным і сімвалічным праявам. Як вельмі слушна заўважыў знакаміты даследчык традыцыі разьбянога дэкору Я.Р. Малікаў: "З дапамогай разбянога аздаблення заказчыкі і выканаўцы выказвалі свае мастацкія густы і светаўспрыманне, а таксама падсвядома адлюстроўвалі мастацкія традыцыі сваёй мясцовасці і часу. Творчае выкарыстанне гэтых традыцый было не толькі сродкам аздаблення жылля, але і яркім спосабам праяўлення ўласнай непаўторнасці і самаідэнтэфікацыі, што заўжды з’яўлялася важным аспектам у народнай культуры".

Чытаць далей

"Дзень Музеяў 2018" - "Дзень новых падзей!"

18 мая 2018 года з 9:00 да 18:00 Веткаўскі музей запрашае ўсіх (г. Ветка, Красная пл., 5)

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава рады запрасіць усіх сваіх сяброў адсвяткаваць Міжнародны дзень музеяў разам. Толькі ў гэты дзень кожны зможа адкрыць любімы і добра знаёмы музей па-новаму. 2018 - юбілейны год для Веткаўскага музея. Нам 40 гадоў, таму мы пачынаем здзіўляць і радаваць навінкамі.

Толькі 18 мая ў Дзень музеяў у вас будзе магчымасць прыняць удзел у падзеях:

  • 11:30 - майстар-клас па пляценні традыцыйных паясоў на пальцах;
  • 13:00 - уражыстае адкрыццё Дзіцячага інтэрактыўнага праекта "Спазнай гісторыю рукамі" (адміністрацыйны будынак музея па адрасе Красная пл., 13, 1 паверх);
  • 15:00 і 16:00 - квэст "Шляхамі Шклярава";
  • 18:00 - беларускія народныя танцы перад разнымі варотамі музея.

"Дзень Музеяў 2018" - "Дзень новых падзей!"

Уваход вольны!

"Ноч Музеяў 2018" - "Ноч танцаў"

19 мая 2018 года з 18:00 да 24:00 чакаем усіх у філіяле Веткаўскага музея (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Штогод філіял Веткаўскага музея рады запрасіць жыхароў і гасцей горада Гомеля спасцігаць таямніцы традыцыйнай культуры менавіта ноччу.

Штогод супрацоўнікі музея выбіраюць і раскрываюць для наведвальнікаў нешта новае і ўнікальнае. На гэты раз тэма "Ночы Музеяў 2018" - ТАНЦЫ!

Штогод вакол будынка філіяла Веткаўскага музея збіраюцца ўнікальныя майстры-рамеснікі, каб падзяліцца частачкай свайго майстэрства на майстар-класах. Так будзе і сёння: кавальства, саломапляценне, традыцыйныя абрадавыя лялькі, ткацтва і шмат іншых цікавасцяў чакае Вас на інтэрактыўных пляцоўках.

Чытаць далей

Музейна-педагагічны занятак "Аз, букі, ведзі - глаголь дабро!"

15, 16 сакавіка (чацвер, пятніца) 2018 года вучні Гімназіі г. Веткі і сярэдняй школы №1 г. Веткі імя А.А. Грамыкі наведалі музейна-педагагічныя заняткі Школы старажытнай і сучаснай народнай культуры "Аз, букі, ведзі - глаголь дабро!", якая дзейнічае пры Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава з пачатку 1990-ых гадоў. На гэты раз для вучняў 2 "А", 3 "А", 3 "Б", 4 "А", 4 "Б" класаў СШ №1 і вучняў 5, 8 класаў Гімназіі былі наладжаны майстар-класы.

Чытаць далей

  • 1
  • 2

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.