Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Навіны

У прасторы дыялогу: Генадзь Лапацін - Варвара Грэцкая

Трымаю ў руках новую кнігу Генадзя Лапаціна, якая была выдадзена ў Гомелі ў лютым 2018 года: "К каждаму разгавору прыказка ё..." З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005-2012 гг. (У дзвюх частках).

Радуюся з'яўленню новай, вельмі патрэбнай кнігі. Дзякуючы ёй, можна глядзець на нашае жыццё, на сябе па-іншаму - адчуць яго вачыма, сэрцам і розумам Варвары Аляксандраўны Грэцкай, нашай знакамітай сучасніцы. Варвара Аляксандраўна нарадзілася ў 1925 годзе ў пасёлку Амяльное (непадалёк ад Старога Закружжа), а цяпер жыве ў Ветцы. Зараз няма ні Амяльнога, ні Старога Закружжа - зніклі ў часе Чарнобыльскай трагедыі. Радуюся яшчэ й таму, што давялося крыху дапамагчы ў працы над выданнем: быць карэктарам.

Чытаць далей

Міжнародны дзень роднай мовы

19 лютага 2018 г. у гімназіі г. Веткі, 21 лютага 2018 г. у сярэдняй школе №1 імя А.А. Грамыкі г. Веткі адбыліся святочныя сустрэчы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Яны былі наладжаны супрацоўнікамі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава і супрацоўнікамі Веткаўскай раённай бібліятэкі.

Вучні 8 класа гімназіі мелі магчымасць убачыць фільм Ларысы Шчыраковай, галоўны герой якога - незабыўны Міхась Басякоў, беларус, які нарадзіўся ў Расеі (так казаў ён) у 1965 г. у сям’і "самаходаў". "Самаходы" - беларусы, якія перасяляліся ў Сібір у 1880-1890-я гг., і сёння, жывучы там, кажуць па-беларуску. Здымкі фільма адбываліся ў асноўным на Серыкавай (Каменнай, Чортавай) гары каля пасёлка Чамярня Веткаўскага раёна ў 1911 г., у вёсцы Казацкія Балсуны, у школьных аўдыторыях.

Чытаць далей

Запрашаем на этна-вечарыну "Масленка"

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх 17 лютага (субота) 2018 года ў 15:00 на этна-вечарыну "Масленка".

Кошт уваходу: 2 р. 00 к.

Падчас вечарыны нас чакае:

  • Лекцыя "Беларуская Масленка" ад даследчыцы Алены Ляшкевіч (Мінск);
  • Традыцыйныя танцы пад гармонік;
  • Святочная вячэра з блінамі і выпечкай;
  • Традыцыйныя спевы.

Кожны ўдзельнік прыме ўдзел у збіванні масла ў маслабойцы і абавязкова паспрабуе хатняга масла з гарачымі блінамі.

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

Калядная сустрэча. Фотаспаваздача

Наўздагон за Калядамі і Шчодрамі фотападборка пра цудоўную сустрэчу ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Батлеечнае прадстаўленне "Цар Ірад", чарада калядных і шчадроўных песень, зімовыя вершы, успаміны... Калі б не час зачыняць філіялавы дзверы, не разыйшліся б. Спявалі б ды зычылі б адзін аднаму добрых спраў у Новым годзе.

Чытаць далей

Рэжым працы музея ў святочныя дні

Паважаныя наведвальнікі!

Рэжым працы ДУК "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава"

1, 2 і 7 студзеня (панядзелак, аўторак, нядзеля) 2018 года - ВЫХОДНЫ.

22 студзеня (панядзелак) 2018 года (за 2 студзеня 2018 года) - ПРАЦОЎНЫ з 9:00 - 18:00.

Варожбы ды танцы

Усе вечары ад Каляд да Вадохрышча забаранялася прасці, ткаць, вышываць і ўвогуле рабіць хатнюю работу. Галоўная праца на гэты час - гулянні. Як казалі нашы продкі, галоўнае - умей танчыць ды спяваць, а работу рабіць гора навучыць.

Чытаць далей

Кніжная сустрэча. Фотасправаздача

12 студзеня (пятніца) 2018 года ў фiлiяле Веткаўскага музея адбылося чарговае паседжанне дыялог-клуба "Мiжрэчча". Герой сустрэчы - загадчык фондаў музея, даследчык кнiжнай культуры Веткаўска-Старадубскага рэгiёна Святлана Лявонцьева. Яна, з першых часоў заснавання музея была адным з тых падзвiжнiкаў, якiя увесь свой малады iмпэт i пасiянарнасць звязалi са стварэннем "дома" - Веткаўскага музея. Пра гэта, уласна кажучы, размова i вялася. Пра музей, не як скарбонку рарытэтаў, хоць так можна ахарактарызаваць любую калекцыю: iканапiсную, кнiжную, узорна-ткацкую, разьбярскую, а як асяродак сустрэчы прадстаўнiкоу розных пакаленняў. Чалавек - асноўны аб'ект музейнай калекцыi. Калi музейная работа выходзiць за межы кабiнетаў i адбываецца ў плоскасці пошука ды экспедыцыйнай дзейнасцi, дык адбываюцца адкрыццi, падобныя тым, aб якiх так "смачна" апавядала Святлана Лявонцьева.

Чытаць далей

Дыялог-клуб "Міжрэчча". Калядная сустрэча

Калядная сустрэча. Афіша. Веткаўскі музей

Час Калядаў - час благаслаўлёны. Ён збірае і дахрысціянскую інтуіцыю аб аднаўленні светапарадка і хрысціянскае адкравенне аб Богу, які стаўся чалавекам, цалкам успрыняўшы чалавечую прыроду. Гэта думка рэфрэнам гучыць-паўтараецца ў каляднай паэзіі: "Хрыстос нарадзіўся на вашым двары", "у тым возеры Сам-Бог купаўся", "на той краваці Божая Маці". І бачыцца так, што ўсё гэта, самае большае, за тваім парогам. Хочаш праверыць - ідзі.

Таму сядзець па дамах такімі днямі, ці сваімі штодзённымі справамі займацца - дарма жыць увесь год. Вось і рашылi міжрэчаўцы сабрацца і падзяліцца: хто як сустрэў Святкi, колькі накалядаваў, што убачыў, чаму парадаваўся.

Чытаць далей

Дыялог-клуб "Міжрэчча". Кніжная сустрэча

Кніжная сустрэча. Афіша. Веткаўскі музей

Сустрэча, безумоўна, прысвечана 500-­годдзю выдання першай усходнеславянскай кнігі. Аднак, для Веткаўскага музея, кніжнае сховішча якога адно з самых буйных на Беларусі, гэта не проста добрая нагода пагутарыць аб урачыстасці. У музеі працуюць людзі, якiя разважаюць аб кнізе, як аб унікальным культурным феномене і аб кніжнай культуры, як традыцыі ўспрымання тэкста ў кантэксце жыцця.

Для сучаснага "посткн­іжнага" чалавека так­ая падзея, як выданне кнігі, знаходзіцца ў шэрагу звычайнасцяў. Ці адрознівалася ўспрыманне тэкста ў сярэднявечнага чалавека ад нашага і як мы адносімся да тэксту?

Чытаць далей

Выцінанка. Майстар-клас

Выцінанка майстар-клас. Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Запрашаем усіх ахвотных на майстар-клас па традыцыйных выцінанках ад знакамітай беларускай выцінаначніцы, сябра беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольгі Бабурынай!

Выцінанка (мясцовыя назвы выразанка, выстрыганка - ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Чытаць далей

  • 1
  • 2

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.