Навіны

Фестываль ткацтва "Кросенцы" у Неглюбцы

on .

28 жніўня 2016 года запрашаем прыхільнікаў беларускіх традыцый і нацыянальнай культуры на ўнікальнае свята ткацтва "Кросенцы" ў аг. Неглюбка Веткаўскага раёна.

Неглюбка - непаўторны куток Веткаўшчыны. Ручнікі, якія створаны мясцовымі ткачыхамі на драўляных кроснах, пабачылі ўвесь свет. На міжнародных выставах Нью-Йорка, Монрэаля, Токіа, Парыжа, Бруселя яны былі адзначаны залатымі медалямі, а амерыканскі Метраполітэн-музей прыдбаў іх для сваёй калекцыі.

"тКачаняты". Новы сезон

on .

Дзіцячая Школка традыцыйнага ткацтва "тКачаняты", што дзейнічае пры Філіяле Веткаўскага музея, распачала новы навучальны сезон.

У той час, як у сферы адукацыі самы разгар летніх канікулаў, залы Філіяла Веткаўскага музея збіраюць аматараў аднаго з самых старажытных рамёстваў на Беларусі - ткацтва. Ужо не адзін год Веткаўскі музей выконвае не толькі сваё асноўнае прызначэнне - збіранне і захаванне артэфактаў культуры, але і вядзе шырокую культурна-адукацыйную дзейнасць. Так, напрыклад, у музея існуе свая адукацыйная праграма "Аз, букі, ведзі - Глаголь дабро", зацверджаная Міністэрствам адукацыі. Ёсць там  і заняткі, прысвечаныя традыцыйнаму ткацтву. Але трэба рухацца далей! З 2015 года супрацоўнікамі музея, дзякуючы сабранай падчас экспедыцый навуковай базе, вядзецца стварэнне новай праграмы "Школка традыцыйнага ткацтва "тКачаняты".

Драўляныя цуды Барыса Васількова

on .

У майстэрні Філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі прэзентавалі міні-выставу майстра разьбы па дрэве Барыса Васількова.

Ужо не першы раз Веткаўскі музей гатовы радавацца і дзяліцца радасцю супрацоўніцтва з гэтым самабытным майстрам. Барыс Міхайлавіч стварае сапраўдныя народныя шэдэўры з кавалка дрэва. Сам ідзе ў лес, выбірае тое, што даспадобы, і адразу ж на месцы пачынае працу. Дома толькі даводзіць будучыя творы мастацтва да гатоўнасці. У мінулыя гады музей экспанаваў "Казку ў дрэве" і "Добрая лыжка да абеду" Барыса Міхайлавіча, і кожны раз як дзеці, так і дарослыя зачароўваліся яго "драўляным народам". У гэты раз тэма выставы была падказана ўжо самім Годам, а дакладней - яго сімвалам. Так, мартышка - сімвал 2016 года паводле ўсходняга календара. Якіх толькі прадстаўніц гэтага звярынага роду не знойдзеш сярод прац Барыса Васількова! Гэта і свавольныя мартышкі, што звісаюць з дрэваў, гэта і "разумныя", якія прымяраюць акуляры, і мартышкі-кавалі… Тут і цытаваць байкі часам можна: "Нечего на зеркало пенять, коли рожа крива". Многія прадстаўніцы з "мартышкінага царства" не проста ўпрыгожванні дэкору ці сувенір, а дастаткова ўтылітарная і прыгодная для выкарыстання рэч: лыжкі, салонкі, цукарніцы, скрынкі для аловачкаў.

"Стрэльная" экспедыцыя па Гомельска-Бранскім памежжы. ДЗЕНЬ ТРЭЦІ

on .

Дзень трэці: франтальная фіксацыя драўлянага дэкору і "хрэстаматыйныя" бабулі

Нарэшце дабраліся мы да крайняй кропкі нашай трохдзённай экспедыцыі – Гардзееўскі раён. Спачатку наведалі мясцовы Дом культуры, дзе пазнаёміліся з цікавымі, нават унікальнымі прыкладамі традыцыйнага тэкстылю гэтага рэгіёна. На жаль, над фіксацыяй мясцовасці і аўтарства гэтых рэчаў тут не надта турбуюцца. Але усё ж такі прыемна было чуць, што "гэта ж усё наша, з гэтых мест".

"Стрэльная" экспедыцыя па Гомельска-Бранскім памежжы. ДЗЕНЬ ДРУГІ

on .

Дзень другі: чатыры "Стралы" за адзін дзень

Раніца пачалася з фіксацыі драўлянай архітэктурнай разьбы ў вёсцы Верашчакі. Дамы, нібы паненкі, красаваліся адзін перад адным сваімі ўборамі. Аканіцы, вуглы, франтоны, вільчыкі дамоў – усё было па-майстэрску аздоблена, сфарміраваўшы свой адметны стыль. Пасля пачуліся галасы жанчын. Гэта, як аказалася, каля мясцовага Дома культуры распачалі вадзіць стрэльныя карагоды. Сярод жанчын у мясцовых строях выдзялялася групка дзяўчат – гасцей з падмаскоўя. За гонар было пазнаёміцца з Савельевай Нінай Міхайлаўнай, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам кафедры гісторыі рускай музыкі Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага. Упершыню на "Стралу" Ніна Міхайлаўна папала ў далёкім 1968 годзе і з таго часу штогод прыязджае назіраць за развіццём гэтага архаічнага абраду. "Так, мяняюцца напевы, некаторыя песні замяняюцца іншымі, мянецца нават структура абраду, але галоўнае, што абрад жыве", – кораценька падсумоўвае свае назіранні спадарыня Савельева.

"Стрэльная" экспедыцыя па Гомельска-Бранскім памежжы. ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

on .

Веткаўскі музей ужо з пачатку свайго існавання надаваў вяліку ўвагу экспедыцыйным вандроўкам. Напачатку гэта былі "паходы" па веткаўскіх вуліцах з мэтай збору інфармацыі пра "памяць" гісторыі. Пасля ўжо і шматлікія "неглюбскія" і "слабодскія" выезды. Сам жа заснавальнік Веткаўскага музея, Фёдар Рыгоравіч Шкляраў, быў вялікім аматарам выязджаць не толькі маляваць эцюды на прыродзе, але і папаўняць калекцыі музея. Да гэтага часу супрацоўнікі музея не здраджваюць традыцыі вядзення актыўнай палявой працы па зборы матэрыялаў.
 

Жыхары вёскі Стаўбун правялі адзін з самых старажытных і ўнікальных абрадаў на Беларусі – "Пахаванне Стралы"

on .

Веткаўшчына – адзін з самых багатых на "традыцыйныя цуды" рэгіён Беларусі: неглюбскія ручнікі ды народнае адзенне, драўляная архітэктурная разьба, іканапіс, чаканка, разныя залачоныя ківоты, шыццё бісерам ды жэмчугам, старажытныя рукапісы, архаічныя абрады і спевы… На шчасце, гэты рад можна працягваць да бясконцасці. Асаблівую ўвагу сярод абрадавай культуры рэгіёна прыцягвае да сябе традыцыя святкавання "Стралы", або, дакладней, "Ваджэння і пахавання Стралы".

19 чэрвеня - апошні дзень фотавыставы "Этнавандроўкі"

on .

На вуліцы лета, самы час вандраваць!

Але што рабіць, калі да адпачынку яшчэ далёка, фінансы "паюць рамансы", ды і маршрут яшчэ не абраны?

Філіял Веткаўскга музея ў такім разе прапануе "павандраваць" разам з фатографам і этнографам Аленай Ляшкевіч па традыцыйных абрадах і сакральных месцах Беларусі.

Міжнародная акцыя "Ноч Музеяў – 2016" прайшла ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

on .

Упершыню пускаць наведвальнікаў у музеі ноччу пачалі ў Германіі ў 1997 годзе, падчас правядзення акцыі "Доўгая ноч музеяў" (LangeNachtderMuseen). Кожны год дадзеная акцыя пашырае свае арэалы: да яе далучаюцца самыя розныя музеі, галерэі, выставачныя залы. На дадзены момант да ўдзелу ў акцыі далучылася каля паўсотні краін свету.

У Веткаўскім музеі гэта Ноч была ўжо пятай па ліку. Распачаўшы традыцыю сустракаць наведвальнікаў да позняй ночы ў 2012 годзе "Ноччу Цмока", супрацоўнікі музея кожны год імкнуцца здзівіць гледача нечым цікавым і незвычайным. Так, у 2016 годзе тэмай "Ночы Музеяў" былі абраны традыцыйныя рамёствы ("Таямніцы рамёстваў"). Таму кожная з выставачных залаў музея ("Душа по радужному мосту…", "Голоса ушедших деревень", "Жывое рамяство") была населена майстрамі, якія шчыра дзяліліся сваімі ведамі і навыкамі. Кожны, хто завітаў у залы музея, мог паспрабаваць свае сілы ў "бісернай справе", папрацаваць гэблікам, свярдзёлкам ды лучковай пілой, узяць у рукі чаўнок з кросен і стварыць свой непаўторны ўзор. Шматлікія майстар-класы былі праведзены і на інтэрактыўных пляцоўках звонку музея: абрадавыя тэкстыльныя лялькі, саломка, свістулька-чаротка, ткацтва паясоў, лапікавае шыццё і іншыя.

Запрашаем на "Этнавандроўкі" ў Гомелі ад Алены Ляшкевіч

on .

Адкрыццё выставы "ЭТНАВАНДРОЎКІ" і першая пасляВелікодная вечарына

4 мая (серада) а 18-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбудзецца прэзентацыя фотавыставы фалькларыста, журналіста, фотамастачкі і проста цудоўнага чалавека – Алены Ляшкевіч.

"Школка народных спеваў". Расклад заняткаў на красавік

on .

Кожны тыдзень, субота з 13:00 да 15:00, запрашаем на заняткі па традыцыйных народных спевах.

Месца правядзення:
Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. г. Гомель, плошча Леніна 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбылося "Гуканне вясны"

on .

"Вясна наша, Вясняначка…"

Сёлетняе веснавое надвор’е многім не дае спакою: то сонца, то снег, то дождж, то мароз, то яшчэ якое ліха… Толькі і чуеш, як людзі адзін аднаму скардзяцца на надвор’е і цяжка ўздыхаюць. Нашы ж мудрыя продкі, відаць, вялі больш актыўны і пазітыўны лад жыцця, бо не чакалі пакуль добрае надвор’е само "прыйдзе", а шматлікімі песнямі, карагодамі ды танцамі "гукалі вясну".

Традыцыйны лад у жыцці падтрымлівае і Веткаўскі музей. Ужо каторы год запар філіял Веткаўскага музея ў Гомелі арганізоўвае маштабную акцыю "Гукаем Вясну разам" для жыхароў і гасцей горада. 19 сакавіка пагукаць Вясну сабраліся сапраўдныя аматары традыцыйнай культуры. Сярод гасцей і ўдзельнікаў свята можна было сустрэць самых розных асоб: гэта моладзь і сталыя людзі, школьнікі з настаўнікамі і закаханыя парачкі, мамы з дзеткамі і бабулі з унучкамі. Карацей кажучы, было весела, бадзёра і шматлюдна.

26 сакавіка - першы занятак у "Школцы народных спеваў"

on .

26 сакавіка 2016 года (субота)
13:00 - 15:00
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (пл. Ленiна 4)
Тэма першых заняткаў - "Веснавыя спевы"
 
Гукаць Вясну на Гомельшчыне пачыналі з лютага і аж да траўня месяца (апошні раз Вясну "пелі" на Пахаванні Стралы). Падчас першага занятку асноўны ўхіл будзе зроблены на пастаноўку правільнага дыхання - гэта адзін з самых галоўных фактараў традыцыйнага спеву. Ад правільнага дыхання залежыць і моц гуку, і чысціня гуку, і фізічны стан выканаўцы!

Адкрыццё выставы "Шыццё як жыццё" у філіяле Веткаўскага музея

on .

11 сакавіка 2016 года ў філіяле Веткаўскага музея адкрылася новая выстава "Шыццё як жыццё". У апошні час, асабліва сярод гарадскога насельніцтва, адчуваецца тэндэнцыя звароту да ручной працы (Handmade). Нехта займаецца вязаннем, вышыўкай, бісерам, глінай, дэкупажам, пляценнем… Нехта ўсім і адразу.

Свой шлях у "рукадзельным жыцці" знайшла і гамяльчанка Святлана Георгіеўна Баразна. "Колькі сябе памятаю, увесь час нешта рабіла сваімі рукамі", – распавядае майстар. Святлана Георгіеўна – фармацэўт-правізар па адукацыі, на дадзены момант займае пасаду загадчыка адной з аптэк горада Гомеля. Аднак вялікую частку свайго жыцця яна прысвячае мастацтву лапікавага шыцця. "І вышывала, і вязала, нешта клеіла, пляла, але вось лапікавае шыццё з часам стала асноўным", – дзеліцца сваёй творчай гісторыяй Святлана Георгіеўна. Ужо 15 гадоў з-пад умелык рук майстра выходзяць цудоўныя падарункі для сваякоў і сяброў. У геаграфію шматлікіх "лапікавых цудаў" Святланы можна смела ўносіць не толькі блізкія да нас Расію, Украіну, Польшу, Літву,  але і Германію, Англію і нават Канаду ды Аўстралію.

У Філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пачынае дзейнічаць "Школка народных спеваў"

on .

Кожны тыдзень, субота з 13:00 да 15:00, запрашаем на заняткі па традыцыйных народных спевах.

Месца правядзення:
Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. г. Гомель, плошча Леніна 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Адкрыццё выставы "Хай будзе цвердзь пасярод вады ..."

on .

26 лютага ў філіяле Веткаўскага музея адкрылася персанальная выстава мастака-кераміста Аляксандра Наўгародскага. Асноўная ідэя выставы: мастак - творца Свету. Менавіта такім уяўляецца нам майстар, які з звычайнага бясформавага і безжыццёвага кавалка гліны можа стварыць усю касмалогію светабудовы: ад "маўклівых" -рыб пано да "галасістых" музычных інструментаў. Што тычыцца музыкі, то Аляксандр можа не толькі зрабіць "гуляючую" форму, але і па-майстэрску гуляць на створаных ім жа акарынах і флейтах. Мастацтва здабываць з "кавалка гліны" чароўныя мелодыі Аляксандр Наўгародскі прадэманстраваў падчас правядзення майстар-класу па вырабе глінянай свістулькі.

- Такімі свістулькі-акарынамі нашы продкі карысталіся здаўна. Праўда, часцей гэта насіла больш рытуальны характар, чым проста эстэтычны. Вось такімі птушачкамі-свістулькі маглі заклікаць вясну, імітуючы спевы птушак, - захоплена распавядае майстар, працуючы з кавалкам пакуль яшчэ "безгалосай" гліны.

Адкрыццё выставы "Евангелле. Кніга на ўсе часы"

on .

З такой назвай 5 лютага 2016 года адкрылася ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніціва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава выстава, прысвечаная Кнізе кніг. Менавіта так называюць Евангелле.

Мабыць, няма ў свеце больш ніякай іншай кнігі, якая выклікае столькі ж запалу, спрэчак, тлумачэнняў. Ва ўсе часы яна магічна прыцягвала да сябе тысячы і тысячы чалавечых душ, якія імкнуліся да спазнання ісціны. На кожным этапе свайго жыцця мы зноў і зноў вяртаемся да гэтых тэкстаў, спрабуючы зразумець філасофскую глыбіню, мудрасць, зняволеныя ў іншасказальнай мове. Кнігі евангелістаў поўныя афарызмаў, выслоўяў, якія і сёння жывуць у нашых прамовах. Ва ўсе часы да гэтых кніг звярталіся вялікія мастакі, паэты, пісьменнікі. Іх творчае асэнсаванне тэкстаў, увасобленае ў вобразах, дапамагае і нашаму пранікненню ў іх. Евангелле можна параўнаць з калодзежам. Чым глыбей апускаешся, чым з большай глыбіні зачэрпваеш ваду, тым яна чысцей, больш празрыстая і смачнейшая.



Паглядзіце нашу фотагалерэю