Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Анонс лекцый па традыцыйнай драўлянай архітэктуры Гомельшчыны

2 лютага ў філіяле Веткаўскага музея адбылася першая лекцыя з цыкла "Традыцыйная драўляная архітэктура Гомельшчыны". Яе тэма - "Драўляная архітэктура Гомеля як феномен традыцыйнай архітэктуры". Прапануем Вашай увазе тэмы і даты правядзення наступных лекцый:

17 лютага – “Традыцыі драўлянай архітэктурнай разьбы на Гомельшчыне” (Скідан А.В., Малікаў Я.Р.);
2 сакавіка – “Міфалогія традыцыйнага жылля і сучасная вітальная прастора” (Скідан А.В.);
17 сакавіка – “Разьбы дзівосныя карункі. Семантыка арнаменту ў дэкоры жылля” (Нячаева Г.Р., Скідан А.В.);
30 сакавіка – “Архітэктура як асяродак жыцця”
(Малікаў Я.Р., Скідан А.В.);
13 красавіка – “Разьбы дзівосныя карункі” – віртуальная экскурсія з праглядам помнікаў народнай драўлянай архітэктуры і элементаў архітэктурнай разьбы Гомеля, Гомельшчыны і суседніх рэгіёнаў Браншчыны і Чарнігаўшчыны (Скідан А.В., Малікаў Я.Р.).

Час пачатку лекцый: 12.00.

Адрас: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4. (тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт уваходу: 2 500.

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.