Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

"Стрэчанскія свечкі" ў філіяле Веткаўскага музея

Стрэчанне (Грамніцы) - зімовае свята народнага календара. У народзе назву "Стрэчанне" тлумачылі тым, што ў гэты дзень зіма з летам сустракаецца.

Прыходзьце 8 лютага ў філіял Веткаўскага музея. Разам мы зможам:
- паглядзець фільм пра тое, як святкуюць Стрэчанне ў народнай традыцыі;
- паслухаць цікавыя факты пра функцыянальнасць свечкі ў традыцыйнай культуры;
- ссукаць сваімі рукамі "стрэчанскую ("громову") свечку" з воску;
- правесці цікава і весела час.

Час: 8 лютага (пятніца), 16.30.

Адрас: Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава. Гомель, пл. Леніна, 4 (на тэрыторыі Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт уваходу: 2 500.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.