Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Адкрыццё выставы “Вы и нас, трудившихся, не забывайте…” ў філіяле Веткаўскага музея

Нашаму музею пашчасціла мець у сваім штаце цудоўнага спецыяліста па кніжнай культуры – Святлану Іванаўну Лявонцьеву. Аднак на адкрыцці падрыхтанаванай ёй выставы, прысвечанай кніжнай гравюры, яна прысутнічаць, на жаль, на змагла. Гэтая місія – прэзентаванне наведвальнікам царкоўнай кнігі і яе аздаблення – была ўскладзена на іншага супрацоўніка, Андрэя Валер’евіча Скідана.

Што такое гравюра? Гэта не проста кніжная ілюстрацыя. Гэта частачка свету царкоўнай кнігі. На выставе прадстўлены ўнікальныя помнікі – выданні Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца (XVI стагоддзе), якімі так ганарыцца Веткаўскі музей.

- Кнігі ўнікальныя не толькі для Гомельшчыны, для Беларусі, але і ўсяго ўсходнеславянскага свету, - кажа Андрэй Валер’евіч.

Ёсць тут і пазнейшыя выданні. Гэта кнігі XVIII – XIX стагоддзяў, якія на тэрыторыі Беларусі існуюць у 1-3 асобніках.

З часам змяняўся і макет царкоўнай кнігі, і, у прыватнасці, яе ілюстрацыйнае аздабленне. Пра эвалюцыю гравюры, змены ў яе прызначэнні распавядае гэтая выстава.

Пасля адкрыцця неабыякавыя наведвальнікі, зацікаўленыя старажытным пісьмом, папрасілі навуковага супрацоўніка нават пачытаць тыя старонкі з кніг, на якіх тыя былі разгорнутыя: іншыя старонкі і іншыя гравюры ў кнігах паглядзець немагчыма, бо перагортваць іх за даўніннасцю дазваляецца толькі ў выключных выпадках.

Назва ж выставы – гэта цытата з пасляслоўя да “Евангелля” Пятра Мсціслаўца. Як бачым, нічога не забыта нават скрозь стагоддзі…

 

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.