Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Гукаем вясну разам! "Гуканне вясны-2013" у філіяле Веткаўскага музея

22 сакавіка а 12-й гадзіне гомельскі філіял Веткаўскага музея запрашае ўсіх да ўдзелу ў абрадзе Гукання вясны.

12.00 – збор удзельнікаў мерапрыемства ў філіяле Веткаўскага музея.

12.10 – майстар-клас па вырабу кветак для ўпрыгожвання абрадавага дрэўца, прагляд відэафільма “Чаканне вясны”.

12.30 –выхад на вуліцу, выкананне абрадавых дзеянняў (спевы, карагоды, выраб пудзіла, гушканне птушак і інш.).

15.00 – заканчэнне мерапрыемства, узнагароджванне ўдзельнікаў (калектывы “Чарнабрыўцы” Маркавіцкай СШ і “Вяснянка” СШ №24  г. Гомеля).

Далучайцеся!

Філіял веткаўскага музея знаходзіцца па адрасе: г. Гомель, пл. Леніна, 4. Былы будынак шахматна-шашачнага клуба, знаходзіцца адразу за саборам Пятра і Паўла.

Нашыя тэлефоны: 74-88-87, 74-10-40.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.