Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

У Заслаўі адкрылася выстава "Ромб. Крыж. Кола". Частка экспанатаў - з фондаў Веткаўскага музея

17 сакавіка у Гісторыка-культурным музеi-запаведніку ў Заслаўі адкрылася выстава «Ромб. Крыж. Кола», дзе можна пабачыць ручнікі з усіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

Стараверскія вышываныя, слуцкія пераборныя, мядзельскія браныя, заходнепалескія паласатыя, знакамітыя неглюбскія і шмат іншых ручнікоў пададзеных са збораў Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава, Мінскага абласнога краязнаўчага музея, а таксама фондаў ГКМЗ «Заслаўе».

Дзе: Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе», ул. Рынкавая, 4, г. Заслаўе.

Калі: з 17 сакавіка па 17 красавіка.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.