Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Прэзентацыя інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея

26 сакавіка а 16-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца прэзентацыя інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, першага беларускага он-лайн сховішча вусных успамінаў.

Сустрэча будзе прысвечана праблемам захавання памяці, значэння вуснагістарычных даследаванняў і захоўвання ўспамінаў як крыніцы для гэтых даследаванняў.

У сустрэчы возьмуць удзел гісторыкі Анатоль Вялікі, Ірына Кашталян, Вольга Іванова і інш.

26 сакавіка, 16.00.

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефоны: 74-88-87, 74-10-40.

Ласкава запрашаем! Уваход вольны!

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.