Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Філіял Веткаўскага музея і ГА "Талака" запрашаюць усіх на беларускія вячоркі

Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя "Талака" аднаўляе традыцыю вячорак - танцавальна-спеўных сустрэч.

Першая у гэтым годзе сустрэча прыпадзе на свята Дабравешчання. У гэты дзень, як кажуць, "птушка гнязда не ўе, дзеўка касы не пляце", таму будзем спяваць і вадзіць карагоды - менавіта гэты дзень быў адной з традыцыйных кропак гукання вясны.

Пачатак вечарыны 7 красавіка а 12.00 каля філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Рыгоравіча Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Што вас чакае ў гэты дзень:
- веснавыя спевы Гомельшчыны;
- веснавыя карагоды;
- беларускія народныя танцы пад дуду з папярэднім майстар-класам;
 - беларускія народныя гульні.

Прагонім нарэшце зіму сваімі звонкімі спевамі, задорнымі танцамі ды гульнямі!

Самых цікаўных а 16.00 чакае прэзентацыя альманаха "Сівер" у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Рыгоравіча Шклярава

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.