Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Навіны
  • Архіў навін
  • Лекцыя "Драўляная архітэктура Гомеля як феномен традыцыйнай архітэктуры” пройдзе ў філіяле Веткаўскага музея

Лекцыя "Драўляная архітэктура Гомеля як феномен традыцыйнай архітэктуры” пройдзе ў філіяле Веткаўскага музея

2 лютага (субота) ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый адбудзецца лекцыя "Драўляная архітэктура Гомеля як феномен традыцыйнай архітэктуры".

Для любога, хто трапляе ў Гомель упершыню і пільна прыглядаецца да наваколля, адкрыццём з’яўляецца багатае разбяное ўбранне тутэйшага драўлянага дома. І гэта не саматужная вытворчасць мясцовых майстроў “самадзелкіных”, якія стараюцца аздобіць карункамі кожны квадратны метр свабоднай плоскасці, а выпрабаваная традыцыяй сістэма дэкарыравання дома, арганічна спалучаная з архітэктонікай будынка.

Лектар: навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея, эксперт па дамавой разьбе Скідан Андрэй Валер'евіч.

Час: 12.00.

Адрас: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4. (тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт уваходу: 2 500.

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.