Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Веткаўскі музей прыме ўдзел у выставе-кірмашы “Весна в Гомеле”

З 16 па 20 мая Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты зладзіць XV Міжнародную ўніверсальную выставу-кірмаш “Весна в Гомеле- 2014”. Сёлета выстава будзе прымеркавана да 95-годдзя стварэння Гомельскай губерні, набыцця Гомелем статусу губернскага горада.

У якасці аднаго з галоўных культурных брэндаў рэгіёну ў выставе прыме ўдзел і Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Адзін з цэнтральных стэндаў Легкаатлетычнага манежа, дзе будзе праходзіць выстава-кірмаш, прадставіць экспазіцыю “Выратаванне старажытных знакаў”. Падобную экспазіцыю нашага музея можна было пабачыць на першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” ў Гродна. Таксама плануецца продаж сувенірнай прадукцыі, прэзентацыя музейных выданняў.

Месца і тэрміны правядзення: г. Гомель, вул. Юбилейная, 52. Легкаатлетычны манеж і прылягаючая да яго одкрытая пляцоўка. 16 – 20 мая 2014 года.

Тэл.: +375-232-70-18-61, +375-232-71-32-35.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.