Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Веткаўскі музей зладзіў экспедыцыю ў Кармянскі раён

Тры працоўныя дні кастрычніка супрацоўнікі нашага музея правялі з экспедыцыяй на Кармяншчыне. Яны наведалі 13 вёсак раёна, заехаўшы ў апошні дзень у адну вёску суседняй Чачэршчыны, а таксама кармянскую бібліятэку з мэтай збору рознага кшталту этнаграфічнага матэрыялу: звестак пра тутэйшы побыт, матэрыяльную і духоўную культуру. Таксама экспедытары зафіксавалі на фотаздымках сучасны стан кармянскай Свята-Мікалаеўскай царквы, пабудаванай у першай палове XIX стагоддзя ў якасці ўніяцкай. Па выніках экспедыцыі чакаецца папаўненне фондаў музея, у тым ліку дзякуючы нашаму спонсару - ЧСУП “Линия сноса”.

Глядзіце фота з экспедыцыі.

Яшчэ больш фота з экспедыцыі глядзіце ў нашай фотагалерэі.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.