Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Школка беларускіх народных танцаў адкрыецца ў філіяле Веткаўскага музея

З 16 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея для аматараў беларускіх традыцый і танцавальных рытмаў пачне дзейнічаць школка беларускіх танцаў. Усе ахвотныя змогуць навучыцца асновам беларускага народнага танца. Задача-мінімум -  атрымаць станоўчыя эмоцыі. Задача-максімум - прадставіць Гомель на рэспубліканскім конкурсе танцаў “Мяцеліца”. Палажэнне конкурсу - у прымацаваным да гэтай старонкі ўнізе ("Вложения") тэкставым файле.

Чакаем вас штопятніцу а 16.30, штосуботу і штонядзелю а 14.00. УВАГА!!! Час можа змяняцца, сачыце за навінамі ў суполцы "Укантакце": https://vk.com/event84594039.

Добраахвотны ўнёсак - 4 000 р.

Адрас: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традацый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Тэл.: (8-0232) 74-88-87, 74-10-40.

Attachments:
Download this file (Palazhennie_Miatselitsa_2015.doc)Palazhennie_Miatselitsa_2015.doc[ ]90 kB

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.