Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Гукаем вясну разам з музеем!

Афіша гукання вясны 2017 года

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх жадаючых на архаічны абрад "Гуканне вясны".

Каляндар Гомельскага Палесся і Падняпроўя вылучаецца найперш сваім веснавым "модусам мыслення", г. зн. асаблівай распрацаванасцю, сэнсавай шматпланавасцю, багаццем формаў і факусіраваннем у святах веснавога цыкла ледзь не ўсіх ідэй каляндарнай звычаёвасці. Гуканне вясны, характэрнае перад усім для гэтай тэрыторыі, распачыналася яшчэ на Стрэчанне і заканчвалася пасля Вялікадня на Ушэсце. Веснавыі звычаі і песні сталі своеасаблівым гімнам жыцця ва ўсіх яго складальніках - у сям’і і каханні, у руплівай працы на полі і чаканні ўраджаю, у гадоўлі статка і гаспадарчых будзённых клопатах.

Разам з вамі мы:

  • Пойдзем на ўзбярэжжа р. Сож;
  • Паслухаем, ды падпяем сапраўдным архаічным веснавым спевам разам са спеўным гуртом вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна - "Стаубунскія вячоркі";
  • Паводзім карагоды, папяем ды пагуляем у вясёлыя гульні разам са спеўным гуртом ГМКГА "Талака";
  • Паспрабуем абрадавае печыва - птушачак;
  • Распалім абрадавае вогнішча;
  • Вырабім і спалім пудзіла Зімы;
  • Прыгатуем яечню ды блінцы на вогнішчы;
  • Патанчым пад гармонік;
  • Правядзем весела і карысна час.

Дзе: пляцоўка каля будынка філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 18 сакавіка (субота) 2017 года, 12:00

Кошт удзелу: бясплатна

Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.