Фестываль ткацтва "Кросенцы" у Неглюбцы

on .

28 жніўня 2016 года запрашаем прыхільнікаў беларускіх традыцый і нацыянальнай культуры на ўнікальнае свята ткацтва "Кросенцы" ў аг. Неглюбка Веткаўскага раёна.

Неглюбка - непаўторны куток Веткаўшчыны. Ручнікі, якія створаны мясцовымі ткачыхамі на драўляных кроснах, пабачылі ўвесь свет. На міжнародных выставах Нью-Йорка, Монрэаля, Токіа, Парыжа, Бруселя яны былі адзначаны залатымі медалямі, а амерыканскі Метраполітэн-музей прыдбаў іх для сваёй калекцыі.

У гэтым годзе неглюбскай народнай тэкстыльнай традыцыі аг. Неглюбка быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а найлепшы ўзор майстэрства неглюбскіх ткачых рэкорднай даўжынёй у 30 метраў, як абярэг нашай краіны, быў падараваны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнка. Народнае рамяство не забываецца новымі пакаленнямі і актыўна папулярызуецца. Доказам гэтаму з’яўляецца правядзенне аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Веткаўскага райвыканкама штогадовага свята ткацтва "Кросенцы". Праграма свята насычаная і цікавая.

Вас чакае:
- Выстава неглюбскага ткацтва "Аповесці жыцця";
- Канцэртная праграма творчых калектываў Веткаўскага раёна;
- Інтэрактыўная пляцоўка Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава "Аснова. Тэхналогія як магія";
- Фотавыстава "Непаўторныя імгненні";
- Майстар-класы па дэкаратыўна прыкладному мастацтву "Чароўная майстэрня";
- Конкурс ткацтва сярод дзяўчынак;
- Тэматычная фотазона;
- Конкурс беларускіх нацыянальных страў "Беларуская кавярня";
- Дзіцячая пляцоўка "Гульні з бабулінага куфэрка";
- Майстар-клас па традыцыйных танцах.

Месца правядзення: пляцоўка каля сельскага цэнтра ткацтва аг. Неглюбка.

Пачатак мерапрыемстваў: 14:00.



Паглядзіце нашу фотагалерэю