Адкрыццё выставы з майстар-класам

on .

Саламяная птушка з выставы "Людзі і птушкі"

10 мая (серада) 2017 года, а 16-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбудзецца адкрыццё выставачна-адукацыйнага праекта "Людзі і птушкі".

У свой час Веткаўскі музей прэзентаваў выставачны праек "Душа мая птах", які цікава і шматгранна раскрываў тэму птушак у беларускай традыцыі. "Людзі і птушкі" - гэта працяг былога праекта ў новым рэчышчы. Вобразная экспазіцыя і інтэрактыўныя формы выставы дазволяць наведвальнікам эшчэ глыбей зазірнуць у таямнічы свет птушак. Падчас адкрыцця выставы супрацоўнікі музея падзеляцца ведамі па сімволіцы птушак у традыцыйнай культуры,  а таксам правядуць майстар-клас па вырабу саламяных птушак.