Міні-мюзікл "Паляванне на ліса"

on .

Міні-мюзікл "Паляванне на ліса" ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

Пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Беларусі, 22 лістапада філіял Веткаўскага музея ў Гомелі рады запрасіць сваіх самых маленькіх наведвальнікаў на прэзентацыю міні-мюзікла "Паляванне на ліса" паводле кнігі Свэна Нурдквіста.

Мюзікл прагучыць у выкананні чароўнага дуэта "Мяў-мяў-мяў" (Мінск).

Дуэт "Мяў-мяў-мяў" з Мінска

Удзельнікі праекта: Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько.

У размоўна-спеўнай інтарпрытацыі вы даведаецеся, як Пэтсан і Фіндус Ліса ратавалі. І было з чаго! Той Ліс спанадзіўся цягаць курэй у вёсцы, дзе жывуць стары з катом. А сусед Густаўсан вырашыў яго застрэліць. Сябры спяшаюцца на дапамогу! Літаратурна-музычны пераказ тэкста пакідае месца для актыўнага ўдзелу гледача ў дзеі.

Музыка, спевы, гульні, конкурсы і віктарыны з розыгрышам прызоў чакаюць усіх наведвальнікаў музея ў гэты дзень.

Дзецям ад 3-х год.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 22 лістапада (серада) 2017 года, 17:30

Кошт: бясплатна

Адрасг. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87



Паглядзіце нашу фотагалерэю