Саламяны павук. Майстар-клас

вкл. .

Саламяны павук. Веткаўскі музей

Спадарства!

Запрашаем усіх ахвотных на майстар-клас па вырабу саламянага павука.

Усе матэрыялы прадстаўляюцца музеем!

Саламяныя павукі - адны з самых старажытных твораў з саломкі. Нашы продкі вывешвалі іх перад Калядамі на самым ганаровым месцы, каб яны аберагалі хату і гаспадароў. Праз год стары "павук" спальваўся і на яго месцы з’яўляўся новы. "Павука" падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых у час вяселля. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны "павук", заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 6 студзеня (субота) 2018 года, 12:00

Кошт: 1 р. 00 к.

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87



Паглядзіце нашу фотагалерэю