Дыялог-клуб "Міжрэчча". Кніжная сустрэча

вкл. .

Кніжная сустрэча. Афіша. Веткаўскі музей

Сустрэча, безумоўна, прысвечана 500-­годдзю выдання першай усходнеславянскай кнігі. Аднак, для Веткаўскага музея, кніжнае сховішча якога адно з самых буйных на Беларусі, гэта не проста добрая нагода пагутарыць аб урачыстасці. У музеі працуюць людзі, якiя разважаюць аб кнізе, як аб унікальным культурным феномене і аб кніжнай культуры, як традыцыі ўспрымання тэкста ў кантэксце жыцця.

Для сучаснага "посткн­іжнага" чалавека так­ая падзея, як выданне кнігі, знаходзіцца ў шэрагу звычайнасцяў. Ці адрознівалася ўспрыманне тэкста ў сярэднявечнага чалавека ад нашага і як мы адносімся да тэксту?

Для нашага рэгіёна так склалася, што акрамя, амаль, легендарнай фігуры Францыска Скaрыны, значнае месца займае і постаць Іванa Фёдарава. У чым заслуга гэтага слаўнага сына нашай Бацькаўшчыны, імя якога зараз пачуеш, бадай, толькі ў асяродку адмыслоўцаў і ў залах Веткаўскага музея.

Чаму менавіта стараабрадніцкія кнігасховішчы да самага апошняга часу змяшчалi ўнікальныя рукапісы і старадрукі? У чым адрозненне даніканаўскіх і постніканаўскіх выданняу?

Аб ўсім гэтым вы даведаецеся на нашай кніжнай сустрэчы.

Госць сустрэчы: Святлана Лявонцьева (загадчыца фондаў Веткаўскага музея, кандыдат мастацтвазнаўства)

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 12 студзеня (пятніца) 2018 года, 18:00

Кошт: 0 р. 70 к.

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87



Паглядзіце нашу фотагалерэю