Варожбы ды танцы

вкл. .

Усе вечары ад Каляд да Вадохрышча забаранялася прасці, ткаць, вышываць і ўвогуле рабіць хатнюю работу. Галоўная праца на гэты час - гулянні. Як казалі нашы продкі, галоўнае - умей танчыць ды спяваць, а работу рабіць гора навучыць.

А яшчэ гэта былі адны з самых таямнічых вечароў, калі дзяўчаты маглі даведацца пра свой будучы лёс.

Супрацоўнікі музея падзеляцца ўсімі таямніцамі варожбаў, якія ведаюць самі.

Так што, як заўжды, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі будзе рады вітаць сяброў у сваёй хаце!

Што нас чакае ў гэты вечар:

  • традыцыйная вячэра з куццёю; 
  • традыцыйныя варожбы;
  • традыцыйныя танцы пад гармонік.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 21 студзеня (нядзеля) 2018 года, 15:00 - 22:00

З сабой трэба мець:

  • нешта перакусіць;
  • нешта выпіць (безалкагольнае);
  • пажадана прывесці пару для скокаў.

Кошт уваходу: 2 р. 00 к.

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87