Калядная сустрэча. Фотаспаваздача

вкл. .

Наўздагон за Калядамі і Шчодрамі фотападборка пра цудоўную сустрэчу ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Батлеечнае прадстаўленне "Цар Ірад", чарада калядных і шчадроўных песень, зімовыя вершы, успаміны... Калі б не час зачыняць філіялавы дзверы, не разыйшліся б. Спявалі б ды зычылі б адзін аднаму добрых спраў у Новым годзе.

Хрыстос працягвае збіраць удзячны люд сваім ціхім непрыкметным нараджэннем. А мы падхопліваем рэфрэн: "Рай-ураіўся, Хрыстос нарадзіўся на вашым двары!"



Паглядзіце нашу фотагалерэю