Гукаем вясну разам с Веткаўскім музеем

вкл. .

Упершыню Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава будзе гукаць вясну не толькі ў Гомелі, але і ў Ветцы!

Запрашаем усіх далучыцца да архаічнай традыцыі гукання вясны 24 сакавіка (субота) 2018 года ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі і сумесным культурна-масавым мерапрыемстве Веткаўскага музея і сярэдняй школы № 1 г. Ветка імя А.А. Грамыкі ў Ветцы.

Месца правядзенняг. Ветка, вул. Акцябрская, 22г. Гомель, пл. Леніна, 4
Калі

24.03.2018

11:00

24.03.2018

12:00

Кошт удзелубясплатна
У праграме:
-Знаёмства з гукальнымі традыцыйнымі спевамі і абрадамі в. Стаўбун Веткаўскага раёна (народны фальклорны этнаграфічны калектыў "Стаўбунскія вячоркі" і дзіцячы фальклорны калектыў "Спадчына");
 
-Ваджэнне карагодаў;

-Традыцыйныя вясёлыя гульні;

-Каштаванне абрадавага печыва - птушачак;

-Развешванне папяровых птушачак.
-Паход на ўзбярэжжа р. Сож;

-Спяванне разам сапраўдных архаічных веснавых песен;

-Ваджэнне карагодаў, вясёлыя традыцыйныя гульні;

-Каштаванне абрадавага печыва - птушачак;

-Распальванне абрадавага вогнішча;

-Выраб і спальванне пудзіла Зімы;

-Прыгатаванне яечні ды блінцоў на вогнішчы;

-Танцы пад гармонік.

Тэлефоны для даведак:

8 (02330) 4-27-498 (0232) 75-88-86

Каляндар Гомельскага Палесся і Падняпроўя вылучаецца найперш сваім веснавым "модусам мыслення", г. зн. асаблівай распрацаванасцю, сэнсавай шматпланавасцю, багаццем формаў і факусіраваннем у святах веснавога цыкла ледзь не ўсіх ідэй каляндарнай звычаёвасці. Гуканне вясны, характэрнае перад усім для гэтай тэрыторыі, распачыналася яшчэ на Стрэчанне і заканчвалася пасля Вялікадня на Ушэсце. Веснавыі звычаі і песні сталі своеасаблівым гімнам жыцця ва ўсіх яго складальніках - у сям’і і каханні, у руплівай працы на полі і чаканні ўраджаю, у гадоўлі статка і гаспадарчых будзённых клопатах.

Запрашаем далучыцца да нашых традыцый!

Правядзем весела і карысна час!

Фота з гукання вясны: 2017, 2016, 2015.



Паглядзіце нашу фотагалерэю