Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Музейна-педагагічны занятак "Аз, букі, ведзі - глаголь дабро!"

15, 16 сакавіка (чацвер, пятніца) 2018 года вучні Гімназіі г. Веткі і сярэдняй школы №1 г. Веткі імя А.А. Грамыкі наведалі музейна-педагагічныя заняткі Школы старажытнай і сучаснай народнай культуры "Аз, букі, ведзі - глаголь дабро!", якая дзейнічае пры Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава з пачатку 1990-ых гадоў. На гэты раз для вучняў 2 "А", 3 "А", 3 "Б", 4 "А", 4 "Б" класаў СШ №1 і вучняў 5, 8 класаў Гімназіі былі наладжаны майстар-класы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі зведалі радасць працы, калі сваімі рукамі зрабілі цэлую чараду яркіх папяровых птушак да свята - Гукання вясны (заняткі праводзіла Ірына Аляксандраўна Юдзіна), паспрабавалі прасці воўну на верацяне, пазнаёміліся з мясцовымі традыцыйнымі ўяўленнямі, звязанымі з сімволікай знакаў, колераў на ручніках і адзенні (заняткі праводзіла Ларыса Дзмітрыеўна Раманава), пачулі аповед аб іконах Веткаўскай школы, бабіцкай школы народнага іканапісу (заняткі праводзіла Вольга Васільеўна Афанасьева).

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава сумесна з сярэдняй школай № 1 г. Веткі імя А.А. Грамыкі актыўна рыхтуецца да Гукання вясны, якое адбудзецца каля будынка школы 24 сакавіка (субота) 2018 года ў 11:00. Ласкава запрашаем дзяцей і дарослых паспяваць "вяснянкі" з вучнямі школы, павадзіць карагоды разам з народным фальклорным этнаграфічным калектывам "Стаўбунскія вячоркі" і дзіцячым фальклорным калектывам "Спадчына"!

Аўтар тэксту: Л.Д. Раманава, Ірына Пташка

Фота: Л.Д. Раманава, І.А. Юдзіна, Н.А. Кузьмянова.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.