Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Навіны
  • План мерапрыемстваў на кастрычнік у філіяле Веткаўскага музея

План мерапрыемстваў на кастрычнік у філіяле Веткаўскага музея


Жаніцьба Коміна, 2017 г.

Спадарства! Кастрычнік — насычаны мерапрыемствамі месяц! Таму чакаем усіх на БЯСПЛАТНЫЯ экскурсіі (кожную нядзелю ў 10:00), майстар-класс, лекцыі прысвечаныя першай у Беларусі выставе бортніцтва, этна-вечарыну «Жаніцьба коміна», адкрыццё новай выставы «Чырвонае Евангелле» і інш.

Для самых маленькіх прапануем інтэрактыўны занятак «Пчолачкі гудуць, хатку будуюць...» (невялічкая лекцыя+квэст).
Інтэрактыўны занятак па папярэднім запісе: 8 (0232) 75-88-86, +375 (232) 75-88-86.


План мерапрыемстваў на кастрычнік у філіяле Веткаўскага музея:

06.10 (15:00) — Майстар-клас па вырабу бісернага ўпрыгожвання «Неглюбская гарлячка».

07.10 (10:00) — «Хто рана ўстае...». Ранішняя БЯСПЛАТНАЯ экскурсія ў філіяле Веткаўскага музея.

13.10 (15:00) — Этна-вечарына «Жаніцьба Коміна».

14.10 (10:00) — «Хто рана ўстае...». Ранішняя БЯСПЛАТНАЯ экскурсія ў філіяле Веткаўскага музея.

20.10 — Лекцыя «Культурны код традыцыйнага бортніцтва» ад старшыні «Таварыства босых бортнікаў» Івана Осіпава.

21.10 (10:00) — «Хто рана ўстае...». Ранішняя БЯСПЛАТНАЯ экскурсія ў філіяле Веткаўскага музея.

26.10 (16:00) — Адкрыццё выставы «Чырвонае Евангелле». Рукапіснае Евангелле XVI ст.

27.10 — Лекцыя «Нашто пчале ласіныя рогі?». Сімволіка і міфалогія пчалы.

28.10 (10:00) — «Хто рана ўстае...». Ранішняя БЯСПЛАТНАЯ экскурсія ў філіяле Веткаўскага музея.


УВАГА! У праграме магчымы змены. Сачыце за навінамі.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.