Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Лекцыя «Як пчол вадзіць і за пчоламі хадзіць...»

Бортнік на дрэве

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 20 кастрычніка (субота) 2018 г., 13:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к.

У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пройдзе ўнікальная лекцыя, прысвечаная рамёству з 1000-гадовай гісторыяй!

На ёй вы паглядзіце і даведаецеся аб традыцыях і звычаях бортніцтва, аб відах мёду і яго адрозненнях, як вырабляюцца «прылады працы» бортніка і што рабіць, калі вы сустрэлі ў лесе мядзведзя.

Гэтак жа вас чакае і займальны майстар-клас, на якім вы навучыцеся плесці старадаўнім спосабам «плецень», а таксама самастойна паспрабуеце зрабіць калоду!

Лекцыю правядзе кіраўнік «Братэрства Босых Бортнікаў» Іван Осіпаў. Упаўнату адчуць смак бортніцтва дапамогуць: дзікі мёд, хатні хлеб і травяная гарбата.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.