Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Лекцыя «Нашто пчале ласіныя рогі?»

Лекцыя «Нашто пчале ласіныя рогі?»

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 27 кастрычніка (субота) 2018 г., 13:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к. — дарослыя, 1 р. 00 к. — студэнты

У межах выставы, прысвечанай бортніцтву (аб гісторыі і сучаснасці здабычы мёду дзікіх пчол) пройдзе чарговая лекцыя.

Лектар: дырэктар Веткаўскага музея Галіна Рыгораўна Нячаева.

Галіна Рыгораўна прыадкрые для вас сакральную гісторыю з'яўлення пчaлы ў жыцці чалавека, падзеліцца сакрэтамі міфалогіі беларусаў і іншых народнасцяў, звязанай з пчалой. Гэтак жа вы даведаецеся пра семіятычны складнік пчалы ў традыцыйнай беларускай культуры.

Салодкім дадаткам да лекцыі будзе магчымасць дэгустацыі розных гатункаў мёду.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.