Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Цікавы музей

Агляд кашулі Неглюбскага строю

Дзіцячы інтэрактыўны праект Веткаўскага музея «Пазнай гісторыю рукамі» 16 лістапада 2018 г. наведалі вучні 4 «А» класа сярэдняй школы №1 г. Веткі імя А.А. Грамыкі. Тэма сустрэчы — «Жаночы строй в. Неглюбка».

У спецыяльнай прасторы, якая знаходзіцца ў г. Ветка корпус №2, актыўна разглядалі ўнікальныя элементы неглюбскага строю са збораў музея: кашулі, кубкі, гарлячкі, калышкі, спіс на гэтым працягваецца. Даведаліся і запомнілі ворах новых паняццяў. Дакрануліся да розных матэрыялаў: лён — звонкая расліна, лён — мяккая тканіна, калючую воўну і цвёрдую каноплю.

Элемент традыцыйныга строя - пояс

Кожны вучань застаўся задаволены. Узніклі пытанні:

  • Што азначаюць арнаменты на кашулях?
  • Як з расліны льна рабілі тканіну?
  • Як выглядала неглюбчанка ў старасці?

Добрыя пытанні, адказы на каторыя будзем шукаць падчас нашых наступных сустрэч…

Запіс на заняткі: 8 (02330) 4-27-49 (аўторак-нядзеля з 9:00 да 18:00)

Аўтар: Ірына Пташка
Фотаздымкі: Вольга Афанасьева

Выкананне задання падчас інтэрактыўнага праекта "Пазнай гісторыю рукамі"

Інтэрактыўны праект "Пазнай гісторыю рукамі"

Tags: веткаўскі музей, занятак, навіна

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.