Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Вясельная этна-вечарына

Каравай на вясельную этна-вечарыну

Ужо традыцыйна, філіял Веткаўскага музея працягвае сезон тэматычных этна-вечарын.

Мінулы раз «жанілі» Коміна, а на гэты раз ладзім сапраўднае беларускае Вяселле.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 24 лістапада (субота) 2018 г., 16:00 — 21:00
Кошт: 3 р. 00 к. (у традыцыйных строях БЯСПЛАТНА)
Тэлефон для даведак: 8 029 335-06-00 — Пятро Міхайлавіч (у тым ліку і як прыдбаць строй на вечарыну).

Падчас вечарыны мы паспрабуем:

  • як мага болей даведацца пра традыцыйнае беларускае вяселле;
  • паболей даведацца пра адмысловы вясельны каравай;
  • паспяваць ды паслухаць вясельныя песні разам са спеўным гуртом ГМКГА «Талака»;
  • сваімі ручкамі зрабіць упрыгожванні для вясельнага каравая: шышачкі, кветачкі, птушачкі, вельцы ды гільцы;
  • зладзім вясельнае застолле з «дзяльбой каравая», таму не забываемся ўзяць з сабой што-небудзь традыцыйнае да агульнага стала;
  • і, канешне, патанчым пры падтрымцы «Гомельскай школкі бытавога танца»!

Добры гук і рытм вечарыны будзе падтрымліваць:

  • гомельскі гурт (пакуль безназоўны) пад кіраўніцтвам музыкі-гарманіста, танцора, спевака і проста цудоўнага чалавека — Віктара Шыпкова (Гомель-Маркавічы) — гармонік, акардэон, цымбалы, мандаліна, бубен!

Tags: філіял веткаўскага музея, навіна, анонс, этна-вечарына, Гомель

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.