Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Святкуем 40-годдзе Веткаўскага музея разам!

Лагатып Веткаўскага музея

Дзяржаўная ўстанова культуры «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава» у год Малой радзімы адзначыць 40-годдзе музея 30 лістапада 2018 г. у г. Ветка. Плануецца насычаная праграма мерапрыемстваў: музей упершыню зладзіць Міжнародны круглы стол удзельнікамі якога будуць госці з Украіны, Расіі, Беларусі; Галіна Рыгораўна Нячаева і Святлана Іванаўна Лявонцьева правядуць экскурсію па музею.

Цэлы дзень 30 лістапада 2018 г. (9:00-16:00) уваход у Веткаўскі музей будзе ВОЛЬНЫМ.

Будзем вельмі рады сустрэчы з сябрамі!

Павіншаваць любімы музей з юбілеем можа кожны жадаючы з 16:30 ў Веткаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці (г. Ветка, вул. Грамыка А.А., 33).

Святкуем юбілей разам!

Адрас музея: г. Ветка, Красная плошча, 5
Тэлефон для даведак: 8 (02330) 4-25-71 (прыёмная)

Афіша мерапрыемства да юбілея Веткаўскага музея

Tags: веткаўскі музей, навіна, анонс, Ветка

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.