Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Дзіцячая імпрэза «Казачка пра Пятра, Казу і Каляды»

Дзіцячая святочная імпрэза «Казачка пра Пятра, Казу і Каляды».
У святочныя дні Калядаў і Новага года філіял Веткаўскага музея рады павіншаваць і ўзрадаваць сваіх самых маленькіх наведвальнікаў казачнай імпрэзай!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі:
29 снежня (субота) 2018 г., 12:00
5 студзеня (субота) 2019 г., 12:00
Кошт: 3 р. 00 к. (вядзецца папярэдні продаж квіткоў)
Тэлефон для даведак: +375 232 75-88-86, +375 29 335-06-00 (Пятро Міхайлавіч)

У гэтым годзе ўдзельнікі свята патрапяць у сапраўдную казку, што распавяла гандляру Пятру яго сяброўка Каза. А таксама станем актыўнымі ўдзельнікамі прыгод, дзе наша Каза з сонцам сябравала, рупліва працавала, дабрабыт даравала. Даведаемся як было раней цэлы год лета ды цёпла і адкуль зіма пачалася. Разам з калядным гуртом ГМКГА «Талака» будзем Казу шукаць, шчодры спяваць і сонца вітаць. А яшчэ нас чакае шмат традыцыйных гульняў, карагодаў, песень і добрых падарункаў.

І, канешне, традыцыйны лялечны тэатр «Батлейка» на жывой палескай мове вёскі Сіманічы Лельчыцкага раёна!

Tэгі: Гомель, батлейка, мерапрыемства, анонс, філіял

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.