Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Галоўная
  • Навіны
  • Дзіцячая ялінка «Казачка пра Пятра, Казу і Каляды». Фотасправаздача

Дзіцячая ялінка «Казачка пра Пятра, Казу і Каляды». Фотасправаздача

Святочныя мерапрыемствы «Казачка пра Пятра, Казу і Каляды» з батлейкай адбыліся ў філіяле Веткаўскага музея 29 снежня 2018 г. і 5 студзеня 2019 г.

У межах мерапрыемства нашы самыя маленькія наведвальнікі сталі актыўнымі ўдзельнікамі прыгод Пятра і Казы. Даведаліся, як было раней цэлы год лета і адкуль зіма пачалася. Сумесна с гуртом ГМКГА «Талака» адшукалі Казу, праспявалі з ёй шчодры і павіталі сонца!

У канцы мерапрыемства Веткаўскі музей парадаваў гасцей батлейкай, герояў якой і саму хатку-батлейку стварылі сваімі рукамі напярэдадні з нашымі наведвальнікамі!

Як гэта было:

Tэгі: Гомель, фотасправаздача, батлейка, мерапрыемства, філіял, ялінка

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.