Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Этна-вечарына «Пекчы ката»

Фігурка галавы ката з цеста і сала

У гэты раз мы з Вамі паспрабуем адкусіць хвост «кату»!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 19 студзеня (субота) 2019, 16:00
Кошт: 2 р. 00 к.
Тэлефон: 75-88-86

Паглыбіўшыся ў міфалогію мы даведаемся аб тым, што кот лічыўся і лічыцца ахоўнікам шлюбу і генератарам сямейнага шчасця. Простымі словамі кот — ахоўнік сям’і, таму і абрад (характэрны для тэрыторыі Міншчыны, но сустракаўся і на тэрыторыі Ельскага района) праводзіўся з «катом».

Фігурку «ката» выпякалі з цеста па традыцыйным рэцэпце і прывязвалі да столі. На галаве «ката» павінны быць вушкі з сала, вочкі рабілі з чарніц, а хвост быў з каўбасы. Затым неабходна правесці спаборніцтва, нагадваючае гульню. Пераможа тот, хто зможа адкусіць хвост «кату» без дапамогі рук!

Гэты абрад мог праводзіцца і ў Каляды і напярэдадні каляднага посту, і быў накіраваны на тое, каб кожны знайшоў сябе пару і стварыў сям’ю, а сем’і, якія таксама ўдзельнічалі ў абрадзе, жылі шчасліва і працягвалі свой род.

А яшчэ гэты абрад у 2017 г. быў унесен у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Падчас этна-вечарыны вас чакаюць гульні, варожбы, танцы пад гармонь, вячэра з традыцыйных страў (не забываемся ўзяць з сабой што-небудзь традыцыйнае да агульнага стала) і добры настрой!

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.