Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

«Выраб Грамнічнай свечкі»

Анонс

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 16 лютага (субота), 15:00
Кошт: 2 р. 00 к.
Тэлефон: 75-88-86, +37529 335-06-00 (Пятро Міхайлавіч)

Традыцыйная культура ўтрымлівае ў сабе шмат таямніц і сакрэтаў! Дакрануцца да адной з такіх таямніц філіял Веткаўскага музея ў Гомелі сумесна з «Братэрствам босых бортнікаў» запрашае вас!

«Выраб Грамнічнай свечкі» — сакральнае дзейства ў сучаснай музейнай прасторы!

Вас чакае:

  • прагляд і абмеркаванне фільма «Брацкая свяча» (аўтар сцэнарыя: Вольга Лабачэўская);
  • сустрэча з бортнікамі ды пчалярамі і «сапраўдныя» гісторыі з сапраўднага жыцця найбліжэйшых сяброў пчол;
  • выраб «Брацкай свячы» і выраб «персанальных» васкавых свечак (воск для кожнага ўдзельніка ўваходзіць у кошт квітка);
  • «Стрэчанныя спевы»;
  • зёлкавая гарбата з мёдам;
  • ўнікальная выстава «Ікона звалась Свячой...» з аўтарскім экскурсійным суправаджэннем ад дырэктара Веткаўскага музея — Пятра Цалкі.

Фрагмент выставы "Ікона звалась свячой...". Свяча "Дзед"

Tэгі: філіял, рамёства, бортніцтва, стрэчанне, васкавая свяча, традыцыя

Паглядзіце нашу фотагалерэю

Copyright © "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - 2012 - 2019.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.