Публікацыі супрацоўнікаў музея

"Ручнік з каралеўнаю жабкай"

вкл. .

Г.Р. Нячаева

3.2 "РУЧНІК З КАРАДЕЎНАЮ ЖАБКАЙ"

1. Узор як памяць пра трох’ярусны Сусвет

Мал.  1.  Ручнікі.

1.1. Канец XIX ст. в.Янова Веткаўскага р-на (ручнік "Маленне аб дажджы"). ВМНТ № КП 539/4.

1.2.  Шышова М.С. (1904— 1925). Работа 1920-х гг., в.Баршчоўка Добрушскага р-на (ручнік з каралеўнай жабкай). ВМНТ № КП 1036/2.

1.3. Рабая Е.А. (1904-1984). Работа 1910-х гг. в. Прысно Веткаўскага р-на (ручнік"Родавае Дрэва"). ВМНТ № КП 423/1.

Ручнік з Добрушскага раёна [1] сцвярджае Сусвет, што складаецца з трох частак: ягоны цэнтральны ярус — "ад зямлі да неба" пакоіцца паміж двума палосамі "ніза" і "верху" (мал. 1.2).

Шырокія фрызы ўзору да таго ж падзяляюцца маленькімі "калодкамі". Гэтыя апошнія захоўваюць памяць пра зямную і нябесную "цвердзі". Такія самыя палоскі межавалі узор-Свет на керамічных вырабах чатыры тысячы гадоў таму.

Ад ніжняй калодкі — зямной цвердзі, да верхняй — нябеснай "расце" адна з найдаўнейшых ідэаграмаў Сусветнага Дрэва [2] — ланцуг ромбаў. Гэта яшчэ адно з "супадзенняў" дэкаратыўнай кампазіцыі і архаічнай касмалогіі.

Ромбы ў сваёй паслядоўнасці нераўназначныя. Адны з іх маюць глухую сярэдзіну, якая пазначана да таго ж чорным колерам. Такі "глухі" ромб завецца ў суседняй неглюбскай традыцыі "глухоўкаю" (мал. 2).

Мал. 2. "Глухоўкі", "расколкі",   'расколкі кучярявыя" — арнаментальныя элементы з зафіксаванымі назвамі. Неглюбская традыцыя.

У сярэдзінах іншых ромбаў змяшчаюцца рамкі накшталт калодзежаў, са знакамі, што нагадваюць літару "ж". Гэтыя сімвалы асацыіруюцца з вобразам жабы і, зноў жа, у неглюбскай традыцыі (якая умее яшчэ і "гаварыць") маюць аналагі з назваю "жабкі" (мал. 3). Ромбы чаргуюцца. Такім чынам, закрытыя "глухоўкі" ды адкрытыя калодзежы з "жабкамі" проціпастаўляюцца па прызнаку "закрытага — адкрытага". Гэтая прыкмета — галоўная ў веснавой і восеньскай абраднасці, падзеі якіх фіксуюць менавіта пераходны момант адмыкання — замыкання [3].

Мал. 3. Сімвал "у калодзежы" сярод падобных арнаментаў. "Жабкі" неглюбскай традыцыі ткацтва ды узор ліштваў з в.Буда-Жгунская Добрушскага р-на.

Калі параўнаць арнаментальную кампазіцыю і абрадавую прастору, то мы заўважым пэўныя адпаведнасці. Так, першая веснавая жабка звязаная' ў прыкметах ці то з першым громам, ці з Благавешчаннем, ці з Юр'ем. Ва ўсіх гэтых абрадава-міфалагічных комплексах прысутнічае прызнак адмыкання зямлі. Магчыма, наяўнасць ва ўзоры знаку "жабкі" таксама фіксуе ўвагу на матыве адмыкання (замыкання).

Удзел гэтай істоты ў выкліканні дажджу, у любоўнай магіі, сімволіка цяжарнасці таксама падаюцца нам прыдатнымі да магчымага чытання знаку жабы. За ім стаіць амбівалентны, шматзначны, але цэльны ў глыбіні вобраз [4].

Ёмкі і лаканічны сімвал мог бы вызываць да жыцця цэлае кола духоўных уяўленняў. Але паўстае пытанне, якое мы і разгледзім ніжэй.

2. Як могуць канкрэтызавацца значэнні?

Найперш звернемся да структуры ўзору. Праверым "на выпадковасць" асноўны арнамент ручніка. У іншых геаметрычных чынах мясцовых ручнікоў глухія ромбы могуць проціпастаўляцца не "жабкам", а ромбам расколатым — "расколкам". Тыя ж асацыіруюцца з абрадавым комплексам расколвання, раскрыцця, адчынення, адмыкання (гаршка на вяселлі, хрэсьбінах, пахаванні і ў вызыванні дажджу; зямлі, якая лічылася цяжарнаю да Благавешчання; жаночага ўлоння падчас родаў [5] і да т.п.)

I тут вобразнае кола магчымых значэнняў апазіцыі "глухоўкі" — "расколкі" замыкаецца на тым жа: закрыты стан — цнатлівасць і цяжарнасць; раскрыццё — зачацце і роды. Магчыма, у гэтым парадаксальным чынам захоўваецца адзіны сэнс, які ў традыцыйным успрыманні сакральнага можа і не размяжоўвацца. Так зліваюцца ў прынцыпе адзіныя — "закрытыя" станы цноты-цяжарнасці ва ўяўленнях пра зямлю і Благавешчанне. Дарэчы, трыяда закрытага завяршылася б з далучэннем сюды смерці. Усе тры станы, пазначаныя вобразам і рэччу чаўна-лона, — таго самага ромбу, падоўжанага рухам перавозу [6] (мал. 4).

Мал. 4. "Чаўны", "калёссе" —пазіцыя глухіх і "хрышчаных" узораў казацка-балсунскай традыцыі.

3. Што ў сярэдзіне ромба?

Калодзеж ва ўзоры і абрадзе.

Пакуль наша ўвага прыцягнута да сярэдзіны ромба, можна згадаць першы вопыт разгляду падобнае фігуры на ручніку з умоўнаю назваю "Маленне аб дажджы" [7] (мал. 1.1). Там мы сустракаліся з асобным ромбам, які вырас да вялізнага складанага сімвала і займаў уласны "касмалагічны ярус". Квадратны ўзор з васьмю выступамі ў сярэдзіне ромба мы ўпершыню прачыталі як "калодзеж". Потым прасачылі распаўсюджанасць гэтага матыву. Адзначылі, што такі ўзор часта займае крайнія, памежныя, ніжнія пазіцыі ды суадносіцца на ручніках і рубахах з іншымі знакамі мяжы і вады. У абрадавай прасторы нашых вёсак такое самае месца займаюць крыніцы — як сакральныя пункты мяжы, пераходу. Магчыма, калі ходзяць да крыніц на дзевятуху — дзевятую пятніцу пасля Вялікадня [8], таксама адзначаюць апошняе, нават замежнае (па-за межамі Вясны, да таго ужо двойчы закрытай — на Ушэсце і на Тройцу) дачыненне да абрадавасці веснавога кола. Гэта ці не трэцяе ягонае закрыццё, замыканне, завяршэнне. Так мы бачым крыніцы і калодзежы ў "межавай" пазіцыі адносна ўсяго ўзору і ўсяе абрадавай прасторы [9] (мал. 5).

Мал. 5. Узор з выяваміалодзежаў "па межахультурнай прасторы" —а ўзоры зарукаў'я на ручніку добрушскайрадыцыі.

Але ж у самім абрадзе звяртання да крыніцы і калодзежа гэтыя сакральныя аб’екты знаходзяцца ў цэнтры ўвагі (мал. 1,6). Знак калодзежа — і ў самым цэнтры ўзорнай кампазіцыі. Так было на ручніку "Маленне аб дажджы, так ёсць і на сённяшнім нашым ручніку. Абрадава-магічны сэнс пераходу з аднога стану ў другі — у ягонай сярэдзіне. Прытым, што ў падобнай кампазіцыі захоўваецца касмалагічная аснова, ўзор усведамляецца і як мадэль непасрэднага абраду [10].

Мал. 6. "Калодзеж" у цэнтры кампазіцыі ручніка з в. Дзімітраўка Добрушскага р-на.

Зараз, вяртаючыся да "сюжэту" "Малення аб дажджы", мы атрымліваем яшчэ адзін "квант" інфармацыі: там мы мелі закрыты, "сляпы", "глухі" калодзеж [11], але гэтага не заўважылі і сёння, успрымаючы шэсце жаночых фігур з пасудзінамі да калодзежа як аналаг вядомага абраду, нанова можам зразумець, што ў выніку дзеяў "валхвінь" узніклі такія дэталі ўзору як вертыкальныя зігзагі- "крывулі" — сімвалы дажджу, і расколатыя ромбы ў нябесным ярусе (хмары, якія разрадзіліся?). Тут яны процістаяць "сляпому" калодзежу, як другі член апазіцыі і як вынік пераадольвання экзістэнцыяльнай сітуацыі (мал. 7).

Мал. 7. "Расколкі" —"глухі калодзеж"і дажджы — "крывулі"на ручніку "Маленнеаб дажджы".

Такім чынам, і "калодзеж" як знак можа мець "закрыты" і "адкрыты" стан (да сённяшняга дня падобную "глухату" мы тлумачылі тым, што ткачыхі забыліся пра ўнутраную складанасць фігуры). Разуменне пустаты калодзежа ў традыцыйнай свядомасці аказваецца неідэнтычным нашаму. У тым варыянце абраду, калі ў калодзеж кідаюць разбіты, расколаты збан, дзеянне вобразна суадносіцца з разбіваннем гаршка ў радзінным абрадзе, а значыцца, павязваецца з упэўненасцю, што пустата — толькі закрыты, замкнёны стан калодзежа як варот, выхаду для таямнічай магутнасці вечна жывой вады, што мае быць пад ніжняю цвердзю, роўна як і над верхняю, ці па абедзьве мяжы Сусвету [12].

Уражвае рытмічнае падоўжанне архаічных касмалагічных уяўленняў у класічнай хрысціянскай легендзе пра Пятра ды Феўронію. Падчас вандроўкі на караблі патэнцыйная святая атрымала ад жанатага мужчыны прапанову ўступіць з ім у сувязь. Феўронія ў адказ прапануе яму пакаштаваць вады спачатку з аднога боку карабля, а потым, перайшоўшы, ля другога борта. "Якая там вада?" — пытаецца жанчына. "Такая самая", — быў адказ. "Такая і жаночая сутнасць". Жанчына, такім чынам, роўная калодзежу ў прапусканні на гэты свет касмічнае стыхіі, якая "з абодвух бакоў". I роўная ромбу — чоўну — караблю ў ахове і ўтрыманні жыцця на паверхні.

Што ж да калодзежа, дык менавіта так, калодзежам, складала дровы ў печы мая і ваша бабка. А па ўяўленнях кашубаў польскага Памор'я, бусел кідае ў пячны комін жабак, якія пралятаюць праз дымаход і набываюць чалавечае аблічча — так нараджаюцца дзеці. Пацвярджаюць гэтыя назіранні і новыя публікацыі на палескім матэрыяле.

Вярнуўшыся да сімволікі жабы, мы паступова ўяўляем, што прынцыпы стварэння ці не кожнага арнаментальнага элемента маюць глыбіннае паходжанне. Больш за тое — і утрымліванне таго ці іншага ўзору ў пэўнай традыцыі абумоўлена законамі яе вобразнага мыслення, і нават архетыпамі міфалагічнай пабудовы Сусвету. Усё гэтае захоўваецца і ажыццяўляецца ў тых жа прынцыпах абрадавага дзеяння і ў славеснай магіі абрадавага фальклору.

4.  "Сэрца ромба" у розных тэхніках ткацтва.

Прасочым гэта яшчэ раз на супастаўленні нашага ўзору з найбольш блізкім кампазіцыйным аналагам — узорам ручніка з в.Прысно (мал. 1.3). У ім таксама перад намі ланцуг, вертыкальная паслядоўнасць разнастайных ромбаў. Прысноўскі ручнік выкананы ў бранай тэхніцы, якая лічыцца адной з найстарэйшых. Менавіта браны ўзор захоўвае раннеземляробчыя культавыя сімвалы [13]. Ёсць яны і ў гэтым ручніку. Цэлыя ромбы тут таксама чаргуюцца з раскрэсленымі [14]. Але прыняты ў браным ткацтве касы крыж [15] "усяляецца" уромб без яго расколвання. Ромб падзяляецца, засейваецца і дае парасткі, што цалкам знаходзіць адпаведнасці ў вясновай абраднасці — у коле дзеяў, што азначаюць узворванне, засяванне ды ўслаўленне зялёнай нівы на Ушэсце, з вобразным матывам каласоў-валасоў. Парасткі зямлі — нівы даюцца ў браным ручніку ў чыстым геаметрычным стылі (мал. 8).

Мал. 8. Ромб“глухоука” ды ягоныя архаічныя пераўтварэнні. Ручнікі Веткаўскага р-на.

Можна заўважыць, што вялізныя ромбы нібыта глядзяць на нас. Суадносіны апазіцый "закрыты" — "адкрыты" і "сляпы" — "відушчы" фіксуюць невыпадковасць нашага інтуітыўнага ўражання [16] (мал. 9).

Мал. 9. "Глухі, сляпы" — адзнакі Таго Свету."Закрытыя" і "адкрытыя" ромбы ў арнаменце:

9.1. на ручніку з Казацкіх Балсуноў;

9.2. на вэлюме нявесты. Паўднёва-славянскі матэрыял прыводзіць Н.І. Талстой у артыкуле"Глаза н зренне покойннков". С.195;

9.3. у цэнтры "відушчага" узору ручнік к.ХІХ ст. з Веткаўскага р-на ставіць "калодзежы";

9.4. гэтак выглядае ромб на ручніку з в. Прысно;

9.5. пахавальны кілім (ковор мартуар) з Малдавіі ды вясельны ручнік з Неглюбкі па цэнтруўзора ставяць ромбы з крыжом у сярэдзіне. У пахавальным варыянце крыж жыццяў адным з ромбаў адсутнічае.

Так браны ўзор выконвае ідэаграму Сусветнага Дрэва — ланцут ромбаў. Мы бачым рост — паслядоўнасць закрытых і адкрытых ромбаў. Ромб у такім ланцугу не асобная фігура, а выява стану нейкага агульнага Жаночага пачатку, стану месца.

Страница 2

5. Чытанне ў  "чалавечым" кодзе.

У "чалавечым" і асабліва ў "жаночым" кодзе гэты ланцуг можа ўвасабляць, напрыклад, змену станаў адной і той жа кабеты (што магічна запраграмавала маці для сваёй дачкі, дзеля якой і ткалася яе будучыня ў якасці пасагу).

Але ж так мы ўвасобілі б і ідэю ланцуга пакаленняў, жаночую лінію роду "маці -дачка". Дарэчы, у такім сэнсе і добрушскі, і прысноўскі ручнікі маюць у зоне ўвагі, у прасторы жыцця — два пакаленні, здольныя нараджаць. Гэта, магчыма, і ёсць тое, пра што мы кажам "знаходзіцца, быць на крясу", г.зн. у цэнтры свайго жыцця, у сіле. Тыя ж, што "да" і "апасля", паўстаюць як няпоўныя фігуры ромбаў, трыкутнікі, і па прызнаку няпоўнасці могуць належаць патустаронняй прасторы-часу, г.зн. мінуламу і будучыні. У рэальнай будове нашае культурнай прасторы пра гэта нагадваюць курганы-могілкі, дзе збіраецца Род на Радаўніцу ды нябесныя ярусы нашых хат — трыкутнікі дахаў.

6. Ва ўладзе цыклічнага закона.

Час, выяўлены ручніком, знаходзіцца ва ўладзе цыклічнага закона, касмалогіі, што і пацвярджае паўтор элементаў ніза і верха. Таму як цыкл гэты час можа прымяняцца да працэсаў рознай працягласці — ад аднога абраду да цыкла-перыяду-кола календара, напрыклад, вясны. Жыццё некалькіх пакаленняў і наогул ідэя Сусветнага Дрэва як рытмічнай пульсацыі жыцця і космаса — таксама ахопліваюцца ўзорам.

Але ж мы заўважылі, што канкрэтызацыя гэтай ідэі можа быць рознай. У нашым выпадку, магчыма, тэкст ручніка адносіцца да абрадава-магічнага комплексу, павязанага з сімволікай жабы. Аднак, калі гэты сімвал уводзіцца ў кантэкст узору, які з'яўляецца кодам урадлівасці, ручнік засяроджвае ўвагу на “добрым сэнсе" жабы і адводзіць, на наш погляд, магчымасць выкарыстоўваць амбівалентны ўвогуле сімвал "на шкоду".

7. Ручнік у абрадзе: рэч, знак, тэкст.

Яшчэ больш канкрэтызуецца тэкст ручніка менавіта ў ягоным абрадавым выкарыстанні. Верагодна, гэта адзіны магчымы спосаб далучыць касмалагічны ўзор да жыццёвае сітуацыі, як далучаецца да яе малітва, легенда, песня… Наколькі архаічны гэты спосаб, можна меркаваць па тым, што ён рэалізуецца праз рытуал, які ёсць ці не першая мова чалавека [17]. Тое, што мы можам разгледзець тут удзел ручніка як рэчы з агульным магічным патэнцыялам і, нават, як знака дадзенай магічнай сітуацыі — уражвае. Але здаецца сёння амаль неспасцігальным, што ручнік мог удзельнічаць у абрадзе як тэкст, уваходзячы ў аналагічную вобразнасць ці дадаючы ёй свайго сэнсу "на роўных". Сённяшнія назіранні вядуць менавіта да такой трактоўкі ручніка з ягонай унутранай структурай [18]. Далейшае вывучэнне дапамагае зразумець ручнік як часціну большага тэксту ўсяго абрада, уявіць гэты большы тэкст таксама ў геаметрычным выглядзе [19].

Калі ручнік вешаюць на кут перад Вялікаднем ды пакідаюць вісець да Ушэсця, ён (і узор, у прыватнасці) здольны праграмаваць вобраз і абрад Вясны — адмыкання, ажыўлення, зачатку і росквіту зямлі. Розныя кампазіцыі ўзораў з сімволікай урадлівасці маглі б суадносіцца з мясцовымі формамі веснавых абрадаў. У гэтых кампазіцыях па-рознаму захоўваюцца сімвалы, старажытнасць якіх вымяраецца тысячамі гадоў.

Калі ж ручнік прывозіць "род нявесты" і накідвае паверху тых ручнікоў, што раней вешала маці жаніха, гэтая тканіна-госця прад'яўляе новую "праграму" стварэння свету і новага жыцця. На другі дзень ручнікі нявесткі цалкам замяняюць свякрухіны, "праграма" робіцца гаспадыняю. Варта задумацца пра тое, што ручнікі амаль кожнае вёскі — адметныя… (захоўвалі асаблівую "агульную"   праграму).

Пасля вяселля ручнік удзельнічае ў выкананні ролі, якую традыцыйна іграюць самі маладыя. Падвышэнне пладавітасці ўсяго — у іх сілах. I ручнік тут — "рэч", напоўненая магічнаю сілай падчас галоўнага абраду жыцця. А яшчэ — знак-замена вяселля, ён будзе доўжыць ягоную магію на ўвесь "чырвоны" перыяд жыцця — да таго часу, пакуль нявестка яго не памяняе. I ўсё ж спроба разгледзіць структуру ўзору вядзе да разумення, што і ўзор — магічны "малюнак вяселля".

Сіметрычная пабудова ўзору ў неглюбскім ручніку, частае змяшчэнне пары сімвалаў у ягоны цэнтр нагадвае канцэнтрычную пабудову, прасторы самога вяселля. Падвойны ўзор "ёлкі" вельмі падобны на пару караваяў, якія таксама упрыгожаныя "ёлкамі". Вакол цэнтра ручніка абавязкова ткуць узоры-аховы, сімвалы асвячэння, знакі перавозу. Бліжэй да краёў — тыя ж "расколкі". Усе гэтае мае багата супадзенняў альбо агульных заканамернасцяў у вясельных вобразах і структуры.

Ці такі наш добрушскі ручнік? Бачна, што яго вясельнае ўжыванне — выражэнне менавіта той ідэі, якая вымушае замяніць ручнікі свякрухі на нявестчыны — сцвярджэнне жаночай мадэлі працягу роду. Чын вяселля мог тут адлюстроўвацца ў сюжэтнай лініі, што звязвае абрадавыя паводзіны маці і дачкі, а магчыма, жаніха і маладой…

I ў магіі ўрадлівасці гэты ручнік ад вяселля (і потым штогадова вывешваецца на Вясну) набіраецца менавіта гэтай, пульсуючай энергіі няспыннасці Роду. Неглюбскі ж нібыта разгорнутае "Ваджэнне Стрялы" — са складаным сцэнарыем, дзе "…ішла Стряла да і ўздоўж сяла, Уперак Неглюбкі да й да цэркаўкі..". [20]. Магчыма, ручнік у неглюбскім Куце ўсю вясну даносіў да неба боскі тэкст той самай "Стрялы' (вісеў ён як раз да Ушэсця, часам — да Тройцы).

Паміж вёскамі ёсць яшчэ дзе-нідзе крыніцы з аброчнымі крыжамі, на якія вешаюць розныя ручнікі з усяго наваколля. Яны звяртаюцца праз тысячагоддзі да вечнае сілы жывой вады. Адзін узор тройчы просіць даць росту і ўраджаю на ўзараную ніву. Другі проста ўяўляе сабой гэтую квітнеючую ніву — па ўсім зямным ярусе ўзору. Трэці, як наш добрушскі, мае ў сабе сімвалы і зямлі, і калодзежа, і жабкі, звяртаючыся да крыніцы на мове, якая амаль супадае з моваю абраду вызывання дажджу. Сёння мы ведаем гэтыя два звычаі (аброчныя ручнікі ля крыніц [21] — выкліканне дажджу) паасобку. Але ж удзел рытуальнай тканіны ў самым маленні аб дажджы падаецца магічным. Змадэлюем такую "суцэльную" сітуацыю. Разуменне абодвух тэкстаў раптоўна праясняецца. Яны складаюцца, нібыта часткі аднога тэксту. Бо без касмалагічнага асэнсавання цяжка спасцігнуць прычынна-выніковыя сувязі паміж вывешваннем забітай (ахвярнае) жабы над калодзежам [22] і маючым адбыцца дажджом. Гэтак і без канкрэтнага быцця абраду, дзеі і знакі якога яшчэ больш архаічныя, чым знакі на ручніку, ніколі не зразумець сэнсу выявы "жабы на калодзежы" у касмалагічным чыне, які змоўкнуў у арнаментальнай кампазіцыі [23].

8. Вяртанне да касмалагічнай мадэлі.

Звернемся да тэмы верхняга і ніжняга ярусаў, якія ўтрымліваюць і ўзор, і сярэдзіну Сусвету — гэты Свет. Тэма гэтая — матылі. Сёння мы маем пацверджанне адпаведнай назвы для гэтага ўзору [24]. Шэраг узораў іншых традыцый дае выявы ды назвы матылёў, мятлікаў, цярэшак у тканым і вышываным выглядзе ад геаметрычнага да натуралістычнага (мал. 10).

Мал. 10. Матывы матылёў у добрушскай (а) і неглюбскай (б) традыцыях ткацтва.

Сімволіка матылёў і жабак супадае з тым, што абодва вобразы сыходзяцца ў сэнсе сімвалічнага ўвасаблення душаў людзей. Матылі — памерлых продкаў, а жабкі — немаўлятаў, якія толькі маюць нарадзіцца. Такое вузкае перакрыццё вобразных сэнсаў дае магчымасць разумець сімвалічную мову ручніка. Яшчэ адно "супадзенне" — адзнака глухаты ромба-глухоўкі" [25] у самай сярэдзіне ручніка і тая ж адзнака: "глухі анёл" [26] у дачыненні да немаўляці, якое памерла нехрышчоным. Народная традыцыя ведае, што менавіта яны ператвараюцца ў русалак з іхняе магіяй урадлівасці [27]. Сімвалы нібы запячатваюцца лічбавымі заканамернасцямі ў іх паўторы і суадносінах: 1-2-3-6 на адным канцы і 2-4-6-12 — на друх канцах ручніка.

Уважліва абгледзеўшы ўзор, мы заўважым яшчэ некалькі яго падрабязнасцяў. Напрыклад, акрамя згаданых прыкметаў адкрывання замкнёнага, па бакавых кутах квітнеючых ромбаў мы знаходзім элементы, якія можна пазнаць у шэрагу аналагаў з агульнаю назваю "ключы, ключыкі", што цалкам арганічна і для ўзору, і для абрадавай сімволікі (дзеўкі ў карагодзе "Лука" "заводзяць ключы"), і для шматлікіх славесных тэкстаў з "ключамі".

9. "Расты"  заўсёды зразумелыя.

Дарэчы, мы амаль не кранулі тэмы парасткаў па баках ромба. Майстрыха выконвала іх у адпаведнасці са сваім разуменнем, менавіта як "расты", амаль натуралістычныя, не звяртаючы ўвагі на "незразумеласць" ромба, з якога растуць гэтыя галінкі. Гэтак жа сама выторкваюцца зялёныя галінкі "мая" з-за іконы на Тройцу [28]. Таксама арганічна прарастаюць "кветкамі-врастамі" плечы святога Харлампія ў бісерам шытым акладзе суседніх дабранскіх старавераў [29].

Калі вы глянеце яшчэ раз на схему падобнага ўзору ў "чыстым геаметрычным чыне"  (мал. 1), дык пераканаецеся, што ў нашым ручніку атрымаўся пераклад са старажытнае мовы ўзору на іншую, новую, але сэнс застаўся зразумелым. Так, тэхніка аднабаковага перабору лічыцца новаю і, безумоўна, мае свае карані ў ткацтве габеленаў. Услед за імі яна захоўвае натуралістычную патэнцыю, гістарычна назапашаную габеленам. Але ўваходзіць гэтая тэхніка ў свет старога геаметрычнага чыну. Атрымліваецца раслінны геаметрызавань код. Ён адбірае новыя і трактуе архаічныя элементы ў адпаведнасці з новым светам майстрых. Аднак менавіта гэтае змяшчэнне нанова прачытаных і выкананых элементаў у старажытны космас ручніка пераконвае больш за ўсё Захоўваюцца і перакладаюцца на мову новай тэхналогіі менавіта значныя элементы. А іхні вобразны сэнс жыве ў абрадах. 3 дапамогаю ж моўных тэкстаў традыцыя захоўваецца, не "замаўкае", не перастае "гаварыць" для сваіх. Гэтак нашыя жывыя душы лепей адчуваюць сувязь паміж сабою і душамі-матылямі, душамі-жабкамі ды душамі — сляпымі анёламі.

_______________

1. Ручнік з гэтым узорам упершыню быў даследаваны ў фондах Гомельскага краязнаўчага музея, за што аўтар выказвае ягоным супрацоўнікам шчырую ўдзячнасць. Сёння мы маем такі ж узор і ў калекцыі ВМНТ, яго і публікуем.

2. Пра Сусветнае Дрэва — Гл.: Топоров В.К. К пронсхожденню некоторых поэтнческнх снмволов. Палеолитическая эпоха. — У кн. Ранние формы искусства. Сборник статей. М., 1972. С.93-94.

3. Гл.: Артыкул Г.Лапаціна "Святы Георгій у песнях, духоўных вершах, замовах і звычаях" у дадзеным зборніку.

4. Сімволіцы жабы прысвечаны раздзел у кн.: Гура А.В. Символнка животных в славянской народной траднции. М., 1997. С. 380-390.

5. Ромб расчынены, раскрыты як знак паспяховых родаў прыводзіцца ў кн.: Рожнова П.К. Радоннца. М., 1992. С.9.

6. У крайніх, межавых палосах арнаментальных кампазіцый ручнікі маюць узоры, якія могуць збліжацца па структуры і назвах у тэме "Мяжа з Тым Светам". Гэта: "чаўны", глухія ромбы — "глухоўкі", усялякія змеепадобныя хвалі — "крывулі". 3 разраду жывёл мы знаходзім тут "бабачак", "жабак", "вядзьмедзяў" ды інш. прадстаўнікоў мяжы культуры і стыхіі. Расшыфроўка па матэ-рыялах ВМНТ.

7. Г. Нячаева. Маленне аб дажджы. — Мастацтва. 1997, № 4. С.72.

8. "Длінныя [ручнікі], як служылі на дождж, каля крыніцы вешалі, і так — на дзевятуху, на дзесятуху". Зап. Лапацін Г.І. ад Зуевай М.Л., 1927 г.н., 25.5.1996 г. у в.Стаўбун. ЭМ ВМНТ. 7.61, л.б.

9. Калодзеж-сімвал прысутнічае ў абрадавай паэзіі і моўнае магіі рэгіёна. Так, у песнях падчас "Пахавання Стрялы":

…Дзе сястра плача — там калодзежы.

Ох і я, люлі, там калодзежы.

(Зап. Раговіч У., Ліцвінка В. у 1985 г. ад Хартуновай М., 1910 г.н. у в.Бесядзь Веткаўскага   р-на):

…Ой, дзе маць плача —

там рака цячэ,

…Дзе сястрычанька  —

там крынічанька…

(Зап. яны ж ад Зуевай М., 1927 г.н. у в. Стаўбун Веткаўскага р-на.) — У кн. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн., 1989. С. 58, 68.

У замове на першы выган скаціны ("Кароўскі сціх") калодзеж выступае ў якасці касмалагічных скрэпаў усяе "прамовы" і захоўвае адзнаку адушаўлёнасці, неабходнай ілагічна — для ажыццяўлення магічнага дыялогу:

… І яна ж загаварівае, загаманівае,

Прячыстая маць із зямлі да неба, із неба да зямлі.

Таццяна з неба, Улляна,

Іван — калодзец, сахрані госпадзі

ад урагоу і супастатау кароўку…

(Зап. Лапацін Г.І. у 1995 г. ад Волкавай Е.С., 1924 г.н. у в. Казацкія Балсуны. —ЭМ ВМНТ /77.52, л.17 об.)

10. Менавіта Цэнтр Свету як пункт у прасторы і Пачатак Сусвету як момант павінен знайсці абрадавы калектыў. Гэта і ёсць перакрыжаванне касмалагічнай і рытуальнай восей. Пра іх жа — Гл.: Древо мировое. — У кн.: Мифы народов мнра. Т. 1. М., 1987. С. 398.

11. Параўн. матыў зроку ў адносінах да крыніцы ў замове ад хваробы вачэй:

"Цямно ў вачах стане, вазьмі дзесячок (манетку), ідзі к крініцы:

Крінічка — крінічка,

На маю нясветласць.

Дай мне светласць…"

(Зап. Лапацін Г.І. ад Мецялёвай В.І., 1911 г.н. у в. Антонаўка. ЭМ ВМНТ. 1992. 7.67, л. 7.)

12. Параўн.: "Можно предположить, что именно нсточник (или колодец) оказывался в представлении языческих славян наиболее подходящим местом для воздействия на воды тверди небесной, т.е. он представлял собой выход из тверди подземной на земную поверхность. [Она] была граннцей, межой сферы хтонической, подземной и сферы небесной…". Н.Н. н С.М. Толстые. Заметки по славянскому язычеству. Вызывание дождя в Полесье. — В кн. Славянский и балканский фольклор.М., 1978. С.99.

13. Амброз А.К. Раннеземледельческий культовый символ ("ромб с крючками"). — СА, 1965, №3. С.11-22.

Гісторыя вывучэння рэгістра адпаведных знакаў абагульнёная ў кн.: Рыбаков Б.А.Язычестводревнихславян.М, 1981.

14. Супрацьстаянне цэлых і раскрэсленых ромбаў дае шэраг фармальна выяўленых апазіцый з паралелямі ў абрадавай рэчаіснасці. Гэтая адна з найбольш важных ліній арнаментальнае пабудовы рэалізуецца ў розных чынах і тэхніках. У Веткаўскім музеі гэтая адзнака — адна з асноўных у аднаўленні сэнсу мовы ручнікоў.

15. "Мужная" сімволіка касога крыжа ўзнаўляецца археолагамі да эпохі бронзы, што па часе адпавядае і "жаночаму" чытанню ромба. — Гл.: Шилов Ю. Прародина ариев. Киев. 1995. С.442 і далей. Сам жа знак вядомы з палеаліту. Звод бібліяграфічных матэрыялаў гл. у кн.: Голан А. Миф и символ. М., 1992.

16. Толстой Н.Н. Глаза и зрение покойников. — У кн.: Язык и народная культура. М., 1995. С.192 і далей.

17. Топоров В.Н. О ритуале. Введение в проблематику. — У кн.: Архаический ритуал в фольклорных и раннелитературных памятниках. М., 1988. С.7 і далей. Евзлин М. Космогония и ритуал. М., 1993.

18. Існуюць процілеглыя тэндэнцыі ў паступовай змене сэнсу ды структуры культурных тэкстаў, да якіх можна аднесці і тэкст ручніка. Гэтак тыя часткі схемы, што аўтаматызуюцца, пераходзяць у арнаментальныя элементы і потым выводзяцца за межы тэксту. Другія тэксты, наадварот, акумулююць у сабе элементы папярэдніх ды іншых, існуючых адначасова. Аднак, ёсць выпадкі, калі схема, якая стваралася для выяўлення пэўнага зместу, пачынае ўлоўліваць новыя сэнсы, што вядзе да ўтварэння аманіміі. Гл.: Топоров В.Н. Из позднейшей истории схемы мирового древа. — В кн.: ТГУ. Сборник статей по вторичным моделирующим системам. Тарту, 1973. С. 91.

19. Мы разглядаемтраекторыюабрадуякнепасрэднуюрэалізацыютэксташляхуў ягонай камунікацыйнай функцыі ўз'яднання частак семантычна адзначанай прасторы. Рух удзельнікаў рытуалу пры гэтым адбываецца ў сістэме "вписанных друг в друга сакральных обгъектов — космоса, земли, страны, города, храма, алтаря и т.п".. Гл.: Топоров В.Н. О космологнческих нсточннках раннеисторическнх описаннй. — У кн. Ученые записки Тартуского университета. Вып. 308. Тарту. 1973. С. 114.

20. Есць моўныя і структурныя адпаведнасці ў абрадзе і ручніку. "Хрястамі" у Неглюбцы называюць і "скрыжаванні вуліцы і прагону", дзе былі гульбішчы, і кожную наступную паласу ўзору. (1). Часам жанчыны кажуць: "Бегалі ў полотно всім селом с канца в канец" (2).

1/. ЭМ ВМНТ. 7.61, п. 2 об. 2/. Гусев В.Е. Вождение "стрелы" ("сулы") в Восточном Полесье. — У кн.: Славянский и балканский фольклор. М.,  1986. С.68.

21. Аброчныя ручнікі ля калодзежаў могуць і непасрэдна выклікаць дождж. Н.І. і С.М. Талстыя прыводзяць у шэрагу адпаведных дзеянняў:

1. Абходы — малебны каля калодзежаў.

2. Абыдзённае тканнё спецыяльных ручнікоў і выраб крыжоў на раскрэсах, каля калодзежаў.

6. Апусканне ў ваду розных рэчаў.

8. Рытуальнае забіванне (ахвяраванне) вужоў ды жаб. Гл.: Н.Н. и С.М. Толстые. Заметки  по славянскому язычеству. Вызывание дождя в Полесье… С.98.

(У час экспедыцыі супрацоўнікамі музея атрыманы звесткі, што ў самой "дубраўскай" традыцыі, да якой належыць і наш ручнік, выкарыстанне аброч-ных ручнікоў вядома менавіта ў сувязі з вызываннем дажджу. У гэтай самай ваколіцы ёсць і агульная святая крыніца, каля якой — пасёлак Крынічнае.)

Зап. групай навуковых супрацоўнікаў ад жыхароў вёсак Церахоўка ды Дубраўка 17.07.1981. ЭМ ВМНТ. 7.76, л.б.

22. Толстая С.М. Лягушка, уж и др. животные в обрядах вызывания и остановки дождя. — У кн.: Славянский н балканский фольклор. М., 1986. С.22-27.

23. У нашым ручніку архаічнасць выявы Сусветнага Дрэва і ў тым, што яно яшчэ і мае налева й направа ад сябе тых членаў кампазіцыі, якія і робяць яе выяваю рытуальнай сітуацыі. У падобным выпадку сітуацыю ствараюць рэальныя ўдзельнікі абраду, што з'яўляецца больш архаічным. Ручнік, такім чынам, мог быць "тэкстам у тэксце". Ягоная структура павінна была б дзейнічаць як знакавая сістэма ў складзе рытуала. Аб працэсах інтэрыярызацыі тэкста (т) ва універсум [н] гл.: Топоров В.Н. Из позднейшей истории схемы мирового древа… С.91.

24. "Бабачкі" — назва ўзору, зафіксаваная ў в.Красная Буда, якая ўваходзіць у згаданую традыцыю. Зап. групай н.с. 17.07.1998 г. ЭМ ВМНТ. Т.76, л.З.

25. Матыў пустога ромба проціпастаўляецца ромбу з крыжом пасярэдзіне ў малдаўскай традыцыі: "Символнческое значение креста ярко выступает в траурном коврике (ковер мортуар), на который ставили гроб во время похорон. Орнаментальный мотив таких ковриков включает два сложных ромба, в центре одного из которых помещен крест, а центральное поле другого оставлено пустым, что символизирует, по-видимому, закат солнца жизни. — Урсу Н.А. Древо жнзнн. — У зб.: Атеистические чтения. 20. 1990. С.164-165.

26. У Карпатах "глухім анёлкам" звалі дзіця, якое памерла нехрышчоным. — Гл.: Славянская мифология. Энциклопедический словарь. М., 1995. С.133.

На Віцебшчыне бытавала павер'е, што нехрышчанае дзіця, якое памерла, не па-каштаваўшы малака маці, робіцца нямым анёлкам. — Гл.: Славянские древности. 7.1. М., 1995. С.108.

Адпаведна, на Поўначы Расіі, у зоне Чарапаўца верылі, што памерлыя нехрышчоныя дзеці "не бачуць Белага Света". — Толстой Н.Н. Язык и народная культура…   С.194.

27. Даследчыца Вінаградава Л.Н. прыводзіць наступныя звесткі: "Дитя некрещёное як закопають — русалкой становитца" (ПА, Оздамичи); а таксама: "русалка… штоп жыто родилось" (ПА, Сымоничи). Гл.: Виноградова Л.Н. Мифологический аспект полесской "русальной" традиции. — В кн.: Славянский и балканский фольклор. Духовная культура Полесья на общеславянском фоне. М., 1986. С.91,129.

28.Тройца ды Сёмуха — галоўныя гадавыя дні памінання заложных нябожчыкаў. Зеленин Д.К. К вопросу о русалках: Культ покойников, умерших неестественной смертью у русских и у финнов.//ЖС, М., 1911.Вып. 3-4. С.354-424. Сімволіка ўсіх пералічаных абрадава-міфалагічных комплексаў сыходзіцца ў сёмушна-траецкім памінанні, сімвалічным пахаванні заложных нябожчыкаў (а таксама іх раслінных эквівалентаў). Выкананне (неабходнасць) гэтых абрадаў га-рантавала раўнавагу надвор'я, чым кіравалі душы заўчасна памёрлых. Невыпадкова большасць траецкіх абрадаў памінальна-праводнага характару суправа-джалася матывіроўкамі забеспячэння дажджоў і добрага ўраджаю. Такія — "Ваджэнне русалкі", "Куста", "Таполі", "Пахаванне кукушкі" і г.д. — Гл. Виноградова Л.Н. Цветочное имя русалки: Славянские поверья о цветени растений. — У зб.: Этноязыковая и этнокультурная история Восточной Европы. М., 1995. С. 241. 29. Траецкае ўпрыгожванне хатаў зелянінаю можа тлумачыцца тым, што на зялёныя святкі русалкі і душы памерлых заўчасна выходзяць з вады ды пасяляюцца ў дрэвах і кветках; такім чынам, калі зелень заносілі ў хату, гэта асэнсоўвалася як памінальны звычай. Гл.: Килимник С. Украінськнй рік у народніх звичаях в історичному освітлінні. — Торонто. 7.4. С.28. Аднак, у кантэксце рытуальных дзеяў і адпаведнага арнаменту можна дапусціць, што мы бачым і своеасаблівае ператварэнне той самай хаты ў дрэва і кветкі, каб прывабліваць душы дзеля павышэння ўрадлівасці.

Галіна Рыгораўна Нячаева,
дырэктар Веткаўскага музея
  стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава