Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

Г. Р. НЯЧАЕВА

Кожная тканіна ёсць гісторыя процістаяння стыхіі й культуры ды гарманізацыя іх узаемньгх адносін, вынік чаго ўспрымаецца намі як прыгажосць.

Гэты працэс захоўвае найперш тэхналогія. Але ж пераўтварэнне стыхійнае расліны ў культурны выраб не адбываецца паволі й безперапынна. Кожны этап апрацоўкі дае культурны вынік, ды ў ім назапашваецца энергія стыхійнасці і пераход да друтога этапу адбываецца праз разрыў папярэдніх сувязяў, праз новае «гадаванне» стыхіі, яе дзявочае сутнасці. Кожны такі пераход суправаджаецца ўзмацненнем новых межаў культурнага, што фіксуецца ў спецыяльных абрадах.

Так, прамінуўшы этап апрацоўкі ільняное сцябліны, заўважым, што валакно, якое культурна-расчэсваюць грэбнем, ізноў выяўляе сваю стыхійную неабмежаванасць, непадзельнасць, прыналежнасць воласавай, вялесавай ніжняй зоне свету, у ім праяўляюцца якасці калматага, сляпога, глухога – нібыта ў тае чалавечай істоты, што жыве на мяжы з Неглюбкай ды вартуе золата. Былічка папярэджвае, што золата ператвараецца ў трэскі, і гэта агульная небяспека пры пераходзе ад стыхійнага багацця да культурнага яго набыцця, засвойвання, утрымлівання і выкарыстання.

Далей рад доўжыцца: нітка, пояс; сама тканіна ў адну полку, якая дасягае найвыншага рытуальнага завяршэння ў намітцы і ручніку. Першая камбінацыя — абрус, у якім зводзяцца дзьве полкі, і такая ж панёва. Далей – сшытае адзенне, і перш за ўсе сарочка, што, этымалагічна, значыць «мяшок». Ён зводзіць полы, сшытыя ўздоўж, у адно магічнае і ўтылітарнае кола адзення і ёмкасці, і адразу ж вяртае памяць звярынае скуры, сшытай самою прыродаю. I тут, на сарочцы, мы бачым знакі «лап», «вядзьмедзяў», «вароніх і валоўіх вочак», «жабак», «крывуляў», «глуховак» ды іншых сімвалаў краёў, межаў, подступаў стыхіі, яе ўладарства. Вяртаючыся назад па згаданым шляху рэчаў, бачым тое самае пераадольванне і, адначасова, захаванне стыхійнай энергіі, пранікальнасці паміж Тым і Гэтым Светам, з дапамогай архаічнай тэхнікі мярэжаў – па межах, паміж дзьвума полкамі абруса, панёвы, пярэдніка-запоны… Можна зазначыць, што «мярэжкі» - самыя «культурныя» месцы ўздоўж краёў, берагоў тканых полак. На некалькі парадкаў павялічваецца колькасць намаганняў, меры і ўзораў, што ўзнікаюць пры з'яднанні полаў. Але тут таксама захоўваюцца і самыя архаічныя тэхнікі — размярэжвання ды пляцення. Яны прызначаныя зберегаць пранікальнасць, ячэістасць – тую здольнасць мярэжы — сеці, якая можа лавіць усё новую «рыбу» з ніжняга ярусу і якая (мярэжа) мае вялікі магічны сэнс. Вобраз «вочка сеці» таксама здаецца вельмі семантычным, ён трапляе ў агульную апазіцыю «сляпога» — «відушчага» ва ўзорах.

Старыя тэхналогіі, адноўленыя на знакавым, узорным узроўні, на сучасны пагляд – з'ява цалкам эстэтычная. Але яны нясуць і семантыку пераадольвання і ўтаймавання стыхіі. Багата што высвятляецца падчас даследвання абрадавага выкарыстання рэчаў, дзе гэтыя архаічныя тэхналогіі прымяняліся ўтылітарна. Напрыклад, мярэжкі ў тканых вырабах супастаўляюшда з мярэжамі рыбацкімі ў вясельнай, радзільнай ды пахавальнай абраднасці, бо ва ўсіх гэтых выпадках, дзе магічна выкарыстоўваецца сець, павялічваецца і роля жаночай сарочкі, куды мярэжы ўваходзяць «аўтаматычна», узор і тэхналогія ў іх непарыўныя.

Такая ж магічная якасць мярэжак, як нам здаецца, высвятляецца і ў абрусах альбо іншых размярэжваных рэчах.

Ручнік альбо намітка, і той платок, што паходзіць ад іх — полка тканіны ў «чыстым выглядзе». утрымлівае першасную, «да шыцця», «гісторыю шлюбу» стыхіі і культуры. Хтанічная, гэта значыць, стыхійная энергія нізу, падступае да ўзорнай тканіны нібы тая вада — жывая і смертаносная адначасова. Калі згадаць, што тканіна ўзнікае самой структурай сваёй і перш за ўсё ўзорамі – як зямля над водамі, як час над вечнасцю – становіцца зразумела, што яна нясе ў сабе інфармацыю пра ўзнікненне свае і сусветнае ды пра супрацьстаянне стыхійнай і культурнай энэргій напачатку ўсяго. Яны абедзьве выступаюць як божыя. Што ж захоўвае з тае спрадвечнае памяці тэрміналогія ткацтва? Наша ментальнасць мае паняцці «ўзнікаць, вынік, пранікнуць». Дзьвухмерная мадэль сусвету, выпрацаваная ткацтвам, мае, аднак, трэцяе вымярэнне ў якасці Таго Свету, з якога на паверхні Нашага і ўз(вы)нікаюць, з'яўляюцца ўзоры-знакі. Яны выяўляюць пэўныя заканамернасці культурнай прасторы, якую й да сёння мы ўспрымаем у нейкіх архетыпах ткання. Вынік – гэта выхад на паверхню таго, што было пад ёю і гатавалася, назапашваючы моцы для выйсця – нараджэння. Вынік і ў тэхналогіі бранага ткацтва ёсць антыподам таго сподняга, ніжняга, бо кожны вынік ёсць зніканне адтуль: у браным ткацтве шутка ідзе наскрозь, то знікаючы, то вынікаючы на паверхню. Есць пэўная небяспека, што й думка ці слова, згаданыя тут, узятыя адтуляка, і там белым маўчаннем прадстаўленая нават іхная структура – як мы гэтае бачым у браных ручніках. Часам белыя прасветы паміж тканымі галінамі адвечнага сімвала – Дрэва ці яшчэ больш архаічнага ромба з парасткамі – нагадваюць белыя фігуры чалавечых істотаў ці нейкіх жывёлаў, і мы архетыпічна адчуваем, што гэтыя белыя — адчай нашых стратаў – недзе існуюць і нам – у белым боскім і дзедаўскім стане – здаюцца. Даюцца ж – чырвоныя, поўныя крыві і жыцця, тутэйшыя.

Браная тэхніка, магчыма, захоўвае і міфалагему пра ўзнікненне свету. Зямлю выносіць на паверхню вады качка ў сваей дзюбе – так лічылі угра-фіны. Наш «вуток» і руская назва качкі «утка» – аднога кораню, яны – ўтыкаюцца і выносяць гэты каштоўны груз да нас, пад сонечнае святло.Але ж і самое паняцце «белы свет» мае каляровую адзнаку, уласцівую бела-чырвонаму свету старога ткацтва. Назвы каляровых нітак: забалаць, запалачь, горнь, гуріна – распавядаюць пра тое самае стварэнне светуды паверхні-узвышша — за балотам, болым, белым, заполым, г.зн. пустым; паверхні-гары, якая мае быць святою зямлёю. Тое, што гэта найвышняе здабытае вуткаю – істотай, якая належыць адначасова да трох ярусаў сусвету (але найболей – да ніжняга), ды вутком, які паядноўвае Той і Гэты Свет –вядзе да разумения, што выява качкі і назвы розных яе пазначэнняў ва ўзорных тканінах не выпадковыя.

Месца вуткі альбо лебедзя на ручніку – з краю, там, дзе пачынаецца ўзор. Тэкст песні, запісанай у в. Стаўбун, дае варыянт, калі тканае ператвараецца ў сапраўднае:

Ганна Паўлаўна ручнікі ткала,

На краям клала залато кружжа,

Шэры лебедзі пасярэдзіне,

… Залато кружжа растыкалася,

шэры лебедзі разляталіся.

(Беларускі фольклорусучасных запісах.

Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць.

Мн.,1989г.)

Лебядзі тут, аднак, «пасярэдзіне». Але яны згадваюцца следам за кружжам карункамі, знаходзяцца побач з краем (які ўжо не належыць уласна тканіне), пераходнаю зонаю, што выконваецца яшчэ больш архаічнаю тэхнікай — пляценнем… Распускание сеткі – магічны занятак. Ен выпускае на волю тых, што нібыта былі злоўленыя ў сетку. Сам падобны ручнік, напоўнены магіяй, а па складу ўдзельнікаў належыць да неНашага Свету.

Мы бачым у Балсунах узор «вуткі-чаўны» і на белым галаўным платку, які паходзіць ад наміткі, –знакі таксама месцяцца з краю. Белыя платкі ў гэтай традыцыі суіснуюць з чырвонымі як свякрухіны й маладзіцыны. Міфалагема перавозу душаў у чоўне, які вязуць вуткі альбо лебядзі – старадаўні тэкст многіх народаў. Матыў чаўна-чаўнака прадстаўлены ў балсунскім ткацтве шэрагам узораў ды іх назвамі. Тэма перавозу паядноўваецца ў ткацтве з тэмаю самога ткання ручніка. Чаўнок распачынае і заканчвае працу, як і ўзор з адпаведнаю назваю. Але, як перад пачаткам ткання ёсць пэўны час, калі ткаць нельга, а трэба маліцца, таксама перад узорам «чаўны» ёсць чырвоны бераг з іншымі знакамі. Магчыма, гэта іншы бераг, не наш. «Чаўны» выконваюцца ў краевым, межавым варыянце па белым фоне спецыяльным пераборам, ён дае лускападобную паверхню. I гэтае таксама семантычна, бо існуе ў традыцыі, якая падзяляе ў адным вырабе лускаватыя ўзоры па белым фоне і тыя, што складаюппа нібыта з цаглінак на цёмным фоне зямлі. "Чаўны" уводзяць у казацка-балсунскі ручнік мелодыю вады, вады нізу. Узор належыць да белафонавых краевых арнаментаў. «Малая крывулька» –бесперапынная хваля — найчасцейшая з іх. Можна сустрэць тут знакі «глухоўкі» — глухія ромбы, гэта сімвалы закрытага, таго, што належыць стыхіі, альбо Таму Свету, бо па парах знакаў арнаменту «глухоўкі – расколкі» належаць да апазіцыі «замкнёнага-разамкнутага». Гэтая знакамітая семантычная пара – адна з найболей важкіх у народнай культуры, яна арганізуе вялікую колькасць абрадаў і вобразаў, якія ўводзяць бясконцы шэраг ключоў ды замкоў, тэму адкрыцця зямлі «на ўсе чатыры стараны». Назапашаныя ў музеі дзесяткі назваў асобных арнаментальных элементаў такіх дзьвух блізкіх традыцый як балсунская й неглюбская, дазваляюць вылучаць невыпадковасць размеркавання ўзораў у кампазіцыі, якую мы разглядаем як тую альбо іншуго мадэль культурнай прасторы.

Выкананыя рознымі стылямі арнаменту, варыятыўныя ўзоры той ці іншай паласы абагульняюцца ў супастаўляльныя рады.

У геаметрычным і геаметрызаваным чыне узоры краю – «крывулі», ромбы – «глухоўкі» альбо «чаўны». Але «крывулі» й «чаўны» трапляюць у апазіцыю да узору «калёсы», «калёссе», «воз». Краявыя, і прыцэнтравыя, і цэнтравыя ўзоры пры гэтым ніколі не змешваюцца і не мяняюцца месцамі, што сведчыць пра глыбіннасць іхных суадносін. Здаецца, гэты транспартны код мае міфалагічную падаснову ў матывах летняга й зімовага сродкаў руху сонца. Шырока вядомае вандраванне летняй сонечнай калясніцы ды зімовага, падземнага чоўна ўвайшло не толькі ў закон размяшчэння ўзораў, але захавалася на моўным узроўні. Захаванню такога архаічнага семантычнага матыву спрыяла, магчыма, і балта-славянская міфалагема вяселля сонца. Усе ягоныя ўдзельнікі прадстаўленыя ў згаданых традыцыях ручнікоў як «героі» цэнтравых і прыцэнтравых палос. Гэта «васьмірогі – «зоркі», «кацелкі» з крыжавымі восямі, сэнс якіх ўзнаўляецца як сонечны. Ёсць узоры, дзе вобразы нябеснай, вогненнай і вадзяной стыхіі паяднаныя ў адно, і гэтае таксама адносіць нас да нябеснага вяселля, бога-грамаўніка як ягонага ўдзельніка, да стыхіі навальніцы і да шырока вядомага матыву "сонца пры дажджы". Выкарыстанне ручніка ў вясельным чыне стала тою абрадаваю рэальнасцю, якая на працягу многіх пакаленняў захавала архетып.

У жывёльным кодзе згаданыя ўжо (у ручніках і на адзенні) знакі краю даюць звод назваў: «вядзьмедзі», «лапы», «жабкі», «воўчыя» ды «варонія вочкі», «валоўі вочы», «вуткі», «лебедзі». Сярод іх ніколі няма пеўняў, але бываюць «сабачкі» і «цярэшкі». Вобраз і назва апошняга ўзору падчас экспедыцый ідэнтыфіцыраваліся з матылькамі, але менавіта тымі з іх, што з'яўляюцца як душы нядаўна памерлых родзічаў. Бачна, што ўсе згаданыя элементы звяртаюць нашу ўвагу да ніжняга ды іншага, неНашага Свету.

Раслінная моц прадстаўленая ў краявых узорах, у матывах бесперапынных раслінных парасткаў, аснова якіх – тая самая хваля – «крывуля». Стыхія неабразанай, некранутае, дзікай і дзявочай расліннасці – таксама ва ўладзе ніжніх бостваў і звязаная са хтанічнымі матывамі ў веснавой абрадавасці. Ад формы «крывых танкоў» ды іх назваў кшталту «Лука зеляная» да вядомых у гісторыі траецкіх пахаванняў «заложных» нябожчыкаў [1] і таго «кветкавага коду» русалак, які разгледжаны ў артыкулах Л.Н.Вінаградавай [2].

У геаметрычным стыле арнаменту Неглюбкі і блізкіх да яе вёсак ёсць пара арнаментальных элементаў «малая крывуля» — «вялікая крывуля». Першая – хвалісты ўзор краю, ідэнтыфіцыруецца з вадою альбо змяёй. Другая — таксама хвалісты, але напоўнены, пульсуючы ўзор, блізкі да цэнтру кампазіцыі. Ягоная моцная, бесперапынная чырвоная плынъ насычаенда і суправаджаецца крыжаміГэта выява стыхіі сакралізаванай. Сінанімічны рад знакаў прыцэнтравай паласы адносіць «вялікую крывулю» хутчэй да нябеснай плыні. Калі ж у кампазіцыі узору бачыць сляды сакральнай праекцыі божага парадку на зямны, дык шырокая чырвоная паласа вакол сярэдзіны ручніка нагадвае агнявыя і водныя рубяжы паблізу цэнтра свяцілішча, абрада і г.д. Гэтак, напрыклад, магічныя якасці набывае вада падчас купальскага свята.

Якасці арнаментальных элементаў знаходзяць адпаведнасці нават у вусных тэкстах той самай традыцыі. Згаданая намі тэма дзъвух "крывуляў" азываецца ў матыве дзьвух змеяў з былічкі, запісанае ад жанчыны з в.Барталамееўка: «Бываець два змея. Адзін жары, другі бялёсы. Жары памагаець, а бялёсы мяшаець» [3].

Тэма зорных і сонечных знакаў вакол цэнтравай паласы ўзору ручніка, а таксама вобраз тае самае жарай гадзюкі гучыць у касмалагічным строі мясцовай замовы. Яе выканаўца становіцца ў цэнтар Свету: «Жаркім сонцам абазрусь, жарай галзюкай падперажусь…» [4].

Літаратура:

1. Д.К. Зеленин. Очерки русской мифологии. Вып. 1. Умершие неестественной смертью и русалки. — Пг., 1916, — С. 312.

2.Л.Н.Виноградова. Цветочное имя русалки: славянские поверья о цветении растений \ Этноязыковая и этнокультурная история Восточной Европы. — М., 1995

3. Ад Шэвелевай М.Ц., 1912 г.н. запісаў н.с. Лапацін Г.І. 27.09.1995 г. – ЭМ ВМНТ, сш. 17, ар.4.

4. Ад Феськовай А.Л., 1927 г.н. у в.Стаўбун зап. Таршкоў ММ. 27.05.1993 г. – ЭМВМНТ, сш.61, ар.6.

Галіна Рыгораўна Нячаева,

дырэктар Веткаўскага музея

 стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава.

Апублікавана: Мастацтва, Этнаграфія Беларускага Падняпроўя. Магілёў, 1999.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.