Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

Геннадий И. Лопатин

Роды

Откуда берутся дети

1.

Крычыць баба: “Ў трэсках найшла! Палядзіціціка! Пайшла: ляжыць дзіцёначык, унясла”.

Я, ужо, пайду к Крыўцовым, гаварю: “Цётка! У нас ужо дзіцёначык ё”. — “Ну, і слава Богу”. — “Баба пашла трэсак уносіць, а ён у трэсках ліжаў”. Яна: “Ну, бывая: то ў капусці, то ў трэсках, то дзе ў мішку — куды Бог укіня”.

2.

Баба кажа: “Сёння пашла, у дравах дзіцёнка найшла”. Родзіцца дзіцёнак, і мы, ужо, пойдзіма…”А ў дравах баба найшла малінькага ці хлопчыка…”  Козыріха Алёна будзя казаць: “Ідзі-ка пашукай. Можа, і ў нас у дравах  будзя ляжаць”. — “Мышы з’елі. Німа ўжо тога дзіцёнка”. Паддуря. А ціперь скажы ім, што найшлі ў грядах ці ў капусці. Ого!

Запреты и предписания для беременых

1.

На Вялікадня, на Троіцу, на Ражаство — усё баба казала —Маша пашла замуж, мы ішчэ дзеўкамы былі, дак баба ўсё казала: “Мая унучачка, мы жывом, ета ўсё прырода, грэху ня дзелайця ў пасцелі на празнікі. А то будуць дзеці плахія”. Мужык із жонкай штоб ня спалі, штоб грэху ня дзелалі, а то ня дай Бог, да і дзіцёнак будзя”. Дак усё калісь казала, як родзіцца ў каго-нібудзь…там радзіўся ў нас абы-які, дак баба і кажа: “Наверна, гряшок здзелалі….”  Баба і гаворя: “Нас учылі і баба, і прабаба. Калісь казала: “Ня спі, Алёначка. Ідзеш ты замуж, не спі з мужыком па празніках, ня спі. Па вялікіх празніках. І па васкрысеннях”.

2.

Усе баба казала на Козыріху, яна: “Вой, пісяіцца мой!..” А яна гаворя: “Нельзя, ясі, штоб із рота не падала, а то ісцё, аж із рота падая, дак нельзя, і плеваць нельзя на людзей, а то будуць сцыклівыя дзеці”.

3.

Кажаць, нельзя была перясігіваць, калісь каромыслы былі, што ваду насіць. Баба ўсе калісь казала: “Дзевачкі, бярэміная была і Туся, і я, і Маша, глядзіця, церяз пранік не перясігівайця!” Во, будзіш пряць плацця, хто “валькі” — заве, у нас — “пранікі” казалі, дак вот, прянікам пярэш плацце, калісь жа залілі, жлукты былі, у жлукты складалі, наверх, скацерку какую-нібудзь, што рукі абціраюць, а тады залы, і зала праходзя тоя, мыльная такая, эта з бярёзавых дроў, а тады адзоліцца, белая такоя павызаліваіцца і ўсё на копань ідом праць ня бягучаю ваду, дак яна: “Глядзіця! Не перясігівайця, штоб пранік не кладзіця, штоб паміж ног не быў! Роды будуць цяжкія”. І каромысел, пастаўця, штоб стаяў, не пересягайця”, — бяременым усе казала. Калі перясігніш, роды будуць тугія — праход малы. Нільзя будзя дзіцёнку выціць. Дзе пряжу матаіш этыя во, наш Ягорка калісь, ўюшкі такія, ен паложа і перяскаківаема, яна: “Дзеўкі, нельзя, эта Гасподні лён. Мы яго прялі, і рушнікі будуць, і нельзя перяпрыгіваць!” Мы гаворым: “Баб, чаго нельзя?” —“Эта Гасподзь даў нам лён, штоб мы з лёну і адзявалісь, і уцяплялісь, і ўкарашалісь”. На ўюшкі нельзя, што перясягалі — дзіценак будзя закручаны. Калісь баба, Маша бярэменая была, дак баба і кажа, прыходзя і к нам, чатыры перакладзіны і колік, і дзірачкі ў перякладзінах — і маткі матаяць, а тады выбеліваяць, дак гаворя: “Нельзя эта дзелаць, не матай, Машачка, а то пупавіна будзя ў дзіценка кругом шэі абмотана”. І нельзя, прясць можна, а на матавілы нельзя і на ўюшкі матаць нельзя, а то пупавіна ў дзіценка”.  Снаваць нельзя, бярэменым нельзя снаваць, снуюць аснову, штоб ткаць патом. Связана з ніткамы, штоб не закручывалісь ні ручкі, ні ножкі. А то баба ўсё казала: “Я матцы вашай казала: “Ня снуй асновы! Я пасную”. — “Да я скарэй!” Дак, во, кругом пупавіна была закручана кругом шэі. І можа пры родах дзіценак задыхнуцца.

4.

Усе казалі, “гарэлкі піць нельзя!” — дзіцёнак будзя п’яніца. Усе баба казала: “Полечка, не нада!” І ў нас п’яніц не было.

5.

С подала нельзя есць, патаму шта папрасімка дзіцёнак будзя. Усё матка казала, мы ці бульбы, ці пірага у подал набярома, карманаў не было, дак яна і кажа, матка: “Не бярыця! А то Козырыха усе ідзець, у фартух набярэ, з фартуха бярэ — во і дзеці злыдні такія, усе папрасімкі ходзяць. Вот, прыдзя, абы што ўбачыў: “Баба Алена, дай мне! Дай мне!” А наш Ягорка нікагда не папрося”.

6.

Баба наша ўсе казала Машы: “Машачка, а то панісіцё дзіценка хрысціць, дак умажыцца, хоць абмоча пяленкі, дак эта ж не харашо перад бацюшкам. Дак не нада з подала ці з хвартуха”. Калісь хвартухі ўсі насілі.

7.

Калісь Каршаніха казала, як ужо Васіль пажаніліся с Машай, дак яна і кажа: “Падсцілайця стараю шубу пад бок”. А Маша гаворя: “А чаго?” — “А штоб у дзяцей былі косы кучарявыя”. Дак, у іх, праўда, Віцька малы быў, як барашачкі косы, і ў Томкі кучарявыя, і ў Грышы кучарявыя. [Калі падсцілаць?]  Падсцяліў, і ніхай яна там. І каждаю ноч. Ты ж не знаіш, калі ты смасцірыш дзіцёнка.

Пуповина

Баба роды прымала, пуп атразала, пад мост закапывала. Я : “Баб, куды ты яго?” — “Пад мост, штоб людзі не хадзілі”. Пад мост, дзе печ, стаўбы — дак туды.

Бабина каша

1.

Я знаю, бабіну кашу дзелаяць на хрэсьбінах. Як хрэсьбіны гуляяць, дзіцёнак родзіцца… ета абізацільна, хоць малінькія, но хрэсьбіны здзелаяць. Баба варя кашу і нясе туды ўжо, на хрэсьбіны, становіць, і тады там ужо… кашу разбіваць нада, дак кладуць грошы. У цябе грошы ё, кладзеш, і я кладу… там, мацір’ялу якога-нібудзь… хто што… хто палатна… а кашу тады кум… разбіваць кашу… ты, напрымер, кум, а другі… паложыш дваццаць рублей, прымерам… а я, хоць і не кума… толькі кум доўжын біць кашу… дак, ты палажыў грошы, а я болей, хоць на руб ці на пійсят капеяк болей кладу — усё ўжо: ужо ён разаб’е, а ты, кум, ішчэ дабаўляй… а тады ўжо бярэ і аб стол гарьшчок той разбівая с кашай. І ўсе бяруць кашы, і ўжо ўсе бяруць кашы тыя і дамоў прыносяць… самы пакушаяць і дамоў прыносяць і курям сыпяць. [Для чаго?]Етага я табе не скажу. Штоб ужо, можа, няслісь. І чэряпкі забіраяць. Кажды чэряпочык атламыіць… чота баба наша паклала за вікону. [Не казала для чаго за вікону?]Ня знаю.

[Якая баба кашу варя?]

Бабу бяруць, каторая, тады ж не было дахтарёў, як ціперь адзін на адном дахтары, дак тая баба, каторая пупавіну завязыя… вот, родзіцца дзіцёнак, і яна прымая роды, пупавіну завязывая, і тую бабу завуць на хрэсьбіны, і яна ета ўсё дзелая. У нас называіцца “бабіна каша”. І ўжэ матка пойдзя, і баба, і бацька, узрослыя на хрэсьбіны, мы ўжо ждома: “Мам, вазьмі ты болей кашы тыя”.  Баба: “Будзіця рэсць большыя”. І мы ўжо ядзім. Яны прынясуць нам па кусочку.

1а.

[Баба не казала, для чаго кашу вам давала?]

Нічога яна не казала. Прыходзя. Гаворым: “Баба кашы прынясла?” — “Прынясла, дзетачкі. Бярыця дзяліця”. Мы ня то, што хто болей… Матка гаворя: “Бярыця ложачкамы, ешця, што б усім было”. І мы бярэм, дзе камушок возьміш… Яна: “Астаўця куркам!” І курям ішчэ аставім… “Баб, хваця столькі?” — “Хваця!” А для чаго курям сыпалі, ня знаю.

Пойдуць нашы на хрэсьбіны, мы ўжо знаім, што гасцініц — каша.

2.

Пелі куму і куме, як кашу разбівалі… былі бабы старыя… пелі… хто ўжо болей падора… песьні такія ё, што кум мала палажыў… я знала, пазабывала ўжо…

Усі ў платочкі бралі. Баба наша  прынясе, курям сыпала… А прынося… “Баб, прынясла бабінае кашы?” — “Прынясла!”. Усім нам па камушку дае кашы тыя. Калісь махоткі… ціпер пячэння наложаць, канхвет… ета ўсё ня то… каша ё каша… ні заменя кашу… і пшоннаю толькі нада, ня грэцкаю… кашы пшоннае не заменя ніякая каша… закон такі — пшонная каша калісь была ўсяму галава. Не варяць ні грэцкаю, ні ячменнаю, а варяць пшоннаю на хрэсьбінах. А тады ўжо пачалі… у нас адна прыехала з Масквы… ішла свякруха за бабу… дак яна ўжо наклала пячэння, канхвет… і разбілі… гаворяць: “Ета — ня каша!” Яна ў гаршчочык наклала і паставіла… і кашу біць… а зверху кашу… зняла прыгарку і наверх паклала… і кашу біць… кум ўзяў махотачку і аб стол ударыў, і канхветы… Усе закрычалі: “Ета ня каша! Давайця нам другую кашу!” Кум гаворя: “Давай кашу настаяшчаю! А етай ня нада нам!” І разбіў тую кашу. І ўсі бралі кашу. Яна на палаценцу, на вечку… камухі тыя… ішчэ і раздавя кум, штоб усім была.

3.

Калі кашу разбівалі, куму да куме пелі: “Кум мала паклаў…” Хто болей грошы паложа, тый кашу разбівая”.

У нас, там, дзед адзін казаў: “Неправільна! Ці вы хочыця, штоб кум карову прывёў, на стол паставіў?”

4.

На хрэсьбінах кашу біць… Вот, ідзець баба… будзя сядзець на вуліцы Сцёпіца… Калісь жа выходзяць у празнік… будзя іціць… бабы ўжо  знаяць, што твая жонка ідзець за бабы, нясе гаршчок кашы ўжо… яна будзя казаць: “Нясеш на хрэсьбіны кашу крадзяную?”

А тая будзя казаць:

“Мая каша не крадзяная,

А на малачку на цэлым варяная.

Сахарком пасыпала,

Мядком із маслам мяшала

Да на стол куму падавала”.

Не на зліваным. То ж кашу зваряць. Смятану саллюць. Масла саб’юць.

4а.

Дак гаворя:

“На цэлым малаку варяная,

І сахарком пасыпана

І маслам, і мёдам памешная”.

“Ой, баба смашнаю кашу зварыла! Дай ты пакаштаваць ужо нам!” — “Не, ня дам”. — “Мая кашка з прыгарачкай”.

І прынося. На стол паставя. Там ужо палядзяць… яна зверху жоўценькая… прыгарка такая… Яна: “Кашка не чопаная…”

Як садзяцца, вып’яць па чарцы… папрыносяць усі ж падаркі… гаворяць: “Нада кашу біць!” І каша стаіць… і ты кладзеш у кашу грошы, я кладу мацір’ял… ці, там, на плацця… шапачку дзіцёнку… а жонка твая, хазяйка, усё ета забірая… кладуць і кладуць… “А што ж кум нам падорыць?” А яму ўжо пяюць:

Бабіна каша крадзяная,

А ў нас кум жадзіная,

Баіцца карман патрусіць,

Да грош з кармана ў кашу палажыць.

А кум ужо скажа:

Не, у бабы кашка не крадзяная,

І кум не жадзіная.

А выцягну падарю кароўку-красулю,

Палажу свайму хрэсніку ў люлю.

І паложа… цацкі… напрымер, кароўка была… вот, вылітая кароўка.

“І выцягну дзенюжкі із кармана…. што разаб’е кашку… і разбівая кашку….” І тут будуць крычаць: “Я жэрябца падарю варанова!” А ён кашу бярэ, кароўку ён у люльку пакладзе… а ета ён вывуча… прагаворя… І аб стол ударя, каша разбілась. І ўсё: раз каша разбілася, хоць ты пяць жэрябцоў…  Усі: “Правільна кум здзелаў! Разбіў кашу!” Самае глаўнае, штоб кум кашу разбіў.

Купание

1.

Баба, як родзіцца, так яны січас жы пупавіну завяжаць і начынаяць мыць, эта цяперь ужо не мыяць, а паложаць яго да і ўсё. А тады у цёплая ўжо захаджыяць, калісь вада ў печы накрытая была скаварадой бальшой. Так яны за яго, пупавіну ту здзелаяць і начынаяць купаць. Перва пялёначку ўкіня баба, намоча і на яго ложа і другой пялёначкай ллянай прыкрыя яго і галоўку, і мордачку, і вушачкі — усё павымывая. У вадзічку нічога не клалі? Нейкаю траву, знаю, што “шпокалкі”, я ня знаю, як яны па-навучнаму. Мы звалі “шпокалкі”, яны такія высокія растуць, па межах, усюль на агародзі, мы атарвём верх еты — і аб лысіну раз! Яны — шпок! Мы гаварым: “Баб, на што ты?” А баба гаворя: “А ета не ваша дзела. Нада так!” Дак, “шпокалкі” зналі. І у яе такі звёртак быў, гарбузы растуць на гародзі, яна гарбузнік тэй,  пляцецца ён ці на забор, ці на якую яблану, яна іх не абрывая, вісіць, ён іссохня, яна гарбузнік тэй бярэ і складая і скрозь дзяцей, як клала шпокалкі, гарбузнік, штось ішчэ клала ў цёплаю ваду, ішчэ якуюсь траву. Дак і мы гаворым: “Баб, на што ты кладзеш етую траву?” Калісь Ягорка захварэў наш гаразна. Дак я гавару: “На што ты ету траву?” — “Еслі будзя жыць ён, Бог дасць яму пражыць, дак у шпокалках, вот, трэццяю траву, як уздумаю, дак будзя жыў дзіцёнак, выжыве, а еслі не, то мучыцца ня будзя, церяз дзень і памрэ. Дак во, адна дзеўка была ў нас, Танька Кушнярычкава, ужо ляжала,  мухі — і ў рот…калісь жа было! поўзаюць! Яны ўжо іе і не глядзелі, дзеўку тую. “А мы сваю Таньку не глядзім. Яна ўсё раўно памрэ. Ляжыць у калідоры”. А мух! Вагон там, аж чорна! Дак, я прышла, бабе сваей расказыю, гавару “так і так”: “Не памірая Танька”. Бабе ўсё ета расказала.  Баба сабралась. Наша баба, можа ў міре німа такія. “Яна — самазванка, — матка мая звала, — цябе не завуць, ты сама пляцешся”. Дак яна сабіраіцца, возьме траўкі і пойдзя. Пайшла туды. Траву тую намачыла, давай мыць тую, яна сама палячка была, Ядзвіга — звалі іе, яна і гаворя: “Ядзвінка, давай палячу тваю. Хоць скарэй памрэ, хоць будзя жыць як на жывоя”. І памыла тую Таньку.  …ідзець з тога краю: “Баба Алёнка! Асталася жыва. Ужо есць папрасіла”. — “Я пайду ішчэ схажу”. Дак баба хадзіла тры разы іе купала. І яна замуж у Гомелі ішчэ пашла. Гарбузнік для чаго? Вот, тыя шпокалкі, я не знаю, як іх называюць па-навучнаму, во, калісь дзетвара пабягім на поле, паўз дарогу шпокалкі, яны такія, возьмеш, там, воздух у ёй, тада раз аб галаву — і шпок! шпок! І наш Ягорка, малы: “Ну, пашлі!”.  Пойдзем, нарвом, цэлы пук прынясом, яны сухія, семяна ў іх многа, матка: “К чортавай мацеры, нясіце на агарод!” А мы будзім сядзець, калісь жа дзеці і — шпок! шпок! шпок! Яны белінькім цвяточкам, Калісь жа шпокалка , а тут пяць рядочкаў лепясткі белінінькія. Бярэш за іх, а тут жа — воздух.

1 а.

Калісь наша баба клала ў ваду гарбузнік, сухога, з гарбуза націну; шпокалкі клала і сабачкі. У іе спакованы ужо гарбузнік, сабачкі, шпокалкі і чабор.

Чабор клала, штоб крэпенькі быў — у чабару ж ствалкі крэпенькія.

Гарбузнік — ета во, гарбузы што растуць, націна тая, яна штоб сухая была, дак баба ўсё скруця-скруця, дак усё ідуць: “Баба, ё у цебя гарбузнік? Захварэў дзіцёнак: Ні жыве, ні памірая. Дак дай-ка нам!”еслі дзіцёнак пачыная, калісь жа дома ряджалі, заходзіца, парадзіха, і ўсе тоя кладзе і гаворя: “Як на ўмірушчая — дак штоб малы памёр, а еслі на жывушчая — штоб крэпенькі, здаровенькі быў”.

Сабачак клалі, штоб чыстае цела было.

Гарбузнік клала, што ці будзя аджываць, ці будзя паміраць: “Як на жывушчая — дак жыві, а на ўмірушчая, штоб малы памёр, штоб ў бальшыя слёзы не ўвёў”.

Сабачкі, што бярэцца, пройдзіш, яны панабіраяцца, яны ад вогніку, вогнік — шэпчаць, штоб не былі накожныя балезні.

Чабрэц, гавораць: “Штоб ты крэпенькі, як чабарочык быў”.

Шпокалкі, яны такія растуць, я не знаю, як іх называяць, навярху такія, і калісь нарвома: “Дзеўкі, хадзіця ў шпокалкі!” Пойдзіма нарвома па жмені, будзіма сядзець — і аб лысіну, бяром за верьх атарвем  і яно трэсь! трэсь! І ўсі бабы: “Вой-я-ёй! Во гульню найшлі!” Дак етыя шпокалкі, штоб чыстае цела было. Усё баба казала: “Як етыя шпокалкі чыстыя-румяністыя…” Дак усё к бабе нашай хадзілі.

2.

Дзіцёнка малага мыяць. Як купаяць, абы-куды вады ж ні льюць. Льюць пад вугол, на зямлю. Штоб там людзі ні хадзілі.

Незаконнорожденные дети

1.

Еслі дзеўка нячэсная ішла замуж, з дзіцём?

Яны гаворяць: “Крапіўніка прынясла”. Хто як. Хто “крапіўніка” скажа, хто — “у сундуку”, хто — “ў мяшку прыняла”.

2.

Там адна ў нас радзіла ў дзеўках…гуляла, яна ўсё: “Ой, мая — малая”. А усё дзед Касцючкаў казаў: “Маля — пакуль у начоўкі скора ўваля!”  Яна: “Што ты, Васіль, гаворыш на маю[…]?” А ён: “Калі б я ня знаў, дак я б не казаў”. А яна: “Па чом ты знаіш?” — “А, як яна табе ў начоўкі ўваля, тады ты будзіш знаць”. І тая Каця…

 2а.

Усё маліла яе: “Мая малая. Мая малая”. А тая малая ўзяла, да брюха нагуляла. Ета ўсе так казалі: “Маля…?” Да, ета прыказка такая была. Усё ўсе казалі: “Вон, у Коршунаў маля, усё маля была, паукуль у начоўкі  ўваліла”. Ну, дзіцёнак жа ражаіцца, у начоўках мыяць. Ціпер — у бальніцах, тады ж — у начоўкі, родзіцца — памыяць.

 Имя

1.

Як дзіцёнку імя выбіралі?

Калісь жа поп. Чым скажа. Калісь жа ўсякія былі. У мяне баба была, маткі мае баба і дзед, яго звалі Ахрэм, а яе — Хацімья. Дак яны ўсё казалі: “Ахрэм і Хацімья, хочаць бурака і бацвіння”. Вот, якія ета імя? А тады ўжо сталі самі накладаць — каму якоя наравіцца.

2.

Тады глядзелі па празніках, які празнік, накладалі імя, поп накладаў, поп — вялікая шышка быў калісь. Дзве дачкі — Лёксы і хлопец — Александр, тож ў такі дзень. Поп сказаў: “Нада назваць Лёкса яго”. І дзве сястры было Лёксы. І іх звалі большая Лёкса і меньшая Лёкса. І хлопец — Лёкса. Ну, “Лёкса! Лёкса!”, а тады ажаніўся, Ляксандр сталі зваць. У іх усе Лёксы былі. А ціперя-ка маладыя, як захацеў, так і назваў

3.

Эта ж ідзець па прыродзе. Як дзеўкі ряджаяцца, фаміліі  ўжо  німа, ісчазая. Па замужніх ужо яны пішацца.

“Прыспаныя”

1.

У нас калісь баба прышла і кажа: “Полька! Полька! Падыміся!” А матка гаворя: “Чаго?” — “А, во, Яўгіння прышла, прыспала дзіценка”. А мы гаворым: “Баб, а як-та прыспала?”. У нас быў Ягорка, і яны Ягор назвалі хлопчыка. Маленькія. Называяць іх цыцочнікі. Дзеці етыя. Матка не хоча ўставаць. Дак ён ляжыць, штоб не ўставаць к люльцы, дак кала боку паложа. Дак дзядзька Васіль з аднаго боку, штоб яму цяплей была, паднялася, думаю чаго: “Дзіцёнак не плача?” Палядзела, ён ужо… яны ляглі на яго, дыхаць нечым, дак ета называіцца прыспяшчыя.

2.

Дак, калісь у нас Мелька быў. Дак, у нас во што было. Ацялілась у нас карова, прышоў дзядзька Мелька, ён: “Ета кароўка пакінулася ў вас?” (Ацялілась дак пакінулась). Ён усё гаварыў: “У, таварыш, харошы цялёнак у вас. Харошы!” А  баба і кажа на яго, і матка гаворя: “Якога Бог даў, такі і ацяліўсь”. І ен пабыў, пастаяў і толькі сказаў: “Харошы”. І пашоў. І цяленак тэй стаяў і ўзяў і ўпаў, і ногі, і пачаў дрыкацца. І яны прыводзілі бабу Буханіху. Пабеглі за той: “Во! Мелька пабыў!” А Мельчыха прышла і кажа: “Ну, мой жа пабыў! А яму ж няльзя. Яго матка карміла, а тады атняла, ад цыцкі атняла, а тады пажалела, крычыць да ўсё, яна зноў дала”. Дзеці етыя вырастаяць дужа ўрошлівыя, і пакуль і памрэ, дак ён урошлівы, няльзя яму на маладзяціну глядзець, ні на ягнят, ні цялят. А яны к нам гуляць хадзілі, церяз двор жылі. Дак Мелька тэй паглядзеў на цялёнка, і што ня дзелалі, дак ён з нядзелю ляжаў, пакуль матка гаворэ: “Ніхай прыдзя ён!” І, вот, ён прышоў, тэй Мелька…І я, ўжо не скажу, што ён дзелаў…і ен стаяў, і баба тая, Буханіха, Баба знала, і ён…ці ў рот цялёнку даваў лізаць, і штось Буханіха яму казала…”што я табе даў, тое к сабе забраў”. Яго ўсі зналі, як толькі ў каго цялёнка, ці парасёнка купяць, ці што, хаваяць, і яму прыказывалі: “Прыходзіш, дак ты не глядзі ні на што!” Наш Ягор калісь, малы танцаваў, а ён: “Ой! Як ты ўжо! У цябе касцей німа!” Матка і кажа: “Сплюнь! Што ты гаворыш! Табе нельзя етага гаварыць”. Вот етым во.

“Родившиеся в рубашке”

У сарочцы нарадзіцца. Баба мая кажа: “Унучачка, ты даўжна быць шчаслівая”. Я гавару: “А чаго?” — “Ты ў сарочцы радзілась”. Я: “Баб, у якой?” — “Дзіцёнак жа родзіцца, а ты паляжала ў пялёнках, увярцелі, палядзім, мордачка не такая. Пачалі аблупліваць, аблупілася сарочачка  із ручак, із ножак, такая тоненькая, як плевачка. Дак, ты ў сарочцы радзілась”. І матка мне ўсё казала: “Маша без сарочкі радзілась, і Туся, усі дзеці, а толькі дзве Танькі радзіліся, дак да палавіны сарочка, а ты полная, на ножках, і ўсё”… Я гавару: “Баб, куды ж ты тую сарочку?” А яна гаворя: “А з пупавінай умесці. Пуп і тую сарочачку, яны падсохлі, дак усё калісь казалі: “Як замуж будзя іцці, дак штоб багатая была, у сундук пакласць”. У бабы кубел быў бальшы, а тады бацька здзелаў сундук,  з крышкай адкрываўся. Мы палядзім, Ягорка малы быў, дак паглядзіць, дзе баба ключ паложа, ён возьме: “Дзеўкі! Я ключ бабін найшоў!” Што мы бралі? У бабы семкі там гарбузныя. Возьмем. Патрошкі, Туся, я і Ягорка. Ягорка: “А я ключ найшоў, я большы вазьму!” — “Ну, вазьмі”. Баба палядзіць: “Хто семкі браў?” — “Баб, мы не бралі”. — “Ой! Семак болей было. Мыш палузгала, так ашкрёткі былі”. Матка: “Еслі хто семянныя семкі пабярэ, во тапор, голавы падсякаю!”.

Свадьба

1.

Заручыны ідуць дагаварывацца.  Ты дагаварыўся з нявестай: “Давай скажам, штоб ужо жаніцца, ты сваёй матцы да бацьку, а яна — сваёй”.  Вот, ідзець бацька жаніхоў і матка, і жаніх, прыходзяць і дагаварываюцца, калі ўжо змовіны дзелаць. А на змовіны называяць людзей, братоў, бацька сваіх братоў, матка сваіх братоў і сясцёр, там, кумоў — чуць не свадзьба — такія змовіны дзелалі. Нявеста гарэлкі нагоня, і жаніх там колькі прынясе — і гуляяць. Эта, ужо, змовіны называяцца. А заручаны — ета бацька і матка ідуць дагаваряцца — і ўсё. Заручаны — эта бацька і матка ідуць заручваюцца.

2.

Пашлі ў сваты к адной дзеўцы, а яна ні пашла за яго, дак яны гаворяць: “Дзеўка гарбуз выкаціла”. Ён сердзіўся, а яна ні пашла.

Бывая так, што не панаравіцца… Вон, песьня ё : “Дзеўка не пашла, гарбуз выкаціла…”

[Гарбуз сапраўды выкатывалі альбо проста казалі так?]

Проста словы такія. Вот, не пашла. Сказала: “Не пайду замуж!” І не пойдзя. Вот, значыць, гарбуз жа не выкачаяць… як ё, услед гарбуз качануць, а німа гарбуза, усё адно гаворяць: “Гарбуз выкаціла!” Вот, прышоў Ісакавіч у сваты, да і гарбуз пакаціў. Словам выкаціў… Усі гаваряць: “Ну, высватаў Ісакавіч?” — “Гарбуза пакаціў. Не высватаў”.

3.

Як дзеўку…  во свадзьба… вот, прыязжаюць за маладой, а тут ужо хлопцы стаяць і гаворяць: “Выкуплій!..” Вот, ты б стаў, ну, хлопцаў багата, і выкупліяць вароты, а тады адчыняяць, штоб заехаць на кані. Вот ты б, напрымер, прыехаў як сват глаўны, і вароты тыя ты даўжон выкупіць. Вот, выняіш бутылку гарэлкі… яны ўжо нічога не бяруць — гарэлкі, закускі і даюць мне. Я ўжо трэбую: “Дайце мне, напрымер, ці літру, ці дзве. Таргуюцца: “Давай за бутылку!” — “Нічога не пайдзёць! Толькі літру!” Яны бяруць з сабой гарэлкі, дзе знаяць, што мошныя хлопцы будуць трэбаваць, дак скажаць: “Тры бутылкі!” І ні пусцяць! Усё! Бой іздзелаяць, но не пусцяць. Вот, тады, еслі яны мала возьмуць, дзве, напрымер, возьмяць бутылкі, тады гаворяць: “Вызаўця свата!” …каторага свадзьба, нявесцінага: “Пазыч нам! Мы табе аддадзім!” Тэй вынося. Даюць хлопцам бахонку хлеба, сала кусок, і яны тады пускаяць у вароты, адчыняяць і гаворяць: “Заізжайця і забірайця ваш тавар”.

4.

Як прыедуць за маладой да забіраяць, і кругом стала абводзяць, дак хрёсная матка гаворя: “Глядзі! Як мой хвартук мяне пільнуя, маё цела пільнуя (ужо падвязыя), што б ты жонку так пільнаваў і ахраняў”. Ета хрёсная матка так гаворя. Штоб яна з мужыком была напару.

4а.

Вот, матка еслі адна, напрымер, адна я, і прыехалі б за маладой ка мне, я ўжо ня ймею права благаславіць, ужо благаслаўляя хрёсная матка і хрёсны бацька. Ты — хрёсны, а, напрымер, хто-небудзь хрёсная. У цябя хоць і жонка ё, но ты доўжэн ня з жонкай, а з хрёснай маткай благаслаўляць ужо стрячаць і праважаць. А еслі родны бацька ё і матка, значыць — родныя, а еслі німа бацькі ці маткі, значыць, бацька ўжо ня ймея адзін… з мачыхай ён ня ймея права.

4б.

Прыехалі… ён забірая нявесту, і яна гаворя: “Як мой хвартук маё цела ахраняя да і пільнуя, штоб ты так пільнаваў і ахраняў жонку”.

Ён на ёй завязаны ці яна пры ём завязывая?

Завязан. Калісь жа ўсі, маладыя і старыя — усі дзеўкі, у фартухах хадзілі. Ен завязан. Яна толькі славамы скажа, штоб ты так пільнаваў сваю жонку, як мяне хвартук мой пільнуя. Ці ета хвартук, ці андарак, ці кохта. Можна казаць, німа хвартука, што ў цябе надзеўшы. Но калісь насілі ўсі хвартухі.

4в.

Чаму калі выганяіш карову — проста фартух, а калі за нявестай прыязжаюць, там хрёсная?

Хрёсная матка — яна ж… Гаворяць, хрёсную пільнуй матку лучшэ, як сабе ці як роднаю. Усё баба наша казала: “Хрёснаю матку шануйця лучшэ родныя. Патаму шта яна ваша як гаўно дзяржала перяд Хрястом, перяд крястом. Ета бальшоя дзела — кумой быць… Ты дзяцёнка дзяржыш перяд Хрястом — ангелочка. Дак шануйця хрёснаю”. Наша баба ўсё кажа на матку: “Не ругайся з Васяй нікалі. Яна тваё гаўно дзяржала пад Хрястом. Ты выняла ета гаўно, а яна дзяржала пад Хрястом”. І матка наша з Васяй і Адаркай дружыла. І ўсё на нас казала: “На сваю матку лучшэ ругніся, а хрёснаю матку нікада ні абіжайця. Яна вас пад хрястом дзяржала”.

5.

Работаў там, крылі з бацькам, панаравілась, думая: “Я б яе замуж узяў”. Едзім, ужо панаравілась, едзім дамоў, забіраюць жа нявест, дак ён гаворя, пад’язжаім, напрымер, к Амяльному, гаворя, я пытаю: “Марусь, кудой цябе везць, па дзярэўні ці па загароддзі?”  — “А чаго?” — “ Еслі ты чэсная, з хлопцам не гуляла па-плахому, значыць павязом мы цябе па вуліцы, а еслі ты ўжо бляданула, значыць мы цябе павязом па загароддзі”. Яна гаворя тады: “Знаіш што, Іван, вязіця пры случаі па загароддзі”. Значыць: блядзюжка! Павязлі, ужо, па загароддзю. Вулачкі ж у нас, на Амяльном, дак, вулачкі, штоб коней ганяць, кароў. Даехалі, да вулачкі завірачыемся. А во свадзьба тут ужо. Прыехалі. Усё ён расказваў. “Красівая, но блядзь!” І прыехалі к свадзьбе, я гавару: “Злазь!”. Усё, як парадкам, завялі, кругом стала абвялі. Яна сядзіць і кажа: “А шчэ якія прыхамеці ты будзіш?”  Гаворя: “Мне самая глаўная прыхамець, а астальноя мне похеру”. Ну, прышлі, ляглі ноч спаць, дак яна яшчэ пачыная… еслі цэлка — значыць усё, будзя кроў. Мы, гаворя, пашлі спаць, яна і кажа: “Ужо свадзьба прайшла, давай на чэснаць гаварыць. Я ж ня дзеўка, я з адным там трахалась”. Што ж дзелаць? Яна гаворя: “Што б жа заўтра ўранні папрыходзяць свадзьбашныя, скажаць выцягнуць пасцілку”. Яна пашла, прарэзала палец, нажом чыкнула, прышла: “Скарэй, а то скора ня будзя іціць кроў!” Накапала-накапала. Прыходзяць свадзябныя, такія байчэйшыя: “Так, счас мы палядзім, яна ў цябе дзеўка ці не!” Палядзелі. Адна глянула і кажа: “Ні хера ні пайдзёць! Яна ў цябе ні дзеўка!” — “Чаго?” — “Ты п’яны быў?” — “Ну, выпіўшы ізрядна”. — “П’яны быў, ты ня знаў. Ты лазіў на сваю нявесту?”. — “Лазіў”. — “Што яна табе”. Ну, я ж эта не скажу. “Я добра не разабраў”. — “Ну, добра не разабраў, дак мы разабралі, што яна даўно сваю чэснасць аддала. Табе толькі гаўно прынясла”. Дак, ён усё дзед той казаў, як пачане, яна сядзіць: Ну, раскажы, Вера, як я цябе вёз”. Яна кажа: “А мне цяпер ня стыдна, ужо я семера дзяцей радзіла ад цябе”. Панаравілася, любіў. А дак мог сказаць: “Ідзі-ка ты па загароддзю назад к бацьку”. Калі вязлі па загароддзю: з царквы? Ну, ты жаніўсь, а я замуж за цябе ішла. Ну, свадзьба ідзець, прыязжаюць за маладой, калісь жа на конях, жарябка, ці праяўзнога, прыехалі, нявесту выкупілі, забралі, тады ж стаіць з тряплом дзядзя ці хто, і ён ужо махая: “Дайця мне грошай!” Болей трэбаваў за нявесту.  Я гавару: “І грошай шчэ ўпяклі харашо, думалі, дзевачка. А ты ўжо далёка ляжала кала дзевачкі”. І тады вязуць, перва — нявесту, тады ужо сундук вязуць услед. Дак ён гаворя: “Я б цябе адправіў, да палюбіў, панаравілась”. Усё не наравяцца дзеўкі, а яна — блядзь, шчэ панаравілась. Яна сядзіць калісь і кажа: “Знаіш што, Іван? На блядзь — сто вачэй глядзь, а на заразу — ніхто ні разу!” І прайшоў номер. Дзеўкам усё раўно, ці дзеўкай ідзець, як панаравіцца. Адкуль яе вязлі агародамі? Ад маткі да ад бацькі. І да сяла давязлі, і ён пытая: “Ці па загароддзю?”  — “А чага так?” — “А ў нас чэсных вязуць па вуліцы, а еслі бляданула, значыць па загароддзі”. Ты жэнішся, бярэш чэснаю, там нячэснаю, якая панаравіцца, вот свадзьба, цяперь у адном месці гуляюць, ці ў рэстарані, а тады дзелалі во як, ты жаніх — ты прыглашаеш свой род, а нявеста сабе — у нявесты тожы свадзьба. Гуляяць, гуляяць, калісь у ханіха  — свой род, у нявесты — свой, а тады, ужо, нагуляюцца, сабіраяцца за маладой: “Паедзімця за маладой!” Запрягаяць коней, садзяцца на воз, пасадзяцца і едуць за маладой. Стаіць маладая, пяюць свадзьбашныя песні, выкупліяць: “Сколькі там?”. Жаніх стаіць, а два чалавекі, сваты, дагаварываюцца, не даюць нявесту. А тады ўжо выкупліяць нявесту, ён ўжо палаценцам забірая нявесту і выводзя, кругом стала абойдзя тры раза, і вядуць нявесту, на воз садзяцца, віконай благаслаўляюць, і ты вядзеш нявесту дамоў, там цябе ўгашчаюць, і дружок, і дружка паедуць. К сялу падязжаіш, нявесту вязуць, іldquo;Ня спі, Алёначка. Ідзеш ты замуж, не спі з мужыком па празніках, ня спі. Па вялікіх празніках. І па васкрысеннях ён, ужо, пытаў “чэсная ты ці не”. А калі яны з аднаго сяла? Ну,ніхай будзя чэраз тры двары,  усё раўно, каня запрягаюць, садзяцца жаніховы, у другі двор, іх прыглашаяць: “Хадзіця за стол!”  Садзяцца. Тут ужо вып’яць і закусяць”. Ужо, гуляяць. А ў царкву?  Аў цэрькву да свадзьбы. Свадзьба начынаіцца — ідуць пад вянец. Я шчэ помню, дзеці басяком пабеглі, нявесці поп на галаву вянок вешая, а із-пад вянца прыяджаяць, людзей саджаюць, п’юць, гуляяць. Павянчалісь. Ціпер ужо началі па-новаму, у адном дварэ кудлычаць, а тады жаніх сабе род гуляя, нявесцін сабе. У цэрькві павянчаюцца, едуць к нявесці, нявесту астаўляюць, а жаніх з сваім родам едзя дамоў, а тады там гуляяць, а тады садзяцца на каня, едуць за маладой, тады пытаюць “чэсная ці не”.

6.

Выходзяць з іконай благаслаўляць іх той іконай, і вядуць у хату, кругом стала водзяць іх тры разы. Бог Троіцу, кажаць, любя. Так, тры разы абойдуць, тады саджаюць, і частуюць іх. А тады прыяджаяць тыя. Ціпер жа дзень — дзень там, дзень — там, ды ціпер у рэстаранах дзень у якіх дзень пагібеяць, а назўтряга дома. А ў нас калісь свадзьба ішла тры дні, на трэцці — курыцу смаляць. Калісь первы дзень гуляяць і ў нявесты, і ў жэніха. Мы і Тусю аддавалі, і мяне, і Машу. Гуляяць первы дзень жаніхова радня ў жэніха, а нявесціна ў нявесты. Тады жэніхова радня прыяджаіць за маладой, тут іх саджаяць угашчаяць. Угосцяць, нявесту забіруць павязуць, а самы гуляюць, гуляюць. Прыходзіць жэніхоў бацька, пашле каго-небудзь: “Ступайця! Іхняя радня ніхай ідзець”.  Ідом туды. Тыя ўжо не садзяцца, тут жа ўгасцілі іх, яны пад’елі да выпілі, а нявесціных саджаяць.А тады ўжо гуляяць, сколькі хочыш. Залязь ішчэ, хто не напіўся ішчэ да не паваліўся. Казаў дзед Майка на матку, Тусю аддавалі: “Ну, як Палашка… плахая свадзьба твая”. А матка гаворя: “Чаго?” — “Помню, як дамоў ішоў. Як мяне вялі, я помню. Ішчэ не хацеў іцціць, думаю: “Ішчэ рюмак бы шарахнуў”. А мяне прывялі. Матка гаворя: “Ну, сёдня ўжо ня будзіш знаць, як прывядуць”. — “Вот так я і хочу!” Мой хрёсны і большай маёй Машы сястры мужык, матка гаворя: “Дзеда там харашо падчубрыця, а то казаў: “Плахая свадзьба”. Дак ён сядзеў, сядзеў — і пад стол. Назаўтряга прышоў, матка: “Ну, як свадзьба?” — “На яць! Ня помню, як дамоў мяне дацягнулі. Ачнуўся ў сваёй хаце”. Назаўтряга гуляяць у нявесты два рады, і тэй род, і тэй гуляяць, тады ідуць к жэніху.

Калісь я: “Баб, для чаго яны водзяць кругом стала?” А тады пусцяць нявесту і рэмням б’юць. Мяне майго мужыка брат Іван, штоб нявеста была ўдалая, рэмням як сцёбнуў па плячах. Я заплакала, а ён дагнаў — шчэ раз. Усі так дзелаяць.

Я гаварю: “Баб, для чаго там?” —“Благаслаўляяць і малітву чытаяць, штоб з Богам харашо жылі”. Калісь і разводаў не было. Хто лупіць нявесту? Хоць жаніхоў брат, хоць хрёсны. А сам жаніх? Не. Я гаварю: “Баб, чаго та на жэрябку возяць маладых? А дзед Майка сядзіць у нас: “Ааа! Во чаго, штоб жонка не была блядавастая, дак на жэрябку. Мужчынкі ета святыя. А бабе даверыя няма, дак эта возяць, штоб блядавастая не была, з другімі не гуляла, дак на каню возяць”.

7.

За маладой як прыязжаяць, пелі ўсё, эта калісь, ужо тады сталі сундукі, а то не сундукі дзелалі, такія, калісь баба наша ішчэ ішла, дак такія, як бочкі, і такія вушкі, і закрывался крышкай, эта называецца, ціпер во шкаф, усё складалі, дак прыязжаяць за маладой, дак пяюць:

Ой, стукнула-грукнула на дварэ.

- Палядзі-ка, мамачка, ці не да мяне.

- Ой, да цябе, дочынька, да цябе.

- Падгатуй-ка, мамачка, кубел мне.

- Ня буду і кубла я цябе шукаць,

Таму што ня ўмела ты рабатаць,

Ня ўмела не кудзелячку прясць,

Ня ўмела не кросенкі ткаць,

Ня ўмела не палаценцы слаць…      

8.

Нявесту забіраяць, на пасаду содзяць. У нас так дзелалі. Вот, свадзьба ідзець, папрыходзяць усе таварышчы, дзеўку забіраяць і вядуць вот як калісь фацеры былі, наймалі… пуд бульбы, колькі фунтаў зярна давалі, хто чым плаціў, а тады зіму да Вялікадня гуляюць, дак заводзяць на фацеру, касу плятуць, расчэсаяць дзеўкі і плятуць, і лентаў багата, усе дзеўкі зносяць, у каго якая ё, у каго — белая, у каго красная, усякія, і ўплятаюць у касу. І нявясту наряджаюць, калі б цяпер — плацце — і ўсё. А тады празнічная — кохтачка, юпачка ці плаццейка. І вядуць тую дзеўку і песні пяюць. І прыводзяць, і содзяць за стол, а тады жаніх прыязжая і выкупліваець нявесту. І штоб касу выкупіў жаніх, нада плаціць грошы. Стаіць брат, ці брата німа, дак суседніга хлопчыка возьмуць. Дзеўку не станавілі. І, што лён трэпяць, тое тряпло бяруць, напрымер, ты — сват, мы  прыехалі нявесту. “Наша нявеста дарагая. Мы дорага просім”. — “Колькі?” Ці руб, ці два, ці тры, сколькі хто скажа. І хто ўжо заплоця руб, а то капеяк сыпнуць. Ну дак капеяк не бралі, гаворя: “Ня нада слёз нявесце”. А ўжо руб, а хто дасць два, а еслі тры, дак ета ўжо: “Ой, багаты сват!” Яго ўжо напояць: “Давай гарэлкай будзем цібе паіць!” Ён гаворя: “Нявесту пацяряю, як буду ехаць, як нап’юсь. Дак ня нада”. Шуцілі так. Патом нявесту рушніком забіралі і вялі дамоў.  Нявеста сядзіць з дзеўкамі, а другія прыязжаяць, жадныя, і рушніком зачэпяць. Раз зачапіў рушніком, тады ўжо усё! Ета шчэ не дае, ён тряплом махая, хлапец тэй. [Грыша ў Томкі стаяў]. Яны гаворяць: “Ня бі нас тряплом! Мы табе грошай дадзім”. Андрюста выцягнуў грошай ды: “Сколькі табе?” А Грыша і кажа… Мы гаварым: “Грыша, не бяры ўсіх. Ня нада! Совесць імей.” А ён гаворя: “Я б усі ўзяў. Но давай мне хоць трошкі”. Ён: “Ах! Раз трошкі! На табе траяк!” А калі траяк — ён жа грошай стоіў. Як даваенныя грошы былі. “Даў траяк! На табе шчэ! За то шта ты ўсі не забраў”. Ужо, як грошы ён заплоця, тады ўжо свабодна рушніком зачэпя і нявесту, дзеўкі вылазяць на двор, а яны нявесту бяруць вядуць, кругом стала абвядуць, тады ўжо вядуць на чом прыязжаюць. Жэрябка бралі, у каго ё, праяздныя… Адкуль забіраюць нявесту? З фацеры..? Нявесту як прывядуць із фацеры дзеўкі, як вядуць наряджаць іё і вядуць тут, і дзе свадзьба, і содзяць іё за стол і дзевак, і ўсіх, і ўгашчэніе становя бацька і матка, угашчаяць, і нявеста сядзіць, другая нявеста плача, а другая, як любя ідзе, дак не плача.   Да нявесты — усі плачаць. Эта ж дзеўкам нада расставацца із хлопцамы, ня будзець гуляць хадзіць. І пяюць пасады тыя.          

Геннадий И. Лопатин

Роды

Откуда берутся дети

1.

Крычыць баба: “Ў трэсках найшла! Палядзіціціка! Пайшла: ляжыць дзіцёначык, унясла”.

Я, ужо, пайду к Крыўцовым, гаварю: “Цётка! У нас ужо дзіцёначык ё”. — “Ну, і слава Богу”. — “Баба пашла трэсак уносіць, а ён у трэсках ліжаў”. Яна: “Ну, бывая: то ў капусці, то ў трэсках, то дзе ў мішку — куды Бог укіня”.

2.

Баба кажа: “Сёння пашла, у дравах дзіцёнка найшла”. Родзіцца дзіцёнак, і мы, ужо, пойдзіма…”А ў дравах баба найшла малінькага ці хлопчыка…”  Козыріха Алёна будзя казаць: “Ідзі-ка пашукай. Можа, і ў нас у дравах  будзя ляжаць”. — “Мышы з’елі. Німа ўжо тога дзіцёнка”. Паддуря. А ціперь скажы ім, што найшлі ў грядах ці ў капусці. Ого!

Запреты и предписания для беременых

1.

На Вялікадня, на Троіцу, на Ражаство — усё баба казала —Маша пашла замуж, мы ішчэ дзеўкамы былі, дак баба ўсё казала: “Мая унучачка, мы жывом, ета ўсё прырода, грэху ня дзелайця ў пасцелі на празнікі. А то будуць дзеці плахія”. Мужык із жонкай штоб ня спалі, штоб грэху ня дзелалі, а то ня дай Бог, да і дзіцёнак будзя”. Дак усё калісь казала, як родзіцца ў каго-нібудзь…там радзіўся ў нас абы-які, дак баба і кажа: “Наверна, гряшок здзелалі….”  Баба і гаворя: “Нас учылі і баба, і прабаба. Калісь казала: “Ня спі, Алёначка. Ідзеш ты замуж, не спі з мужыком па празніках, ня спі. Па вялікіх празніках. І па васкрысеннях”.

2.

Усе баба казала на Козыріху, яна: “Вой, пісяіцца мой!..” А яна гаворя: “Нельзя, ясі, штоб із рота не падала, а то ісцё, аж із рота падая, дак нельзя, і плеваць нельзя на людзей, а то будуць сцыклівыя дзеці”.

3.

Кажаць, нельзя была перясігіваць, калісь каромыслы былі, што ваду насіць. Баба ўсе калісь казала: “Дзевачкі, бярэміная была і Туся, і я, і Маша, глядзіця, церяз пранік не перясігівайця!” Во, будзіш пряць плацця, хто “валькі” — заве, у нас — “пранікі” казалі, дак вот, прянікам пярэш плацце, калісь жа залілі, жлукты былі, у жлукты складалі, наверх, скацерку какую-нібудзь, што рукі абціраюць, а тады залы, і зала праходзя тоя, мыльная такая, эта з бярёзавых дроў, а тады адзоліцца, белая такоя павызаліваіцца і ўсё на копань ідом праць ня бягучаю ваду, дак яна: “Глядзіця! Не перясігівайця, штоб пранік не кладзіця, штоб паміж ног не быў! Роды будуць цяжкія”. І каромысел, пастаўця, штоб стаяў, не пересягайця”, — бяременым усе казала. Калі перясігніш, роды будуць тугія — праход малы. Нільзя будзя дзіцёнку выціць. Дзе пряжу матаіш этыя во, наш Ягорка калісь, ўюшкі такія, ен паложа і перяскаківаема, яна: “Дзеўкі, нельзя, эта Гасподні лён. Мы яго прялі, і рушнікі будуць, і нельзя перяпрыгіваць!” Мы гаворым: “Баб, чаго нельзя?” —“Эта Гасподзь даў нам лён, штоб мы з лёну і адзявалісь, і уцяплялісь, і ўкарашалісь”. На ўюшкі нельзя, што перясягалі — дзіценак будзя закручаны. Калісь баба, Маша бярэменая была, дак баба і кажа, прыходзя і к нам, чатыры перакладзіны і колік, і дзірачкі ў перякладзінах — і маткі матаяць, а тады выбеліваяць, дак гаворя: “Нельзя эта дзелаць, не матай, Машачка, а то пупавіна будзя ў дзіценка кругом шэі абмотана”. І нельзя, прясць можна, а на матавілы нельзя і на ўюшкі матаць нельзя, а то пупавіна ў дзіценка”.  Снаваць нельзя, бярэменым нельзя снаваць, снуюць аснову, штоб ткаць патом. Связана з ніткамы, штоб не закручывалісь ні ручкі, ні ножкі. А то баба ўсё казала: “Я матцы вашай казала: “Ня снуй асновы! Я пасную”. — “Да я скарэй!” Дак, во, кругом пупавіна была закручана кругом шэі. І можа пры родах дзіценак задыхнуцца.

4.

Усе казалі, “гарэлкі піць нельзя!” — дзіцёнак будзя п’яніца. Усе баба казала: “Полечка, не нада!” І ў нас п’яніц не было.

5.

С подала нельзя есць, патаму шта папрасімка дзіцёнак будзя. Усё матка казала, мы ці бульбы, ці пірага у подал набярома, карманаў не было, дак яна і кажа, матка: “Не бярыця! А то Козырыха усе ідзець, у фартух набярэ, з фартуха бярэ — во і дзеці злыдні такія, усе папрасімкі ходзяць. Вот, прыдзя, абы што ўбачыў: “Баба Алена, дай мне! Дай мне!” А наш Ягорка нікагда не папрося”.

6.

Баба наша ўсе казала Машы: “Машачка, а то панісіцё дзіценка хрысціць, дак умажыцца, хоць абмоча пяленкі, дак эта ж не харашо перад бацюшкам. Дак не нада з подала ці з хвартуха”. Калісь хвартухі ўсі насілі.

7.

Калісь Каршаніха казала, як ужо Васіль пажаніліся с Машай, дак яна і кажа: “Падсцілайця стараю шубу пад бок”. А Маша гаворя: “А чаго?” — “А штоб у дзяцей былі косы кучарявыя”. Дак, у іх, праўда, Віцька малы быў, як барашачкі косы, і ў Томкі кучарявыя, і ў Грышы кучарявыя. [Калі падсцілаць?]  Падсцяліў, і ніхай яна там. І каждаю ноч. Ты ж не знаіш, калі ты смасцірыш дзіцёнка.

Пуповина

Баба роды прымала, пуп атразала, пад мост закапывала. Я : “Баб, куды ты яго?” — “Пад мост, штоб людзі не хадзілі”. Пад мост, дзе печ, стаўбы — дак туды.

Бабина каша

1.

Я знаю, бабіну кашу дзелаяць на хрэсьбінах. Як хрэсьбіны гуляяць, дзіцёнак родзіцца… ета абізацільна, хоць малінькія, но хрэсьбіны здзелаяць. Баба варя кашу і нясе туды ўжо, на хрэсьбіны, становіць, і тады там ужо… кашу разбіваць нада, дак кладуць грошы. У цябе грошы ё, кладзеш, і я кладу… там, мацір’ялу якога-нібудзь… хто што… хто палатна… а кашу тады кум… разбіваць кашу… ты, напрымер, кум, а другі… паложыш дваццаць рублей, прымерам… а я, хоць і не кума… толькі кум доўжын біць кашу… дак, ты палажыў грошы, а я болей, хоць на руб ці на пійсят капеяк болей кладу — усё ўжо: ужо ён разаб’е, а ты, кум, ішчэ дабаўляй… а тады ўжо бярэ і аб стол гарьшчок той разбівая с кашай. І ўсе бяруць кашы, і ўжо ўсе бяруць кашы тыя і дамоў прыносяць… самы пакушаяць і дамоў прыносяць і курям сыпяць. [Для чаго?]Етага я табе не скажу. Штоб ужо, можа, няслісь. І чэряпкі забіраяць. Кажды чэряпочык атламыіць… чота баба наша паклала за вікону. [Не казала для чаго за вікону?]Ня знаю.

[Якая баба кашу варя?]

Бабу бяруць, каторая, тады ж не было дахтарёў, як ціперь адзін на адном дахтары, дак тая баба, каторая пупавіну завязыя… вот, родзіцца дзіцёнак, і яна прымая роды, пупавіну завязывая, і тую бабу завуць на хрэсьбіны, і яна ета ўсё дзелая. У нас называіцца “бабіна каша”. І ўжэ матка пойдзя, і баба, і бацька, узрослыя на хрэсьбіны, мы ўжо ждома: “Мам, вазьмі ты болей кашы тыя”.  Баба: “Будзіця рэсць большыя”. І мы ўжо ядзім. Яны прынясуць нам па кусочку.

1а.

[Баба не казала, для чаго кашу вам давала?]

Нічога яна не казала. Прыходзя. Гаворым: “Баба кашы прынясла?” — “Прынясла, дзетачкі. Бярыця дзяліця”. Мы ня то, што хто болей… Матка гаворя: “Бярыця ложачкамы, ешця, што б усім было”. І мы бярэм, дзе камушок возьміш… Яна: “Астаўця куркам!” І курям ішчэ аставім… “Баб, хваця столькі?” — “Хваця!” А для чаго курям сыпалі, ня знаю.

Пойдуць нашы на хрэсьбіны, мы ўжо знаім, што гасцініц — каша.

2.

Пелі куму і куме, як кашу разбівалі… былі бабы старыя… пелі… хто ўжо болей падора… песьні такія ё, што кум мала палажыў… я знала, пазабывала ўжо…

Усі ў платочкі бралі. Баба наша  прынясе, курям сыпала… А прынося… “Баб, прынясла бабінае кашы?” — “Прынясла!”. Усім нам па камушку дае кашы тыя. Калісь махоткі… ціпер пячэння наложаць, канхвет… ета ўсё ня то… каша ё каша… ні заменя кашу… і пшоннаю толькі нада, ня грэцкаю… кашы пшоннае не заменя ніякая каша… закон такі — пшонная каша калісь была ўсяму галава. Не варяць ні грэцкаю, ні ячменнаю, а варяць пшоннаю на хрэсьбінах. А тады ўжо пачалі… у нас адна прыехала з Масквы… ішла свякруха за бабу… дак яна ўжо наклала пячэння, канхвет… і разбілі… гаворяць: “Ета — ня каша!” Яна ў гаршчочык наклала і паставіла… і кашу біць… а зверху кашу… зняла прыгарку і наверх паклала… і кашу біць… кум ўзяў махотачку і аб стол ударыў, і канхветы… Усе закрычалі: “Ета ня каша! Давайця нам другую кашу!” Кум гаворя: “Давай кашу настаяшчаю! А етай ня нада нам!” І разбіў тую кашу. І ўсі бралі кашу. Яна на палаценцу, на вечку… камухі тыя… ішчэ і раздавя кум, штоб усім была.

3.

Калі кашу разбівалі, куму да куме пелі: “Кум мала паклаў…” Хто болей грошы паложа, тый кашу разбівая”.

У нас, там, дзед адзін казаў: “Неправільна! Ці вы хочыця, штоб кум карову прывёў, на стол паставіў?”

4.

На хрэсьбінах кашу біць… Вот, ідзець баба… будзя сядзець на вуліцы Сцёпіца… Калісь жа выходзяць у празнік… будзя іціць… бабы ўжо  знаяць, што твая жонка ідзець за бабы, нясе гаршчок кашы ўжо… яна будзя казаць: “Нясеш на хрэсьбіны кашу крадзяную?”

А тая будзя казаць:

“Мая каша не крадзяная,

А на малачку на цэлым варяная.

Сахарком пасыпала,

Мядком із маслам мяшала

Да на стол куму падавала”.

Не на зліваным. То ж кашу зваряць. Смятану саллюць. Масла саб’юць.

4а.

Дак гаворя:

“На цэлым малаку варяная,

І сахарком пасыпана

І маслам, і мёдам памешная”.

“Ой, баба смашнаю кашу зварыла! Дай ты пакаштаваць ужо нам!” — “Не, ня дам”. — “Мая кашка з прыгарачкай”.

І прынося. На стол паставя. Там ужо палядзяць… яна зверху жоўценькая… прыгарка такая… Яна: “Кашка не чопаная…”

Як садзяцца, вып’яць па чарцы… папрыносяць усі ж падаркі… гаворяць: “Нада кашу біць!” І каша стаіць… і ты кладзеш у кашу грошы, я кладу мацір’ял… ці, там, на плацця… шапачку дзіцёнку… а жонка твая, хазяйка, усё ета забірая… кладуць і кладуць… “А што ж кум нам падорыць?” А яму ўжо пяюць:

Бабіна каша крадзяная,

А ў нас кум жадзіная,

Баіцца карман патрусіць,

Да грош з кармана ў кашу палажыць.

А кум ужо скажа:

Не, у бабы кашка не крадзяная,

І кум не жадзіная.

А выцягну падарю кароўку-красулю,

Палажу свайму хрэсніку ў люлю.

І паложа… цацкі… напрымер, кароўка была… вот, вылітая кароўка.

“І выцягну дзенюжкі із кармана…. што разаб’е кашку… і разбівая кашку….” І тут будуць крычаць: “Я жэрябца падарю варанова!” А ён кашу бярэ, кароўку ён у люльку пакладзе… а ета ён вывуча… прагаворя… І аб стол ударя, каша разбілась. І ўсё: раз каша разбілася, хоць ты пяць жэрябцоў…  Усі: “Правільна кум здзелаў! Разбіў кашу!” Самае глаўнае, штоб кум кашу разбіў.

Купание

1.

Баба, як родзіцца, так яны січас жы пупавіну завяжаць і начынаяць мыць, эта цяперь ужо не мыяць, а паложаць яго да і ўсё. А тады у цёплая ўжо захаджыяць, калісь вада ў печы накрытая была скаварадой бальшой. Так яны за яго, пупавіну ту здзелаяць і начынаяць купаць. Перва пялёначку ўкіня баба, намоча і на яго ложа і другой пялёначкай ллянай прыкрыя яго і галоўку, і мордачку, і вушачкі — усё павымывая. У вадзічку нічога не клалі? Нейкаю траву, знаю, што “шпокалкі”, я ня знаю, як яны па-навучнаму. Мы звалі “шпокалкі”, яны такія высокія растуць, па межах, усюль на агародзі, мы атарвём верх еты — і аб лысіну раз! Яны — шпок! Мы гаварым: “Баб, на што ты?” А баба гаворя: “А ета не ваша дзела. Нада так!” Дак, “шпокалкі” зналі. І у яе такі звёртак быў, гарбузы растуць на гародзі, яна гарбузнік тэй,  пляцецца ён ці на забор, ці на якую яблану, яна іх не абрывая, вісіць, ён іссохня, яна гарбузнік тэй бярэ і складая і скрозь дзяцей, як клала шпокалкі, гарбузнік, штось ішчэ клала ў цёплаю ваду, ішчэ якуюсь траву. Дак і мы гаворым: “Баб, на што ты кладзеш етую траву?” Калісь Ягорка захварэў наш гаразна. Дак я гавару: “На што ты ету траву?” — “Еслі будзя жыць ён, Бог дасць яму пражыць, дак у шпокалках, вот, трэццяю траву, як уздумаю, дак будзя жыў дзіцёнак, выжыве, а еслі не, то мучыцца ня будзя, церяз дзень і памрэ. Дак во, адна дзеўка была ў нас, Танька Кушнярычкава, ужо ляжала,  мухі — і ў рот…калісь жа было! поўзаюць! Яны ўжо іе і не глядзелі, дзеўку тую. “А мы сваю Таньку не глядзім. Яна ўсё раўно памрэ. Ляжыць у калідоры”. А мух! Вагон там, аж чорна! Дак, я прышла, бабе сваей расказыю, гавару “так і так”: “Не памірая Танька”. Бабе ўсё ета расказала.  Баба сабралась. Наша баба, можа ў міре німа такія. “Яна — самазванка, — матка мая звала, — цябе не завуць, ты сама пляцешся”. Дак яна сабіраіцца, возьме траўкі і пойдзя. Пайшла туды. Траву тую намачыла, давай мыць тую, яна сама палячка была, Ядзвіга — звалі іе, яна і гаворя: “Ядзвінка, давай палячу тваю. Хоць скарэй памрэ, хоць будзя жыць як на жывоя”. І памыла тую Таньку.  …ідзець з тога краю: “Баба Алёнка! Асталася жыва. Ужо есць папрасіла”. — “Я пайду ішчэ схажу”. Дак баба хадзіла тры разы іе купала. І яна замуж у Гомелі ішчэ пашла. Гарбузнік для чаго? Вот, тыя шпокалкі, я не знаю, як іх называюць па-навучнаму, во, калісь дзетвара пабягім на поле, паўз дарогу шпокалкі, яны такія, возьмеш, там, воздух у ёй, тада раз аб галаву — і шпок! шпок! І наш Ягорка, малы: “Ну, пашлі!”.  Пойдзем, нарвом, цэлы пук прынясом, яны сухія, семяна ў іх многа, матка: “К чортавай мацеры, нясіце на агарод!” А мы будзім сядзець, калісь жа дзеці і — шпок! шпок! шпок! Яны белінькім цвяточкам, Калісь жа шпокалка , а тут пяць рядочкаў лепясткі белінінькія. Бярэш за іх, а тут жа — воздух.

1 а.

Калісь наша баба клала ў ваду гарбузнік, сухога, з гарбуза націну; шпокалкі клала і сабачкі. У іе спакованы ужо гарбузнік, сабачкі, шпокалкі і чабор.

Чабор клала, штоб крэпенькі быў — у чабару ж ствалкі крэпенькія.

Гарбузнік — ета во, гарбузы што растуць, націна тая, яна штоб сухая была, дак баба ўсё скруця-скруця, дак усё ідуць: “Баба, ё у цебя гарбузнік? Захварэў дзіцёнак: Ні жыве, ні памірая. Дак дай-ка нам!”еслі дзіцёнак пачыная, калісь жа дома ряджалі, заходзіца, парадзіха, і ўсе тоя кладзе і гаворя: “Як на ўмірушчая — дак штоб малы памёр, а еслі на жывушчая — штоб крэпенькі, здаровенькі быў”.

Сабачак клалі, штоб чыстае цела было.

Гарбузнік клала, што ці будзя аджываць, ці будзя паміраць: “Як на жывушчая — дак жыві, а на ўмірушчая, штоб малы памёр, штоб ў бальшыя слёзы не ўвёў”.

Сабачкі, што бярэцца, пройдзіш, яны панабіраяцца, яны ад вогніку, вогнік — шэпчаць, штоб не былі накожныя балезні.

Чабрэц, гавораць: “Штоб ты крэпенькі, як чабарочык быў”.

Шпокалкі, яны такія растуць, я не знаю, як іх называяць, навярху такія, і калісь нарвома: “Дзеўкі, хадзіця ў шпокалкі!” Пойдзіма нарвома па жмені, будзіма сядзець — і аб лысіну, бяром за верьх атарвем  і яно трэсь! трэсь! І ўсі бабы: “Вой-я-ёй! Во гульню найшлі!” Дак етыя шпокалкі, штоб чыстае цела было. Усё баба казала: “Як етыя шпокалкі чыстыя-румяністыя…” Дак усё к бабе нашай хадзілі.

2.

Дзіцёнка малага мыяць. Як купаяць, абы-куды вады ж ні льюць. Льюць пад вугол, на зямлю. Штоб там людзі ні хадзілі.

Незаконнорожденные дети

1.

Еслі дзеўка нячэсная ішла замуж, з дзіцём?

Яны гаворяць: “Крапіўніка прынясла”. Хто як. Хто “крапіўніка” скажа, хто — “у сундуку”, хто — “ў мяшку прыняла”.

2.

Там адна ў нас радзіла ў дзеўках…гуляла, яна ўсё: “Ой, мая — малая”. А усё дзед Касцючкаў казаў: “Маля — пакуль у начоўкі скора ўваля!”  Яна: “Што ты, Васіль, гаворыш на маю[…]?” А ён: “Калі б я ня знаў, дак я б не казаў”. А яна: “Па чом ты знаіш?” — “А, як яна табе ў начоўкі ўваля, тады ты будзіш знаць”. І тая Каця…

 2а.

Усё маліла яе: “Мая малая. Мая малая”. А тая малая ўзяла, да брюха нагуляла. Ета ўсе так казалі: “Маля…?” Да, ета прыказка такая была. Усё ўсе казалі: “Вон, у Коршунаў маля, усё маля была, паукуль у начоўкі  ўваліла”. Ну, дзіцёнак жа ражаіцца, у начоўках мыяць. Ціпер — у бальніцах, тады ж — у начоўкі, родзіцца — памыяць.

 Имя

1.

Як дзіцёнку імя выбіралі?

Калісь жа поп. Чым скажа. Калісь жа ўсякія былі. У мяне баба была, маткі мае баба і дзед, яго звалі Ахрэм, а яе — Хацімья. Дак яны ўсё казалі: “Ахрэм і Хацімья, хочаць бурака і бацвіння”. Вот, якія ета імя? А тады ўжо сталі самі накладаць — каму якоя наравіцца.

2.

Тады глядзелі па празніках, які празнік, накладалі імя, поп накладаў, поп — вялікая шышка быў калісь. Дзве дачкі — Лёксы і хлопец — Александр, тож ў такі дзень. Поп сказаў: “Нада назваць Лёкса яго”. І дзве сястры было Лёксы. І іх звалі большая Лёкса і меньшая Лёкса. І хлопец — Лёкса. Ну, “Лёкса! Лёкса!”, а тады ажаніўся, Ляксандр сталі зваць. У іх усе Лёксы былі. А ціперя-ка маладыя, як захацеў, так і назваў

3.

Эта ж ідзець па прыродзе. Як дзеўкі ряджаяцца, фаміліі  ўжо  німа, ісчазая. Па замужніх ужо яны пішацца.

“Прыспаныя”

1.

У нас калісь баба прышла і кажа: “Полька! Полька! Падыміся!” А матка гаворя: “Чаго?” — “А, во, Яўгіння прышла, прыспала дзіценка”. А мы гаворым: “Баб, а як-та прыспала?”. У нас быў Ягорка, і яны Ягор назвалі хлопчыка. Маленькія. Называяць іх цыцочнікі. Дзеці етыя. Матка не хоча ўставаць. Дак ён ляжыць, штоб не ўставаць к люльцы, дак кала боку паложа. Дак дзядзька Васіль з аднаго боку, штоб яму цяплей была, паднялася, думаю чаго: “Дзіцёнак не плача?” Палядзела, ён ужо… яны ляглі на яго, дыхаць нечым, дак ета называіцца прыспяшчыя.

2.

Дак, калісь у нас Мелька быў. Дак, у нас во што было. Ацялілась у нас карова, прышоў дзядзька Мелька, ён: “Ета кароўка пакінулася ў вас?” (Ацялілась дак пакінулась). Ён усё гаварыў: “У, таварыш, харошы цялёнак у вас. Харошы!” А  баба і кажа на яго, і матка гаворя: “Якога Бог даў, такі і ацяліўсь”. І ен пабыў, пастаяў і толькі сказаў: “Харошы”. І пашоў. І цяленак тэй стаяў і ўзяў і ўпаў, і ногі, і пачаў дрыкацца. І яны прыводзілі бабу Буханіху. Пабеглі за той: “Во! Мелька пабыў!” А Мельчыха прышла і кажа: “Ну, мой жа пабыў! А яму ж няльзя. Яго матка карміла, а тады атняла, ад цыцкі атняла, а тады пажалела, крычыць да ўсё, яна зноў дала”. Дзеці етыя вырастаяць дужа ўрошлівыя, і пакуль і памрэ, дак ён урошлівы, няльзя яму на маладзяціну глядзець, ні на ягнят, ні цялят. А яны к нам гуляць хадзілі, церяз двор жылі. Дак Мелька тэй паглядзеў на цялёнка, і што ня дзелалі, дак ён з нядзелю ляжаў, пакуль матка гаворэ: “Ніхай прыдзя ён!” І, вот, ён прышоў, тэй Мелька…І я, ўжо не скажу, што ён дзелаў…і ен стаяў, і баба тая, Буханіха, Баба знала, і ён…ці ў рот цялёнку даваў лізаць, і штось Буханіха яму казала…”што я табе даў, тое к сабе забраў”. Яго ўсі зналі, як толькі ў каго цялёнка, ці парасёнка купяць, ці што, хаваяць, і яму прыказывалі: “Прыходзіш, дак ты не глядзі ні на што!” Наш Ягор калісь, малы танцаваў, а ён: “Ой! Як ты ўжо! У цябе касцей німа!” Матка і кажа: “Сплюнь! Што ты гаворыш! Табе нельзя етага гаварыць”. Вот етым во.

“Родившиеся в рубашке”

У сарочцы нарадзіцца. Баба мая кажа: “Унучачка, ты даўжна быць шчаслівая”. Я гавару: “А чаго?” — “Ты ў сарочцы радзілась”. Я: “Баб, у якой?” — “Дзіцёнак жа родзіцца, а ты паляжала ў пялёнках, увярцелі, палядзім, мордачка не такая. Пачалі аблупліваць, аблупілася сарочачка  із ручак, із ножак, такая тоненькая, як плевачка. Дак, ты ў сарочцы радзілась”. І матка мне ўсё казала: “Маша без сарочкі радзілась, і Туся, усі дзеці, а толькі дзве Танькі радзіліся, дак да палавіны сарочка, а ты полная, на ножках, і ўсё”… Я гавару: “Баб, куды ж ты тую сарочку?” А яна гаворя: “А з пупавінай умесці. Пуп і тую сарочачку, яны падсохлі, дак усё калісь казалі: “Як замуж будзя іцці, дак штоб багатая была, у сундук пакласць”. У бабы кубел быў бальшы, а тады бацька здзелаў сундук,  з крышкай адкрываўся. Мы палядзім, Ягорка малы быў, дак паглядзіць, дзе баба ключ паложа, ён возьме: “Дзеўкі! Я ключ бабін найшоў!” Што мы бралі? У бабы семкі там гарбузныя. Возьмем. Патрошкі, Туся, я і Ягорка. Ягорка: “А я ключ найшоў, я большы вазьму!” — “Ну, вазьмі”. Баба палядзіць: “Хто семкі браў?” — “Баб, мы не бралі”. — “Ой! Семак болей было. Мыш палузгала, так ашкрёткі былі”. Матка: “Еслі хто семянныя семкі пабярэ, во тапор, голавы падсякаю!”.

Свадьба

1.

Заручыны ідуць дагаварывацца.  Ты дагаварыўся з нявестай: “Давай скажам, штоб ужо жаніцца, ты сваёй матцы да бацьку, а яна — сваёй”.  Вот, ідзець бацька жаніхоў і матка, і жаніх, прыходзяць і дагаварываюцца, калі ўжо змовіны дзелаць. А на змовіны называяць людзей, братоў, бацька сваіх братоў, матка сваіх братоў і сясцёр, там, кумоў — чуць не свадзьба — такія змовіны дзелалі. Нявеста гарэлкі нагоня, і жаніх там колькі прынясе — і гуляяць. Эта, ужо, змовіны называяцца. А заручаны — ета бацька і матка ідуць дагаваряцца — і ўсё. Заручаны — эта бацька і матка ідуць заручваюцца.

2.

Пашлі ў сваты к адной дзеўцы, а яна ні пашла за яго, дак яны гаворяць: “Дзеўка гарбуз выкаціла”. Ён сердзіўся, а яна ні пашла.

Бывая так, што не панаравіцца… Вон, песьня ё : “Дзеўка не пашла, гарбуз выкаціла…”

[Гарбуз сапраўды выкатывалі альбо проста казалі так?]

Проста словы такія. Вот, не пашла. Сказала: “Не пайду замуж!” І не пойдзя. Вот, значыць, гарбуз жа не выкачаяць… як ё, услед гарбуз качануць, а німа гарбуза, усё адно гаворяць: “Гарбуз выкаціла!” Вот, прышоў Ісакавіч у сваты, да і гарбуз пакаціў. Словам выкаціў… Усі гаваряць: “Ну, высватаў Ісакавіч?” — “Гарбуза пакаціў. Не высватаў”.

3.

Як дзеўку…  во свадзьба… вот, прыязжаюць за маладой, а тут ужо хлопцы стаяць і гаворяць: “Выкуплій!..” Вот, ты б стаў, ну, хлопцаў багата, і выкупліяць вароты, а тады адчыняяць, штоб заехаць на кані. Вот ты б, напрымер, прыехаў як сват глаўны, і вароты тыя ты даўжон выкупіць. Вот, выняіш бутылку гарэлкі… яны ўжо нічога не бяруць — гарэлкі, закускі і даюць мне. Я ўжо трэбую: “Дайце мне, напрымер, ці літру, ці дзве. Таргуюцца: “Давай за бутылку!” — “Нічога не пайдзёць! Толькі літру!” Яны бяруць з сабой гарэлкі, дзе знаяць, што мошныя хлопцы будуць трэбаваць, дак скажаць: “Тры бутылкі!” І ні пусцяць! Усё! Бой іздзелаяць, но не пусцяць. Вот, тады, еслі яны мала возьмуць, дзве, напрымер, возьмяць бутылкі, тады гаворяць: “Вызаўця свата!” …каторага свадзьба, нявесцінага: “Пазыч нам! Мы табе аддадзім!” Тэй вынося. Даюць хлопцам бахонку хлеба, сала кусок, і яны тады пускаяць у вароты, адчыняяць і гаворяць: “Заізжайця і забірайця ваш тавар”.

4.

Як прыедуць за маладой да забіраяць, і кругом стала абводзяць, дак хрёсная матка гаворя: “Глядзі! Як мой хвартук мяне пільнуя, маё цела пільнуя (ужо падвязыя), што б ты жонку так пільнаваў і ахраняў”. Ета хрёсная матка так гаворя. Штоб яна з мужыком была напару.

4а.

Вот, матка еслі адна, напрымер, адна я, і прыехалі б за маладой ка мне, я ўжо ня ймею права благаславіць, ужо благаслаўляя хрёсная матка і хрёсны бацька. Ты — хрёсны, а, напрымер, хто-небудзь хрёсная. У цябя хоць і жонка ё, но ты доўжэн ня з жонкай, а з хрёснай маткай благаслаўляць ужо стрячаць і праважаць. А еслі родны бацька ё і матка, значыць — родныя, а еслі німа бацькі ці маткі, значыць, бацька ўжо ня ймея адзін… з мачыхай ён ня ймея права.

4б.

Прыехалі… ён забірая нявесту, і яна гаворя: “Як мой хвартук маё цела ахраняя да і пільнуя, штоб ты так пільнаваў і ахраняў жонку”.

Ён на ёй завязаны ці яна пры ём завязывая?

Завязан. Калісь жа ўсі, маладыя і старыя — усі дзеўкі, у фартухах хадзілі. Ен завязан. Яна толькі славамы скажа, штоб ты так пільнаваў сваю жонку, як мяне хвартук мой пільнуя. Ці ета хвартук, ці андарак, ці кохта. Можна казаць, німа хвартука, што ў цябе надзеўшы. Но калісь насілі ўсі хвартухі.

4в.

Чаму калі выганяіш карову — проста фартух, а калі за нявестай прыязжаюць, там хрёсная?

Хрёсная матка — яна ж… Гаворяць, хрёсную пільнуй матку лучшэ, як сабе ці як роднаю. Усё баба наша казала: “Хрёснаю матку шануйця лучшэ родныя. Патаму шта яна ваша як гаўно дзяржала перяд Хрястом, перяд крястом. Ета бальшоя дзела — кумой быць… Ты дзяцёнка дзяржыш перяд Хрястом — ангелочка. Дак шануйця хрёснаю”. Наша баба ўсё кажа на матку: “Не ругайся з Васяй нікалі. Яна тваё гаўно дзяржала пад Хрястом. Ты выняла ета гаўно, а яна дзяржала пад Хрястом”. І матка наша з Васяй і Адаркай дружыла. І ўсё на нас казала: “На сваю матку лучшэ ругніся, а хрёснаю матку нікада ні абіжайця. Яна вас пад хрястом дзяржала”.

5.

Работаў там, крылі з бацькам, панаравілась, думая: “Я б яе замуж узяў”. Едзім, ужо панаравілась, едзім дамоў, забіраюць жа нявест, дак ён гаворя, пад’язжаім, напрымер, к Амяльному, гаворя, я пытаю: “Марусь, кудой цябе везць, па дзярэўні ці па загароддзі?”  — “А чаго?” — “ Еслі ты чэсная, з хлопцам не гуляла па-плахому, значыць павязом мы цябе па вуліцы, а еслі ты ўжо бляданула, значыць мы цябе павязом па загароддзі”. Яна гаворя тады: “Знаіш што, Іван, вязіця пры случаі па загароддзі”. Значыць: блядзюжка! Павязлі, ужо, па загароддзю. Вулачкі ж у нас, на Амяльном, дак, вулачкі, штоб коней ганяць, кароў. Даехалі, да вулачкі завірачыемся. А во свадзьба тут ужо. Прыехалі. Усё ён расказваў. “Красівая, но блядзь!” І прыехалі к свадзьбе, я гавару: “Злазь!”. Усё, як парадкам, завялі, кругом стала абвялі. Яна сядзіць і кажа: “А шчэ якія прыхамеці ты будзіш?”  Гаворя: “Мне самая глаўная прыхамець, а астальноя мне похеру”. Ну, прышлі, ляглі ноч спаць, дак яна яшчэ пачыная… еслі цэлка — значыць усё, будзя кроў. Мы, гаворя, пашлі спаць, яна і кажа: “Ужо свадзьба прайшла, давай на чэснаць гаварыць. Я ж ня дзеўка, я з адным там трахалась”. Што ж дзелаць? Яна гаворя: “Што б жа заўтра ўранні папрыходзяць свадзьбашныя, скажаць выцягнуць пасцілку”. Яна пашла, прарэзала палец, нажом чыкнула, прышла: “Скарэй, а то скора ня будзя іціць кроў!” Накапала-накапала. Прыходзяць свадзябныя, такія байчэйшыя: “Так, счас мы палядзім, яна ў цябе дзеўка ці не!” Палядзелі. Адна глянула і кажа: “Ні хера ні пайдзёць! Яна ў цябе ні дзеўка!” — “Чаго?” — “Ты п’яны быў?” — “Ну, выпіўшы ізрядна”. — “П’яны быў, ты ня знаў. Ты лазіў на сваю нявесту?”. — “Лазіў”. — “Што яна табе”. Ну, я ж эта не скажу. “Я добра не разабраў”. — “Ну, добра не разабраў, дак мы разабралі, што яна даўно сваю чэснасць аддала. Табе толькі гаўно прынясла”. Дак, ён усё дзед той казаў, як пачане, яна сядзіць: Ну, раскажы, Вера, як я цябе вёз”. Яна кажа: “А мне цяпер ня стыдна, ужо я семера дзяцей радзіла ад цябе”. Панаравілася, любіў. А дак мог сказаць: “Ідзі-ка ты па загароддзю назад к бацьку”. Калі вязлі па загароддзю: з царквы? Ну, ты жаніўсь, а я замуж за цябе ішла. Ну, свадзьба ідзець, прыязжаюць за маладой, калісь жа на конях, жарябка, ці праяўзнога, прыехалі, нявесту выкупілі, забралі, тады ж стаіць з тряплом дзядзя ці хто, і ён ужо махая: “Дайця мне грошай!” Болей трэбаваў за нявесту.  Я гавару: “І грошай шчэ ўпяклі харашо, думалі, дзевачка. А ты ўжо далёка ляжала кала дзевачкі”. І тады вязуць, перва — нявесту, тады ужо сундук вязуць услед. Дак ён гаворя: “Я б цябе адправіў, да палюбіў, панаравілась”. Усё не наравяцца дзеўкі, а яна — блядзь, шчэ панаравілась. Яна сядзіць калісь і кажа: “Знаіш што, Іван? На блядзь — сто вачэй глядзь, а на заразу — ніхто ні разу!” І прайшоў номер. Дзеўкам усё раўно, ці дзеўкай ідзець, як панаравіцца. Адкуль яе вязлі агародамі? Ад маткі да ад бацькі. І да сяла давязлі, і ён пытая: “Ці па загароддзю?”  — “А чага так?” — “А ў нас чэсных вязуць па вуліцы, а еслі бляданула, значыць па загароддзі”. Ты жэнішся, бярэш чэснаю, там нячэснаю, якая панаравіцца, вот свадзьба, цяперь у адном месці гуляюць, ці ў рэстарані, а тады дзелалі во як, ты жаніх — ты прыглашаеш свой род, а нявеста сабе — у нявесты тожы свадзьба. Гуляяць, гуляяць, калісь у ханіха  — свой род, у нявесты — свой, а тады, ужо, нагуляюцца, сабіраяцца за маладой: “Паедзімця за маладой!” Запрягаяць коней, садзяцца на воз, пасадзяцца і едуць за маладой. Стаіць маладая, пяюць свадзьбашныя песні, выкупліяць: “Сколькі там?”. Жаніх стаіць, а два чалавекі, сваты, дагаварываюцца, не даюць нявесту. А тады ўжо выкупліяць нявесту, ён ўжо палаценцам забірая нявесту і выводзя, кругом стала абойдзя тры раза, і вядуць нявесту, на воз садзяцца, віконай благаслаўляюць, і ты вядзеш нявесту дамоў, там цябе ўгашчаюць, і дружок, і дружка паедуць. К сялу падязжаіш, нявесту вязуць, іldquo;Ня спі, Алёначка. Ідзеш ты замуж, не спі з мужыком па празніках, ня спі. Па вялікіх празніках. І па васкрысеннях ён, ужо, пытаў “чэсная ты ці не”. А калі яны з аднаго сяла? Ну,ніхай будзя чэраз тры двары,  усё раўно, каня запрягаюць, садзяцца жаніховы, у другі двор, іх прыглашаяць: “Хадзіця за стол!”  Садзяцца. Тут ужо вып’яць і закусяць”. Ужо, гуляяць. А ў царкву?  Аў цэрькву да свадзьбы. Свадзьба начынаіцца — ідуць пад вянец. Я шчэ помню, дзеці басяком пабеглі, нявесці поп на галаву вянок вешая, а із-пад вянца прыяджаяць, людзей саджаюць, п’юць, гуляяць. Павянчалісь. Ціпер ужо началі па-новаму, у адном дварэ кудлычаць, а тады жаніх сабе род гуляя, нявесцін сабе. У цэрькві павянчаюцца, едуць к нявесці, нявесту астаўляюць, а жаніх з сваім родам едзя дамоў, а тады там гуляяць, а тады садзяцца на каня, едуць за маладой, тады пытаюць “чэсная ці не”.

6.

Выходзяць з іконай благаслаўляць іх той іконай, і вядуць у хату, кругом стала водзяць іх тры разы. Бог Троіцу, кажаць, любя. Так, тры разы абойдуць, тады саджаюць, і частуюць іх. А тады прыяджаяць тыя. Ціпер жа дзень — дзень там, дзень — там, ды ціпер у рэстаранах дзень у якіх дзень пагібеяць, а назўтряга дома. А ў нас калісь свадзьба ішла тры дні, на трэцці — курыцу смаляць. Калісь первы дзень гуляяць і ў нявесты, і ў жэніха. Мы і Тусю аддавалі, і мяне, і Машу. Гуляяць первы дзень жаніхова радня ў жэніха, а нявесціна ў нявесты. Тады жэніхова радня прыяджаіць за маладой, тут іх саджаяць угашчаяць. Угосцяць, нявесту забіруць павязуць, а самы гуляюць, гуляюць. Прыходзіць жэніхоў бацька, пашле каго-небудзь: “Ступайця! Іхняя радня ніхай ідзець”.  Ідом туды. Тыя ўжо не садзяцца, тут жа ўгасцілі іх, яны пад’елі да выпілі, а нявесціных саджаяць.А тады ўжо гуляяць, сколькі хочыш. Залязь ішчэ, хто не напіўся ішчэ да не паваліўся. Казаў дзед Майка на матку, Тусю аддавалі: “Ну, як Палашка… плахая свадзьба твая”. А матка гаворя: “Чаго?” — “Помню, як дамоў ішоў. Як мяне вялі, я помню. Ішчэ не хацеў іцціць, думаю: “Ішчэ рюмак бы шарахнуў”. А мяне прывялі. Матка гаворя: “Ну, сёдня ўжо ня будзіш знаць, як прывядуць”. — “Вот так я і хочу!” Мой хрёсны і большай маёй Машы сястры мужык, матка гаворя: “Дзеда там харашо падчубрыця, а то казаў: “Плахая свадзьба”. Дак ён сядзеў, сядзеў — і пад стол. Назаўтряга прышоў, матка: “Ну, як свадзьба?” — “На яць! Ня помню, як дамоў мяне дацягнулі. Ачнуўся ў сваёй хаце”. Назаўтряга гуляяць у нявесты два рады, і тэй род, і тэй гуляяць, тады ідуць к жэніху.

Калісь я: “Баб, для чаго яны водзяць кругом стала?” А тады пусцяць нявесту і рэмням б’юць. Мяне майго мужыка брат Іван, штоб нявеста была ўдалая, рэмням як сцёбнуў па плячах. Я заплакала, а ён дагнаў — шчэ раз. Усі так дзелаяць.

Я гаварю: “Баб, для чаго там?” —“Благаслаўляяць і малітву чытаяць, штоб з Богам харашо жылі”. Калісь і разводаў не было. Хто лупіць нявесту? Хоць жаніхоў брат, хоць хрёсны. А сам жаніх? Не. Я гаварю: “Баб, чаго та на жэрябку возяць маладых? А дзед Майка сядзіць у нас: “Ааа! Во чаго, штоб жонка не была блядавастая, дак на жэрябку. Мужчынкі ета святыя. А бабе даверыя няма, дак эта возяць, штоб блядавастая не была, з другімі не гуляла, дак на каню возяць”.

7.

За маладой як прыязжаяць, пелі ўсё, эта калісь, ужо тады сталі сундукі, а то не сундукі дзелалі, такія, калісь баба наша ішчэ ішла, дак такія, як бочкі, і такія вушкі, і закрывался крышкай, эта называецца, ціпер во шкаф, усё складалі, дак прыязжаяць за маладой, дак пяюць:

Ой, стукнула-грукнула на дварэ.

- Палядзі-ка, мамачка, ці не да мяне.

- Ой, да цябе, дочынька, да цябе.

- Падгатуй-ка, мамачка, кубел мне.

- Ня буду і кубла я цябе шукаць,

Таму што ня ўмела ты рабатаць,

Ня ўмела не кудзелячку прясць,

Ня ўмела не кросенкі ткаць,

Ня ўмела не палаценцы слаць…      

8.

Нявесту забіраяць, на пасаду содзяць. У нас так дзелалі. Вот, свадзьба ідзець, папрыходзяць усе таварышчы, дзеўку забіраяць і вядуць вот як калісь фацеры былі, наймалі… пуд бульбы, колькі фунтаў зярна давалі, хто чым плаціў, а тады зіму да Вялікадня гуляюць, дак заводзяць на фацеру, касу плятуць, расчэсаяць дзеўкі і плятуць, і лентаў багата, усе дзеўкі зносяць, у каго якая ё, у каго — белая, у каго красная, усякія, і ўплятаюць у касу. І нявясту наряджаюць, калі б цяпер — плацце — і ўсё. А тады празнічная — кохтачка, юпачка ці плаццейка. І вядуць тую дзеўку і песні пяюць. І прыводзяць, і содзяць за стол, а тады жаніх прыязжая і выкупліваець нявесту. І штоб касу выкупіў жаніх, нада плаціць грошы. Стаіць брат, ці брата німа, дак суседніга хлопчыка возьмуць. Дзеўку не станавілі. І, што лён трэпяць, тое тряпло бяруць, напрымер, ты — сват, мы  прыехалі нявесту. “Наша нявеста дарагая. Мы дорага просім”. — “Колькі?” Ці руб, ці два, ці тры, сколькі хто скажа. І хто ўжо заплоця руб, а то капеяк сыпнуць. Ну дак капеяк не бралі, гаворя: “Ня нада слёз нявесце”. А ўжо руб, а хто дасць два, а еслі тры, дак ета ўжо: “Ой, багаты сват!” Яго ўжо напояць: “Давай гарэлкай будзем цібе паіць!” Ён гаворя: “Нявесту пацяряю, як буду ехаць, як нап’юсь. Дак ня нада”. Шуцілі так. Патом нявесту рушніком забіралі і вялі дамоў.  Нявеста сядзіць з дзеўкамі, а другія прыязжаяць, жадныя, і рушніком зачэпяць. Раз зачапіў рушніком, тады ўжо усё! Ета шчэ не дае, ён тряплом махая, хлапец тэй. [Грыша ў Томкі стаяў]. Яны гаворяць: “Ня бі нас тряплом! Мы табе грошай дадзім”. Андрюста выцягнуў грошай ды: “Сколькі табе?” А Грыша і кажа… Мы гаварым: “Грыша, не бяры ўсіх. Ня нада! Совесць імей.” А ён гаворя: “Я б усі ўзяў. Но давай мне хоць трошкі”. Ён: “Ах! Раз трошкі! На табе траяк!” А калі траяк — ён жа грошай стоіў. Як даваенныя грошы былі. “Даў траяк! На табе шчэ! За то шта ты ўсі не забраў”. Ужо, як грошы ён заплоця, тады ўжо свабодна рушніком зачэпя і нявесту, дзеўкі вылазяць на двор, а яны нявесту бяруць вядуць, кругом стала абвядуць, тады ўжо вядуць на чом прыязжаюць. Жэрябка бралі, у каго ё, праяздныя… Адкуль забіраюць нявесту? З фацеры..? Нявесту як прывядуць із фацеры дзеўкі, як вядуць наряджаць іё і вядуць тут, і дзе свадзьба, і содзяць іё за стол і дзевак, і ўсіх, і ўгашчэніе становя бацька і матка, угашчаяць, і нявеста сядзіць, другая нявеста плача, а другая, як любя ідзе, дак не плача.   Да нявесты — усі плачаць. Эта ж дзеўкам нада расставацца із хлопцамы, ня будзець гуляць хадзіць. І пяюць пасады тыя.          

2

9.

Матка наша гаварыла… Замуж ішла, дак свадзьбу дзелалі: узвару наварылі, пілі… сколькі хочыш. Вот, гаворя, стаіць чыгун пабеляны, чэрпаяць, выпіваяць узвару і закусыяць. Ета ціпер ужо, дак стол Божа мой! .. ці горя, дак усё раўно, ці свадзьба… гатуяць. А тады: боршч, бульба жаряная, каша, драчоны — і ўсё. Закусываць гурка паложаць салёнага, еслі зімой… ні салатаў, нічога… і танцуяць, і пяюць… і ў засланку, калісь у нас у засланку… барабана… што печ засланяяць… ён тую засланку за ручку бярэ і, як у барабан выбівая ложкай, хоць палку возьмя… аж грыміць пасёлак. Узвар — кампот з крышэнікаў, да і сахару не было — кіслы, там трохі буракоў атвараць салодкіх, сахарных, і не грэбывалі. Выпьяць і песні пяюць. З узвару не зап’янеіш. Яны не счыталі, што ета нада п’янець. А выпілі, з’елі… еслі вясёлы, да ён спяваць умея, дак яму не нада напівацца. После вайны.

10.

Я рушнік павесіла на ніх, перявязала, гаварю: “Усё! Маладую забіраіма мы!” І запела песьню:

Плыла вутачка рякой,

Вуцянятачкі за ёй.

Вутка к берягу прыплывала

І вуцянятачак сваіх звала…

“Дак вот, — гаварю, — бяры вутачку, а то наша вутачка заблудзілась к вам, давайцека мы ўкрадзім. А то вы—зладзеі, а мы лучшыя…” Васіль(сват — Г.Л.): “А што мне дзелаць?” Я гаварю: “Хватай іх! Селязня і вутку! І павядом іх з етага двара!”

10а.

Жаніха і нявесту вялі на рушніку?

Ты стаіш з Пашкай. А сват захватыя двох, за канец узяў: “Пашлі!” А вы ідзіцё.

Нада штоб сват браў. А то дзяцей ня будзя. Сват тэй, хто хадзіў у сваты і палучаў падарак.

Вот, Пашка твая жонка… ідзіцё вы ў сваты… ці ка мне… у цябе сын, у мяне дачка… ідзіцё ў сваты… і ты бярэш свата глаўнага… абычна бралі хрёснага. І тэй прыходзя з бутылкай, становя сумку… там сала кусок ці што… кладзе на стол і кажа: “Прымаіця маё?” А я буду казаць: “Да, прымаю”. — “Свечку паліць? — Пытая. — Хлопца і дзеўку сюда! Свечку паліць ці не? Еслі паліць, паліця свечку”. Вот, запаляць свечку, значыць, сагласны. А тый ўжо глаўны сват. І на свадзьбе ён даўжон. І на каравай зваць, і маладых забіраць.

11.

Курэй дралі ўсюдых.  Курыцу смаля… ета ўжо абряд. Назаўтряга ўжо курыцу смаляць, да і дзве. У жаніха і ў нявесты ўжо ў тога возьмуць і ў тога, і ўбіваяць, а тады ішчэ па вуліцы паходзяць, прывяжаць на шост, певень ці курыца, разніцы німа, баўтаіцца, такая палка высокая — жэрдка, і яны, каторы мужчына носіць ужо, а тады прыносяць, абскубаяць і пер’я пускаяць па вуліцы і смаляць на вуліцы. Саломы выносяць, на жэрдцы на той, провалкай прывязаяць за жэрдку, што б ўжо не перягарэла і смаляць курыцу, тады з кожай абдзяруць, выкідаяць, а з мяса суп варяць.

Гэта на які дзень?

На другі. Свадзьба на первы дзень, а на другі… ужо перяспаў жаніх с нявестай… курыцу ўжо смаляць. Ва ўсіх: і ў Падкаменні, і ў Марозаўцы, і ўсюдых. Мы калісь ідом ад Злынкі, а ў Марозаўцы свадзьба, а мы з Жгірявай Гашкай ідом, яна гаворя: “Вон, ужо курыцу… ета сёдні свадзьба…“ Мы даходзім, і свадбашныя стаяць, дак яны зналі мяне, яны за нас: “Хадзімця…( хто кажа: “Лапшу варяць”. Хто: “Суп”) і яны за нас…

На чыім двары курыцу смалілі, варылі?

На нявесціным.

Бралі курыцу і ад жаніха, і ад нявесты?

Да.

Дзеўка была чэсная-нячэсная: усё адно курыцу дралі?

Усё раўно курыцу дралі, смалілі, суп варылі.

Дзеўка была чэсная-нячэсная: як паказывалі?

Ета жаніх распаряджаіцца. Ета закон такі ва ўсіх сёлах. Ета, як жаніх скажа. вяселле

12.

Дзеўкі сірату на пасаду вялі

І сіроцкую песенку ёй спявалі.

А кругла сірата горькім слезам заліла

І белым платочкам слёзы выцірала,

Што некаму стаць у канцы стала

І некаму прасіць Госпада Бога

Счаслівай долечкі.

Крёсная маці будзя стаяці ў стала

І будзя прасіць Госпада Бога

І счаслівай долечкі.

— Не абходзя, крёсная мяне стараной,

А станя гаварыць, як з дочкай роднай,

А я ў Бога сірата ўкланяюсь усім с утра,

Да позняя ночкі ня спяць мае вочкі,

Слезам абліваюсь, кулачком уціраюсь

І з Госпадам Богам горям падзяляюсь,

А крёсны ацец станя на парог

І будзя прасіць у Бога дарог,

Штоб нашай сіраце ні астацца ў бядзе.

13.

Што ў лузе далёка,

Там стаяў церям высокі,

Пад тым церямам  вада лялея,

Там каліна чырванея .

Ой, там Танячка гуляла,

Касу русаю часала.

Гребяшком махне,

Цяжола ўздыхне.- Німа майго татачкі.

Ой, як прыйшоў к ёй татачка,

- Адчыніся, Танячка.

- Ой,  я ж не адчынюсь,

Ветру баюсь.

Шчэ жаркага сонейка.

Цяжола ўздыхне.

- Німа майго Ванячкі.

Як прышоў жа к ёй Ванячка.

- Адчыніся  Танячка.

- А я адчынюсь,

Ветру не баюсь

І жаркага сонейка.

14.

Плыла вутачка рякою,

Вуцянятачкі за ёю.

- Ой, скажы-скажы, дзеўка Танячка,

Хто табе мілей за ўсіх?

- Ой, міл жа мне татачка, як маё сэрца ўва мне.

- Неспрадзівая дзеўка Танячка

Нам праўды не сказала.

Плыла вутачка рякою,

Вуцянятачкі за ёю.

- Ой, скажы-скажы, дзеўка Танячка,

Хто табе мілей за ўсіх?

— Ой, міла   мне мамачка, як маё сэрца ўва мне.

- Неспрадзівая дзеўка Танячка

Нам праўды не сказала.

Плыла вутачка рякою,

Вуцянятачкі за ёю.

- Ой, скажы-скажы, дзеўка Танячка,

Хто табе мілей за ўсіх?

- Ой, міл жа мне Ванічка, як маё сэрца ўва мне.

- Ой, спрадзівая дзеўка Танячка,

Праўду нам усю сказала.

15.

Татачка мой родны, выведзь мяне зморя,

З вялікага горя.

Татачка ж ня выйшаў, з горячка ня вывяў.

Ой, я свайму татку плахога жалаю,

Плахога жалаю.

Я тын паламаю, я тын паламаю,

Кароў паўпускаю.

Тапчыця, каровы, тапчыця, каровы,

Што ў таткі ў гародзі.

А ў таткі ў гародзі бела-рута мята,

Сыроя карэння.

Сыроя карэння з таткам разарэння,

С таткам разарэння.

Аддаў мяне замуж да й за нелюбога,

Да й за нелюбога.

Да й за нелюбога, да й такога злога.

Да й такога злога.

Ня знаю, як жыці да й яму гадзіці.

Да й яму гадзіці.

Свякруха ліхая мяне абсуждая,

Мяне абсуждая,

Што ня ўмею жыці, з мужам гаварыці,

З мужам гаварыці,

Што ня ўмею мужу, не ўмею гадзіці,

Не ўмею гадзіці.

Ой, ня знаю, як мне дальшэ ўжо жыці,

Як мне дальшэ жыці.

15.

На дзевак, каторыя ідуць… не замуж, у чыкірду ўдваіх пагуляюць… вот тады… забірэмініла… Картуніха пашла: “Ты знаіш, Арына, твой шкоду здзелаў, дак давай хоць у бабу перахрысціма іё. Давайця іздзелаім па закону”. Ета, ідуць, ужо, абы перяхрысьціца, што “я замужам была”. Свадзьба пройдзя, называіцца “у бабы перяхрысцілася”. Пашла замуж. Хоць яна і дзень пражыве, а ўсё раўно: “Вот, яна замужам была”.

Смерть. Похороны. Радуница.

1.

Цяперь жа пастановяць галавой сюды (у Кут і па дыаганалі), а сюды нагамі, і мяртвяк штоб з двух бакоў, ужо моду ету здзелалі, а калісь, на надворяшнай сцяне — жэншчына, два ўслоны паставяць, а на вулішняй — ета хазяін доўжын ляжаць. Так клалі скрозь. Ніхай маленькі дзіцёначак, і ўсё раўно, Туся наша нежывога радзіла, і ўсё раўно паклалі хлопчыка на вулішняю.

2.

Ну, гарячы — паследні абед называяць. Ні магу сказаць, што ён прыдстаўляя сябе. Усё кажаць: “Гарячы абед”.Аадправа — на той свет адпраўляюць.

3.
Бачыла сон. Баба наша Алёнка мяце ў нас у хаце… і Васіля бачыла ета перяд Васілёвымі сарака днямі… ішчэ Маша была жыва… і Васіль мяце кала двара… і я падышла к яму… уродзе, я з кароўніка ішла, падышла і гаварю: “Што ты тут усё скрябеш?” А ён усё мяце, штоб дажэ лісціка не была на дварэ. Дак я падышла да гаварю: “Васіль, ну што ты… чыста ж кругом і смецця німа!” А ён кажа: “А вон лісточкі ліжаць!” Я гаварю: “Давай пасядзім!” А ён: “Не! Нада вымесць чыста. А тады сядзім пасядзім. Ужо чыста вымяту!” Вот ён і вымеў… Маша ішчэ жыва была тут. Ён вымеў да чыста.

А тады чую, баба Алёнка. Я ў хату вышла і сядзіць Туся, і баба, такі во драчык, венік змёўшы ўжо, адзін камель, штук дзесяць етых палачак, і тым драчыкам яна мяце… я гаварю: “Баб, ну што ты мяцеш етым драчыкам? Палядзі, ты мяцеш, а смецця ляжыць. Туся, ідзі вазьмі венік на дварэ ці каля бані і дай бабе, да ніхай мяце. А то сама падмяці!” Туся тая як сядзіць, так і сядзіць. І ніхто не пайшоў, баба шкрябе… Я пачала Томе казаць, прыехалі на Васілёву адправу… а яны гаворяць: “Із Масквы Лёшку вышкрябла баба. Лёшка памёр”. І Васіль прысніўся, што вымятаў дачыста і баба. Тома гаворя: “Ён яшчэ мяне з Мішкай кінуў да цётку Таньку. І цябе кінула баба. Ня вышкрябла…” Сны праўдзяць.

4.

На Радуніцу пасачку ўверцім, пасачку ўвярці і нясі, і яечкі ў палаценца ўвярці. На кладаўе прыдзім, баба так дзелала, і мяса возьмем і яец, ну як і на Вялікадня, яна [баба] кала хрэста расцеля ўздоўж магілкі. Кажу: “Баб, чаго-та на кладаўе ложаць, узялі б палажылі б нагамы сюда?” — “Няльзя, мая ўнучачка, таму шта мяртвяц, моляцца ж Богу на сонца, а сонца ўсходзя, ўсягда нада сонцу ўкланяцца. Што б мяртвяц ляжаў і падняўся — і сонца. На ўсход сонца кладуць нагамы”.

 5.

На Радуніцу прыдзім, ён і кажа: “Ну, як я памру, прыдзіш, перва яечка выцягвай, прыдзі ка мне, хрэст пацалуй і яечка пакачай, разлупі яго, пакрышы.

Якоя яечка?

Нада красная. Ета ж Вялікадня мертвяцоў. Яйца качаім хрэшчыкам тры разы.

6.

Туда шалупайкі з цыбулі накладзеш у чыгунок ці ў кастрюлі і гарячым кіпяткам наліваіш, яна пастаіць і прыкыпіць, а тады ужо яйцы кідаіш, яна, красная вада, і яйцы красяцца. А тая вада, шалупайкі, стаяць да Радуніцы на дварэ. У тых шалупайках ішчэ яец пакрасяць к Радуніцы. Ета Вялікадня радзіцілям — красныя яйцы нада. Пакрасяць, а тады выкідаяць на агарод, ямачку пракапаюць, туда.

7.

 Ну, напрымер, Маша памёрла наша, сёдні памёрла, во, схавалі, шчэ ж відна, прышлі, сталі гаварыць, і ў дзень ета ўсё случылася… як вінтам… воздух, як ракеты: адна, тады другая.

Кажаць: “Цела схавалі, а душа шчэ ў хаці ў сваёй. Шэсць нядзель. Шэсць жа нядзель адправы дзелаяць справеку век. Шэсць нядзель, тады ўжо адпраўляяць на небяса.

8.

Як бацька ці матка памрэ, ці хто ў дварэ — шэсць нядзель не танцэвалі.

Животноводческие обряды

1.

Я знаю, што баба скрозь, і мы, вербу, як хто ідзець у цэркву, красная верба ё, тую вербу ламаяць, ломяць загадзей, дак той вербай, баба наша гаварыла: “У поле карову выганяю, святой вербай паганяю, святым макам свечаным абсыпаю, соллю пасыпаю, ведзьмам вочы засыпаю, штоб карову не зглазілі, малако не атабралі”. І солі бярэ, маку, перва: “Як еты мак ведзьмам не сабіраць, так ведзьмам з каровы малака не адбіраць”. Макам пасыпя, карова стаіць, і яна па хрябту, ад галавы начыная, хрэстам сыпя,  тры разы пасыпя… і калі гоня пастух, выганіш, і па том месту і за фортачку, паляжу, і другія там стаяць сыпяць макам і соллю і гамоняць.

1а.

Як кароў выганяюць, дак усё наша баба і кажа: “Як карову выганяю, усем ведзьмам і ведзьмачам вочы засыпаю!” Хоць маку бярэ ў жменьку, хоць солі. Як первы дзень. І яна бярэ эту жменю і сыпя на карову, хрэстам такім: “Я кароўку выганяю і ўсем ведзьмам вочы засыпаю!”

.

Карову як выганяяць, дак вербу бяруць краснаю, свецяць, у нас цэрква была, я помню тую цэркву, ета ў вайну іе спалілі, красівая, бальшая была ў Закружжы. І вербай той свечанай… “Вярба б’е, вярба б’е, вярба б’е […па мне, (ці па сырой зямле, ці не па сырой зямле…]” А тады ўжо вербай выганяць, тры разы на дварэ ціхінька пацопая… баба: “Во, пацопаць нада па карові”. Мы ўжо: “Баб, дай нам па лазіні”.  І мы паціхоньку, і баба ўжо пацопаіма па спіне. І яна выганяя і гоняць, пакуль ужо на пастбішча, і выганяць, і там кідаяць… кажды: і ты, і я кідаяць у кучачку, штоб у гурту ў тым карова хадзіла, ня ўцякала дамоў. Другія ж каровы ўцякаяць дамоў.

2.

Вот, выганяяць кароў, дак яна нас учыла: “Будзіця выганяць у поле ў первы дзень, дак солькі вазьміця тры жменькі і пасыпайця: “Як эту сольку нікому не сабраць, штоб у нашай каровы малака не атабраць”. Хоць маку тога. “Баб, чым сыпаць?” А мы наперябой. Баба: “Увесь мак рассыпіця, в перяжкі ня будзя!” Так, мы мак бярём тэй і выганяюць карову, первы дзень, інцересна! Первы дзень абсыпаюць хрэстам. Баба ўсё адно па-свойму абсыпя. “як етага мака нікому не сабраць, штоб нікому ў каровы малака не атбіраць.

Яна тры разы прагаворя.

3.

І баба выганяя карову і вербай, вербы і кряпівы, як маладая, дак ідзе ё, найдзя, дак яна ў вербу ўвяжа, а не — дак сухую кряпіву. І гаворя: “Я з двара карову выганяю (і солі возьмя, хоць маку), усім ведзьмам вочы засыпаю.  Штоб яны і малако не зглазілі, і каровы не згадзілі, і штоб малако не адбіралі” . Тры разы прагаворя. І макам хрэстам пасыпя карову ад галавы і па хрябту пасыпя і кажа: “Ідзі з Богам!” На вуліцу выдзя і гаворя: “Ведзьмы! Я вам, усім ведзьмам вочы засыпаю, штоб вочы шчыпелі і вы на кароў не глядзелі”. Яна ішчэ і дліннейшая.

4.

Як выганяць кароў, дак усі выганная даюць пастуху: хто грошы, хто яйца выняся, хто сала кусочык. У яго сумкі на адном баку і на другом. Калісь і хлебу рады былі, дак хто што выносіў.

5.

Вот, біць кабана, нада ўрэмя выбіраць, патаму шта на гнільцу ўбій, дак ён будзя…шкура такая мокрая і сала такоя мокрая, як на гнільцу. І на маладзіку нільзя біць. А ёсьць такія межы. Баба ўсё мне гаворя, выдзя палядзіць на месячка: “Не нада,  мая ўначачка, падаждзі”. Свіння еслі на кнуроў заходзіцца, тож нельзя біць — красная сала будзя.  На гнільцу — гнілец, ён ні поўны, месячка ж круглая поўная, ні поўная — большы за палавіны.

Па маладзіку ўсё глядзяць. Як гнілец, ета ўжо — ўсё не чапай нічога ня дзелай. Гнілец — як поўна, на поўна, як круглы маладзік, ета ўжо ня нада нічога саліць, нічога ні біць. А нада насхадку ўсё рабіць, штоб усё сходзілася, штоб быў парядак.

6.

Карова кроўю доіцца

Ну, ета гаворяць, ластачка падляціць, кала кароў, летам, ціпер ластачак німа чагось, тож сядзяць на правадах, дак ластачкі, во, як стала, ета, атам еты ўзарваўся*, дак ужо і ластачак німа. А то ж  яны ляталі, і ўсё вілі гнёзды, на хаце, вот, пад вільчыкам, сав’ець гняздо,  ні кот ні палезя, ні дастаня ні што, і ластачкі вяліся. Штоб хата не згарэла, дак ластачка, у’е гнёзды. А чыя згарыць, там ня будзя. Цяпера-ка ня в’юць. Кроўю доіцца, дак шапталі ад етага. Вот, кроў’ю доіцца, гаваряць, ета ластачка падляцела. Во, ета баба крываротая,  прыводзяць іе, яна паходзя, пашэпча і ўсё, тады  ня доіцца. Во, паміж ног: пярэднія ногі і заднія, і яны, тады лётая, і каторая падляціць пад ніз — ета ўсё. Гаворяць: Божая ластачка падляцела пад карову”.

7.

Іванава матка. Яна ж Богу малілася. Божа мой як! Дак як карова ў міне захварэла, упала на ногі, дак страсныя свечкі прыносіла і апалівала і штось прысмалівала к шарсці.

8.

Штоб у сале летам чэрві не заводзіліся

Калісь наша баба дзелала, уб’ём кабана, яна ўстаня малітву прачытая.

Госпадзі, сала засаляю, усіх чарвей з двара выганяю.  Ішоў ангел па дарозе і малітву чытаў, штоб у хазяіна чарвяк сала на паядаў. А я малітву прачытаю і Госпада папрашаю, штоб нічога не вялося, штоб дзесяць чэрвякоў паўзлось, штоб із дзесяці асталась дзевяць, з дзевяці — восем, з васьмі — сем, з сямі — шэсць, з шасці — пяць, з пяці — чатыры, з чатырох — тры, з трох — два, з двох — адзін, з аднаго, штоб усі чэрвякі ў лес спаўзаліся, у балоці захлыналіся.

Так яна прагаворя-прагаворя, і мы гаворым: “Баб, навучы нас”. Яна: “Ну, во, наце”. І мы станім над кадушкай ужо гаворыма. А, там, суседкіна гуляя падруга, прышла: “Мам, будзіма калі кабана, яўжо знаю, баба Грэцкая гаворя”. Прыбягіць к нам, кажа: “Мы, ужо, гаварылі, і матка, і баба, гаварылі, і я ўжо”.

9.

Усё мая баба калісь гаварыла: “Не купляй, мая ўнучка, з мяшка, з яшчыка”. І ўсё людзі гаварылі: “У неглюбцаў нельзя купляць, эта — ганакі, ані знаяць, шэпчаць”. І, вот, купляіш парасёнка, там жа і сянцо трохі ё, еслі парасёнка, там, ужо ловіш, яна: “Я не дам табе лавіць. Я сама паймаю”.  Я гавару: “Я вон тога хочу парасёнка”. І яна выцягня  і траўка якая была, і саломінка, назад укіня.

 * Имеется ввиду авария на Чырнобыльской АЭС.

Земледельческие обряды

1.

Прыдзя, хоць і Козырыха: “Баб, калі-та рассаду сеяць?” А баба гаворя: “Капусту-расадніцу ўсягда сеяць ў пятніцу. У любую пятніцу сей капусту-расадніцу!”

Баба так усіхўчыла?

А баба наша будзя іціць, еслі рассаду будзя сеяць, і будзя казаць…ты на вуліцу, табе б сказала: “Ісакавіч, скажы сваёй ці матцы, ці жонцы, рассадку ніхай сёдні сеяць. Капустніцу-рассадніцу сеяць у пятніцу”.

У нас была Алка, учыцільніца, чэряз двор жыла, як што сеяць, Толік кажа: “Усё ўжо! Халу ў палу пашла”. “Пайду папытаю Грэцкавы сеялі ці не. Еслі ня сеялі, я ня буду”.  Учыцілка яна была. Прыдзя: “Дзеўкі, вы… ці рассаду сеяць…ці там…што-нібудзь…” Мы гаворым: “Заўтры будзім мы сеяць”. — “Ну, давай заўтры”. Прыдзя. “Ну, сеялі вы? Пайдзёмця сеяць. І я пайду”. Такія, вот, ня скрытыя мы. А ўжо баба Іванюшкава…та ўжо сама сабе. Пойдзя і ня скажа. А наша баба аткрытая была.

2.

Вы сказалі на Радзіцяльскай нядзелі ня содзяць…

Кажаць, рассаду нада была на первай нядзелі садзіць. А ета ўжо радзіцельская, радзіцелі ў аўторак, радзіцельская, дак ня содзяць высадкі, ня содзяць ні рассаду, нічога. Гаворяць: “Усё заміраць будзя. Усё будзя бясплодная”. С панядзелка…ішчо ў скрысення можна была саджаць, а ў панядзелак, у аўторак ужо няльзя нічога. А ўжо з панядзелка пойдзя трэццяя нядзеля, ужо садзіць можна.

3.

Як план засяваіш, дак там, каторыя верушчыя ё ў ету ерунду, я етаму ні верю, дак яны: “Не! Нельзя! А та ў нас ня будзя, а ў цябе будзя!” Дак яны ўжо штоб нічога ня даць. Прыдуць, грабель у чылавека німа…я сеяла план… Галя прышла, гаворя: “Дай ты мне, баб, грабель, а то гной німа чым грэсць”. Я гаварю: “Ідзі там на дварэ сама вазьмі, на курятніку, на сетцы”. Дак у міне Марыйка сеяла, дак яна гаворя: “На што ты план сеіш і дала?”

4.

І як кароўку выганялі, перасыпалі дарогу, вот, у каго гуркі – пустацвет, вот, нарвуць пустацвету і перасыпаюць ураньні, штоб каровы прайшлі. Я: “Баб, для чаго эта?” — “Сколькі кароў у стадзе, штоб столькі на градзе гурочкаў было!” Перад каровамі сыпяць, тады пасыпяцца гурочкі.

5.

Засяваю ляночык, як лён выдзя, мы ўжо яйцы падкідаіма. Зваряць яйцы, штоб белы быў лён, як етая яйцо. Хто вышай ужо падшыбаім: во які расці лён! А баба будзя казаць: “Засяваю ляночык, белы кужалёчык у светлы цёплы дзянёчык, штоб не баяўся ні дажча, ні мароза…штоб ляночык не загніваўся…” Так усё прыходна баба гаварыла. Баба сваё гаворя, а мы яйцы падкідаіма, і падкідай ж яйцо…ты сваё з’ясі, а я сваё…а вуглям падпішама ўжо яйца. Я напішу “В” — Варка, Туся “Т” напіша, штоб не збунтавалісь. І падшыбаіма ўжо яйца. Прыдзіма…і матцы дадзім кусочык яйца, бабі. Лён пасеялі. А ціпер у калхозах пасеяць, стаіць сіняя моря! Калісь кусочкам сеялі.

6.

Я ўзяла пра Ляночык: “Парос ляночык…” і сыпнула хрэшчыкам лёну семяна. Дак ён (унук): “Баба, чаго ты пяеш?”  Я гаварю: “Вясняны празнік”. — “Сёдні ж ня празнік”.  “Мне празнік. Сёдні я план засяю. Вот, я хрэшчык семяном сыпнула і ніхай”.

Калі лён сеялі спачатку крыжыкам?

Як лён сеяць, усё ж хрысцяць, а я план засяваю, дак я лёнам. Думаю: “Баба ўсё лёнам. Пасеяла зачырціла”.. І цыбулю… гаварю: “Падаждзі, Сярёжка…” Ён: “Баб, ты ўсё прыхамяці…” Я гаварю: “Нада і ета здзелаць. Нас учылі так. І мы традзіцыю ету будзім выпалняць”.  Во, засяюць і бульбу… Іван Рыштак… я вышла, ён пачыная… паляджу: Богу моліцца, перяхрысціўся, зямлю перяхрысціў і бульбу кладзе… Я гаварю: “Што ты дзелаіш?” — “Засяваю план. Перяхрысціўся, у Госпада Бога уражаю папрасіў”.

І бульбу крыжыкам кладуць?

Да. Чатыры штучкі паложыш крыжыкам. І лён, ці буракі. Я і бурак сеяла, і так во ўзяла крыжыкам, тады садзіла.

У якім месці?

 З якога боку пачынаіш сеяць.

7.

Баба наша, як пасеіць план, яна і гаворя: “Госпадзі, урадзі і на крадзшчага, і на прасяшчага, і сабе ядзяшчага!” (Перахрысціла поле)

Калі лён сеялі спачатку крыжыкам?

Як лён сеяць, усё ж хрысцяць, а я план засяваю, дак я лёнам. Думаю: “Баба ўсё лёнам… Пасеяла, зачырціла”.. І цыбулю… гаварю: “Падаждзі, Сярёжка…” Ён: “Баб, ты ўсё прыхамяці…” Я гаварю: “Нада і ета здзелаць. Нас учылі так. І мы традзіцыю ету будзім выпалняць”.  Во, засяюць і бульбу… Іван Рыштак… я вышла, ён пачыная… паляджу: Богу моліцца, перяхрысціўся, зямлю перяхрысціў і бульбу кладзе… Я гаварю: “Што ты дзелаіш?” — “Засяваю план. Перяхрысціўся, у Госпада Бога уражаю папрасіў”.

І бульбу крыжыкам кладуць?

Да. Чатыры штучкі паложыш крыжыкам. І лён, ці буракі. Я і бурак сеяла, і так во ўзяла крыжыкам, тады садзіла.

У якім месці?

 З якога боку пачынаіш сеяць.

8.

Баба наша, як пасеіць план, яна і гаворя: “Госпадзі, ўрадзі і на крадзяшчага, і на прасяшчага, і сабе ядзяшчага!” (Перахрысціла поле).

Метеорология

1.

Як толькі выдзім, а вераб’і  выкупаюцца, баба гаворя: “Усё! Дожч!”

2.

Гаворяць: “Куры прыдсказываяць”.  Куры як зямлёй абсыпаюцца, купаяцца ў зямле, баба гаворя: “Ну, ета перяд дажчом”.

3.

А, вот, каровы калісь…толькі пагода…пасеш…яны лягуць паляжаць, паляжаць…счас будзя адна: “Фху-у-у! Фху-у-у!..” другая падымаіцца…і адна за адной…з якога боку хмара будзіць іціць, яны будуць так дзелаць. Ета знай, што дожч будзя, загрыміць граза. Далёка кароў не пасылай.  І, праўда, туды-сюды, як загрыміць граза.

4.

Усё песні пелі.  Вот, мы станім, баба і кажа: “Дажчу німа. Дзетачкі, пагукайце-ка дожч. Я вылятыю: “Баб, січас іціць?” — “Да, ідзі січас”. А як уранні рана, скажа: “Падаждзі, а то скажаць: “Во ўжо глотку разявіла. Дак, падаждзі. Вон, туды, после абеда. Ніхай людзі рабатаяць з ранні да вечара, штоб ён ноччы ішоў”.

Тады ўжо надаідаім бабе: “Баб, ну калі дажча вызываць?” А баба: “Да, засьці!” Цішай — яна па-калісяшняму. “Да, засці! Ты мне ўжо надаела! Памяні казе смерць. Так і табе. Ня нада. Я тады сама скажу. Я не забылась”. Тады ўжо: “Ну, ідзі. Цяпер пакуль папяеш, і Бог дожч…”

Дожчык, дожчык, начынай,

Я паеду ў Ерастань

Богу маліцца,

Хрысту пакланіцца,

Я ў Бога сірата,

Адчыняю варата…

Эта так дожч вызываюць. Баба нас вучыла. “Баб, ты ж научы!” Яна ўжо начыная. А то калі забудзя. “Баб, пойдам!” Там адна баба знала. “Ідзіця і к бабе схадзіця, Фядосісе”. Мы пабягім, ну, такая баба неадказная, харошая, вот, прыдзім: “Баб, ад дажча навучы ты нас!” Яна: “Ну, січас, падаждзіця, упраўлюся”. І нас учыла. Пазабывалі. Я іх, чорт зная, колькі знала. Сілы цяряюцца, хвароба не цяряецца.

4а.

Дождзік, дождзік, перястань, я паеду ў Ерястань!”Аляксеяўна мяне гаворя: “Што ты плетуханіш які Верастань… “Што та за Верястань? — Дзяды так гаварылі, і я гаварю… Як ета яна гаварыла? Яна мне гаварыла… У Ерусалім?..  Дак я гаварю: “Мяне вучылі, і я так”. — “Не-не, горад не такі. Нада у… куды маліцца хадзілі Богу. А ў Ерястань не хадзілі. Ета ты спутала”.  — Я гаварю: “Усі ж мбы, дзеці, пелі, будзіма, як дожч, сабіраімся, тады ж пабагату дзяцей была, па восем і па дзесяць, і па сем, і па шэсць, у нас пяць была, кучамы сабіраімся і пра дожч пяём, пра ўсё, і ўсі “у Ерастань” гаварылі. І баба выдзя і кажа, як дождзік, дак гаворя, калі ўжо раждаждзіцца: “Дождзік, дождзік, перястань, я паеду ў Ерястань…” Яно возьмя і раз’ясніцца. Мы гаворым: “Баба, ну-ка ты хадзі. Ты прагаворыш, да і ясна. Палядзі, ужоперястаедожч”.

4б.  Посколькубольшинствобелорусскихисследователейотноситподобныетекстыкдетскомурепертуару[1], яобратилсякВарвареАлесксандровнесвопросом: “Дождзік, дождзік…” хтоказаў: дарослыяальбодзеткі?

Узрослыянамгаварылі, а мы ўжо пелі: “Дожчык, дожчык, перастань ці лімані”.

А самі ад сябе не казалі?

А калі баба наша, німа дажча, чуць хмары, яна: “Дожчык, дожчык лімані…” Пачыная баба гаварыць.Сама баба будзя гаварыць: “Дожчык, дожчык, лімані… — пачыная гаварыць. — Ніхай ідзе дожчык. Госпадзі, Ільля Прарок, не забывай на нас”. Усё гаварыла. І мы будзім: “Ільля Прарок! Ну-ка едзь”. Мы думаім: гром грыміць, дак баба і кажа: “Ета Ільля Прарок на калісніцы залатой едзя, на калёсах едзя па хмарах, з высокія хмары на нізкія і стукая”.

5.

 Дожчык, дожчык, лімані,

Усех із поля прагані,

Перва тых прагані,

Хто работаў на кані,

Штоб дамоў папрыязжалі,

Скарэй коней распрягалі

Коней у сарай загналі,

Збрую от дажча прыбралі.

А на коніку вароным

Будзя ехаць Юрый-Ягорый,

У хмары каляскай загрыміць,

З хмар вада руч’ём бягіць.

А ты, дожчык, не зевай,

Скарэй зямельку палівай.

Лучшэ, дожчык, ціхі лей,

Уражай наш пажалей.

А я Богу памалюся

І Хрысту Богу ўкланюся,

І з віконаю святою

Буду хадзіць я па ўсяму полю,

Штоб жа Юрый наш Ягорый

Не заліў уражай ў полі.

6.

Калі сена грябома… штоб дожч пайшоў! І запяём: “Дожчык, дожчык, дзеряні, усіх із поля прагані!..” Вобшчэм, пряпяём. Брыгадзір падойдзя: “Што вы дзелаіця? Дзве дуры. Нашто тый дожч?” Мы гаворым: “Дожч, дак хоць ляжыма да аддыхнёма”. Раз копы косім:  “Давай ету песьню пець. Хоць бы дожч пайшоў”. Бабы: “Дзьве дурных ужо сабраліся. Пяюць. Ета, ужо, аддыхнуць хочуць”. І знаіш што? Прапелі тую песьню, штоб дожчык дзерянуў, адкуль тая хмара? Яны: “Вон ужо із Свістка ідзець хмара. Там пасёлак  — Свісток. І як пайшоў дожч. Ён не дужа бальшы пайшоў. І намачыў сена. Ужо грэсць няльзя. Мы гаворым: “Во, ціпер ляжым у копы і аддыхнём”.

7. 

Штоб ня йшоў дожч

Дожчык, дожчык перастань,

Я паеду у Ерастань

Богу маліцца,

Хрысту пакланіцца.

А ў Бога сірата,

Замыкаю ўсе варата,

Штоб у полі ўражай

Нікагда не заліваў,

Штоб ў полі ўсё расло

Ураганам усім назло.

Пайду ў поле я с утра

Прасіць Госпада Бога,

Штоб прыляцелі ўсе птушкі

Разагналі ў небі тучкі.

Лучшэ ціхі дожчык лей,

Уражай наш пажалей.

3

8.

Калісь баба гаварыла: “Граза!” Ціпер жа, во, такіх, ніхай іх і не будзя. Дак, як толькі такі тряскучы і запаліваіцца, кала нас там, у Сціфанаву хату, і кароў гоняць, граза ета, я стаю, накрылася рагожай, думаю: “Хоць бы карова быстрэй парыбегла з пастуха”. І ён як трэснуў! Дак, я аж саскочыла. Стаяла на фортцы, на ўступцы. І паляжу, дым як паваліў, я ўскочыла ў хату, скарэй к Ягору: “Сціфан гарыць! Гразой запаліла!” І калісь граза ўсё ета паліла. Дак дзелалі абудзённы. Калісь былі такія. Яны аснову такую здзелаюць кароткаю. Спрядуць, чалавек колькі і абаснаюць, накідаюць, у ніток, ніт хоць і бальшы, пасярод іздзелаюць, і на панажы, ё чатырёх, ё шэсць панажоў, ё два, і на два — рэдкі такі, і вузенькі, здзелалі, зарубілі, і хадзілі, як толькі ўжо граза находзя, хадзілі, як бачаць, яны пасылаяць малых,  малыя бяруць і кругом прабягаць па загароддзю, дарога ў нас была на адзін бок і па другі, паўз адзін бок пабегаяць, і бегаць і крычаць: “А ты, граза, не тряшчы да  нашы хаты не палі!” І баба казала: “Памагая”. І як абышлі, тое палаценца, калісь жа Свечы былі[2], ты бярэш у хату,  Богу моляцца, і увечары Богу моляцца і назаўтряга моляцца, і ўжо палаценца тое ў том дварэ. Як настае первы гром прагрыміць, а калі баба гаварыла, і не грыміць: “Дзетачкі, бягіця!” — “Баба, што ты нам дасі?” — “К Вялікадню па лішняму яйцу. Бягіця аббягіця ўвесь пасёлак”. Мы бягіма і крычыма: “А ты, граза не тряшчы, хаты нам не палі!” І памагала. А то бальшая хмара як найдзя, як трэсня, чым прагрэшаны быў? І свячу, свяча хадзіла, пелі бажэственныя песні. І перястала, а то абабкі паліла, дзе ўжо прыходзіцца,  а то — ў дзерява якое, а ўжо хат не паліла. А тады і у Агарцовых, і ў Сціфана, і ў Шараданкавых — багата хат. Як толькі граза, эта ўжо ўсі гатуяцца, выходзяць глядзяць, скарэй ужо вузлы, пакуля граза пройдзя.

9.

Штоб віхар стог не разнёс

“Запряшаю цябе, Госпадзі, спасі, Госпадзі, стог ад буры, ад грома і ад маланьні — дажыдай хазяіна на кані!” Тры раза прагаворя. Эта штоб віхарь стог не разнёс, і штоб не замяк.

 Эта, як сена, дак усё баба казала, як стагі кідаць, я дзяўчонкай была, бацькі не было, дак мне баба і паказала: “Кладзі во так роўненька”. Баба скрозь падае сена, а я бяру, дак яна і гаворя, стог, ужо, складом, і я навучылася, і так добра, як хлеба бахоначка, дак я злезу, яна падасць вяроўку, з аднаго боку вярёўку дзяржыць, ці вожкі, а я спускаюся, дак яна і гаворя: “Запряшаю цябе, Госпадзі, ад буры, ад грома і ад маланьні — дажыдай хазяіна на кані!” Так яна скрозь казала. Вот, на гародзі мы складом ці, там, за сараям стог, яна станя прагаворя: “Запряшаю цябе, Госпадзі, ад буры, ад грома і ад малаьнні — дажыдай хазяіна на кані!” Тры раза прагаворя. Ета штоб віхарь стог не разнёс, і штоб не замяк.

9 а.

Во, стог скідаіма на полі. Бывая ж так, што буря схватывая і нясе чорт зная куды, параскідая стагі. І мужчыны скідаяць стог, а я на стагу, я стагі кідала харошыя, і красівыя, і высокія. Скідаю стог, ужо спусцішся сюда па вожках… там чылавек стаіць, і мне дадуць канец… бывая і па чатыра вазы стагі… і спушчуся і гаварю: “Ад бурь, ад грома, ад маланьні дажыдай хазяінаў на кані!” Тры разы перяхрысціш. І тэй другі, хто скідаў са мной, тожа падойдзя. Усі мужчыны так дзелалі і я.

9б.

“Ад бурь, ад грома, ад маланьні дажыдай хазяіна на кані….” Я дома што-нібудзь дзелаю… баба наша…. бульбу калісь капаіма, яна і кажа, перваю каробку накапаім: “Дзеці, ідзіця высыпця ў пагрябок”, як дажча німа. Як дожч ідзець, дак мы сыпалі ў тряскоўню. Вот, у тряскоўню, у нас там разная: вісіць і сціраная зімой і летам, штоб… ну, і бульбу сыпіма, вецер падымая, сохня, тады ўжо носім. Яна перваю каробку… і кажа: “Ад бурь, ад грома, ад маланьні дажыдай хазяіна (Алёнку ці Варячку, ці Туську, ці Машку, ці Польку, ці Ягорку — каждага прагаворя) с каробачкай на кані”. Ета так нада. Наша баба набажлівая была.

Тряскоўня. Проста навес такі, называлі “тряскоўня”. Аббіты так рэдка, штоб шчэлкі былі, і навес дзелаяць, і крыша, ішчэ там жэрдачак наклодзяць, снапы клодзяць аббіваныя, прасяныя, штоб мышы ня былі там, там трэскі, стужкі.

10.

Хмара падыходзя. Дак яна вышла стала, “Вотчэ Наш” прамалілася”, рукой памахала і гаворя: “Ня йдзі, туча, нядзі, гром, не разбівай хазяінаў дом. І хто ў полі, і хто ў лясу, не прыносця вы ўряду”. Я гаварю: “Баб, німа ўжо тучы”. — “ А мяне Бог паслухая ўсягда”.

11.

Баба калісь гаварыла: “Як сонца заходзя летам у хмару, — дак яна і гаворя, — заўтра будзя хоць пахмурны дзень, а хоць дожч будзя”. І праўда: вот такі хмарны, а то дак і дожч пойдзя. Як заходзя, саўсім заходзя сонца, і хмара, і за хмару ідзець… ета ўжо пагожага дня ня будзя. Як захад. Я і ціпера-ка, я гаварю: “ Заўтра, можа, і дожч”.

12.

Зоркі, як зімой, баба і гаворя: “Ох! Будзя мароз! Ясная неба і зоркі ясныя”.

13.

Ні дожч, а курыныя слёзы

Усі так казалі, як малы дожч, баба: “Свінны дожч ідзець”. Ета малы. Хоць будзя казаць: “Курыны дожч. Капнуў да і ўсё”. Мы гаворым: “Баба, а чаго ты так гаворыш?” — “А ў  курэй слёз німа на вачах. Куры век не плачаць. Усё скакочаць”.

14.

Ільля надзелая гнільля.

Усі ж казалі тады: “Прыдзя Ільля… Давайця ўбіраць усе сена. А то прыдзя Ільля, дак надзелая гнільля. Дажчы як пойдуць”. Послі Іллі ўсігда бываюць дажчы. Па нядзелі ллюць.

15.

Як калі спакойна, і маланьня ідзець, мы гаворым: “Ой, баба, граза ідзець!” Яна гаворя: “Без грома. Ета ня будзя ні дажча, нічога. Заўтря будзя пагода”. І, праўда, назаўтря смаля пагода. А яна без грома… адна маланьня блісь! блісь! Аж страшна.

А калі маланьня з громам?

Ета дажчавая. Ета не гром, што прагрымеў трошкі… Ета Ільля прарок праехаў чуць-чуць па хмарах. Усё калісь дзед казаў Майка: “Ета па хмарах… паламалісь калёсы ў Іллі, дак грому німа”

16.

Калісь баба наша ўсё гаворя: “Як купаяцца куры — ета на дожч. А еслі ногі працягіваюць, лажацца — будзя пагодачка”. Калісь не было прагноза, а ўсё дзяды. Калісь… у трубе, у грубі… будзіма сядзець на печы… як што гудзіць… Мы гаворым:  “Баб, красная нага, наверна, у грубі”.  А яна: “А што там?” — “Гудзіць” — “Ета будзя нягода. Ета будзя завея”. І, праўда, як задзьме! Як загудзе! І дзед Майка прыдзя к нам: “ Алёнка! Будзя сёдні… на печы ляжаў, гудзіць у трубе”. Баба: “Ну, і дзеці казалі мне”.

Лечебные заговоры и обряды. Представления о болезнях.

1.

Звіх вымаўляюць

Стаяць лі дарожкі трыбальшых калодкі.

На адной калодкі ангел драва рубая,

На другой калодкі ангел ломаныя косьці складая,

І на трэцьцяй калодкі ангел гліну мешая

І на бальная места гліну накладая,

І Госпада Бога ўпрашая,

Штоб у бальнога боль уціхала,

Ні калола, ні парола, ні балела, ні гарэла,

Штоб боль уціхала,

А бальны ўсю ноч спакойна спаў.

  2.

Зубы баляць

— Маладзік малады, у цябе рог залаты. Быў на тым свеці?

— Быў.

— Бачыў там мёртвых? Баляць у іх зубы?

— Не, не баляць, не коляць, не поряць, не шчамляць.

— Штоб у нашае дзевачкі Варвары зубікі не балелі, не шчамлелі.

Тры разы  так во прагаварыць.

3.

Тады вышла, засвяціў месячка, дак я… Пашка гаворя: “Я ногі загаварыю…” Я ногі пашла загаварыла… вышла шчэ, пасядзела на лаваццы да і ў хату пашла.

Як гэта “ногі загаварыла”?

І зубы  загаварыяць, і ногі загаварыяць, што ў каго баліць.

— Маладзік малады, у цябе рог залаты. Быўты  на том свеці?

— Быў.

— Бачыў там мёртвых?

- Бачыў.

- Ці баляць ў іх зубы?

— Не, не баляць, ніколяць, ні поряць, нішумяць, не гаряць.

- Штоб у мяне, раба Божжае Варвары, ні калолі, ні балелі, ні шумелі. Бог с помаччу, а я са сваім Духам. Памажы мне, маладзік малады, будзя ў цябе рог залаты.

А пра ногі як?

Таксама і пра ногі.

— Маладзік малады, у цябе рог залаты. Быўты  на том свеці?

— Быў.

— Бачыў там мёртвых?

- Бачыў.

- Ці баляць у іх ногі?

— Не, не баляць, ніколяць, ні поряць, нішчамляць, не гаряць.

— Штоб у мяне, раба Божжае Варвары, ні калолі, ні балелі, ні шчмлелі, ні халаднелі.  Так во праказаць.

Вы ад каго навучыліся?

Баба нас учыла.

4.

Ад болю

Ехаў Данілка на крывой кабылцы. Кабылка прыстала, ваўка балець перястала.

5.

Ц′емянік.  На галаве бывая. У дзіцей. Дак шэпчаць ад яго.

5.

Зубішча. Як зубы ў малога дзіцёнка. Малы, дак зубкі пачынаяць рэзацца.

6.

Дзяцінец. Ета не дай Бог! Ета — “чорная балезь” называіцца. Асобенна малыя дзеці хварэяць.

6а.

Калісь звалі: “Чорная балезь”. А па-навучнаму, па бальнічнаму — “эпілепсія” завецца

7.

Хінця. І хінця труся чылавека.

8.

Чорная балезь. Дак, гаворяць так. Ета баба Дзёніха гаварыла. Еслі первы раз бачыш такога  чылавека, што яму так. І, вот, калісь веценар (ветеринар — Г.Л.) прышоў, Толік, стаяў-стаяў, тады хіліцца-хіліцца, а гаварылі бабы: “Еслі первы раз бачыш, дак нада голай жопай сесць на морду. На яго сесць. І яму тады праходзя. Сесць і гаварыць: “Якая балезь, такая табе і чэсць! Якая балезь, такая табе і чэсць! Якая балезь, такая табе і чэсць!”. Тры разы прагаварыць нада. І падняцца і абтрусіцца, абтрусіць сваё адзіянне”. 

Адкуль вы ўзялі, што трэба сесці на ліцо (твар), калі першы раз бачыш такога чалавека?

 Ета баба наша казала. І тыя што, адна шаптаць умела, дак гаварыла, усё нам, дзяцям, гаварыла: “Як убачыця ету, так ужо, і голай жопай садзіцісь”. І мы хадзілі ў Злынку, насілі то тваражку, то муражку, там даражэй, там фабрыка спічачная, дак мы хадзілі. Вот, прышлі і прадаём ета ўсё, і жэншчына, дажэ не помню, што яна прадавала, і як прадавала, і так ківалась-ківалась, і ўпала, упала, у яе пачалося, пена з рота, пачало іе трусіць. Я знала, но людзей жа тут цьма, на базары, усі стаяць, глядзяць, дак я ж, шчэ дзеўкай была, гаварю: “Садзіцесь голай жопай!” А яны стаяць: “Да ты сядзь”. Я думаю: “Ну, як я буду?…” Я б села. Ну, людзей а там цьма. Усе збеглісь. І ніхто не сеў. І казаць: “Якая хвароба, такая табе і чэсць”. Тры разы прагаварыць.

9.

На бягучаю ваду ходзяць. Еслі малы дзіцёнак, яго акунаюць: “Куды вада бягіць, штоб яна ету балезь забрала…” Точна я ня знаю. Складна гаворяць на бягучаю ваду. І акунуць, і ету адзёжку ўсю з дзяцёнка, надзяюць плашэйшаю, скупнуць у адзежы, разрываяць і кідаяць, гаворяць: “Куда вадя бягіць, туда ніхай балезь збягая”. І штоб ішла адтуль, штоб ні гаварыла ні з кім… па загароддзю…

І на растанькі хадзілі, дак тож раздзявалі адзёжку, кідалі. Дак ўсё там казалі… адна падабрала, надзела, дак у дзіцёнка балезь тая стала.

9а.

Бягучая вада

Каторая па канаве плыве, ряка ідзець, а еслі дзе копань ці нізіны, а лагавіна — яна стаячая. Яна не выцякая нікуды.

10.

Нада подалам… усё баба наша…калісь Ягорка… сабака кінуўся наш… хлеба атрэзала і кажа: “Глядзі, сабака адбярэ”. А ён: “Баб, у мяне Немчык не…” …да ішчэ маслам памазала чуць-чуць. Ён толькі вышаў… а сабака да самых дзвярэй даставаў… сабака бача есць… што ён з маслам хлеба ня хоча? І ён яго… Ён гаворя: “Ён адной лапай мяне, як рукой бы, дзяржаў, а другой лапай хлеб у мяне атабраў. Дак, я думаў мяне з’есць”. Дак вішчаў ужо. Дак баба гаворя: “Ну, хадзі, мой унучык”. Узяла подал, і так бярэ, штоб ні етым бокам, а тым бокам — вываратам. Што яна гаварыла, я ня знаю. Штось гаварыла і морду абцірала.

Христианская мифология

Иисус Христос

1.

Я б была Богам, здзелала б, штоб усі красівыя, вумныя былі. Мне бальшы Сяргей да і кажа: “Бог бы з табой нікалі не сагласіўся. Ты б была ў Бога ў праўленіі, ён бы цябе выгнаў”. — “Чаго?” — “Патаму шта ты б як нягодны элімент была. Усі б былі вумныя. Усі б красівыя. Усі б былі кругом бягом. Хто б работаў? Ніхто б не работаў. Дурнейшыя, яны ў чэрнарабочых работаяць, вумныя сядзяць за сталамы. Хоць ён і пешка”.

2.

Ціпера-ка, у вайну столькі паказнілі людзей. Столькі паказнілі. І ні водзін не запісан у святыя. А ўсё калісь што напісалі. Хто пісаў? Ня знаю, хто пісаў. Богу веруюць усі, а етыя, што ў празнікі папісалі людзей: “тэй — прысвяты, тэй — прэсвяты”. Што яны ўжо такія, што на іх Богу маліцца? І ў Божжым кабінеце тожы ашыбкі бываюць, і Бог не так дзелая. Вот, на што Бог дае? Вот бы, Бог здзелаў усіх красівых, усіх вумных, усіх рабацяшчых. Вот, на алкашоў бы, сказаў, махнуў рукой: “Ня пі, а работай, не ўбівай нікога. Штоб быў мір і ўсё”. Так тады дурнейшыя былі ўбіўствы,  эта паняція не імелі, штоб хто-та каго-та ўбіў. А цяпер павальна ўбіваяць, і ў святых яны  не бываяць.

3.

Міскі пустыя баба сабірая, у сцяне былі такія полачкі, “паліцы” называлісь, і на паліцы ўсі міскі, і завясць, такая была з мацер’ялу. Штоб пустыя міскі… ”Эта ў пустадомаў усягда пустыя міскі на стале!” — так во казала.. А хлеб бахонка штоб была абізацільна, і на стале ў нас такі трэпкачык быў, ткалі вот такія трэпкачы, і яго паложаць пад ніз на стол, а тады бахонку хлеба, і скацерку засцеляць, паснедаяць — засцеляць, у абед скацерку знімаяць, і абедаяць. Мы гаворым: “А як Ісус Хрыстос прыдзя да й ня найдзя місак?” Баба і кажа: “Ісус Хрыстос зная, дзе міскі, дзе ложкі”.

3а.Дзед Майка: “Міскі грязныя! Вот прыдуць ангелы, а ў вас міскі грязныя. Ісус Хрыстос прыдзя, а ў вас міскі грязныя. Ісус Хрыстос прыдзя, думая: “Дай-ка я што-нібудзь тут падгадуюся”. Падгадавацца захоча. А міскі гряныя. Усё! Ён пойдзя. І нічога не скажа. А скажа: “Тут неряхі жывуць”.  Мы гаворым: “Дзед! Мы счас будзім мыць”. Еслі мая вочырыдзь, я буду мыць. І хлеба штоб быў кусочык. “Хоць німа хлеба, но вы даешця!” Усе калісь казаў, і баба наша казала, будзім есці, яна лусцінку возьме адрэжа, паложа і нам ужо прыказые: “Ня трогайця. Ета прыдзя Ісус Хрыстос ці ангелы прыдуць. Штоб яны хоць па разку ўкусілі хлеба лусцінкі. І штоб міскі былі чыстыя. А то прыдзя Ісус Хрыстос, ён бы рад наліць сабе што-нібудзь пад’есць”. Матка і кажа: “Паснедалі, штоб быў шык-блеск на стале!” І мы счас памыім, гаворым: “А то Ісус Хрыстос прыдзя ці ангелы, а ў нас міскі нямытыя”.

4.

Ета харашо. Во, іздзелаіш што-нібудзь, ці вышываіш, ці што-нібудзь дадзелаіш: “Во, слава Богу!” Памог Бог. “Слава табе, Госпадзі!”

5.

 …чорт — ета на урэднага. Во Сяргей работаў, грошы не аддалі, не расчыталі… дак ета чорт яго зная. , можа, етыя расчытаюць…ета Бог яго зная. Лучшэ сказаць, штоб расчыталі.  На харашога чылавека гаворяць: Бог яго зная, а на ўрэднага, дак гаворяць “чорт”.

Наша баба, напрымер, ні казала: “Чорт яго зная”. Усё: “Бог яго святы зная”. Вот што-нібудзь ці шукаіш чаго-нібудзь, яна: “Бог яго святы зная. Пашукайці-ка!” Пачанеш шукаць і знойдзіш.

6.

 “Богам бажуся!” Ета за праўду. Вот ты гаворыш. Я гаварю: “Богам бажуся!” Ета ўжо праўду гаварю.. І калісь баба наша і матка: “Еслі ўжо і скажа любы чылавек, ужо скажа: “Богам бажуся!” Ета ўжо ад Госпада Бога, і ты ўжо ні імеіш права збряхаць.

7.

Баба кажа: “Нада хлеба аставіць хоць кусочык, патаму шта Гасподзь Бог, Ісус Хрыстос і Мацер Божая — ета самыя глаўныя на свеці із етых…на небі. Ну дак яны самы прыдуць у хату ноччы. Яны самы адчыняяць і зачыняяць, прыдуць, дак хоць па капялячцы да яны ж на язык возьмуць хлебца. Мы гаворым: “Баба, ну што-та крошычка? ” — “Усі — на язык. Яны і етым будуць сыты”.

Вы сказалі Ісус Хрыстос з Госпадам Богам. Гасподзь Бог — ета хто?

Самы глаўны. Ета саздаціль усяго міра. Баба казала. Саздаціль усяго міра. Ета — Гасподзь. А ета ўжо Сын Божжы. Ён ад Духа  Святога радзіўсь. Ну, можа, як ціпер іскуствінна дзелаюць дзяцей, і скот асемяняюць.

Мацерь Божья

1.

“Троіца” была. Ад мяне другі двор. Дуня. “Троіца” была абрячоная. Дак яна расказывала. Гаворя: “Троіцу” дзелаць , а ў мяне ні хлеба,  тады после вайны, ні з нічога. Думаю: “што-нібудзь, шчаўлю нарву да баршча наварю, там чаго ўжо… І бульбы… к каму, думаю, іціць прасіць бульбы етыя?” Дуря яна, дак і я буду дурыць. Дак яна — маладзіца не бряхлівая. “І вот, — гаворя, — (к Троіцы вон ужо жытцо якоя!) дак яна гаворя, — пашла к нашым”. Ета тут замкайся і запірайся, а там у нас пойдзім, пайду я к Ягору гуляю, хата адамкнутая, ідзі, хто хочыш, і ніхто нічога ня браў. Дак яна гаворя: “Прышла к нашым: “Дайце мне хоць вядзерца бульбы”. Матка: “Ну, прынясу я табе”, што яна прасіла. “Прыходжу, — гаворя, — дамоў — стаіць у сумцы бульба. Сумачка бульбы. Я,  гаворя, вышла напроціў: “Ета вы бульбу прыняслі?” А яна: “Маўчы. Мы стаялі, Соня, я, Танька Яшкава, і вот бачым (вот, напрымер, хата яе і сарай, а ета —план, а тут — дарога, а тут жыта было калхозная) і вот бачым, хто-та ідзець па жыту. Мы гаворым: “Хто-та ідзець? Ці цялёнак? Дак цялёнак малы, ці..? Хто ж-та такі ідзець?  Бачым, хто-та ідзець-ідзець, і пряма к табе на агарод і пашоў. Белая сумачка такая, калісь школьнікам дажы на плечы, і мы тады палядзім, но назад не ішла. Ніхто ня йшоў”. Я гаварю: “Хадзі-ка паглядзіця, сумачка бульбы стаіць”. Прышлі паглядзелі, бульба стаіць, ці-та бульба высыпана, но сумачкі не было. І вышлі, глядзелі-глядзелі, ніхто ня вышаў. А калі Троіца пабыла, ужо адслужылі, дак я, гаворя, лягла спаць, хтось мяне будзя. Я ноч ня спала, дак я гаварю: “Мам, эта ты? “ Яна: “Не! Я табе бульбачкі прынясла, дак ня думай, бульбачка харошая. Я табе прынясла бульбачкі”. Я гаварю: “А хто ж ты такая?” — “Я ад Бога послана”.  І ніхто болей мне не гаворя. Дак яна ўсё і кажа: “Гасподзь мне бульбачкі. Пажурыўся, што я журылася, што не з чага, бульбачкі б на жарыла там ужо з чым. Прыгатовіць хоць ба на тры стравы. І вот бульбачкі мне тыя прыняслі”. І ўсім людзям пачала, пеўчым, гаварыць, а яны і гаворяць: “Дуня, ета табе Гасподзь паслаў ету бульбачку, што прыняслі”. Я гаварю, ну, сумачка ж была, сумачкі німа. Толькі высыпана. Дуня тая всё казала: “Госпадзі! Ужо ня буду казаць, што дайця мне што-небудзь на абед у людзей. А буду ўжо год сабіраць, штоб ужо сваё. А то Бог пра мяне думая. Думая: “Пайду ўжо етай старчысі аднясу”. Як яна была апранута? Можа, і збряшу, а, можа, і не. Штось казала, у ва сне, яна была ў белым такім, у белым надзета, як на віконі Мацер Божжая адзёжка, толькі белая, то ж разукрашаныя.

2.

Свяча “Троіца” была. Бабы бачылі, як прышла палядзела — стаіць сумка з бульбай. У міне бульбы к Троіцы не было. Дажэ маладыі не было, і старыі не было. Стаіць сумка. Можа, людзі наклалі. Да ніхто не прызнаўся. Во, завітухі ё етыя. На жыці і на ячменях. Вузлом возьмяць завяжаць. Дак ета ж нада слова якоясь. А бяз слоў вазьмі завяжы… Я етага не знаю. І баба наша етага не знала. Наша баба была. Можа,  на свеці толькі яна адна такая была. Дак, гаворя, ета плахія людзі: вузлом раз! Во ета завітуха называіцца. А там бабы стаялі на бугре, дак бачылі,  жыта за ёй было. Напрымер, мне нада ў магазін, я хаты не замыкаю. Дак, бачылі, па жыту ішла жэншчына.  Там ужо пачалі гаварыць, Іванава матка, яна свечы вяла і песні пелі, дак гаворя: “Ета Мацерь Божая прыносіла табе”.

Ангелы

1.

Я гавару: “Баб, а што ета за дзетачкі маленькія нарысованы на віконах?” А яна гаворя: “Ета бязбожных матак дзеткі”. Я гаварю: “Баб, а чаго?” — “Тыя дзеткі, каторыя маткі губяць іх. Вот, ходзяць бярэмяныя. Забярэміняя: “А багата іх!” Усім хлеба хваця і бульбы. А яны аборты дзелаяць. Так во, Бог усіх етых прымая — ангелочкі Божжыя”. І во дзіцёнак родзіцца, дак во паглядзі, як ён смяецца ўва сне. І, праўда, як малыя дзеткі родзяцца, малыя яны ж нічога ня знаюць, а ўсе раўно смяюцца. Ты не замечаў над сваёй дзевачкай? Я гавару: “Баб, (Ягорка калісь наш), палядзі, Ягорка смяецца!” А яна і гаворя: “Не чапайця! Ета ўва сне яго ангелочкі забаўляяць. І званочкамы звоняць, і свечачку запаляць, давай як аганькі дзелаяць”.

2.

Ідом у лес, баба  і гаворя: “Дзетачкі, будзіця іцці ў лес ці ў поля, ці куда, дак захочыця вы па-маламу на двор схадзіць ці па-бальшому, як прыдзёцца, дак ня йдзіця…а ідзіця на левы бок”. Мы гаворым: “Чаго?” Былі дакорныя. Былі дакорныя: “Баба, ну чаго?” А яна і гаворя: “Паўз правы бок ангелы ідуць, а паўз левы — чорт, сатана ідзець”. І мы скрозь, раслі мы ўсі. Я і сваім казала: “Варя, будзіш іцці дзе, лучшэ на левы бок сядзь”.

Никола[3]

1.

Баба казала:   “Да Міколы нада ўсё адсадзіць, штоб верабей мог схавацца ці пад квасоль, ці пад гурочкі, ці пад што. Штоб верабейка схавацца мог. Штоб на Троіцу верабей схаваўся ва ўсём сеяным”.  Да Міколы толькі содзюць. После Міколы нельзя — вясна кончыцца. Па старынушке вясна канчаіцца.

2.

Адзін прэсвяты Мікола засявая, штоб усё ўражайная было, ета — веснавы. А восенькі, ета, ужо, ён уражай пасабірая і людзей усіх панаграждая, штоб у каждага было на зіму есць што-нібудзь. Дак усё калісь казалі… у нас “Мікола” была дзярвянная, сцеклянныя ж калісь даражэй, но яна блісцела, як счас нарысованая, такая красівая!.. “Вымывайця “Міколу”, штоб грязны ня быў к Вялікадню!” І, так, еслі мы мост мыема. Уборка ў хаце. Ета мы ўжо сабіраім, тряпачкай чысцінькай, была лляная, яна, баба, і кажа: “Ета во іконы працірайця, штоб пылі ня было”. Мы ўжо станім, праціраім, памыім у вядрэ, чы ў чым памыйным. А баба і кажа: “Нікалі ня мыйця ў памыйным вядрэ тряпачку і ня выцярайця! Ня нада! Бог тожа чыстая любя. Штоб у чыстым у чэм-нібудзь”. У нас міска была. “Баб, у етай?” — “Вот тут мыйця”.

Юрый

1.

На Юр’я, ўсё баба казала наша,  нільзя нічога дзелаць, што Юрый — урэдны. Нада штоб Богу маліцца на Юр’я, а дзелаць нічога ня нада. Прагуляй дзень — табе Бог здароўя… А наша матка казала: “Голыя дзеці будуць хадзіць, пакуль усе празнікі прагуляіш. Дзеці будуць і голыя і халодныя”. Наша матка не сільна…

2.

Баба наша казала: “На Юр’я нічога дзелаць нельзя!” Ён урэдны Юрый-Ягорый. Ён усё для людзей дзелая харашо, дак штоб і яму харашо было — штоб не работаць. Печ тапіць можна, яду вары, патаму шта без яды чылавек ня будзя. А такога наша баба, еслі празнік які, яна  нічога не дзелая. Юрый-Ягорый — урэдны. Эта я падцвярждаю.

3.

Ну, на сухі лес пасылаяць, во калі ідзець бальшая граза, в, дожч быў, сарвала крышу Андрэю, дак я вышла, гаварю: “Госпадзі! Ідзі ты, граза ліхая, на сухі лес! там круці і вярці, і, што хочыш, дзелай!” І калісь баба наша і ўсі казалі: “Калі граза ідзець, сабіраімся ў кучку, у бальшы абабак дзелаім бабы, сядзяць бабы, старшы ж нас, маткі нашы, гаваряць: “Ідзі ты , граза, на сухі лес! Там і круці, і вярці, і палі “. Чаму на сухі лес? Сухі — ён ужо мяртвы. А жывы лес, хай ішчэ расце”. І калісь сухога дзерява з агнём не найдзіш, а ціперя-ка павальна сухі лес увесь. Што яму врядзіць?” Вот пойдзім у аряхі, і другі куст молнія спаля, чорныя ўсі, ета маланьня як жыгне ў лесе, а на якоя дерява, калі рябіна стаіць усохшая, і ягада, і ўсё, но яна ўсохшая. Ета ўжо бабы гаворяць: “Маланьня рябіну спаліла”. І аряхі тыя, мы ўжо ідом ад тога куста, вісяць кучамі, і мы не рвом, есць нільзя. Ці Богам дадзена так? Ці Бог яго зная?  Гаворяць, Юрый-Ягорый едзя на калясніцы. Баб, якая тая калясніца?” — “Яна залатая, калёсы такія, залатая, уся пазалочаная. У Бога ж прастыя німа”. (Як едзя, ну, па-старыннаму, ціпер жа па-навучнаму, па хмарах, па воблаках едзя). — “Баб, чаго ж ён не падая?” — “Ну, так Богам дадзена: і паехаў Юрый-Ягорый на залатой калясніцы”. — “Баб, куды ён паехаў?” — “А паехаў. Будзя ехаць-ехаць — і на неба к Богу. Па воstrongstrongstrongблаках… во хмара ідзець, воблака, воблакі, яны сабіраяцца ўкучу-укучу, куча бальшая, і ён па воблаках едзя, калёсы ж едуць, то у ямку, то з ямачкі, і стукаяць калёсы, так жа і Бог дзелая”. Юрый-Ягорый на белым каню ездя.

4.

На Юрыя тры дурні: адзін сея, другі засявая, а трэцці мароз гукая. Мароз гукая, штоб гуркі памарозіў. Во такія парастуць гурочкі, і нанач мароз ціскане. Я дак выношу і кохты, і юбкі і засцілаю, штоб ужо ўсё-такі мароз ня быў. А дзе не засцеліш, яно счарнея.

5.

На Юрья, усё баба казала наша,  нільзя нічога дзелаць, што Юрый — урэдны. Нада штоб Богу маліцца на Юрья, а дзелаць нічога ня нада. Прагуляй дзень — табе Бог здароўя… А наша матка казала: “Голыя дзеці будуць хадзіць, пакуль усе празнікі прагуляіш. Дзеці будуць і голыя, і халодныя”. Наша матка не сільна…

Варвара

Была ў бацькі дачка, баба расказывала, і ўсякіх жа хватая хлопцаў, і яна сабе жывот нагуляла, забярэмініла. І бацька яе, ужо дазналіся, калісь эта ж пазор несхадзімы, і бацька ўзяў сагнаў з двара яе: “Ідзі!” Яна блыталась дзе папала, а бацька к двару не пускаў і матцы сказаў: “Прыдзя яна, у двор не пускай, не есць, нішто не давай”. Яна і па міласціні хадзіла. Я гавару: “Баб, хто табе казаў?” — “Бабы нашае баба. Во, як я расказываю Сярёжку, а мне баба гаварыла”. І яна хадзіла і па марозам, ета ж ціпера-ка адзежы, хоць дарагая, но хватая, а тады ж не было. І яна дзіцёнка тога радзіла, і усё адно бацька адказаўся навечна: “Не мая! Ідзі, куды хочыш!” А дзіцёнак усе раўно хоча к сваім: можа ж, і галодная, і халодная. І па міласціні хадзіла. Бацька як сагнаў з двара і не прыняў. І яна, у святыя прынялі яе. Стала святая Варвара за етага, што яна пуза нагуляла. “Баба, а дзе ж дзіцёнак?” — “У холадзе да ў голадзе дзе ж дзіцёнак — перявёўся”. А чаму яна святая? Нельзя была бацьку зганяць. Ну шкода ё шкода. Дак дзве душы згубіў ён, ці малога ў жываце, ці яна радзіла, можа, нежывога. І яе Гасподзь Бог, баба штось гаварыла, ці сустрэлась з Ісусам Хрыстом, ці з Мацер Божжаю, што яны яе ў святыя ўзялі. Штоб яна не скіталася. І сказалі, што яна скітніца. Нельзя была бацьку етага дзелаць, ізганяць з двара. Хай бы і ў дварэ была, работала, ніхай бы і дзіця тое прысвятоя … дзіцёнак не вінават. Мяне ж назвалі Варвара. Я гавару: “Баб, чагой-та прысвятая Варвара, прысвятая Марыя Божжая?” — “Марыя — то шта радзіла Ісуса Хрыста. І ета радзіла. Дак мужыка тога… Вот Марыю прысвятую не ўзяў, мужыка не было, яна ад Духа святога радзіла, дак, можа, і ета ад Духа святога, а бацька ўсе адно сагнаў”. Што мне гаварылі, то і я.

У каго які харакцер, хто васпрынімая, хто не васпрынімая. Ета, як Варвара мучаніца. Яна ішла па Божжай дарозі, а бацька не любіў. Ён ей лучшэ галаву адсек: “На табе, галаву адсяку, штоб ты не верыла”. Усякія людзі!

Я гаварю: “Ой, бацька! Ну, нашто бацька адсек ей галаву?” А баба і гаворя: “Ну, гряшно гаварыць: яна нагуляла жывот сабе. Вот, ён за етага ўжо яе казніў, ету Варвару”.

Троеручица/Трохручыца

У нас вікона была. Мацерь Божая. Дзірявянная. Красівая-красівая. І дзіржала Мацерь Божая Ісуса Хрыста: адной рукой дзіржала і другой прыдзіржала, і трэццяя — тры рукі. І ў яго дзве ручкі было. Дак мы і пытаім: “Баб, ну ў чылавека ж тры рукі не бывая?” К Вялікадню знімала матка. Мы ў чыстай вадзе тряпачкай памыім, а тады ўжо светлінькай баба абдае, і становяць ужо к сонцу не становяць етым, дзе рысована, а ў цянёк. Мы гаворым: “Баб, а чаго?” — “А штоб яно ні аблазіла”. Баба гаворя: “А Бог ёй даў трэццяю руку. Дзвумя дзяржыць Ісуса Хрыста, а трэццяй ряку перяплывая, штоб перяплысць ряку. Дак яна рукой грябе ваду, як вяслом, да і перяплывая. Дак вот, ёй Бог даў трэццяю руку. Толькі да перяплаўнай серяды ніхто ні купаіцца. “Ня йдзіця ў копань, а то Бог накажа!” — усё казала нам. Мацерь Божая перяплывала, спасала свайго дзіцёнка…чэряз ряку Іардань. І Бог ёй даў трэццяю руку і сказаў: “Перяплывай!” У серяду перяплывала. Бог сказаў: “Толькі ў серяду, штоб ты перяплыла ряку”. А яна сказала: “Мне ж дзіцёнка нада дзяржаць. Я ж Ісуса Хрыста буду дзяржаць”. Ён сказаў: “Ідзі. Будзя чым табе грэсці. На трэццяю руку”. Дак тая вікона была. Красівая! Як цэркву разламлялі, калісь жа цэрквы разламлялі і здзелалі склад у калхозі, дак бралі людзі віконы, дак баба гаворя: “І мы напроціў жылі, дак думаю: “Да й жа і мы пайдзём!” Дак я сабе ўзяла “Мацер Божаю”, “Міколу” і “Спасіціля”. Дак тры віконы былі ў нас. Такія красівенныя. Як мост мы мыім, чыстае вады баба возьмя, налівая ў даёначку і гаворя: “Вазьміця, вон чыстая тряпачка, і памачыця нясільна, а сырой пратрыця Богу вочкі”.

 Неопалимая Купина

 І прышла баба, яна такая крываротая, ізуродаваная, радзілась такая, дак січас: “Давайце! У каго “Ніупалімая купіна”. Гаворіць: “У Дуні ё”. — “Скарейце к Дуне!” Ад Дуні прыняслі вікону. Яна за вікону. Вецер бушаваў. Узяла кругом гаряшчай хаты. Кажа: “Счас вецер сціхня”. І сціх вецер. Дак яна гаворя: “Еслі, вот, пажар гарыць, то “Ніупалімаю” і абайці. І вецер сціх. І ўсе удзівілісь. Калісь Парукаў быў, ён тут-ка после работаў, ідзе газ прадавалі, дак ён стаіць, гаворя: “Проста б я нікому не паверыў”. Вот, рэзка так астанавіўся, і пачалі ўжо вёдрамі. А тая баба кажа: “Скрозь нада “Купіну” насіць.

Свеча

1.

Свіча называіцца, патаму ета — прэсвятоя места. Яны там Богу моляцца, свечкі гаряць, пра Бога гаворяць. Ета —….. Гасподні збор туда. І людзі ўсе ідуць з ўсёй душой, з усім харашым, із Божжым.

2.

Эта цяпер разлічныя фігуры выдзелываюць, а тады свечка тая стаяла, калісь із цэрквы падсвечнік быў, там яна стаяла, і яе каласкамі ўбіралі, лентачкі небальшыя прывязывалі, і нясуць, як пераносяць, і бяруць ікону і рушнік красівы. Мужчына перанося. У нас была Мікола зімняя. Я па-суседству. Ка мне прыняслі, а тады ўжо к вам на другой год. І дзелалі Троіцу. Троіцу абрячонай здзелалі. Хто хоча, не то шта з двара на двор. А вот я абрякну — вазьму. Тады абрякне другі. І бралі этыя іконы — абрячоныя. Тожа таксама бяруць свечку украшанаю. Стаіць ікона і каля іконы стаіць свечка. І тады на другі год пераносяць к другому. Якія бралі “цвяты”? “У нас дзед быў, так ён гаварыў: “Цвяты  — усі красівыя”. Адзін вот гаварыў: “Цвяты — красівыя”. А ён: “Не гавары: “Еты цвет — красівы, а еты — не красівы”. Кажды цвет свой запах імеет і сваю красату. Маленькі цвяточак на траўцы, а ў яго свая красата, прыгледзься, гавора. А ета — што роза бальшая, бальшы цвет—красата, а вот, паглядзіце, у маленькім цвяточку, які ён красівы.  А на свеце німа — вот еты красівы, а еты не красівы. Усі красівыя цвяты”. Дак ён калісь казаў на сваю жонку: “Вазьмі мне насушы цвятоў летам. Памру, палож мне каля мяне шчапотку сухіх цвятоў зімой, і то я рад буду. Я люблю прыроду, не знаю як!” Яго звалі па-вулашнаму, Мішка. Ён і кажа: “Ты мне нарві муражка. Маленькія цвяты. Яны — красівыя. Што вы толькі за бальшымі прягніце? Не нада етага. Цвет увесь красівы”. І, праўда, возьмем на траве гуляем, калісь дзеці, а ён — маленькі, але ж красівы.

Я ня дзелала. А там адна — кажды год, штоб мужык прышоў, Дуня іе звалі, дак Свяча ўсё Я ня дзелала. А у іе мужык у вайну быў дома, пашоў, а тады ці ў кружэнне, яны тады ўцякалі ўсі, а як пачалі растрэліваць, дак яны ўжо знаюць, што хана ўсім будзя, яны бедных яўрэяў стрялялі ў нас у Свяцкой, дак там адзін, штоб яму колам зямля! Пераносілі. Вот, у Дуні была Свяча, яна ўзяла абрякнула, Свечы — эта абрячоныя. Абряклася, што буду Свячу скрозь спраўляць, толькі штобы мужык прышоў з вайны. А яго і ўбілі. Первы раз забралі, а тады, як немцы прышлі, прышоў, можа, дзе схаваўшы быў, да прышоў, хату выстраіў, а тады зноў красныя прышлі, пабралі мужчын тых, што былі. Дак яны пабралі іх, і яна асталася, двое дзяцей. Дак яна абрякнулася. І Свячу тую дзелала. Прыходзяць пеўчыя, там былі, адна ўсё вядушчая баба, такая была пажылая. Яны прыходзяць увечары, а тадыўжоўранні, і абедню і завутряняю служаць. А тады абед яна гатуя.  Я, дзе мяртвяц памрэ, я не хаджу на абед. Вот, ня хочу — і ўсё. Матка наша казала на бабу, баба мыць усё хадзіла мертвых, дак яна і кажа: “Ідзі ужо косці аблізый!” Дак калісь — боршч, бульба жараная і каша густая — і ўсё. А ціпер ужо гатуй, хоць ты ў позыкі ідзі, да гатуй ім. А тады адзінужо сказаў: “Я сабе вазьму”. Дак яны к яму. Вот Свяча пабыла, у іеўжо вечар служылі, і ноч ані гатавалі, іўжо уранніўсі людзі печы павытапяць, ідуць на Свячу. Там яны Богу моляцца, і пакуль заўтрянік прайшоў і вутреннік, і абедня. Адслужаць ужо, тады бяруць вікону, і бяруць падсвешнік такі быў дзярвянны здзеланы, дзірачкі, там для  свечак. Адзін там мужчына, дак ён усё нясе. Ён і пеў па-Божаму, і нясуць у тэй двор, дзе перяносяць вікону. І там гатуяцца. Абед гатуяць. І там моляцца Богу, а тады, якія малітвы нада прамоляцца, садзяцца ў тога хазяіна і ядуць. Ён угашчая, а тадыўжо назад, адтуль усі ідуць сюда, к  етай маладзіцы, ішчэ памоляцца, ішчэ паабедаяць. Тадыўжо разыходзяцца. А на другі год ужо у тога мужчыны — Свяча. Яныўжо там увечары моляцца, пеўчыя, позна моляцца, да часу, тадыўжо хто на нач астаюцца і ўранні начынаюць рана маліцца і падкаменцы, і амяленцы, і закружцы. Ён гаворя: “Ніхай і на лета тута-ка”. Ужо не бяруць, яна ў яго пабудзя. А ён два гады здзелаў, і большы ня здзелаў. Яна папытала: “будзіш ты дзелаць?” Ён гаворя: “Не!” — “Давай вікону маю”. І Дуніна вікона была там два гады. “Троіца”. І яна вікону тую ўзяла, у рушніку, і рушнік іе. “Раз ня будзіш — давай маю вікону назад”. І дзелала, пакуль разруха ета была.

3.

[На Свячы быў абед, вячэра, заставаліся крошкі, шалушкі, куды іх дзявалі?]

Выкідалі пціцам. Усё казалі: “Пцічкам выкідаюць”. Дак яны выкідалі на двор, на дарогу, паўз дарогу.

Наша баба будзя іціць са Свячы, возьмя хлеба прынясе. Карові давала. Я гаварю: “Баба, а чаго ты карові даеш?” Дак яна гаворя: “Штоб уроку не баялась”.

4.

Наша баба калісь прыдзя із Свячы,  дак яна прыходя і хлеба лусцінку прынося, гаворя: “Дуня, вазьму лусцінку хлеба”. Бярэ. І прынося: і курям, і карове аддасць, і авечкі ў нас былі, і яна ўсім па каплі дасць.

Страшный суд

1.

Што баба казала пра Страшны Суд?Дак яна гаворя: “Во, дзетачкі, (бывая ж так, што не слухаіма, бацькі не было, так па волі раслі, наша матка, як у хату войдзя, як агня баялісь: “Бабу слухайця — і ўсё!”, бацькава матка, а бацька памёр з апірацыі), нада слухаць і не крадзя, хто ўкрадзя, будзя ў пеклі, хто абіжая людзей — будзя ў пеклі, а хто ўбівая, дак тога зразу Бог пачыная…Дак нада слухаць. А хто нічога ня дзелая такога, не крычыць, не зварыцца з маткай — тый будзя ў райскім саду, там пцічкі райскія”. — “Баб, ё ж там яблакі?” — “І яблачкі ё. Будуць есць тыя дзеткі. А етыя будзіця ў адзі”. — “Баб, што-та за ад такі?” — “Ад — смала кіпіць і туда Бог будзя скідаць, прыгаць будзіця, так здзелая, самы прыгніцё. Будзіця ўвесь век там кіпець. А хто будзя не работаць — Бог дасць так, што і есць не будуць хацець. І будуць у райскім саду”. А Ягорка наш: “А яблакі ж можна будзя есць?” — “Будзіця есць і яблакі.Ліш бы толькі шкоды ня дзелалі”. А матка будзя сядзець мая і казаць: “Мам, не гавары ты дзіцям абы што. Эта ўсё няпраўда. Во, палку кінь, яна сагніе. А тут прорва такая была, як станіш, падыміцца ў гору тый мох.Так і там, сагніе чылавек у зямле. Ніякага табе раю німа”. Баба набажлівая была. Калісь бацька памёр, гроб здзелалі, не аббілі яго нічым, паклалі. Толькі бумажка была, дак паклалі, штоб пясок не сыпаўся.У нас калісь Алёніца памірала, маладзіца: “Во ета мне на смерць, а ета во  (жалка ж раставацца) а ета юбка — харошая, там і хуста, у вузел звяжыця і паложця мне паўз бок. Дак я там буду, як работаць заставяць, надзяваць другоя, а ета празнічная”. Адна баба сядзіць, гаворя: “Памрэш, сагніе і вузел твой і ўсё. Німа там ніякая загробнай жызні”.

2.

Баба ўсё нам гаварыла: “Дзетачкі, не крадзьця ў нікога нічога”. Мы па-суседні, была хрёсная наша, у ніх вяргінні, а мы завідуім: “Ой! Ну красівыя цвяты!” Пойдзіма: “Тусь, пойдзім украдзім”. Ну мы пашлі і сарвалі, чорныя і красныя, мы ўзялі і адзін цвет сарвалі. Яна тады ўсякія словы пляце, яна ўрэдная была. Баба наша: “На што яны вам?” Дак усё, штоб не кралі. Мамка нас…дзень, ня еўшы, сядзелі, хаваліся ў мялля: “Я пазасякаю вас! Штоб слава пашла, што ў Грэцкіх дзеці злодзеі. Пашлі цвяты красць”. Ну што, кажыцца, тот цвет? А яна кляне: “Штоб вам Бог долі ня даў!” Баба наша і кажа: “За той цвет, Куліначка, клянеш іх”. А то кажа: “Бачыла ува сне, што вы ў пеклі будзіця”. — “Баб, а што там у пеклі?” — “Смала. Чэрці смалу кіпяцяць. А хто грэшнік, туда. Хто краў, хто ня слухаў, хто ўбіваў — усіх этых кідая”. — “Баб, больна ж там, гаряча!”  Вазьмі-ка ў агонь паліц. І мы ўжэ баялісь, як агня. Я і малых сваіх, Сярёжка пазней прыдзя, гуляцьў недзе: “І дзе быў? Можа, магазін абабраў?” — “Да во абабраў, парэзаў людзей, у кучу паскладаў! Ты толькі дурное!” А мы калісь эта слухалі і баялісь. “Во, будзіця век у пеклі!”

3.

Бог апрыдзяляя. Грэшны — ідзі ў пекла, а богаверуюшчы ідзі…

 4.

Талкунова будзя ў раю ці ў пеклі?

Яна ж песьні пела. Добрыя песьні.

Ну, яна добрыя пела.

Дак дзе яна будзя?

Па-мойму ў пеклі.

За што?

За то, шта яна не божыя пела.

А вы дзе будзіця?

Я ў пекла іду. А еслі разазлюся,  прама буду іціць ў рай. Хоць і Бог будзя стаяць, я скажу: “Дайця дарогу Варвары. Варвара тожы святы чылавек!”

Чаму Варвара — святы чалавек?

Варвара ж — мучаніца. Мяне Варвара завуць.

Што ўсі Варвары ў раю будуць?

Усе Варвары ў раю будуць.

4

Святые люди

Ты верыш, вот ё песня: “Ой, веру-веру, дзеці, што ё любоў на свеці…” ? Ё любоў на свеці? — Ё. — І я веру. Калісь ўсё баба наша расказывала. Такі ўжо быў дзед Ягор мой, харошы. Вот, пара саедзінілась. Вот маткіна радня. Яго звалі Ахрэм, а яе — Хацімья. Дак на іх усё, казалі: “Хадзімця к Ахрэму і Хацімьі!” Гуляць ужо бабы: “К Ахрэму і Хацімьі, можа, наварылі бурака і бацьвіня”. Прыходзяць: “Ну, як, Ахрэм і Хацімья? Наварылі нам бурака і бацвіння?” А баба наша, тож харошыя дзяды былі, а ета бацькава, дак ужо саедзініў Бог і яе харошаю, усе людзі казалі, і ён харошы і баба Алёнка харошая. Вот два такіх Богам саедзінено. Дак ўсё баба наша расказывала. Дзеўка гуляла, любіла, напрымер, цябе, і гула, і дружылі, і ўсё, а бацькі ж калісь камандавалі, за каго аддадуць. Бацька, згаварыліся твой бацька і, напрымер, мой бацька: “Давай пажэніма іх”. У тога жаніха пара коней да тры каровы, хазяйства! Ну, і не аддаў за тога хлопца. А тэй — бедны: адна карова ў бацькі да маткі. Но яны любілі друг друга. Аддалі сілай яе. Яна і плакала. Узялі аддалі. Яна пажыла, месяцы два мучалась, прышла і кажа: “Бацька, забярыця мяне дамоў. Я не магу болей жыць з ім. Лягу я спаць з ім, дак ён мне як стоградусны мароз кала мяне. Дак як стоградусны мароз ляжыць кала мяне. Я яго не люблю і не любіла, і век не прывыкну. Вазьміця мяне”. А бацька сказаў: “Аддаў цябе замуж — жыві! Што табе болей нада? Свёкар, свякруха, а тыя ўсі ўжо разышліся дзеці да замуж папашлі, пажаніліся, а ты там як царыца будзіш. Жыві — і ўсё!” А яна ізноў прыдзя, плача, матка ўжо расказывала. А бацька ня браў. Ана папытала і гаворя: “Паследні раз пытаю ў вас. Забярыцё мяне? Я там сваё плацця якоя забяру і прынясу сюда. І буду жыць у вас, буду хадзіць рабіць па наймах, толькі забярыця”. А бацька сказаў: “А! За галасракага тога хочыш іціць замуж? Не аддам!” Ну, яны зімой вытапілі баню там у свёкра, а калісь снягі бальшушчыя былі, яна і надумалася, яна ўжо расказывала сваёй падрузі, гаворя: “Як мне ўжо з ім лажыцца спаць, да ён надаеў мне, не хачу!” Узяла пашла ў баню, палезла на палаткі, выпаралася, тада пасядзела трохі, зноў палезла, Вера яе звалі, яны: “Вера, штось ты два разы, то раз папарышся, то зноў лазіш?” Яна: “Хочу разагрэцца”. Разагрэлася, і ў прыбанніку, калісь банька, і прыгародзяць прыбанічак, яна пашла надзела андарачок толькі і кохтачку, і бяз хусты, а косы бальшыя, і яна пашла босая, вышла і пашла к бацьку, а к бацьку іціць далекавата, і пакуль дайшла к бацьку, падышла ўжо ўвечары, у хату вышла, матка спужалася: “Чагой-та ты босая?” і  бацька сядзіць: “Чаго босая!? Лезь скарэй на печ — атагрявай”. Яна села, лаўкі такія былі, доска ад сцяны да сцяны і кажа: “Не хацелі мяне забраць, штоб я са стаградусным марозам не жыла, дак вот я сабе смерць такую абрякла. І не нада мне не ўрачы…” І ногі сталі калоць, палезла на печ, і к дзвенаццаці часам яе ўжо пачало біць-калаціць, яна ўжо прастыла, мокрая ўся да столькі шла, і захварэла, і дзве нядзелькі паляжала, і ён прыйшоў: “Дзе Вера дзелася? Німа з бані Веры”. Яна гаворя: “Еслі дзед Мароз прышоў толькі, стаградусны, за мной, не адчыняйця, я яго бачыць ня хочу”. І накрылася пасцілкай, і ён прыйшоў: “Пайдзём, Вера. Я табе і шубы прынёс. Пайдзём”. Яна яму атвеціла: “Ідзі! Я ненавіжу, дзе ты дажа стаіш. А не то шта я буду ў пасцелі з табой спаць. Мяне толькі дзень спасаў, што ты работаіш, я без цябе, а ты мне ня быў люб і ня будзіш!” І ў яе двухстаронняе васпаленне. І яна і памірла. Дак сказала: “Штоб хаваць…”  Прыдзя, яна накрыіцца: “Штоб дажы ты майго ліца ня бачыў, а я твайго. І памру, штоб ты дажы прашчацца не падышоў!” Ну, ён усё раўно прышоў, папрашчаўся з ёй, пацалаваў. І схавалі. Дак бацька тэй дурэў: “Ой! Чаго я ня ўзяў!?” А матка: “Згубіў дзіцёнка!” І песня ё:

Я чуў у таўпе гаварылі:

“Жаніх непрыглядны такой,

Напрасна дзявіцу згубілі”.

І вышаў я ўслед за таўпой…

Жэняць насільна і ета плоха.

Усякія судзьбы ё. Ты ў любоў верыш? Ты верыш, што есць любоў на свеці? Я табе расказывала. За хлопца за тога не аддалі, а аддаў бацька за мароза за етага. Яна сама сябе перявала. Можа, на тым свеце і будзя яна і святая. Вот так святыя бываяць. Як усё баба казала: “Вера будзя, што за Марозам была, у прысвятых будзя. Што такую яна кару марознаю прайшла, што косы дубака”.

Демонология

Ведьмы

1.

Баба наша ўсё гаварыла: “Вышла на вуліцуваду браць. Паляджу: ідзець, як капа сена. Суніцца, гаворе, і шуміць. Я, гаворе, назад ускочыла да на дзеда на майго: “Ягор! Хадзім-ка ты на вуліцу паглядзі, што там”. І ён: “Хадзі, а то вада нада. Давай я пайду вады!” Вышлі, я гаварю: “Паглядзі!” Капа сена. Рана, уранні, і капа сена, і пасунулася, і пасунулася. Ён мяне за руку: “Пайдзём! Нечага нам глядзець абы-што. Хто ета пусціў, ніхай тый і глядзіць”.

2.

А то зімой дзед прышоў мой, мужык і кажа: “Хадзіці-ка на вуліцу паглядзім: чый-та парасёнак бегая па снягу”. Мы, гаворе, узялі вышлі, матка мая і бацька, дзед і баба.Вышлі, ходзя свіння, і ходзя, і ходзя, як паросная. Пахадзіла, пахадзіла. Бацька і кажа: “У каго тут? Давай папытаем, узбудзім шчэ людзей, увечары, еслі спяць”. І тая свіння, як у сугроб палезла, счэзла да німа. Дак ён гаворе: “Скарейце пайдзёмце ў хату!” Баба ўстала памалілася. “Васкрёсная малітва”. Называецца “Васкрёсная”.Дак “Васкрёснаю малітву” прагаварыла і ўсё. Што за свіння? Там жыў бацюшка. Цэрква была ў Закружжы, красівая, высокая, ціпер жа нізкія строяць. Дак яна пашла к бацюшку да гаворя: так і так. А ён гаворя: “Ета вот паддзелаяць, што вот табе, што ты свіннёй здзелаешся”.

3.

У бабы нежывыя ражаліся. А тады цыганка сказала: “Табе здзелана. Парыў цябе хто ў бані?” І баба нам прыказывала: “Нікому, еслі бярэміны чылавек… бярэміны, хто захоча: “Дай я цябе папарю!” Не давайся ў бані парыць: “Я сама папарюсь”.

Чаму вы сказалі, што калі баба важкая, штоб ніхто яе ў бане не парыў?

Чагось, я табе ўжо не скажу. Ці загаврыяць. У нас там была адна баба, загаварыя, без яе не родзіцца, будзя мучыцца доўга. Такія гісторыя былі? Былі такія історыя, патаму шта я бярэміная была. І баба ўсё казала: “Глядзі, штоб ніхто цябе не парыў. Глядзі!” Мы пачалі парыцца, там прышла адна, Мар’я Арышка, яна ўрэдная была: “Дай мне веніка папарыцца послі”. Я гаварю: “У цябе ж новы!…”  — “Дай мне тваім папарюсь!” І я злазіла з палатак, а яна мяне па плячах да па задку. Сколькі яна там, я не счытала, парянула. Я прышла, бабі сказала. Яна: “Ну, атмучышся!” Так я пачала ўранні, пачалісь схваткі, і дзень я хадзіла. А тады думаю: “Можа, так жывот забалеў”. У бальніцу прывязлі, я мучуся — нет сіл. І яны ўсе, урач  гаворя: “Мы счас запрягом каня (тады ж машын не было), дак запрагом каня і павязом ў Ветку. А яны ж, тут, палаты. У адной тут ряджаіш…і адна баба гаворя: “А хтой-та такі? Хто-та ряджая!” — “А з Амяльнога Грэцкава Варячка”. Мяне Варячка звалі ў Марозаўцы, у школу хадзіла, усё выступала. “А ета Полькіна, Сашкава дзевачка! Пясённіца!” Гаворя на ўрача: “Можна мне к ёй іціць?” А тэй урач гаворя: “Нічога ні выходзя ў нас. Трудныя роды такія”. Яна падышла, гаворя: “Парыў цябе хто?” Я гаварю: “Парыла Мар’я Рыжкова”. — “Ты счас родзіш. Цябе загаворэна”. І яна мяне ўзяла ад грудзі, цісканула і гаворя на ўрача: “Дзіцёнак счас!..” Дак тэй урач узяў і тую бабу аж пацэлаваў. А Маша наша была бярэміная, прышла з бані і кажа: “Была Дунька, дак я злажу із палатак, папарылася, а яна сядзіць да венікам мяне шлёп: “Ну што, папарылась?” І Маша стала ряджаць, баба і кажа: “Мая ўнучачка, (Маша дома ряджала), мая унучачка, ідзі і пазаві Дуньку, патаму шта мучыцца ты ні будзіш. Помніш, ты казала (наша баба памятлівая была, дак гаворя) “Помніш ты мне казала?” Яна гаворя: “Да!” — “Дак вот, ідзі пазаві!” І пашлі пазваліе яе. Прышлі, баба тая: “Ха-ха-ха! А я знала, што вы прыдзіця мяне зваць!” Любіла, што падаркі ёй давалі. І Маша ўзяла яе за бабу. І Томку ряджала яна…і Маша кажа: “Ідзі гукні мне…” І баба наша гаворя: “Ідзі гукні Дуньку, а то ня родзя Маша. Будзя мучыцца”. І я пашла… Дуньку тую… Яна прышла з радасцю. Любіла, што яе звалі па родах. Дак яе клялі людзі. Во, гаворя, у баню пайдзя абярэміная, яна хоць як уварвецца і хоць як пашлепая.

Вы сказалі: “Маша яе за бабку ўзяла”.

Хрэсьбіны…ета, што пры роду была. Яна любіла і выпіваць, ета пры роду была, тады ўжо радзілася Тома, Маша і кажа: “Нада ж і ўгасціць”. Баба возьмя…яешню… штук пяць яец, хлеба, дасць выпіць ёй, за то, шта яна дзіця тоя… і пуп атрязая, дахтароў жа не было. А тады ўжо хрэсьбіны дзелалі дзяцям. Перяхрысцяць ужо, а яе ўжо за бабку. Яна пры роду была, і ёй падарак, там, на кохту, ці на андарак, ці хусту даюць. І завуць яе на хрэсьбіны. Яна ўжо называіцца “прыродная баба”. І Маша Грышу адпраўляла ў армію, тож пазвала, штоб яна, Бялёніха, урэду ня дзелала. І Маша яе шанавала. І Грыша ішоў у армію, дак я гаварю: “Мама, не забудзь жа…вечарынка, дак пазаві”. Яна гаворя: “Я ўжо сама знаю. Пазаву. А то ішчэ паддзелая што-нібудзь”. І Грышу сказала: “Будзя што даваць Дунька, не бяры нічога. Скажы: “У армію нічога не бяруць”..

І так бывая, што ўгашчая бярэміню чым-нібудзь. І ўсё баба наша казала: “Ні бярыця! Нічога ні бярыця ад..савіршэнна нічога!..бірэміная, галодная будзіш…дажэ вады…” Жалі жыта…і яны к бабам, бярэміныя каторыя, к бабам ня йдуць пажылым. Ідуць к такім, як мы, дзяўчаты маладыя, яна падойдзя, сваю вып’я, бярэмінай жа суша ў роце, яна прыходзя, напрымер: “Дай мне хоць сербануць!” А к такім не рязряшалі. Патаму шта етыя бабы, а мы, дзічаты нічога ня зналі. Ё такія, што дасць ці канхветку, ці булачку — ё такія.

4.

Пашкава родная баба, бацькава матка: “Я верх падыму. Я глаўная даўжна быць у Закружжы”. Дак яна гаворя на Проську: “Ета ж падумаць: “Ідуць і ідуць: “Ідзе Проська Бялёніха жыве?” Усе гасцінцы ёй даюць.Ух! Проська Бялёнчыха! Усі гасцінцы закружскія паядая!”

Лесовики

1.

Калісь баба Усцінава казала. Я любіла бегаць, штоб ніхто не пабраў ні ягаду, ні грыба ў лесі. І вот пайду ў лес, і век не заблуджусь. Адзін раз пашлі мы ў красныя ягады, дамоў сталі іціць, ня выдзя. Гаварю: “Вот сюдой мы не ішлі”. Яны гаворяць: “Калі ты ўжэ адурэла (дзеўкі, з дзеўкамы бегалі), дак ужэ ж мы ня знаім”. Ета як я пайду у лес, і яны ідуць. Я ў лясу знаю. І сколькі мы не хадзілі, пойдзім, і назад ідом-ідом, я гаварю: “Дзеўкі, мы к Вялікай Грэблі падышлі. Ета ж мы ідом на Петухоўку. Давайця назад. Па той дарозі ідом,  як дойдзім сюды, ужо канчыіцца Бальшая Грэбля, тады бугарок, тады Малая Грэбля, дайдзім сюды, блудзім  — і ўсё! Я гаварю: Не знаю!Ей Богу, мы кудысь, ня знаю ідом! Давайця перабувацца ўсі”. Мы ўзялі з левыя нагі на правыя перямяніліся, сталі, прайшлі трохі, я стала падумала, і вот я “Васкрёснаю” тады знала, я гаварю: “Дай-ка я “Васкрёснаю прагаварю,  а вы “Вотчэ Наш” гаварыця. Прагаварылі. Баба наша ўсё калісь казала: “Стряхніця галавай”. Я гаварю: “Чорцік Іванька, пакажы нам дарогу! Не найдам дарогу, штоб нам дамой!”  І ты не паверыш! І вот, штось як свіснула! Уродзе, хтось свіснул у лесі. Мы ж, во, стаіма, ужо плакаць хочыма, там, метраў пяцьсот ніхай, і Падкаменне. Я гаврю: “Дзеўкі, што будзь то будзь, давайця іцціць да краю па етай дарозе”. І вышлі. Дзеўкі гаворяць: “Во ўжо і паддубы. Там адзін дубняк, абхватам утрох не абхваціш. І мы вышлі к тым дубам. І ўзрадываліся. Паперяабуваліся. Да мы ў руках няслі. Па дарозе босыя прышлі. І дамоў прышлі. І бабе нашай я расказала, гавару: “Баб, сёння я адурэла. Так і так. І чорціка звала”. — “Каго ты паследняга звала?” — “Чорціка Іваньку. І вышлі к дубам. І галавой струсілі”. І тады ідом, яны гаворяць: “Варька, мы табе ўжо ня будзіма верыць. Ты ужо тожэ блудзіш!” Гавару: “Ну вывела ж дамоў. Дома ж начавалі”. Баба не казала, хто вадзіў па лесе? Яна кажа: “Можа, плахія словы казалі”. — “Не, баб, не казалі”.  — “Тады вас вадзіў лесавік”. — “Баба, што ета за лесавік?” — “Ё лесавікі. Ё палевікі. І на полі можыш блудзіць, ета  палявік водзя. Ё хазяін і на поля, і на лес, і на ваду — на ўсё!” Мы гаварым: “Баба, а ў чом ён ходзя?” — “У лесавіка барада длінная, у белым надзеты. Такі лесавічок”. А бачыць мы яго не бачылі. Чаму вы звалі чорціка Іваньку? Чорцік Іван. Я калі што палажу, і не знаю: “Іванька Чорцік, пакажы!”

2.

У лес хадзіла, калісь баба казала, пашлі ў лес. Заблудзілісь. Ня выдзім із лесу. “Куды мы ня пойдзім, а кусты, ні дарогі ні найдзіма, ні сцежкі ні найдзіма. Ідома, палядзім — стаіць старычок, срэдняга росту, барада длінная, і ў белым надзеты, штаны белыя”. Матка гаворя: “А льяныя яны? “ — “ А я расцапала! Я ж не пацапала. Льяное яно ці якоя. Белыя штаны. Белая рубашка. Барада белая. Белая галава. Косы длінныя. І гаворя: “Што вы ходзіця, красавіцы?” Мы і гаворыма: “Куды не пойдзім, а дарогі німа. Заблудзіліся. І не найдзім дарогі”. І ён гаворя: “Пайдзёмця за мной”. І вот, гаворя, ідом, уродзе, тэй дзед ідзець, уродзе, які цень белы ідзець. І вывеў на дарогу, і гаворя: “Во, дарога. Ідзіця пряма дамоў”. І дзесь дзеўся. Ні сказаў нічога. І спасіба мы не сказалі. Ня ўспелі. Як усё раўно скрозь  зямлю праваліўся. Мы прышлі. К бацюшку пашлі, гаворым: так і так. Дак ён гаворя: “Ета вас лесавік сустрэў, і ён вывеў вас”. І хоць бы б паказаў дарогу і сказаў: “Во, сюдой ідзіця!” І дзесь, як уся роўна, туман, апаў і німа.

Домовой (чорцік)

..і Богу верыць, і чорт памагая. Калісь паціряла я іголку. Ішла, думаю: “Будзя грубка тапіцца, а вязёнку буду лапіць: відро выносіць”. І нясла, і — бац!” Рукі ж ніякія. Дзе тая іголка? І як яна выскальзнула? І шукала я, і не найшла. Тады пачала мост…думаю: “Дайка, я мост памыю”. Адну масьнічку памыю, пасяджу аддыхну і зноў. Пагляджу: штось блішчыць каля дзвярэй. Узяла падняла — іголка. А я ішчэ да етага пачала мыць да і гаварю: “Чорцік Іванька, памажы мне! Аддай мне! Бяры сваё!” Ішчо баба так вучыла. Пагляджу: іголачка блішчыць. Я іголачку тую ўзяла, гаварю: “І чорцік памог!” Хто Богу маліцца: “Госпадзі! Хоць бы найці!” Я іду ў лес, калісь хадзілі ў грыбы ці ў ягады, гавару: “Госпадзі! Бог не паможа, Іванька-чорцік, памажы, штоб мы набралі ягад!” І пойдзім, чуць дапром ягады. А баба казала наша: “Дзеці, у лес ідзіцё, перяхрысьціцесь: “Госпадзі! Памажы нам!” Патаму што з табой ангел ідзець паўз адзін бок, паўз правы, а чорцік ідзець паўз левы. І каждага чылавека саправаждаюць. І, як наш Сяргей едзя экзамены здаваць, я гаварю: “Па правай руцэ ў цібе ангел, а па левай — чорцік. Гаворяць: “Богу малісь, і чорта не гняві”. 

Иванька Чоўнік

Калісь ня лодкі звалі, а чаўнакі. Дак вот Іван тэй быў… У лесі ё — лесавік, у полі — палявік… называяцца. Кажаць: “У лесі быў, бачыў лесавіка”. Ета, як заблудзя чылавек, ён і гаварыць… Усё баба наша казала: “…” — “Баб, заблудзіліся”. (Вот, дайдзім да тога месца, кружымся: “Пайдзёмця назад!” Назад прыдзіма — грэбля, пойдзіма назад, ідом, здаецца, мы кудысь ужо зайшлі). Баба гаворя: “Ета дзед лесавік вас вадзіў за нос. Чымся вы яго ўгнявілі. Хто на двор хадзіў на правы бок? Ні нада на двор хадзіць ні па-бальшому, ні па-маламу”. Мы гаворым: “Баба, уродзі ні хадзіў ніхто”.  — “А, можа, хто і хадзіў. Вот лесавіка ўгнявілі, дак ён…”. А на полі ё палявік, каторы полем усім. А на моры — Іванька Чаўнок… рыбак такі. Іванька сірата быў. Хлапец, і яго Бог наказаў і ў ваду. Ён здзелаў сабе чаўнок, і ён усігда спасаў людзей, еслі гаворяць:

Іванка Чаўнок, прыплыві к беряжку,

Пахлябай куляшку,

[Дзетак рыбкай угашчай,

А я буду…]

Калі так гаворяць?

Як і к рэчцы падойдуць. На берягу стаіш і гукаіш яго. Вот, хто рыбу… Усё баба казала: “Ідуць рыбакі і пагукаюць:

“Іванька Чаўнок, прыплыві к беряжку,

Пахлебай куляшку,

Ты нам рыбкі налаві…”

[Я табе куляшок буду варыць

І к беряжку насіць]

Ета рыбакі ўсё. І Іванька Чаўнок… Яго празвалі чаго… Яго звалі Іванька, сірата тэй, і яго Гасподзь за штось наказаў, кінуў у моря, і ён астаўся жыў, так Бог ужо здзелаў, што ён жыў астаўся, і здзелаў сабе ўжо чаўнок, высяк і ў чаўнаку том ўжо плавай. І якая б ня буря, усё баба казала, дзед Майка казаў: “Якая ня буря, но ён усё раўно, як у воздусі, на вярьху плавая — ні тапіўся”. Ета быў царь… назвалі яго Іванка Чаўнок, і ён усім, і дзе якія воды, і ў марях, і ўсюдых, ён быў ужо самы глаўны. Як дзед лесавік і палявік. Я гаварю: “Баб, а хто ж глаўны на небі?” Яна гаворя: “А на небі самы глаўны — ета Юрый-Ягорый. Ён на белым кані ездзя, ні на чорным, а на белым кані. Ета — Юрый-Ягорый. Во — гром, дак ета ён на калясьніцы па етых, во, хмарах едзя, і во стукаяцца залатая калясьніца”.

Іванька Чаўнок, прыплыві к беряжку,

Пахлебай куляшку,

Ты нам рыбкі налаві,

Нашых дзетак накармі,

Куляшку я наварю,

Вутрам рана накармлю.

Каго накармлю?

Ну, ты ж прыдзіш рыбу лавіць, і накорміш Іваньку.

Кулеш. Гарячая вада, кіпятак, і жытняе мукі туды ўкідаяць у кіпятак крышеннікі сушаныя. Усё: “Баб, навары куляшу сёдні!” — “Добря, наварю”. Чыгун нам наваря, і мы пабегаім-пабегаім… з каржамы… Во! Смашна!” І туды крышеннікаў, і мукі, мукі разбаўтаяць у місцы, у халоднай вадзе… ні падсаліваяць, і тады ў кіпятак, і ён заварываіцца куляшом, толькі не густы, мука салодкая жытная, солад імея, крышэннікі кіславатыя. Такі ўжо кулеш смашны, што Божа мой! Паядзіма — павышкрабыма! І кажды дзень бы… насушым такіх два мяхі… зімой і летам варым кулеш. І, як толькі садзімся кулеш есць, счас і гаворым Іваньку Чаўнака. І як я пачала пра рыбу… дак я гаварю: “Нада Іваньку Чаўначка…” А бальшы пайшоў на рыбу, нічога не паймаў: “Не ловіцца!” Дак я гаварю: “Нада была Іваньку Чаўначка пазваць”. І ён: “Я ўжо забыў на твайго Іваньку Чаўначка!..” ішчэ дзіцёнкам быў, хлапцом, дак мы ўсё гаварылі  Чаўначка етага. Ідзем… в’юноў ідуць лавіць і гаўкаюць Іваньку Чаўначка. На ваду ж яны ідуць. Усе дзеці і Чаўначка ўжо прагаворяць.

Хлевник

1.

У каждай дзярэўні свае. У нас гаворяць: “Чорт еты во!” — як урэдны чылавек. А мая свякруха із Дзіям’янак, дак яна гаварыла: “Ту! Хлеўнікі етыя! Я гаварю: “Мама, што-та за хлеўнік?” — “А ета нехарошы чылавек”. Вот што-нібудзь упусця ці што-нібудзь, гаворяць: “Ту! Хляўнік еты перяйшоў мне дарогу!” А што ета за хляўнік? Чорт — ета я знаю. А ў іх хляўнік, чорт — не гаворяць. А ў нас бывала, калі пойдзіш, дак баба гаворя: “Перяхрясціцеся, што б чорт дарогу не перяйшоў. Штоб удача была”. І мужык мой, ён ужо, сабака ў нас быў, дак каня калісь запрягаіш, а ён становіцца і абдымая лапамі цябе, штоб ужо спусціў за ім, штоб ён бегаў. Дак ён будзя казаць: “Ідзі ты, хляўнік! Запрягу каня, тады цябе спушчу! Па-свойму. У нас гаворяць чорт, а ў іх — хляўнік.

1а.

У нас гаваряць: “Ідзі ты к чорту!” Вот, прывычка такая. І ў дзяцей. А ў Дзям’янках гаварылі: “Штоб цябе хляўнік забраў?” А што ета за хляўнік? Чорт яго зная. А свякруха мая казала: “Штоб цябе Пярун забіў!” У каго як.

Пярун — гэта што?

Гром. Там, ці сусед, ці што… “Штоб яго Пярун забіў!” Я і ета пытала: “Мама, а што-та за Пярун?” — “Ну во, граза, гром”. А ў нас гром звалі, а ў іх Пярун.

Русалки

1.

І калісь баімся мы русалак. “Дзеці, ідзіце ў шчавель!” — “Баб, куды нам іцці, штоб русалка не паймала?” — “Русалка, як у шчавель ідзеш, далёка ў жыце. І Баба-Яга туды. І чорцікі забягаюц. Яны далёка ў жыце.[4]

2.

Летам матка гаворя: “Вот, сёдні ішла з Закружжа, бачыла дзве русалкі сядзела”. А тых і не было русалак. “Мам, дзе ты бачыла?” — “За гародамы. Еслі будзіця крычаць, ня слухаць, я толькі кіўну, забяруць і ў жыта пацягнуць, і там вас паздзяюць нагала і будуць што хацець, дзелаць, і будуць вадзіць па сёлах”. А мы думалі: ета і праўда будзя. І вот будзіма сядзець увечары ў галле, і счас чую, хто-нібудзь шавальнецца, тока палядзіш: “Ета не русалка там лезя?” І адзін аднаго настрашыма. Гаворым: “Самая ціпер русалкі!” Там у нас Федзька Шараданкаў быў, будзіць сядзець, ён старшэ нас быў, і гаваря: “Тут во русалкі бегалі!” Вот, будзім кала вашага двара сядзець, ён скажа: “Вот дзве русалкі сядзяць”. Ці два бабаі, ці дзве бабы-ёжкі. І мы ўжо дамоў уцікаім. А ціпер скажы ты ім. Ён скажа: “А-а-а! Ты сама — русалка”.

.Шептухи

1.

Беленкова была Прося, дак яна ўмела загаваряваць і ўмела адгаряваць. Тож к ёй роям ішлі. А ў нас была Дзёніха на Падкаменні. Дзед быў — Дзяніс мужык у яе, і яны — Дзёніха — па дзеду звалі яе. Яна толькі па-божаму ўсё: ці гадзюка ўкуся…к ёй…

І Буханіха ў нас была, баба. Крываротка баба знала. Но тая, Крываротка, ўрэдная была: з кім сварыцца, ужызь ня пойдзя: “Ніхай, — гаворя, —хоць іздыхая!” І бягаць ужо к Буханіхі, хоць к Дзёніхі.

2.е

…ня сільна пользу дае, нада штоб вусна. Не прышлось… Буханіха  тая, калі ўжо ідом, я ў ягады чорныя хадзіла, як іду, так заходжу к ёй, місачка, насыпаю ёй: “Цётка, ягад табе прынясла”. Я не запісала. Калісь кабыла ў нас была, Зорька, такая праяздная, на поплаве ў нас хадзіла, балота шчэ не асушаная было, ці яе вуж, не, вуж не кусаіцца, гадзюка ўкусіла, і распухла морда, во такенная, як кожа ня лопня, так распухла, яна ногі выпрастала, тут дзеці конюха, дзянны і начны быў, начны пасвіў, пабеглі да сказалі бацьку: “У Зорькі распухла морда”. Ён прышоў палядзеў. Бягом к Буханісі. Яе пазваў. Яна век не атказывала. Яна січас жы кінула ўсё, хай печ топіцца — яна кідая, ідзець. Січас жа пачала шаптаць, а мы на поплаві, і ў мечыка і ва ўсё, так яна прышла і пачала шаптаць. На нас: “Ідзіця дальшы станьця!” Што яна там і шаптала, да ўсё па мордзі гладзіла, гладзіла, і па суставах, кабылу тую. Яна доўга шчэ ляжала, уранні яе ўкусілі, і прэдседацеля пазвалі, і палучшэла, і падняла перва галавой, трусіла. Яна: “Што, Зорячка?”. І пакуль яна не паднялася на ногі, і яна і прэдседацель так быў. Яна такая баба паслухмяная была. Ад усяго ўмела. Толькі харошая. Адна прышла, мужык хадзіў, блядаваў, там з адной, той не памагла, гаворя: “Я не ўмею этага. Я у этым не памагу. Я чула, як яны шэпчаць, там і чарціх, і чарцінят памінаяць, та я этага не знаю. Я этым не займаюсь”.

3.

Баба Дзёніха была. Насмех пашэпча і памагала.

4.

Чый дух прылюбя. Другая шэпча, і нічога не памагаіцца. А другая на смех пашэпча, і памагаіцца. Дак усё баба наша гаворя: “Ета, як чэй дух прылюбя”.

Красная нога

1.

Калісь краснаю нагу…Я дужа баязлівая. У мяне сястра была, Яна нічога не баялась. І, вот, Будам мы сядзець, матка пірагоў напячэ і кажа: “Расцягвайця к абеду. Будзіця з малаком есць”. А яна будзя сядзець: “Вой! Штось шаволіцца пад краваццю!” Я: “Што там шаволіцца?” — “Красная нага”. Ягорка, брацік, шчэ малы быў, я ўхвачу яго…а яна пірагі наярывая. Матка прыдзя: “Дзе пірагі?” А яна гаворя: “Красная нага вылезла з-пад краваці, пажрала ўсе пірагі”. Матка: “А дзе яна ляжала?” — “Во дзе ляжала, ня знаю..”

2.

“Глядзіце! Хто ўвечары позна гуляя, ходзя красная нага. Еслі толькі абчэркніцца аб вас, і вы згарыцё і будзіця хадзіць красныя!” І пакажа краснаю тряпку: “Во, як эта тряпка! Будзіця красныя. Будуць усі людзі, як на дзіва, дзівіцца”. Мы ўжо пагуляіма ўвечары. Дзеўкі ж бальшыя гуляяць, і мы слухаім песян. Бягім дамоў: “Хадзіце, а то красная нага будзя бегаць!” А ціпер жа ім ой! Дзеці мае былі, я ім гавару: “Вон красная нага пад краваццю”. Эты, меншы, кажа: “Баб, я пайду”. Пойдзе: “Баба, аблазіў пад койкай, німа краснай нагі”. А мы ўжо калісь баялісь падыціць пад краваць. Матка: “Ана ў шчэлачку палезла, тада к вам прыдзя”.

3.

Эта баба наша ўсё кажа. Я калісь такая баязлівая была, Туся наша меньшы на два гады, будзіма сядзець, баба наша: “Еслі будзіця крычаць ці біцца, вон нага ляжыць!” — “Баб, я ж хадзіла глядзела, там німа!” — “Яна схаваіцца. Так вылізя і толькі абчэркніцца і вы будзіця красныя”. Баба  толькі пойдзя, плойма пачанём, за што-небудзь піхаімся, Туся на краваць прыг і кажа: “Красная нага лезя!” Я ўжо запішчу, так пужалася, што буду сядзець і здрыгацца. Баба гаворя: “Туся, еслі ты не баішся нічога, так яна ж баіцца”. Я ўвечары счуць цямнея, шчэ відна, кажу: “Баб, на двор хочу”. — “Ну, ідзі! Шчэ відна!” — “Баб, я баюсь! Красная нага, можа, у сарай схавалась”. А якая  яна? Можа, страшылі?

Проклятия

1.

Эта, як кнігі пішаць пра вайну. Мой сын прыехаў з Гоміля, кажа: “Мам, былі там, у нас (ён жа после вайны радзіўся)…” Дак, штоб іх свет не свяціў тых ужо парцізан. Патаму шта, гаварю, таго, як у кніге, стаялі на бугре і ўсё бачылі, гары там німа, гары там німа, штоб на гаре яны стаялі і бачылі, парк не дасць ім глядзець. Дак,  толькі па росказках. Не было ў нас. Немцы прыязжалі рэдка. Ну, аны для красы падбрэхівалі. Якія эта парцізаны? Эта не парцізаны!. Едуць ад Марозаўкі, падвод пяць, наверна, ехала. Ідзець маладзіца і плача: “Аддай! Ой, парцізанчык, аддай!”  (Пасцілку, саматканыя пасцілкі) А ён едзя, пасцілка ляжыць. А мы стаялі на вуліцы, ужэ пасля абеда. Я гляжу: “Цётка, чаго ты плачыш?” А яна: “Во, эты парцізан забраў   у мяне, прыйшоў у хату, пасцілку ўзяў”. А я з ім у школу хадзіла. Я і гаварю (яго Жабкін дразнілі. Жабка, там Дзяцел быў. Самі на сябе. Кладаўё у Марозаўцы. Дак яны пазалазяць на кладаўё, сосны, такія каряжлівыя да тоўстыя. Дак, ён гаворе: “Я буду Дзятлам”, а другі: “А я салаўём”. Верабей там быў… дак я гаварю: “Жабкін, аддай пасцілку! Ня стыдна табе? Забраць пасцілку! Дзяцей укрываць хоць бы было!” Дак, ён тады гаворе: “А цябе чорт чаго выняс! Мне пасцілка то ж дома нада”. Я гаварю: “Дак, вот, дома нада! Аддай!”. Ён пасцілку тую ўзяў і шыбануў з воза. Дак, ана мне: “Спасіба”. Да гаворе: “Эта парцізан! Я гаварю: “Эта такі працізан. Он баіцца за кусты зайціць! Які эта парцізан!” Па нашых парцізанах, што былі, дак немца б век не выгналі. Эта вон тыя лясы, што ў Расіі, тыя гналі, тыя багата дзействавалі. А што етыя, дак ужэ перад канцом, як красныя прышлі, дак яны папашлі да знімалі сапагі з людзей. Я іх не прызнаю. Калісь к нам прышлі, валенкі, памёр бацька, дак белыя валенкі, парцізан за іх да валачэ. А баба: “Куды? Эта памяць майго сыночка!” І мы ўплялісь не даём: “Што ты ўжо бярэш?“ І ніхай бы чужой, а то свой, падкаменскі, і валачэ. А тады ходзяць у сапагах, людзі ўгадывалі, да баяліся сказаць. “Шчэ прыдуць да прыдавяць”. Во, як цяпер! Бойся слова, а то вакно выдзяруць і пабяруць, і на агарод ідуць крадуць. Эта п’яніцы ўсё.

2.

Пракляну етым во. Штоб адурэла і не знала. Штоб ты двор не знала, як ты не знаеш, што ты гаворыш. Вот, пасваряцца, гаворяць: “Штоб ты ішла куда-папала! Што бты адурэла!” Баба ўсё на нашага, сабака быў, дак яна: “Ты ўжо адурэў! Што б ты ўжо не знаў, ідзе будка твая!” Раз Ягорку ўхваціў за штаны, шкуматая. Ён крычыць. Баба вышла: “Да што б ты не знаў ідзе будка твая! — на сабаку, — Чо ты сваго кусаеш!?”

3.

Вот клянеш чылавека, такі страшны клён ёсьце-ка. Прагаварыць,  і ён век ні міная. Ён урэдзен. Напрымер, ты ўкраў у міне што-нібудзь ці ні аддаў. Вазьмі, як ідзець чылавек, бачыш, ідзець, вазьмі пяску зямлі і пасып па дарозі і скажы: “Сколькі на дарозі пясчынак, штоб столькі табе ў жызні слязінак!” І прагавары “Вотчэ Наш” за ўсопшыя душы. Ета за мертвяца. Яна жывая, а ты прагавары. І сільна ўліяя яму. І калісь баба Усцінава казала: “А ты памалісь “Вотчэ Наш за ўмёршыя душы”, штоб знаў, як шкоду дзелаць. Насып наперядзі, як ідзець”. Вот, як ідзець яна, і жменю зямлі вазьмі, перасып, трохі сыпні, тады ішчэ і скажы: “Сколькі на дарозі на етае пясчынак, штоб табе столькі горькіх слязінак”. І тры раза нада ўзяць і пасыпаць.

4.

Вот, клянеш чылавека, такі страшны клён ёсьце-ка. Прагаварыць,  і ён век ні міная. Ён урэдзен. Напрымер, ты ўкраў у міне што-нібудзь ці ні аддаў. Вазьмі, як ідзець чылавек, бачыш, ідзець, вазьмі пяску зямлі і пасып па дарозі і скажы: “Сколькі на дарозі пясчынак, штоб столькі табе ў жызні слязінак!” І прагавары “Вотчэ Наш” за ўсопшыя душы. Ета за мертвяца. Яна жывая, а ты прагавары. І сільна ўліяя яму. І калісь баба Усцінава казала: “А ты памалісь “Вотчэ Наш за ўмёршыя душы”, штоб знаў, як шкоду дзелаць. Насып наперядзі, як ідзець”. Вот, як ідзець яна, і жменю зямлі вазьмі, перасып, трохі сыпні, тады ішчэ і скажы: “Сколькі на дарозі на етае пясчынак, штоб табе столькі горькіх слязінак”. І тры раза нада ўзяць і пасыпаць.

Пазаабрадавая песни

Непрымеркаваныя

1.

Ой, на горы-горы да й каліна цвітала,

А пад той калінай да дзяўчына стаяла,

Малаю дзяціну да на руках дзяржала,

З дальняе дарогі да мужа дажыдала.

Села пад каліну да й атдыхала,

А малаю дзяціну стала гадаваці.

А з-пад каліны выпаўзла змяіна,

Яна ўкусіла маці да ўкусіла й дзяціну,

Ой, ўкусіла маці да ўкусіла й дзяціну,

А сама зьвілася да лягла пад камень.

Ой, ехаў казача з дальнія дарогі,
Зайшоў аддыхнуці ад жаркай сьпякоты.

Ляжыць мёрцвая жонка, на руках дзяціна,

Пад калінай зьвіўшысь да ляжала зьмяіна.

Ой, зьмяіна, зьмяіна, што ты нарабіла,

Каго верна любіў, дак ты ж нас разлучыла.

Выняў кінжал востры і хацеў убіці,

А змяя сумела да за руку ўкусіці.

Ужо вечарела, да сонца садзіла,

А маць па сямейкі да жалка галасіла.

Ой на горкі-горы да каліна не цвятала.

А пад той калінай магіла стаяла,

Ой, пад той калінай да магіла стаяла,

А чорная зьмяіна да па воле гуляла.

2.

Маруся, Маруся, ты добрага роду,

Бяры вядзэрэчка да ідзі па воду,

Бяры вядзэрэчка да ідзі па воду.

Узяла Маруся вядро залатоя

Да пашла ў рэчку, ў рэчку за вадою,

Да пашла да рэчкі, ў рэчку за вадою.

Ня ўспела Маруся ваду набіраці,

Паднялася буря, Маруся ўтанула,

Паднялася буря, Маруся ўтанула.

Маруся ўтаная і ніхто не зная,

Толькі казакі коней напавалі,

Толькі ж казакі коней напавалі.

Адзін казак кажа: “То рыба гуляя”.

Другі казак кажа: “Маруся ўтаная”.

Другі казак кажа: “Маруся ўтаная”.

Трэцьці казак кажа: “Што будзя , то й будзя,

А я Марусеньку ратаваці буду.

А я Марусеньку ратаваці буду”.

— Рятуй, казачэнька, я шчэ маладзенька,

Палучыш награду ад майго баценька.

Палучыш награду ад майго баценька.

Палучыш награду — каня варанога,

Каня варанога, сядзельца на яго,

Каня варанога, сядзельца на яго.

- Ня хочу, Маруся, твайго каня браці,

Ой, хачу з табою на рушнічок стаці,

Ой, хачу з табою на рушнічок стаці.

—Лучшы буду ў рэчкі вольна калыхаці,

Як з табой, нялюбым, на рушнічок стаці,

Як з табой, нялюбым, на рушнічок стаці.

- Ня хочыш, Маруся, на рушнічок стаці,

Усё раўно, я буду цябе з вады спасаці,

Усё раўно, я буду цябе з вады спасаці.

Упаў ён у рэчку, у ваду лядзяную,

Ухваціў за ленту, ленту галубую,

Ухваціў за ленту, ленту галубую.

І спас ён дзеўку, дзеўку маладую.

3.

Ой, па дарозе ідзець казачок,

Пуста сумка вісіць на бачок. (сумка пустая)

Ой, паўстрячаў ён маладую ўдаву,

Ішла па халоднаю ваду.

- Ой, пакажы ты, малада ўдава,

Ідзе атдыхнуць часочкі два.

- Ой, пайдзем, маладзенькі казачок,

Атдыхні ты ў міня ты хоць часок.

Ой, к двару ўдоўка падвяла,

Слязам яна горькім заліла.

- Паглядзі-ка, малады казачок,

Схілілася хата на бачок.

- Не журыся, малада ўдава,

Будзе ў нас хата новая.

Запрягу я варана каня,

Наважу я леса іспаўна.

- Паглядзі-ка, малады казачок,

Ляжыць конь вароны на бачок.

Ой, ён тры дзянёчкі ня ўстае,

А чатыры ўжо вады ня п’е.

— Ня журыся, малада ўдава,

Падыму ж я варанога каня.

А я свежай траўкі накашу,

Каня варанога накармлю,

А с крыніцы чыстаю вадой,

Каня варанога напаю.

- Паглядзі, малады казачок,

Як някошаны стаіць ячмянёк.

- Ой, не журыся, малада ўдава,

Пакашу я ячмень да карня,

А я рана вутрам пакашу,

А к абеду цэпам змалачу,

А к вечару мукі намялю,

Блінам дробных дзетак накармлю.

5

4.

У адном прыкраснам месці,  на берягу рякі,

Там дом стаяў заброшаны, там жылі рыбакі.

Там жыў старык з старухай і мелі тры сыны.

Адзін любіў партную, другой любіў княжну,

А трэцці маладога ахотніка жану.

Любілісь яны тайна, ахотнік штоб ня знаў.

Штоб жысць яго маладую малады рыбак ня ўзяў.

Аднажды ў адну пору ахотнік шоў дамоў

І ўстрэціў ён цыганку, што ўмела варажыць,

Усе карты разлажыла і стала гаварыць.

- Шасцёрка бубнавая — ізменшчыца жана,

А туз віней — магіла, — цвярдзіла ўсё яна.

Ахотнік раззлаваўся, цыганке не ўплаціў,

А сам з бальшой трывогай каня павараціў,

І к дому ён пад’ехаў і ўзглянуў у крыльца,

Жана яго ізменшчыца ў аб’яццях рыбака.

Ахотнік раззлаваўся і зняў з пляча ружьё,

Убіў жана-ізменшчыцу, патом жа і яго.

А сам сабе ён раніў смярцельна цяжало.

Назаўтра людзі ўсталі і тры трупа найшлі,

Жану яго ізменшчыцу праклятай назвалі.

5.

Паехаў мой міленькі, ой, па шчацінку,

Эй, на доўга ўрэмечка, на адну зімку.

Ждала-ждала мілага, эй! не даждуся.

Эй! паслала б я пасыльнага, не дашлюся.

Паслала б я старага, эй! стар не дайдзя,

Паслала б я малага, эй мал не найдзя.

Пайду я, маладзенька, эй! даліною,

Сарву сабе вішыньку зеляную.

Гнула-гнула вішыньку, эй! не нагнула,

Эй! Упала ж я пад вішыньку  эй!  ды  заснула.

Эй! Прыехаў мой міленькі, я й не чула.

- Устань-устань, мілая,  прабудзіся,

Эй! На маём на конічку пракаціся!

-Я не хочу, міленькі, эй! дэ й катацца,

Эй! на цябе ж я, міленькі, буду наглядацца.

6.

Пад маім акошкам пеў жа салавей,

Ой, ты прапей, што была ж у юнасці маей. (2 р.)

Я буду песен табе васпеваць

І пра тваю юнасць табе ўспамінаць. (2 р.)

І пра сваю юнасць сам ты ўспамінай,

Ізменшчык  праклінай. (2 р.)

Пад маім акошкам ня пеў больш салавей,

Ён жа ўсё знае аб юнасці маей. (2 р.)

Завяла мая юнасць, завяла, як трава,

Чаго сваю я юнасць вадой не паліла. (2 р.)

Засохла і завяла, расцвіць больш не смагла,

Каго верна любіла, заўлеч я не смагла. (2 р.)

Любілі мы друг друга, і ён мяне любіў,

Не знаю, што случылась, хто нам пуць разбіў. (2 р.)

Наверна, мой ізменшчык, мяне ён не любіў,

А проста для насмешкі ка мне гуляць хадзіў. (2 р.)

Зноў чую пад акошкам, салавей паёт,

Он жэ ў сваіх песнях мяне к сабе завёт. (2 р.)

- Ты ж падайдзі пабліжай, табе я прапаю,

Тваё бальное серца я развесялю. (2 р.)

Лятаў я за гарамі, лятаў я за маря

І сколькі ж такіх юнасцей на свеці я відаў. (2 р.)

Я бачыў, у сінім моры красавіца плыла,

Із-за любві праклятай бядняжка утапла. (2 р.)

Хацеў тую красавіцу я крыльцамі абняць

І высока у неба за аблакі падняць. (2 р.)

Но яна крэпка волны рукамі абняла,

І бедная сіротачка на дно моря пашла. (2 р.)

  Утапілась. Крыльцамі ня спас іе.

7.

Ой! Ішоў казак із Дону да дому,

Ішоў казак із Дону да дому.

Ой! Устрэціў жонку, да й шла за вадою,

Устрэціў жонку, да й шла за вадою.

— Ой! Здраствуй, міла, да здраствуй чэрнабрыва,

Здраствуй, міла, да здраствуй чэрнабрыва.

Ой! Чыя ў цябе да на ручках дзяціна?

Чыя ў цябе да на ручках дзяціна?

— Ой! Эта ў мяне дзве цыганкі была,

Ой! Эта ў мяне да  дзве цыганкі была.

Ой! Яны ж ету да дзяціну ж забылі,

Ой! Яны ж ету да дзяціну ж забылі,

— Ой! Брэшыш, міла, брэшыш, чэрнабрыва,

Брэшыш, міла, брэшыш, чэрнабрыва.

Ой! цыганскае дзяціна чарненькае,

А тваё дзяціна бяленька.

- Ой! Пайдзём, мілы, пайдзём ка мне ў хату,

Буду табе ўсю праўду казаці.

Ой! Было ж умесці дзве ночкі цямненькі,

Падначаваў казак маладзенькі.

— Ой! Парай, маці, чым жонку караці,

Парай, маці,  да чым жонку ж караці.

- Ой! Бяры, сынку, драцяну ж нагайку

Да бі жонку з вечару да ранку.

Ой! З вечара камора рыпела,

А с паўночы нагайка свісцела.

Ой! К беламу дню ўжо ж жонка ня жыва,

К беламу дню да ўжо ж жонка ня жыва.

— Парай, маці, дзе жонку схаваці,

Парай, маці, дзе жонку схаваці.

— Выкапай, сынку,  ямку  пры даліні,

Штоб па жонцы толькі звяры вылі.

— Ой, парай, маці, куда дзець дзіцяці,

Парай, маці,  да куда дзець дзіцяці.

- Ой, вазьмі, сынку, за праву ручэньку

Да кідай у  рэчку, у рэчку кручэньку.

Узяў сынку за праву ручэньку

Ды кінуў у рэчку, у рэчку кручэньку.

8.

Ходзя жураў па полю,

Жураўка па талоцы,

Пытая жураў у жураўкі

Чый лучшы талока?

Пытая брат у брата

Чыя лучшы хазяйка?

Адін кажа: “Ой, мая,

Як роза садавая!”

А другі кажа: “Ой, мая

Мачыха ліхая!”

Толькі дзеці к печы

А мачыха б’е ў плечы,

Толькі дзеці і к сталу,

А мачыха за чапялу.

Толькі дзеці за ложкі,

А мачыха за блошкі.

Толькі дзеці за міскі,

А мачыха рве за стрыжкі.

Ходзя бацька па двары,

Ісхіліўшы галаву.

- Ідзіця, дзетачкі, у наймы,

Мне горя жыць самому.

Адзін кажа: “Наймуся”.

Другі кажа: “Я ўтаплюся”.

А трэцці кажа: “Пайду ў лес,

Ніхай міня звярёк із’есць”.

Чацвёрты: “Сяду ў пясочык,

Ніхай мяне змарозя марозчык”.

Ходзя бацька па двару,

Ісхіліўшы галаву.

- Ой, разышліся ўсе дзеці,

Мне горя жыць на свеце.

9.

Што ў поле азярушка,

Там плавала судзянушка,

Сасновыя клёпкі,

Дубовая дзенца,

Да не чурайся ж, маё сэрца,

Ой, сасновыя клёпкі,

Дубовая дзенца,

Да не чурайся ж, маё сэрца.

Яно плавала ж нядоўга,

Трое сутак із……..

Ой, выдзі ж, дзяўчына,

Ой, выдзі ж, рыбчына,

Да пагаворым мы з табою.

Ой, выдзі ж, дзяўчына,

Ой выдзь, мая рыбчына,

Пагаворым мы з табою.

Ой, рада б я выхадзіці

Да з табой рэчы гаварыці,

Ой, ляжыць нялюбы

Да й на правай рукі,

Дак я ж баюсь яго будзіці.

Ой, ляжыць нялюбы

Да й на правай рукі,

Дак я ж баюсь яго будзіці.

Ой, дзевачка, ты мне люба,

Да схараніся за нялюба. Нялюбы  — эта мужык

Схараніся ты за пасцелю,

Дак я нялюбага застрэлю.

Схараніся за пасцелю,

Дак я ж нялюбага застрэлю.

Ой, як стрэліш, ды не ўлучыш,

Толькі жызць маю разлучыш.

Ой, сядлай-ка каня,

З’язжай з майго двара,

Ты ж не мой, а я не твая,

Ой, сядлай-ка каня,

З’язжай-ка ты з двара,

Ты ж не мой, а я ж не твая.

Парэнь конечка сядлая,

З канём рэчы размаўляя.

- Рыссю, мой конік,

Рыссю ж, мой вароны,

Аж да ціхага Дунаю.

- Рыссю, мой конік,

Рыссю ж, мой вароны,

Аж да ціхага Дунаю.

Каля ціхага Дунаю

Стану малец, падумаю

Ой, ці мне ўтапіцца,

Ці з каня мне ўбіцца,

Ці назад к ёй вараціцца.

Ой, ці мне ўтапіцца,

Ці з каня мне ўбіцца,

Ці назад к ёй варатіцца.

Ой,  рад бы я ўтапіцца,

Дунай-рэчка не прымая,

Ой, рад бы я з каня ўбіцца,

Душа ж мая не жалая.

Ой, рад бы я з каня ўбіцца,

Душа-сэрца мая не жалая.

Ой, я ў рэчкі не ўтаплюся,

І з каня я не ўб’юся.

Павярну я каня варанога

Да і к любай я вярнуся.

Павярну я каня варанога

Да і к любай я вярнуся.

І к двару ён пад’язжая,

Дзвер шырока адкрывая,

Ой, стаіць любая,

Да й пад каліною,

Уся заплакана слязою.

Ой, стаіць любая,

Да й пад каліною,

Уся залітая слязою.

- Ой, чаго ж, мая любая,

Уся залітая слязою.

- Ой, ня хочу ж з ім жыці і яго любіці,

Да забяры ж мяне з сабою.

- Ой, ня хочу ж з ім жыці і яго любіці,

Да забяры ж мяне з сабою.

На каня яе саджая,

З канём ён рэчы размаўляя.

- Ой, рыссю ж, мой коню,

Рыссю ж, мой вароны,

А ж да бацькавага дома.

- Ой, рыссю ж, мой коню,

Рыссю ж, мой вароны,

А ж да бацькавага дома.

І к двару ён пад’язжая,

Ацец-маць яго стракая

- Хоць ты пару разлучаіш,

За то любоў сваю спасаіш.

- Хоць ты пару разлучаіш,

За то ж любоў сваю спасаіш.

Верю, верю, верю ж,  маі дзеці,

Ой, што ё любоў на свеці.

10.

Салавей з салоўкай  смуцён-невясёл,

Ой, павесіў галоўку, зёрна не клюёць.

Павесіў галоўку, ой, зярна не клюёць.

- Ой, кляваў бы я зёрна, да клювушкі ў мяне нет,

Ой, кляваў бы я зёрна, да клювушкі ў мяне нет.

Ой, запеў бы я песню, ой, да голасу ў мяне нет.

Ой, запеў бы я песню, ой, да голасу ў мяне нет.

Ой, залатая клетка ссушыла да міня.

Залатая клетка, ой, ссушыла да міня.

Ой, малада салоўка ў саду гуляла.

Малада салоўка, ой, ў саду гуляла.

Ой, як бы я рад у садочку зелёнам пагуляць.

Рад бы я ў садочку ў зялёным пагуляць.

Ой, рад бы я з салоўкай песенкі паспяваць,

Залатой жа клеткі, ой, дзверы не адчыню

І да сваёй салоўкі я не вылячу.

Хазяін жа клеткі, ой, дзверкі замыкаў,

Залатыя ён ключы да з сабою забіраў.

Гулялі-спявалі ў зялёнам жа саду,

Зачапіўся салавейка ў сетку шоўкаваю.

Зачапіўся салоўка,  ой, ў сетку шоўкаваю.

Ой, пасадзілі салавейку ў клетку залатую.

Ня буду з салоўкам, ой, у садочку я гуляць,

Ой, ня буду з салоўкам песенкі спяваць,

Будзя мой салоўка ў залатой клеткі засыхаць,

А я ў зялёным садочку слёзкі праліваць.

Яго з клеткі ня пусцяць, а яна кругом у саду будзя слёзкі праліваць. Эта я ў бальніцы ліжала, калісь рука ў мяне забалела, і там старая бабка ліжала, яна гаварыла, што ёй дзевяноста гадоў, дак яна пела, у ряд койкі, дак  сядзім, яна гаворя: “Умеіш ты пець?“ Я гаварю: “Люблю”. Дак яна гаворя: “Давай песенку”. І этага “Салавейку” прапела. І разоў колькі прапелі, я ўжо  запомніла. Дак  яна і гаворя: “Во як у клетке залатой! Хараша цюрма, да чорт ёй рад. Хараша залатая клетка, да то ж чорт ёй рад. Сядзеў у клетцы, так бы ён лятаў, шугаўся  на крыллі да з салавейкай упару, а то салавей папаўся ў клетку,та яна не папалась. Дак тая на воле, а еты тут сушыцца, не п’е, не есць”. Яна ўжо даўно памерла, мне гадоў трыццаць было. Так яна ўсякія пела. Я гавару: “Баб, давай мае!” Яна і мае зная… Я жэ выпісалась, а баба шчэ ляжала. Дак я выпісалась, кагда мы прашчалісь, дак плакалі. Яна гаварыла: “Мне жэ дзевяноста тры гады, а пець — уміраю, люблю”. Такія людзі ё!  Во, у міне сястра дваюрадная, яна гаворя: “Я кінула, забыла ўжо етыя песні. Ня хочу пець. Я ўжо пяю саввецкія, што па радзіу і па цілівізару. Мне етыя ў душу ўлезлі”.

11.

Маруся, Маруся, ты добрага роду,

Бяры вядзэрэчка да ідзі па воду,

Бяры вядзэрэчка да ідзі па воду.

Узяла Маруся вядро залатоя

Да пашла ў рэчку, ў рэчку за вадою,

Да пашла да рэчкі, ў рэчку за вадою.

Ня ўспела Маруся ваду набіраці,

Паднялася буря, Маруся ўтанула,

Паднялася буря, Маруся ўтанула.

Маруся ўтаная і ніхто не зная,

Тольa href=кі казакі коней напавалі,

Толькі ж казакі коней напавалі.

Адзін казак кажа: “То рыба гуляя”.

Другі казак кажа: “Маруся ўтаная”.

Другі казак кажа: “Маруся ўтаная”.

Трэцці казак кажа: “Што будзя , то й будзя,

А я Марусеньку ратаваці буду”.

А я Марусеньку ратаваці буду.

— Рятуй, казачэнька, я шчэ маладзенька,

Палучыш награду ад майго баценька.

Палучыш награду ад майго баценька.

Палучыш награду — каня варанога,

Каня варанога, сядзельца на яго,

Каня варанога, сядзельца на яго.

- Ня хочу, Маруся, твайго каня браці,

Ой, хачу з табою на рушнічок стаці,

Ой, хачу з табою на рушнічок стаці.

—Лучшы буду ў рэчкі вольна калыхаці,

Як з табой, нялюбым, на рушнічок стаці,

Як з табой, нялюбым, на рушнічок стаці.

- Ня хочыш, Маруся, на рушнічок стаці,

Усё раўно, я буду цябе з вады спасаці,

Усё раўно, я буду цябе з вады спасаці.

Упаў ён у рэчку, у ваду лядзяную,

Ухваціў за ленту, ленту галубую,

Ухваціў за ленту, ленту галубую.

І спас ён дзеўку, дзеўку маладую.

12.

Хадзіла-гуляла па зялёнаму саду,

Ой, збірала-зрывала я зялёны вінаград,

Збірала-зрывала я зялёны вінаград.

Ой, кідала-брасала міламу на караваць,

Кідала-брасала міламу на караваць.

Ой, гукала-гукала, а мілага не чуваць,

Гукала-гукала, а мілага не чуваць.

— Ой, ці ты ж, мілы, спіш там ці цяхонячка да ляжыш,

Ці ты ж, мілы, спіш там ці цяхонячка да ляжыш?

Ой, са мной не гаворыш, мне атвету не даёш,

Са мной не гаворыш, мне атвету не даёш.

Ой, задумаў ты жаніцца, маладую сабе браць,

Задумаў ты жаніцца, маладую сабе браць.

Ой, бярэш жа ты другую годам  старшэ за міня,

Бярэш жа ты другую годам  старшэ за міня.

Ой, бярэш жа ты другую, не красівей за міня,

Бярэш  ты другую, не красівей за міня.

Ой, бярэш жа ты другую, толькі багачэ за міня,

Бярэш жа ты другую, толькі багачэ за міня.

У яе ж багацтва, ой, палацы да дварцы,

А ў мяне ж багацтва да я слішкам малада,

А ў мяне багацтва — я слішкам малада,

Ой, другоя ж багацтва на руках малая дзіця,

Другоя  багацтва — на руках малая дзіця.

Ой, трэццяя ж багацтва я круглая сірата,

Трэццяя  багацтва — я круглая сірата.

А ішчэ ж адно багацтва —  ты нас кідаіш наўсігда.

6

13.

Ой, дуба, мой дуба, кучарявы дуба,

Ой, што на табе дуба, да й два голуба гудзя,

Ой, што на табе дуба, да й два голуба гудзя.

Два голуба гудзя і галубка варкоча,

Ой, любіў парянь дзеўку, а цяпер ён ня хоча.

Ой, любіў парянь дзеўку, а цяпер ён ня хоча.

- Ой, любі мяне, парянь, ой, любі самнявайся,

Ой, як жынкі не маіш, дак са мной ты кахайся,

Ой, як жынкі не маіш, дак са мной ты кахайся.

- Ой, ёсць у мяне жынка, ой, на той Украіне,

Ой, рвецца маё серца, ой на дзе палавіны,

Ой, рвецца маё серца, ой на дзе палавіны.

Ой, ёсць у мяне жынка і шчэ дзетачак двоя,

Шчэ дзетачак двоя да й чарнявых абоя,

Шчэ дзетачак двоя да й чарнявых абоя.

Ой, рвецца маё серца, ой, з чэцвера на троя,

Ой, рвецца маё серца, ой, з чэцвера на троя.

Мы дзяцей панаймаім, а жыну зарубаім,

А з табой, мой мілёнак, мы  ў саду пагуляім,

А з табой, мой мілёнак, мы  ў саду пагуляім.

- Ня буду сваю жынку, я ня буду рубаці,

І ня буду сваіх дзетак нікуды наймаці,

Ой, ня буду сваіх дзетак, ой, нікуды наймаці.

Ой, буду я з жаною ды з жаной дажываці,

Ой, буду я з жаною да дзетак гадаваці,

Ой, буду я з жаною да дзетак гадаваці.

Ой, ня буду з табою у саду больш гуляці,

Ой, буду ад цябе я скора ўязжаці,

Ой, буду ад цябе я скора к жынцы ўязжаці.

14.

І туды гара, і сюды гара,

Ой, между тымі да  крутымі гарамі

Ўсходзіла да  зара,

То не зорячка, не вячэрняя,

Ой, а то жа дзеўка да  дзеўка маладая,

Па ваду ішла, ой, а то жа дзеўка да й дзеўка маладая,

Па ваду ішла, дзеўка малада па ваду ішла,

Ой, павстрячала да парня маладого, вёў паіць ён каня,

Ой, павстрячала да парня маладого, вёў паіць ён каня.

- Дзеўка малада, напой мне каня,

Ой, напой-напой, каня варанога з поўнага вядра,

Ой, напой-напой, каня варанога з поўнага вядра.

- Напаю каня з поўнага вядра,

Ой, напаю ж я каня варанога, як буду ж я твая,

Ой, напаю ж я каня варанога, як буду ж я твая.

- Дзеўка малада, садзісь на каня,

І паедзім мы да майго бацькі, будзіш там, як свая,

І паедзім мы да майго бацькі, будзіш там, як свая.

Дзевачка мая, будзіш як свая,

Будзіш паіць каня варанога ж да з поўнага вядра,

Ой, будзіш паіць каня варанога ж да з поўнага вядра.

15.

Салавей-салоўка, ой, смуцён, не весёл,

Ой, павесіў галоўку, зёрна не клюёш,

Кляваў ба я зёрна, да клёвушка нет,

Залатая клетка іссушыла да міня.

Малада салоўка па садочку гуляла.

Ой, рад бы я ў садочку ў зялёным пагуляць,

Ой, рад бы я с салоўкай песні паспяваць.

У залатой жа клеткі дзвер не адчыню,

Да сваей салоўкі я не вылечу.

Хазяін жа клеткі дзверкі замыкаў,

Залаты ён ключы да з сабою забіраў.

Гулялі-спявалі ў зялёным саду.

Зачапіўся салоўка ў клетку шоўкавую,

Пасадзілі салоўку ў клетку залатую.

Не буду с салоўкам, ой, у садочку я гулять,

Не буду я с салорўкам песенкі спеваць.

Будзя мой салоўка ў залатой клеткі дасыхаць,

А я ў зялёным садочку слёзкі праліваць.

16.

Малада дзяўчонка ў садзе гуляла,

Іскалола ножку, здзелалась бяда.

Баліць-баліць ножка, баліць галава,

На грудзь не здарова, сама я чуць жыва,

— Дарагі мой бацька, пашукай мне доктара.

Прыехаў доктар, доктар маладой,

Пытая ў дзеўкі, чым дзевачка бальна,

- Баліць-баліць ножка, баліць галава,

На грудзь не здарова, сама я чуць жыва.

- Годзе табе, дзеўка, доктара маніць,

Пара табе, дзеўка, за мяне замуж выхадзіць,

Па табе маё серца даўно-даўно баліць.

17.

Казак маладзенькі на сошке арая,

На маладу ўдоўку ён жа паглядая.

У маладую ўдоўку ён жа ўлюбіўся,

На ацца і маці, і сястру забыўся.

Ня нада, ня нада зямельку араці,

Да ня нада сямейку табе забываці.

Маць твая старэнька, а сястра маладзенька,

Ой, а бацька без каня, як конь без повада.

Кінуў казак сошку і каня варанога,

Абняў ён удоўку і павёў да дому.

І к дому падводзя, нікога ня пытая,

А шырокія дзверы ён сам адкрывая,

У горніцу ўходя, яго маць стракая,

Гаручамі слязамі яго аблівая.

- Дзе ж ты, мой сыночык, ночку начываўся,

Што бацька з сястрою ў поіскі падаўся?

- Начаваў я, маці, ноч пад каліною

Да паглядзі ты, маці, з етаю ўдавою.

- Ня буду я, сынку, удоўку разглядаці,

Сам адкрый ты дзверы, сам вядзі ў хату.

Ня будзя яна ў нас зязюляй начною,

А будзя яна ў нас дачкою радною.

Адчынілісь дзверы, і бацька пытая-

- Што-та ў нас за роза ў хаці расцвітая?

- Ета , бацька ж, ня роза і ня калініца,

А ета будзя для міне радная сястрыца.

- Будзь ты мне сястрою, а радным дачкою,

А брату майму вернаю жаною.

18.

Эта Зімні дуб называіцца. Зімні дуб, знаіш, што такое?

Называіцца зімні дуб, хто лянівы. Калісь звалі хто зімні, хто лянівы, эта адзін чорт. Зімні дуб — эта усі дзярэўя расьцвітуць, пусьцяць лісьця, а зімні дуб будзя стаяць, ён толькі распуская лісьця ў канцы мая-іюні, у канцы іюня. Усі дубы параспусківаюцца, а той дуб, хоць лянівы дуб, хоць зімні, ён усігда увосень, позна-позна лісьця, кудзелі на ём, як і летам, аж карычнівая — красная. У адзін дзень начыная і абсыпаіцца. Яго завуць хоць зімні, хоць лянівы, ляніцца распускацца.

Называяць яшчэ  Лінівы дуб

Ой ў лузе пры дарозе зімні дуб расцьвіўся,

Стары казак, як сабака, доўга не жаніўся,

Па ўсех дзеўках ён абышоў, сказаў усе плахія,

І зайшоў-та ён да адной беднай сіраціны.

— Ой, калі б ты, дзевчоначка, была багаценька,

Узяў бя я цябе ручэньку і павёў бы да баценькі,

Ой, калі б ты, дзевчоначка, сундук дабра мала,

Ты б у майго бацькі і маткі перва места занімала.

— Ой, калі б та я, казачанька, сундук дабра мала,

Я б такога жаніха на парог не пускала.

— Ой, калі б ты, дзевчоначка, не была сіраціна,

Ты б у майго бацькі-маткі цьвіла, як каліна.

— Ой, калі б я, казачанька не была сіраціна,

Я б с такімы жаніхамы дажэ не гаварыла.

— Ой, калі б ты, дзевчоначка, залату манету мела,

Узяў бы я цябе на ручанькі і насіў, як дзяціну.

— Ой, калі б я, казачанька, залату манету мела,

Я б з такімы жаніхамі рядам сраць не села.

— Ой, калі б ты, дзевчоначка, была багаценька,

Узяў бы я цябе за ручэньку і павёў бы да баценькі.

— Ой, калі б я, сіраціначка, хоць сто рублей мала,

Я б такімы жаніхамі сраку падцірала.

— Ой, калі б ты, дзевчоначка, тры курачкі мала,

Ты б у нашай сямеічкі была як радная.

— Ой, на што мне тры курачкі, зярнятак не мая,

Есць у мяне адна курачка і тая залатая,

Есць у мяне адна курачка і тая залатая,

Яна такіх зімніх дубоў на парог не пуская.

— Ой, калі б ты, дзевчоначка, кальцо залатоя мала,

Цябе б жа бацька з маткай пад неба падкідалі.

— Калі б ж я, казачанька, залато калечка мала,

Я б такімы жаніхамі хату падметала,

Я б такому жаніху сраку не паказала.

— Ой, калі б ты, дзевчоначка, была хітравата,

Павела б ты казачаньку начаваць у хату.

— Ой, калі б я, казачанька, была хітравата,

Выгнала б я цябе на вуліцу, як нягоднага сабаку.

— Ой, калі б ты, дзевчоначка, варанога каня мала,

Пашоў бы у тваю гнілую хатачку, ты б ласкава паглядала.

— Калі б я, казачанька, варанога каня мала,

Я б такога зімняга дуба на хуй выганяла.

— Калі б та ты, дзевчоначка, хоць просту манету мала,

Ты б у маёй новай хаці, як царыца, піравала.

— Калі б я, казачанька, хоць адзін рублік мала,

Я б такіх зімніх дубоў сто раз наклевала.

— Калі б та ты, дзевчоначка, умела гадаці,

І ты б жа мне нагадала, каго замуж браці.

— Умею на ручэньку я табе пагадаці,

Толька хачу табе праўду наперад сказаці.

Ой, у лузе, пры дарозе, там стаяць тры ёлкі,

Ідзі выбірай колкаю ёлку ў жонкі.

Ой ў лузе пры дарозе зімні дуб расцвіўся,

Зімні дуб на колкай ёлкі шчэ не жаніўся.

19.

Ой, ду-ду-ду-ду,

Сядзеў голуб на дубу,

Падляцела сінічка:

[“Давай, голуб, з табою жаніцца”

— “Будзя матка сварыцца,

Што галубку не ўзяў,

А с табой ноч перяначаваў”]

Вот і з сінічкай ноч перяначаваў, сінічка думая: “Бяры мяне замуж”. А бацька і матка думаяць: “Бяры галубку, што ты тую сінічку возьміш. Ета ж ні паря табе па саўмісціцельству і з пціцамі”

Калі ету песьню спяваюць?

Мы калісь папрыходзіма, хто якую пяе… і бабы папрыходзяць туда, вот у адну хату сабіраюцца поўпасёлка, а то дак і ўвесь, і хто што, гармонь ужо надаесць, танцаваўшы: “Давайця так!”. Ты сядзіш, такую пряпяеш, хто якую ўмея, ты другую, я трэццяю…ці “Ціліцікі-міліцікі”, ці “Бегла кошка цяряз моря…” І вечэр пройдзя інцярэсна… то святыя вечары…  раней управяцца і прыдуць: “Давайця ізноў такі вечар іздзелаім”. І ня сплетняў не было, ні сварак, хохат і рёгат: красіва і добра.

Ноч перяначаваў, усё раўно к галубцы пайшоў. Што етая сінічка? У адбросы кінуў. Вот, у міне былі гусі, вуткі…курыца белая…і ён станя лезць на курыцу, яна растапыря крылля, ляжыць, ён станя лезць на курыцу, вуткі падбягаяць і сілязня давай шчыпаць…ён яе кідая…прырода!

20.

Ой, вечар на дворы,

І мароз накрапае,

Ой, выдзя дзяўчына,

Серца абажая.

Ой, выдзя дзяўчына,

Серца абажая.

Ой, выдзя, дзяўчына,

Ой, як выхадзіла,

Ой, стане гаварыці,

Ой, як ж ты гаварыла,

Ой, стане гаварыці,

Ой, як ж ты гаварыла,

Ой, выдзі, дзяўчына,

Ты не бойся мароза,

А я ж тваіх ножак

Я ж не прымарожу,

А я ж тваіх ножак

Я ж не прымарожу,

Ой, тваі  ножкі,

У шапачку ўложу,

Ой, мая шапачка,

Ой, яна не дарагая,

Ой, мая шапачка,

Ой, яна не дарагая,

Ой, чатыры волы,

Заплачаная,

Ой, чатыры волы,

Заплачаная,

Ой, чатыры волы,

Ой, шчэ дзве каровы,

Ой, за белае лічка,

Шчэ за чорныя бровы,

Ой, за белае лічка,

Шчэ за чорныя бровы.

Ой, валы ды каровы,

Ой, яны паздыхаюць,

А чорныя брові

Павек не зліняюць.

А чорныя брові

Павек не зліняюць.

21.

Шыла Маша, вышывала,

Ой, вечаря да дня,

Ждала-ждала я Івана,

Ой, Івана німа.

Ждала-ждала я Івана,

Ой, Івана німа.

У нядзелю рана-рана

Ды ва ўсі званы б’юць,

Маладога Йвана-Йвана,

Ой, ва гробе нясуць.

За ім ідзець ацец з маці,

Ой, разбіваюцца,

Стаіць Маша ў варотах

Ды насміхаіцца.

- Было ж табе, Ваня-Ваня,

Ой, нас трёх не любіць,

Было ж табе, Ваня-Ваня,

Ой, адну ж мяне знаць,

Было ж табе, Ваня-Ваня,

Ой, адну ж мяне знаць,

Ціпер табе, Ваня-Ваня,

Ой, ва гробі ляжаць,

Ціпер табе, Ваня-Ваня,

Ой, ва гробі ляжаць.

А мне, маладой дзяўчонкі,

Пад венцам стаяць.

Ішла вулкам-перявулкам,

Паўз зялёненькі сад,

Сустрэла я другога парня,

Ой, вясёлы яго ўзгляд.

Калі пяюць? — І на свадзьбах…

22.

Ішоў- ішоў казачанька,

Разбіў сабе ногу,

Крычыць-крычыць казачанька:

“Дайця дапамогу!”

Абазвалась кала рэчкі

Бедна сіраціна:

“А я ж цябе паратую,

Мой ты казачына!”

Стала бедна сіраціна

Рану абмываці,

Стаў казача маладзенькі

Дзеўку абнімаці.

Стала бедна сіраціна

Рану бінтаваці,

Стаў казача маладзенькі

Дзеўку цэлаваці…

[Вобшчым, там свадзьбу кала рэчкі казакі гулялі]

Шуточные песьни

1.

- Ой, дзе ж ты была?

- Ездзіла па драва,

Зачапілася за пень,

Прастаяла цэлы дзень!

- Ой, дзе ж ты была, мая Насцячка?

- Пад гарой з другім качалась, мой Гарасячка.

2.

- Ой, дзе ж ты была, мая Насцячка?

- Пад гарой з другім качалась, мой Гарасячка.

- Ой, дзе ж ты была, забарылася?

- На дзірявым масту правалілася.

- Ці ня чорт цябе нёс на дзірявы тэй мост?

Лучшэ б ты ўхваціла за сабаччы хвост.

— Я дзяржалася, атарвалася.

Сиротские песни

1.

Сіроцкая. Эта калісь баба і матка пелі. І прыходзілі ка мне нявесткіна матка. Дак яўжо іе знала.

Шчэ  не было, пяць гадкоў, так яна прыехала ў Закружжа. Былі на Данбасе, бацька з маткай маей мамкі паехалі на Данбас. І на Данбасе жылі, у шахце бацька работаў. Быў у іх хлопчык, тры гадкі, а дзевачцы было пяць гадкоў, мамцы маёй пяць гадкоў было. Дак яны прыехалі ў госці, бацька сабраўсь паехаў, а яе аставіў у мамкі. Ішла сплашная балезь, называлася — іспанка. Ну дак па пяць-па восем грабоў у дзень хавалі. Так ужо людзі тры дні паляжаць, чатыры, і паміраяць. Ну, і мамкі маей матка захварэла, ляжыць, родны дзядзька маёй мамкі захварэў, ляжыць, і мамка захварэла маёй мамкі. Ляжаць удваіх. Матка памёрла, панеслі хаваць, прышлі з кладаў’я, і мамка маёй мамкі памёрла, а бацьку там, у шахце ўбіла. Шахта абвалілася. Так яна круглая сірата асталася. У дзеда і ў бабы, да дзядзька там жыў. Так мамка расла, а хлопчык быў тры гадкі, так лапці плятуць, калісь лапці плялі, абувалі і хадзілі. Дзед дзелая, абразая луцці з лазы, дзядзька абрязае, а дзед пляце. Ну, ён за луціну да расцягвае па хаце. Дак дзядзька сядзіць да і кажа: “А, ну-ка, кінь лазіну, а то счас (увечары грубка топіцца) так хоць  кнутам цябе. А ён: “Ты мяне не ўдарыш!” — і зноў расцягвае. Дак ён гаворя: “Э! Падаждзі! Я яму счас устрою!” Шуціў. Да ўхваціў яго: “Счас, во, у грубку ўкіну!” Да сюды, дзе гарыць, у дзверцы. А ён тады як віснуў на ўсю хату. А баба і нявестка яё, дзядзькава жонка прялі кудзелю. І як віснуў — і ўсё. І поўчаса не пабыў. Прызналі тады, якія былі ўрачы, сказалі, што лопнула сэрца. Вот, і трэццяга схавалі — дзіцёнка етага. Так, мамка асталась адна. Дак яё баба, не баба — а прабаба навучыла песенку. Яна сядзіць, яна ж круглая сірата, ні сястры, дзед і баба памёрлі, а дзядзькі, ета ўжо не радня. Так яна эту песенку скрозь пела. Яна красівая. Яна называецца “Сіротка”. Так “Сіротку” тую наша мамка калісь пяе і плача. А мы то ж сіратамі раслі, мне васьмі гадоў яшчэ не было, бацьку схавалі, язву жалудка здзелалі, аперацыю, і ня выдзяржаў, у баню пашоў, ён лопнуў. Дак бацька падойдзе і кажа: “Сабірайся, ідзі (эта зімой), ідзі на дварэ на марозе пастой, вот, трохі розум у цябе, ты ж маткі ня верніш. Што ж ты плачыш?” А яна плача і пяе.

Ой, жыла сямейка маладая

Да была ў іх дзевачка малая.

Ой, прышла ў сям’ю бяда бальшая

Да й у дзевачкі мама памірая,

А дзевачка маму і не зная,

А дзевачку папа не кідая,

Ён яе так нежна даглядая.

Скора яе папа ажаніўся

Да на малую дзевачку забыўся.

Стала у яго сям’я другая,

Стала дзевачка для іх чужая.

Ой, дзевачка ў папы папытала

- Чаго стала я для вас чужая?

7

- А таго стала ты для нас чужая,

Да што вырасла ужэ бальшая.

Ой табе ужэ чатыры года,

А ў калысачкі ляжыць поўгода.

Доўга-доўга дзевачка стаяла,

Да жаласці ад папы не ўвідала,

Вашла на двор, па-дзецкі рыдала

Ды дзе кладбішча ў людзей папытала.

- Ідзі прама па этай дарожкі,

Там стаяць высокіх дзве бярозкі,

А ў тваёй мамы на магіле

Там расце зялёны куст каліны.

Дзевачка дарожкаю бяжала

Да па дарожке цвяточкі срывала.

- Ой, саў’ю я з цвяточак вяночак

Да я павешу маме на крясточак.

Дзевачка к магіле падхадзіла

І па-дзецкі ж мамачку прасіла.

- Дзе ж ты, мая мама, забарылась

Да чаго ж на мяне скора забылась.

Ой, ты, мая мама, не смушчайся

Да ў мяне ж , маленькай, папытайся,

Як мне, сіраціне, тут жывецца,

Як маё  у мяне сярдзечка б’ецца.

Ой, ніхто ж мяне не памілуе

Да ніхто ж, як ты, не пацалуе,

Ой, ніхто ж мяне тут не уцеша,

Ніхто ж кудзелькі не расцеша,

А на галоўке саб’юцца стручкамі,

Да не расчашу ж  іх са слязамі.

Ой, стаю я да горька рыдаю,

А каго прасіц,і сама ня знаю.

Ой, на крэсцік вянок надзявала

І на магілке зямлю разграбала.

А каліна ад ветру шумела

Да пажалець дзевачку не сумела.

А дзевачка па-дзецкі рыдала

Да на магілку лягла-засынала. (на магілку лягла, засыпала)

А цёмна начка яе накрывала.

А цёмна ночка яе накрывая,

А дзевачку ніхто ня шукая.

Стала каліна месяцу казаці

- Давай дзевачку з табой ахраняці.

Вот каліна і месяц ня спалі

Да ўсю ноч дзевачку ахранялі.

Стаў  зарёю на дзень займацца,

Стаў месяц за хмараю хавацца.

Стала каліна зноў месяц прасіці:

- Нада ж нам дзевачку дамоў звадзіці.

Ой, і рада я яе дамоў звадзіці

Да не магу ж па свету я хадзіці.

А ты, месяц, па усём свету ходзіш

Да малу дзевачку дамоў ты зводзіш.

Ой, а месяц ясны пагардзіўся

Да скорынька за хмарачкі іскрыўся.

Толькі пташка дзе-та шчабятала,

Верна дзевачку дамоў усё звала.

А дзевачка ж нічога ня знала

Да на магіле ў мамы крэпка спала.

На магіле ў мамы крэпка спала,

А пташачка усё там шчабятала.

Яны ўсё пелі, як прялі ўвечары. Тады ж ужоўправяцца, павячэряяць. Мы на печы ляжым, а яны, каміны былі калісь у грубках, бацька смоль кладзе, смаловыя палачкі, так яно гараць — і відна, а яны прядуць і пяюць. А мы плачым на печы. Такія жалкія.

2.

Луна апусцілась над горадам ціха,

Усе людзі спакойна лажацца ўжэ спаць,

А маленькі мальчык ручонкі ўсё цяня,

Ён маму любімую хоча абняць.

- Мама, ты спіш. Пачаму ты ня дышыш?

І ад чага жа ты так халадна?

Наверна, ты, мама,  мяне разлюбіла,

Наверна, ты, мама, ня любіш мяня.

Мама, ты спіш, і цябя адізваюць

Саўсем у незнакомы ў белы наряд,

Чужыя тут людзі малітвы чытаюць,

А свечы то тускла, то ярка гаряць.

Луна апусцілась над кладбішчам ціха,

Усе людзі спакойна пашлі аддыхаць,

А маленькі мальчык ручонкі ўсё цяне,

Крычыць: “Пайдзём, мама, дамой са мной спаць!”

Магіла ўжо полнасцю была зарыта,

На кладбішчы стала кругом цішына,

А толька у мамы маей над магілай

Таскліва-таскліва свяціла луна.

Прайдзёт многа лет, я пайду на магілу

І буду тама маму сваю я прасіць:

“Прашу цібе, мама, у чэсць нашай жа свадзьбы

С жаной маладою нас благаславіць.

Прайдзёт многа лет, я жану маладую

Я буду ласкаць, абнімаць, цалаваць,

Но нікагда-нікагда не забуду

Сваю дарагую любімаю маць.

3.

Там, ў саду пры даліне   

Громка пеў салавей.

Ой, я, малец, на чужбіне

Пазабыў усех друзей.[5]

Пазабыў, пазабросіў

З маладых-юных лет,

Сам астаўся сіратою,

Счасця-долі мне нет.

Ой, куда ні паеду,

Ой, куда ні пайду,

Край раднога ўгалочка

Я нідзе ж ні найду.

Хоць найду ўгалочык,

Да і то ён чужой,

Надаела жызь блатная

І ішчу сабе пакой.

Я умру — пахароняць,

Пахароняць міня,

І радныя не узнаюць,

Дзе магіла мая.

І ніхто не прыедзя,

І ніхто не прыдзець,

Толька ранняю вясною

Салавей прапяець.

Прапяець і прасвішчыць

І апяць улеціць,

Да сіроцкая магіла

Адзінока стаіць.

Эта ўсё калісь адзін дзед казаў: “Сірата пашоў, скітаўся па свету і склаў песню сабе”. Эта калісяшнія. Калісь із цюрмы прыдзя. Бацька і матка памрэ. Пабагату судзілі. Эта ціпер во  пусцяць, тады амнісція.

Детский фольклор

Колыбельные песни

1.

Люлі люлі люлі, наляцелі куры,

Селі на павеці, сталі песьні пеці.

Толькі  ряба курачка, яна не співала,

Зпетушком па дворіку зёрна сабірала.

Пазьбіралі зерня, вады напіліся

І на сваё седала яны падаліся.

Толькі ряба курачка доўга не сядзела,

А са свайго седала яна зляцела,

Затапіла печку, кашкі наварыла,

Малага Сярёжку кашкай накарміла,

У сухія пялёначкі яго ўпеленала,

Палажыла ў люлічку да закалыхала,

Баю баю баюшкі яму праспявала.

2.

Люлі люлі люлі, прыляцелі гусі,

Селі ля дварочку пашчыпаць муражочку,

Напілісь вадзічкі халоднае  з крынічкі,

На Сярёжку паглядалі, хлеба дажыдалі. (яны хлеб дужа любяць)

Сярёжка ўзяў кнуточык, пагнаў на лужочык.

Яны па лужочку хадзіць не хацелі,

А ў чыстаю рэчку купацца паляцелі.

Гусачкі ў рэчкі плавалі, нырялі,

У вадзе свае пёрушкі чыста вымывалі.

Сярёжка па беражку з кнутам хадзіў,

А выгнаць з рэчкі гусачак ён не сабразіў.

3.

Баю баюшкі баю, сядзіць коцік на краю,

Хвосцікам махая, Сярёжу забаўляя.

- Ідзі, коцік, пагуляй да мышачак паганяй.

А мама будзя калыхаць, а Сярёжа будзя спаць.

Прыгнуў коцік на крышку і паймаў там мышку,

Ускочыў на столік і абярнуў з кашай гарьшчочык,

Прыгнуў ён на бечка і разьбіў яечка.

Прыгнуў коцік на вакно і разьліў ён малачко.

Коцік шкоды нарабіў, Сярёжу ён угаладзіў.

4.

Паляцеў камарочык у зялены лясочык,

Баю баюшкі баю, у зялены лясочык.

І сеў камарочык на кудрявы дубочык,

Баю баюшкі баю, на кудрявы дубочык.

На дубочку ён сядзеў і на ўсё кругом глядзеў,

Баю баюшкі баю, і на ўсё кругом глядзеў.

Паглядзеў камарочык на красівы цвяточык,

Баю баюшкі баю, на красівы цвяточык.

А ў тым цвяточку многа там мядочку,

Баю баюшкі баю, многа там мядочку.

Сеў камарочык на розавы цвяточык,

Баю баюшкі баю, на розавы цвяточык.

І паеў камарочык у цвятку мядочык,

Баю баюшкі баю, у цвятку мядочык.

Стала камарочку плоха ад мядочку,

Баю баюшкі баю, плоха ад мядочку.

На ўвесь лес камар звінеў, сільна ён вады хацеў.

Баю баюшкі баю, сільна ен вады хацеў.

Пчолка ў лясочык ляцела па мядочык,

Баю баюшкі баю, ляцела па мядочык

І пачула пчолка звонкі галасочык,

Баю баюшкі баю, звонкі галасочык.

Падляцела пчолка спасаць камарочка,

Баю баюшкі баю, спасаць камарочка.

- Чаго ты, камарочык, звініш на увесь лясочык?

Баю баюшкі баю, звініш на ўвесь лясочык?

- Спасай мяне, падружка, лопня маё брюшка,

Баю баюшкі баю, лопня маё брюшка.

У розавым лясочку наеўся я мядочку,

Баю баюшкі баю, наеўся я мядочку.

- Ня нада, камарочык, збіраць у пчол мядочык,

Баю баюшкі баю, збіраць у пчол мядочык.

Ты еш толькі свае, што табе Богам дано.

5.

Баю-баю баянькі,

Прышлі з лесу заянькі,

Прыняслі трэсак сумачку,

Затапілі грубачку,

Кашкі наварылі,

Дзетак накармілі,

Далі морквы, капустачкі

І хлеба па лустачкі,

У хаці чыста падмялі

І ў лес дамоў пашлі,

Паслалі моху пад бачок,

Пад галоўку кулачок,

Хвосцікам накрылісь

І спаць палажылісь.

І пад ёлачкай густой

Спалі дружнаю сям’ёй.

Потешки

1.

Як калісь, як дзіцёнак малы, дак усё… ніхай такі будзя… месяцаў восем ці кала года, што ён панімаў трохі…вот, будзіш калышыш-калышыш…разуіш ножку, разверніш, во пятка, пята і па пяце, ішчэ плюніш на руку ці на ножку плюніш, тады бярэш і пальцам і гаворыш:

Коў-коў ножку,

Паехаў у дарожку.

Шылі чэрявічкі

Малы-невялічкі,

На (Іванавы ці Раманавы) ножкі,

Чэрявічка парвалась,

Рукавічка пацірялась… (Яно ішчэ ёсць).

І разоў сколькі пяеш і пяеш, яму шчыкотна, па назе шкрабаеш, і ён мігам, палядзіш, вочы зачыняя ўсё! Гаварю: “Баб, Ягорка заснуў!” — “Коў-коў дзелалі?” Мы гаворым: “Да”.

1а.

Коў-коў ножку,

Паеду я ў дарожку.

Пашыю чэрявічкі

Малы-невялічкі,

Свяжу я панчошкі

На голыя ножкі.

Панчошкі парвалісь,

Дарогай пацірялісь,

Мы з Сярёжкай

Босыя асталісь.

1б.

Коў-коў ножку,

Паеду я ў дарожку.

Пашыю чэревічкі

Малы-невялічкі

На Варыну ножку,

Свяжу я чулочкі

На Варыны ножкі

І цёплінька абгарну

І ў лясочык павязу.

Вазьму хлеба лустачку,

Бурачок, капустачку,

Усё ў сумачку палажу

І к бачочку прывяжу,

Паеду ў цёмны лясок

І сяду на пянёк

І ў ражочык затрублю,

Усех зайчыкаў пазаву

І ўсех зайчыкаў угашчу,

Досыта накармлю.[6]

1в.

І баба наша, і дзед Майка, і дзед Жаваранка, хто к нам прыходзілі гуляць…ета ціперь суседзі, як сабакі тыя, ні ладзяць…а калісь сабіраяцца, прыходзяць, пасядзяць…дзед Кудлач, кучарявыя, барашкамі, дак яго Кудлач празвалі, ён ня сердзіўся. Мы гаворым: “Вон, ужо, дзед Кудлач ідзе!” Ці сядзець будзя Ягорка, ён ужо падымая ножку, ужо кала годзіка, яны яму і гаворяць: “Коў-коў ножку…”

[Ета казалі, каб заснуў ці проста так..?] Проста  так. Каб заснуў: пра коціка ці пра зайчыка, ці пра курачку “баюшкі” пяюць. Ён такі хітрынькі быў, як убача: дзед. Мы гаворым: “Майка ідзець!” Ён: “Майя! Майя!” І ножку падымая. [Вы раней казалі, што баба гэта чытала, каб Ягорка заснуў]. Не. Уродзе, ня так. Ета “баю-баюшкі баю не садзісь, коцік, на краю…” Пакормяць, уложаць і пяюць: “Баю-баюшкі баю не садзісь, коцік, на краю…” Пакуль заснець. А ета, будзя сядзець, ужо сядзеў, восем месяцаў, ужо дзяцёнак сядзеў, і прыходзяць: “Коў-коў ножку…” І ён сядзіць і слухая. Малы, но ён ужо панімая, што ета для яго.

2.

Ладушкі-ладушкі…

Ішчэ будзім “Ладушкі-ладушкі” (у далоні),

Мы прасілі ў бабушкі,

Напячы ты нам бліноў… [напячы мяккіх нам бліноў]

Ты бліноў нам пячы,

Да шчэ сала напряжы,

С халоднай крынічкі

Дай ты нам вадзічкі

Калі так казалі?

Як у ранні: “Баб, што ты сёдні варыла?” — “Суп!” Мы гаворым: “Баб!

Ладушкі-ладушкі,

Мы прасілі ў бабушкі:

“Бліноў мяккіх напячы,

Ішчэ й сала напряжы,

С халоднае крынічкі

Дай ты нам вадзічкі”.

Усё мы пеліІ матка: &ldq uo;І-іх! На бліны толькі да на сала расчытыіця! Жрыця, вон, суп!”.А калі напякуць ужо бліноў, да ішчэ туды ўчыняць… булббы надзяруць, яны такія рыхлыя мяккія, матка і кажа: “Мам, што сёдні на снеданне?” Яна і гаворя: “Песьню прапець нада”. І мы ўжо… я і Ягрока, і Туся — усе… кажды, я первая пряпяю, што ўжо: Дай нам!..”  Яна: “Вот вам ужо і бліны! Вада… ідзіця ў калодзезь…”

3.

Сарока-даўбуха прыляцела здаляка,

Села ў пана на таку,

А пан кажа: “Засяку!”

— “Стой, паня, не сячы!

Буду табе служычы,

Дзеткам кашку вырыці.

Етаму давала, етаму давала.

Еты — мал,

Круп недраў,

Вады не насіў,

Дзежкі немясіў.

Вот, табе кашка ўчэряпіцы

На паліцы.

Прастудзі яе да еш!

А чэряпочкі… ты знаіш, што… як глёк разаб’ецца, жопа тая астанецца, толькі дно, і яна замест місачкі… называлі: “Баб, кашы валлі нам!” — “Вон чэряпіца… бярыця налівайця”.

На каго так казалі: “Ты быў мал…”

Баба ўсё наша казала. Во налівая баба абедаць…

Считалки

1.

Прыдзім гуляіма. Ну, што дзелаць? Ні цілівізараў, нічога…Што дзелаць? То у “Кальцо” гуляіма, то “Невядзімку”, разныя гульні… У нас Федзька быў Шэряданкаў, ён старшэ нас, большыя не прымалі, дак ён ужо з намі, меньшымы, гуляў, мы ў любую хату сабіраімся, хвацеры не было, у любую хату сабіраімся, гаворя: “Дзеўкі, сёдні гаварыця, хто якую ўмея. Вот, чый фант вынімаіцца, тому слова прыстаўляіцца. Ён, ужо, глаўны. І ходзя па хаці. Вот, напрымер: “Генадзій, раскажы што-нібудзь”. Ты ўжо напрымер, будзіш казаць ці “Сароку-белабоку”, ці пра коціка:

Коцік выйшаў і пайшоў,

На баярскі двор зайшоў,

Сабе мышку там найшоў.

Ні жарыў, ні варыў,

А сырую праглаціў.

Я, напрымер, паю пра зайчыка, “ціліцікі-міліцікі”…І ў каждага свая песьня. Вот, так прагуляіма вечар.

8

2.
Ціліцікі-міліцікі

На холадзе,

На моладзе

Сучок,

Піражок,

Матавільца,

Ражок,

Зайчык-бяглец

Вырваў траўку,

Палажыў на лаўку,

Хто ўкрадзя,

Радзівон,

Пажалуста, выйдзі вон.

І хто паследні — выходзь.

3.

[Пра коціка як?]Яна ні песьня, а так:

Бегла кошка черяз моря,

Яна біла, калаціла,

Ва ўсе звонікі званіла.

— Не званіце, гаспада,

Вышла кошка за ката,

За ката Катовіча,

За ката Варковіча.

Коцік выйшаў і пайшоў,

На баярскі двор зайшоў,

Сабе мышку там найшоў.

Ні жарыў, ні варыў,

А сырую праглаціў.

Во, такую во. Хто кароцінькую зная:

Ярікі-паярікі

Па полю хадзілі,

Смалу калупалі,

Сракі залівалі.

— Лук ці  качан?

- Лук!

- У галаву стук! Падойдзя і шлёпня па галаве.

А хоць скажы:

Ярікі-паярікі

Па полю хадзілі,

Смалу калупалі,

Сракі залівалі.

- Лук ці  качан?

- Качан!

- Нанава пачаў! Гавары нанава ўжо.

“Верабейка чубаценькі, ці бачыў ты гавядзінкі…” Ету песьню. Хто якую. Во, дзед Іванюшкаў, мы: “Дзед, давай навейшаю нам!” Ён падумая, падумая: “Давай ету!”

Запытывалі: “Лук ці качан?”

Да. Лук ці качан? Лук! — у галаву стук! Ці “качан”! Дак, нанава пачаў! А ціпер жа па цілявізару глядзі, а тады ж самы сябе весяліма.

 А калі вы пытаіця: “Лук ці качан?” Я магу не атвячаць?

Нада атвячаць. А тады зноў прагаворяць: “Лук ці качан?” — “Нанава пачаў?”. А тады: “Лук ці качан?” — “Лук!” — “У галаву стук!”  Ты даўжон абізацільна атвічаць. Ты будзіш гаварыць: “Качан!” — “Нанава пачаў!”. І нанава зноў гавары. І будзіш, можа, сто разоў гаварыць. І табе надаесць і ты скажыш: “Лук!” — “У галаву стук!” А як стукня — ужо ўсё! Давай другі хто-нібудзь. Другую.

4.

Як едуць із ярмалку, і нашы і чужыя, куловарат зачыняць, дзелалі куловарат, летам жа кароў гоняць, і  зачыняць, і ты пад’едзіш, а мы стаім, на том краю і на том краю і пасярёдку, мы жылі пасярёдку, саcедзі, па восем-па дзесяць дзяцей, ты пад’едзіш, а мы стаіма, дасі гасцінца — адчынім. І танцавалі. Танцуіма, прыгаім. Ён скажа: “Дарагі падарак дам, тоькі гаварыця мне дзве песні”. А мы: “Ну, што ты нам дзядзька дасі?” І патанцуім. Ён дасць канфетак. Хлеб не даядуць. Едуць на ярмалак, возьмуць хлеба, сала, закусіць, можа, выпіваяць ці што, тое не кідаюць, дамоў вязуць, і тое мы па разу ўкусім. У нас там быў Сціфан, дак ён паднясе: “Багата не кусай, а то ў лысіну зловіш!” Укусіш хлеб раз. Із сваіх рук дае. Мы яго сталяным дражнілі. Паставя і скажа: “Шчэлкайця мне!” Мы шчалкаім. Там, нашы шчалчкі такія. Ён гаворя: “Мне не больна”. Мы гаворым: “У цябе сталяная галава”. Дак ён нам дзеля. Мы гаворым: “У! Сабе колькі аставіў!” І будзіш кусаць, болей не ўкусіш. Бярэш, урынеш там трошкі. А ён і гаворя: “Эта маё шчасце”. Сам возьме сажрэ. Дак эта, як з ярмалка едуць. А тады зачыняіма, штоб ніхто не ехаў. Ету прапусцім. Другому. Скажа: “Патанцуйця!” Мы і патанцуіма. Другія ё такія: “Сколькі ё ў вас, столькі пейця. Багата дам”. А дасць, колькі і людзі. Ярмалкі дзе былі? У Святской. Мы калісь туды і на базар насілі. Цыбуля парасце. Нарве баба. У пучкі, у лляныя нітачкі павяжэ, і панясома, там дзед адзін лапці насіў: “Варачка, калі мы з табой пойдам у Святскую?” — “Хоць і кажды дзень цыбулю буду насіць”. А ён лапці плёў, дак туды ў Расію прыходзяць людзі з ганакоў на ярмалак, куплялі і лапці, і цыбулю, хто што. І мы канфет хочым купіць…  “Ой! Не! Панясом матцы. Матка хусцінку купя якую ці што-нібудзь. А то ж бацька не зарабляя — памёр”. Прынясом: “Мам! Столькі во, паглядзі!” Прададзім пучкі тыя. Матка: “Ну вы ж бы сабе канфетак купілі”. — “Не, мам, лучшэ хустачку купіш”. Во як жылі. А ціпера яны, наш халасцяк засраны, гаворя: “Баб, ціпер мода — панасіў два гады — выкідаць нада”. Я гавару: “Насі шчэ! Шуляты закрытыя. А то будзіш хадзіць па балонню, закрыўшы шуляты  ладонню”. Шуляты — ляшкі. Баба ўсё: “Будзіш па балонню — шуляты накрыіш ладонню”. Вот ціпер лапата, калісь уступ быў. Баба кажа: “І дзе-та ўступ паклалі?” Во, ступаць і капаць — эта ўступ звалі. Па-калісяшняму. Ціпер ужэ рэгіён, калісь раён, не раён — воласці, а ціпер усё па-новаму.

5.

Як едуць з ярмалку, мы адчынім варота, тады ўжо  і гаворыма:

Мы варота адкрываім

І гасцінца дажыдаім.

Дайця булкі і мядок,

Дайця сладкі піражок,

Дайця дліннаю канфету,

Дайця деняжку-манету,

Дайця крэпкіх аряшкоў

Для падмана жанішкоў.

А за сладкія канфеткі

Вас устрэнуць вашы дзеткі.

Эта табе прапелі, а тады другі едзя: “Ну, мне другую давайця”.

Дайця стакан водкі,

Дайця хвост сялёдкі,

Дайця лягушонка

І года  два цялёнка.

Дайця нам пшанічкі

Угасціць сінічкі.

К нам сінічкі прылятаяць

І пшанічку пакляваяць.

Дайця жменічку канфетак

Угасціць маленькіх дзетак.

Дразнилки

1.

Вот ты шыбнуў, да і ні папаў у мяне. Ён шыбае ў цябе, да і ні пападзе, гаворяць:

“Ты шыбнуў, да і не папаў,

Сваю матку закапаў

Ні ў гроб, ні ў магілу,

А пад дохлаю кабылу!”

…ці, во, бяром зямлі ці трэсачку. Я шыбну, яна будзя мне казаць:

“Ты шыбнуў, да і не папаў,

Сваю матку закапаў

Ні ў гроб, ні ў магілу,

А пад дохлаю кабылу!”

Ета ўжо… мне кажыцца… матку закапаць…над маткай трымціш. Калі Сярёжка з Варяй малыя былі, Сярёжка меньшы, вот зямлёй бяруць і шыбаяць, ці шалупайкі бяруць…  Варя ў Сярёжку, а Сярёжка ў Варю, а я сядзела бульбу чысціла да гаварю: “Скажы:

“Шыбнуў, да і не папаў,

Сваю матку закапаў

Ні ў гроб, ні ў магілу,

А пад дохлаю кабылу!”

Дак еты ні панімая: “Вот, тваю матку закапалі!” — на Варю. А яна будзя сядзець: “Ета тваю матку закапалі!” Я думаю: “Што ж я, дура, вучу. Ета ж матка адна”, — гаварю: “Ета нільзя казаць. Па-божжаму нільзя. Хто скажа — язык адсыхая”.  І етым я адвучыла..

2.

Іван-балаван

Качарэжкі каваў,

Цыганам прадаваў.

Цыгані не купілі,

У мех засадзілі.

Мех прадраўся,

Ад горя Іван у…

Так казалі на любога Івана?

Да. Як Іван. Будзіма мы сядзець, падыходзя, там, Крыўцоў, ета быў Іван. Яго Чыманерам дражнілі. Мы гаворым: “Чыманер, хадзі песьню спяём… Іван-балаван!…” Ён тады камухамы, зямлёй сыпя на нас. Насыпя. Я гаварю: “Баб! Палядзі-ка! Насыпаў Чыманер!” — “Не чапайця. Ён хлопец ціхі, а вы яго чапаіця, ён вам здачы дае”. Баба наша справядлівая была.

3.

Тады ж каждаю нядзелю хлеб пяклі, бахонак шэсць-сем напякалі, скавароднікі такія, я любіла скавароднікі, мяккія такія, тоўстыя. Дак, я мясіла, я любіла дзежку мясіць. І вот учыняць… Ты нікалі ня нюхаў дзежка як пахня? Дзежка пахня, ну такім вот хлебным кіслым воздухам! Адчыніш: закваска там, там закваскі такі ком ляжыць. Баба ішчэ вадзічкі ўвалле туды. І калі будзіма сядзець, Туся гаворя: “Давай пойдзіма дзежку нюхаць”. Возьмім адчыніма дзежку тую. Нюхаім. Ну, так смачна пахня! Такім вот учынятым хлебам. Дак еслі дзежку баба ўчыняя: “Бабачка мілая, дай я буду! А ты стой і паказывай. Я буду ўчыняць і мясіць”. І, як вот мяшу, прыходзя дзед Майка і кажа (ён чагось мяне Вайра зваў): “Наша Вайра дзежку мясіла,

За пятамі цеста насіла.

Рукі былі да лакцей ў цесці,

А на стале нехер была есці!”

Я гаварю: “Чаго не было есці? Баба ж будзя хлеб печ”. — “Да ты ж за пятамі да за лакцямі ўсё цеста разнясла з дзежкі. У дзежцы паглядзі: німа!” І цеста тоя ляжыць: “Паглядзі, дзед!”  Рукамы ж месілі. “Да ты пакуль замесіш, і ета будзя і на пятах, і на галаве, і на мордзі”.

Такая дразнілка была?

Ну, як еслі вот дзежка, усё ён тады прыходзя, а ён не мінаў. Кажды  дзень ён ідзець, і не адзін раз.

. Прыдзя дзед Майка да нас… кажды дзень, як рання, ён ідзець, а калі німа, матка: “Во, німа ўжо Майкі… будзя ўжо дым… пакуль печ топіцца, дак бы дым выцягівала ў грубу…” Палядзім… туды-сюды… ідзёць… Матка: “Ну во, шчарбы німа… запоўніўся… прышоў”.Дзяжкі мясілі калісь. А я любіла дзежку… “Мам, ну дай я буду мясіць”. Матка: “Ну на, мясі!” Я ўжо мяшу тую дзежку. Ён прыходзя і кажа: “Наша Вайра (зваў мяне калі Вайра, калі Варюша, калі як яму наравіцца)…

Наша Вайра дзежку мясіла,

За пятамі цеста насіла…

І аб цыцкі рукі абцірала…

Уся ў цесці была…

Ён прыдзя: “Ну, як хлеб? Дайце-ка нажа!” Атрэжа лусціну. “Ты ж ужо так шчацельна мясіла, во ета хлеб вымяшаны. А мая Куліна абы мукі не была з валамі”.

4.

Як пачануць ужо сварыцца, дак гаворяць: “Варвара палавіна ночы атарвала”. Так во гаварылі: “Варвара! Варвара! Палавіна ночы атарвала!”. А, знаіш, ета ж — плоха.

Усякія былі: на каждаю ё прокладзень.

А гэта як?

Вот, і на цябе. Вот на мяне гаворяць: “Варвара палавіна ночы атарвала”. А на Алёну: “Алёна — срака зялёна!” І, там, ішчэ на каго, чым завуць.Мы на Тусю звалі “Трыпузая”, таму шта яна поўная, тоўстая была.

Прокладзень — гэта як?

Ну, прокладзень. Другоя імя ўжо.

Што абазначае слова прокладзень?

Другоя слова на цябе гаворяць якоя-нібудзь. Во, Пецька ідзець, хрёснае мае хадзіў к нам пець, гуляць. Яго дзед зваў “перяпялёсы”. У яго тут во чорненька, і тут, а тут такі, як абруч белы, на галаве як абруч. Дак дзед і гаворя: “Эх! Перяпялёсенькі наш ідзець!” І мы  будзім гаварыць. Ужо прокладзень называіцца. Ужо завуць Пецька, а мы “Перяпялёсы”. І ён адгукаіцца.

“Варвара палавіна ночы атарвала” — таксама прокладзень?

Ета прокладзень ужо “палавіна ночы атарвала”.

Вы думаеця, што гэта плоха, што яна палавіна ночы атарвала?

Ну, плоха ж.

Пасля Варвары ноч памяншаіцца, а дзень павялічваецца.

Праўда?

Праўда. З Варвары ноч памяншаіцца, а дзень павялічваіцца.

Ну, можа.  А яны… Дак ета ж плоха.

Што плоха?

Дак, ноч жа лучшэ.. Лучшэ спаў бы да ляжаў. А ў дзень нада работаць. А так спі да ўсё.

5.

А, во, Алёна была, пойдзім… дак, тую: “Алёна — срака зялёна!” Тады яна ня любя. Божа мой!

Са мной таварышка была, з майго года, вот, што-нібудзь не паладзім, счас я буду гаварыць: “Алёна-Алёна — срака зялёна!” Яна счас уголас, пойдзя, матцы скажа: “Варька, так і так казала”. Яна: “Ну, і добря. Ета ж хараша. Зялёнінькая. Як муражок”. Яна супакоіцца. А яна ўжо на мяне: “Варвара, палавіна ночы атарвала”.

6.

Сяргей- верабей

На кані катаўся,

І з каня ён упаў,

У штаны  ўсраўся. 

7.

Прыдзя дзед Жаваронка, вісіць люлька, ён пачане калыхаць:

Ягор-памідор,

Пакаціўся паміж гор,

За камінь зачапіўся

І з люлька паваліўся…

А дзеці дразніліся?

Ягора дражнілі. Вот выдуць:

Ягор-памідор,

Пакаціўся паміж гор,

За камень зачапіўся

І з люлькі зваліўся.

Як пачануць, ён будзя: “Баб, мяне дражняць!”

8.

Мікіцён-Мікіцён — поўна с… веряцён.

Загадки

1.

Прэсвятая Вася

На ўвесь свет разляглася.

Хто яе абходзя,

Тэй горя сабе находзя. (Дарога)

Еслі дарогу абходзіш, блудзіш тады….

2.

Высокая пад неба,

Дурная, як трэба.

Усе яе абыходзяць

І спасіба не гаворяць.

(Гара)

Песни

1.

Паляцела сінічка

Ў поля па пшанічку.

Ляцела, ляцела,

Села пасядзела,

Трошкі аддыхнула

І ў палёт махнула.

І нашла сінічка

Ды многа пшанічкі.

Села на каласочык

Давай малаціці.

Склявала сінічка

Да весь каласочык

І наела брюшка

Аж па паясочык.[7]

Хацела злавіць мошку,

Паламала ножку,

Хацела ўзлятаці,

На ножку не ўстаці.

Сінічка пішчала,

На помач пцічак звала.

Падляцела к сінічкі

Сівая варона.

Склявала пшанічку,

Склявала і сінічку.

Дзеда Усціна песьня

2.

Камар-камарочык,

Звініць, як званочык,

Нізінька літая,

Но сільна кусая.

Вазьму малаточык,

Уб’ю камарочка,

На сонцы пажарю

І мошак павгашчаю.

Дзед Кудлач, калісь… Ета ж ціпер ідуць у діскацеку, а тады на вуліцах. І, вот, мы гуляім і дзяды прыходзяць, баб… і кала нас хто-што. У нас там быў дзед, Барысам звалі, ён такі, ізпадлоб’я ўсё глядзеў: “Пра гаўно гаворяць… пра гаўно гаворяць…” А етыя: Майка дзед, Белы дзед, Жаваранка, Кудлач (воласы былі красівыя)… яны начынаяць… вясной сядзім на вуліцы, гуляім… і калі ж камароў мала, а калі ні адбіцца… махаіш… атламываім веткі… дікія: і бярёза, і клён, і ясень… хлопцы палезуць, ламаяць веткі… адганяіма… і дзед Кудлачгаворя гаворя ету песьню… “Дзед, пряпей ты ету песьню! Прагавары! Дак камароў ня будзя”. Дзед гаворя. “Дзед, шчэ прагавары! Паменела трохі”. Ён ішчэ прагаворя. Мы панавучылісь ад яго. Наша баба і кажа: “Ну, Васіль, а ету забыла ўжо. Я і знала да забыла”. А ён гаворя: “А я, Алёнка, не забыў ішчэ”. штаны

Хоць калі камароў німа, гаворым: “Дзед, давай-ка пра камара!” А ён: “Сёдні ж німа камароў”. А мы: “Усё раўно раскажы нам!” І ён начыная разы два.

Чаму вы сказалі, што ета вясняная песьня?

Вясной начынаяць камары. Вот, ён і начыная ету песьню.

3.

Паляцела пчолка ў лес па мядочык,

Забалела галовачка, упала на пясочык,

Зачапілась пчолачка за суху былінку,

Паламала мядовачка леваю рябрынку,

Атарвала мядовачка да свой хабаточык,

Заплакала мядовачка да на ўвесь лясочык:

“Нільзя мне, мядовачцы, да мёдзік насіці.

А як жа мне, мядоваццы, да сямью карміці?

Ой, нільзя мне, мядовачцы, па полю лятаці

І нільзя мне ў цвяточках мядочык браці.

Ой, нільзя мне мядовачцы, да мёдзік  збіраці,

А нада мне, мядовачкі, у пасцелькі ляжаці

Мае дзеткі працавіты, будуць мёд насіці,

Будуць мяне, мядовачку, да мёдам карміці”.

Калі гэтую песьню пяюць?

Нам дзед расказываў. Прыходзя дзед Кудлач, а ў яго пчолы былі. Вот, будзім казаць, а мы — суседзі — кругом былі. Захочым мёд, гаворым: “Дзед Кудлач, сёдні пчала ўкусіла нас!” А ён: “Дак ці, можа, ні мая?” — “Не, дзед, твая!” А наш Ягор маленькі быў: “Дзед! Ты ішоў, дак дзеўкі казалі: “Давайця скажым, што пчолы…Дак ідзі мёду прынясі”. Ён: “Ааа! Дак ета вы дагаварыліся? Пчолы вас не кусалі”. Ну, усё адно, будзім сядзець, што будзя гаварыць з намы, Майка выдзя, ну і, зноў пра мёд: “Ну, дзед, прынясі ж мёду!” Майка і Жаваранка: “Ну, ідзі ўжо  прынясі мёду!” Ён: “Я і так пайду”. Возьмя пойдзя, такая місачка гліняная, ён у тую місачку, ён не жадны быў, прынясе… і грушы… вот, будзім сядзець: “Дзед, ідзі-ка прынясі ігруш нам!” У яго ігруша была… салодкія, бальшыя… ён пойдзя, у карзінку насабірая… хоць выдзя палядзіць… нас талака сядзіць, ён ўжо выдзя, пойдзя карзіну насабірая, прынясе: “Наце ўжо жрыця!” Толькі будзя казаць: “Толькі не нарасхоп! З’еў! Бяры ішчэ ігрушыну!” І мы так дзелалі. Мёду захочым, ён і прынясе.

Не нарасхоп ?

Ня то, шта хто болей ухваця. Карзінку паставя… А ў Жаваранкі не было дажэ вульца агародзі. Ён і гаворя: “Вот, Іван Ігнацьіч, нада было насадзіць. Як перясяліліся сюда, я ўсё з гарода павыкапаў….” У яго і маліна на агародзе, і яблакі ўсякія..

Адкуль іх перясялілі?

Калісь у сяле яны жылі — у Закружжы. А тады ўжо… цесната  да ўсё, ну і сталі бальшыя сёлы біць на пасёлкі, хто хоча. Вот, яны ўжо ўзялі Амяльноя, там Амелькін нейкі жыў, і звалі поля Амелькавае. Як рэвалюцыя стала, тэй багаты быў, і сказалі: “Сяленія дзелаць. На пасёлкі біць”. І усі ж хочаць, што зямлі… то ж зямлі давалі памалу… вот, перясялілісь.

Гэтую песьню пелі ў любы час?

Калі захочыма. Мы ўжо панавучываліся. І, як будзім сядзець, пачаном пець…



[1] Гілевіч, Н. С. Наша родная песня [Текст] /  Гілевіч Н.С. —  Мінск. Народная асвета. 1968. — С. 175.  Дзіцячы фальклор [Тэкст] / Скл. Г.А. Барташевіч /  Мінск: Навука і тэхніка. — 197?. — С 358-362.

[2]Лопатин, Г.И.Культ св. Николая по современным белорусским свидетельствам[Текст] / Г. И. Лапатин //  Palaeoslavica. Cambridge. 2006. ХІV. С. 287-313.

Наиболее полно история обряда “Свеча”: его история, структура, современное состояние, библиография приводится в следующей публикации: Лопатин Г.И “Ікона звалась свячой…” Из опыта изучения обряда “Свечи” в Восточном Полесье. [Текст] / Лапацiн Г.I. // Антропологический форум. Санкт-Петербург. 2008, № 8. С. 402 — 416.

Также см. раздел Свеча в данной публікации.

[3]Также см. Культ св. Николая по современным белорусским свидетельствам. Palaeoslavica. Cambridge. 2006. ХІV. С. 287-313.Тексты № 39-40.

[4] Также см  “Раскажу табе пра русалак…”  (Представления о русалках по современным белорусским свидетельствам) —  Palaeoslavica. Cambridge. 2007. ХV. 275 – 292 с.  № 35-36.

[5]Каждые две последніе строчки исполняются дважды.

[6]Мне показалось достаточно интересным то, как назначение этой песни растолковала двоюродная сестра Варвары Александровны Просковья Сергеевна Кужельная, 1933 г.р., жительница д. Старое Закружье, отселенной в 1992 г. в результате аварии на ЧАЭС.

Коў-коў ножку,

Паеду ў дарожку.

Трэба каня падкаваць,

Штоб умеў танцаваць.

Ета дзецям па ножкі стукаяць, штоб ён бегаў.

Коў-коў ножку…” калі казалі?

Як хадзіць ня ўмея хадзіць, а поўзая толькі, бяруць на рукі, па пятачцы:

Коў-коў ножку,

Паеду ў дарожку.

Трэба каня падкаваць,

Штоб умеў танцаваць.

І паложаць. Калісь старыкі ўчылі і дзелалі. Можа, дзеці і хадзілі быстра.

[7]Калісь казалі: “Па паясок”. Я табе пела песьню пра сінічку. Ета калісь баба пела. Вот сядзіць і пяе. Пра камарочка дзед Майка міне навучыў. Калісь казалі: “Па паясочык пад’елі. Вот у песьні і то гаворяць: “Пцічка з’ела каласочык, натаптала брюшка аж па паясочык…”

Па паясок (паясочык) наесца

У нас была Куцая Танька там, прыдзім на работу. Яна свіней даглядала, а мы кароў даілі. Яе дачка са мной ў ряд даіла. І я з ёй дружыла, з Валькай. Ой, Валя! Лёгінька дыхнісь табе.  Прыходзя Валька ўранні: “Цёць! Сёдні я ноч не спала!” — “Чаго?” — “Матку рятавала”. — “Дак што з ёй такоя?” — “Абажралася бульбы. Бульбы зварыла ўвечары да туды сала разжарылі, трошкі цыбулькі туды, да патаўкла. Астаецца. Жалка ж свежаю кінуць. А тады ходзя крычыць на ўсю хату. Распірая жывот у ей”. Я гаварю: “Дак што, памірала матка?” — “Ну, па паясок нажралась ужо”. У цябе жалудак тут. Вот, па самы…ямачка тут ё. Вот, пад самы жалудак. Астаецца толькі гарлянка.

Геннадий Исаакович Лопатин,
ведущий научный сотрудник Ветковского музея
 старообрядчества и белорусских традиций им. Ф. Г. Шклярова

Опубликовано: Palаeoslavica. XІХ,№1Cambridg,, Mass,2011. С.222 — 276.

См. также Фольклорно-этнографический репертуар личности: Варвара Александровна Грецкая (І. Записи 2005 — 2010 гг.)Фольклорно-этнографический репертуар личности: Варвара Александровна Грецкая (III. Записи 2010 — 2012 гг.).

/a

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.