Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

  • Чайная

    Ад малюсенькага паходнага самавара да вялізнага раскошнага ў выглядзе вазы. Ніводная стараабрадніцкая сям'я не абыходзілася без самавара

  • Кніжная культура

    Унікальнасць кніжнай культуры Веткі ў тым, што яна захавала старажытныя традыцыі кніжнага мастацтва. Тут працягвалі ствараць рукапісы ў 20-я — 30-я гг. XX ст.

  • Мы так даўно тут жывем...

    Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н. э.

  • Майстэрня златакаваля

    Раслінны ўзор на адзенні святых то рупліва «тчэцца» чаканамі, гравіруецца і «чарніцца», узнаўляючы старажытную парчу, то абгортваецца жывымі веткамі з кветкамі

  • Партрэт

    Музей у Ветцы быў заснаваны дзякуючы ініцыятыве Фёдара Рыгоравіча Шклярава, карэннага веткаўчаніна. Так выглядала майстэрня калекцыянера ў 70-я гг. XX ст., а некаторыя прадметы з яе і зараз знаходзяцца ў фондах музея

  • Майстар квітнеючых вокан

    Упрыгожваліся перш за ўсё вокны. Акрамя гэтага, разьба размяшчалася на вуглах і карнізах пабудоў, на масіўных уязных варотах, ператвараючы дом і падворак у суцэльны дэкаратыўны ансамбль

  • Тканы космас

    Калекцыя ўзорнага ткацтва і вышыўкі музея ўнікальная. Гэты «генны фонд» нашай культуры абяцае даць у будучыні нацыянальны па значэнні «банк дадзеных» архаічных знакаў і тэхнік беларускага ткацтва

  • Гісторыя горада

    Ветка заснавана рускімі перасяленцамі ў 1683 г. Доўгі час была духоўным і культурным цэнтрам усяго стараабрадніцтва, застаючыся сімвалам волі і натхнення для шмат якіх «адзінаверцаў» на тэрыторыі Расіі

  • Майстэрня іканапісца

    Дошка пакрывалася грунтам-«ляўкасам». Выкарыстоўвалі асятровы клей, мел, алебастр. Пігметы расціраліся і размешваліся з жаўтком яйка, часночным «зеллем» (сокам) — у лыжках або ракавінах

  • Абрады

    Свята летняга сонцавароту, вядомае ўсёй Еўропе, у нас называецца Купалле. Гэта начны абрад, ён захаваўся ў розных варыянтах. Спявалі песні, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі са свечкамі, моладзь танчыла, палілі вогнішча і скакалі праз агонь

  • Кузня

    У Ветцы, што славілася сваімі верфямі здаўна шанаваліся майстры-якарнікі, самымі вядомымі былі Кавалёвы, якія забяспечвалі якарамі не толькі рачны, але і марскі рыбацкі флот

  • Райскі сад

    Матыў райскага саду стаў галоўным вобразным момантам, які аб»яднаў старажытную сімволіку іконы з натуралізмам арнаменту барока. Майстэрства рэзання пазалочаных кіётаў-«садоў» на Ветцы перадавалася ад бацькі да сына

  • Веткаўскі іканапіс

    Веткаўская ікона паслядоўна ўвабрала рысы рэнесансу, барока, ракако, класіцызму, мадэрну, а таксама дасягненні іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва

  • Гандаль

    Шкляныя слоікі для гарбаты, скрынкі ад цукерак — упакоўка рэдка захоўваецца. Паводле расповедаў старажыл, у Ветцы была тысяча гандлёвых крам. Пад час жа кірмашоў з навакольных вёсак прыязджалі ў 2-3 гадзіны ночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра

  • Уздоўж ракі

    Многія веткаўчане звязалі сваё жыццё з рачным флотам: хтосьці быў капітанам парахода, хтосьці членам каманды, хтосьці будаваў рачныя судна, хтосьці сплаўляў плыты

С.І. Лявоньцева,  Л.А. Новікава, Г.Р. Нячаева,

Л.Д. Раманава, І.Ю. Смірнова

Алфавіты арнаментальных элементаў на ткацкіх вырабах.

Мясцовыя назвы неглюбскай традыцыі.

(паводле навуковых пашпартаў і экспедыцыйных матэрыялаў ВМНТ)

С.І. Лявоньцева,  Л.А. Новікава, Г.Р. Нячаева,

Л.Д. Раманава, І.Ю. Смірнова

Алфавіты арнаментальных элементаў на ткацкіх вырабах.

Мясцовыя назвы неглюбскай традыцыі.

(паводле навуковых пашпартаў і экспедыцыйных матэрыялаў ВМНТ)

Кашуля

КАШУЛЯ

1. Абгонка 

Абгонкі

2. Адкоскі

Адкоскі, абагнаныя павучкамі; адкоскі з вырезьзю; адкоскі з клінком; адкоскі са стаўбцамі; аткоскі; аткоскі кучяравыя.

Адкосачкі.

Аткосы.

3. Балонкі

Балоначкі

4. Барабаны

Барабанка, барабаньне, барабаны, барабаньні

5. Бліскучкі

6. Бярвеньне

Бярвеньне простае; зубатае бярвеньне; простае бярвеньне

7. Вабразкі

Вабразкі з галубамі. Вобразкі; вобразкі і вераб’і; вобразкі, абагнатыя пучкамі; вобразкі, абагнаныя  крывуляй.

Абразкі

8. Вакенцы

Вакенца.

Акошкі

9. Валоўкі

Белявыя валоўкі.

Валоўка; валоўка з лапкай.

Валовачкі; валовачка з п’яўкай

10. Васількі

11. Васьмірогі

Васьмірога; васьмірога наслатая.

Васьмірогі двайныя; васьмірогі з вераб’ём; васьмірогі з  ряшёткамі. Васьмірожкі; васьмірожкі з вырэзьзю з кучаряўкаю.

Палавінкі васьмірогаў; полувасьмірогі.

12. Вашан?чкі

13. Верабей//верябей

Верябей, абагнаты хрэшчыкам; сьляпы  верябей абтыканы; верябей відушчы;  верябей з клінам; верабей з козьлікам; верабей з крывулькаю; верябей на рэдзьцы; трайны верябей; паўвераб’я. Верябейка; верябейка малы;  верабейка сьляпы і козьлік.

Веряб’і; веряб’і абтыканыя; вераб’і з казлом; вераб’і з плашкай; белыя веряб’і; відушчыя веряб’і; двайныя вераб’і;  сьляпыя веряб’і;  сушчэленыя веряб’і. 

Верябейчыкі; верабейчыкі сушчэльныя. 

Жарэльле на верябей

14. Верашчацкі, веряшчацкі

Веряшчацкі набор; веряшчацкі рукаў; веряшчацкая лапа

15. Ветрачкі//ветрячкі

(варыянт назвы – млыны) 

16. Вінаград

Вінаград з яблыкамі, вінаградка

17. Вішанькі

18. Вочкі

Малыя вочкі

19. Валоўе вока

20. Вароньне вока

Вочы вароньнія; вароньнія вочкі; варонныя вока; бальшое вароньняе вочка; вароньне вочка з казлом; вароньнія вочкі, абведзеныя клінам; вароньняе вока з насцілачкай  

21. Вераб’іныя вочкі

Казёл з вочкам веряб’іным

22. Воўчае вока

23. Мядзьведзіны вочы   

24. Вуткі

25. Вырезь (назва па тэхналогіі шытва)

Вырезкі; касая вырезь; вырезь з казлом; вырезь з кліньнем; вырезь на казёл; вырезь на  кацелках; вырезь куксаватая; круглая вырэзь

26. Вядзьмедзь//мядзьведзь

Вядзьмедзь сушчэлены з глухоўкай.

Вядзьмедзька.

Вядзьмедзі; вядзьмедзі глухія сушчэльныя; вядзьмедзі і кручча;  вядзьмедзі малыя расколеныя;  вядзьмедзі сплошныя (саплошныя, супалошныя) пустыя; вядзьмедзі хрэставатыя; вядзьмедзі цёмныя; вялікія вядзьмедзі; палавінкі вядзьмедзяў; палавіны вядзьмедзей.

Вядзьмедзікі;  малыя вядзьмедзікі. 

Вядзьмедзькі; вядзьмедзькі, паміж іх – беленькі казёлчык; вядзьмедзькі маленькія.

Мядзьведзь; мядзьведзь, верабейчык праміж.

Мядзьведзіна; мядзьведзіна з казлом, абагнута зубчыкамі.

Мядзьведзі; мядзьведзі, абагнутыя пучкамі; мядзьведзі з вераб’ём; мядзьведзі з казлом; мядзьведзі і лапкі;  мядзьведзі і разгоны; бальшыя мядзьведзі; глухія мядзьведзі;  малыя мядзьведзі; сушчэльныя мядзьведзі. 

Мядзьведзікі; мядзьведзькі

27. Гарлячка 

Кучарявая гарлячка; простая гарлячка; гарлячкі 

28. Гвазьдзікі

Гвазьдзічкі

29. Глухоўка

Глухоўка; глухоўка з вераб’ём; глухоўка з казлом; глухоўка з клінкамі; глухоўка з козьлікам;  глухоўка з крывуляй; глухоўка з расколам; глухоўка с сякерамі; глухоўка цёмная.

Паўглухоўка з клінам;  паўглухоўка з крывуляй.

Глуховачка абшываная; глуховачка з верабейкам; глуховачка, пр?скурачка.

Глуховачкі; глуховачкі ў крюках; закладныя глуховачкі. 

Глухоўкі; глухоўкі відзяшчыя; глухоўкі з аткоскамі; глухоўкі плутаныя; палавінкі глуховак і крывуля

30. Голавы

31. Г?лубы

Галубы; галубы з выразьзю.

Галубкі; палавіны галубкоў

32. Грябёнкі

Грябёнкі бальшыя і малыя.

Гребяшкі

33. Герг?ня

Гяргеня; зубчастая гяргеня 

34. Гуркі

Гуркі паўсёмістыя

35. Гусіныя лапкі

36. Драбніца

37. Дугі

39. ?лка

Елочкі белыя; елачка; елка; ёлка; паўелкі; елка кучарявая; бальшая елка; елка малая

40. Жабкі

Жабачкі

41. Жалудзьдзе

42. Жарэльле

Жарэльле на глухаўку; жарэльле з вераб’ем; жарэлійка; ажарэльле

43. Жучкі

Жучкі з клінам, абводжаныя крывулей

44. Замочкі

45. Зьвёзды

46. З?ркі

Зорачкі; з?рячкі; зорька; зорька із стаўбом; зорька із стоўпікам

47. Зубатыя цыгане

48. Зубцы

Зубчыкі

49. Казёл

Казёл абагнаты лічманом; казёл глухі; казёл… гэта не глухі;  казёл засьлеплены; казёл з вераб’ём; казёл з ёлкі; казёл з латацінай; казёл і плашка; казёл, ряшотка; белы казёл.

Казлы; казлы (вырезь); казлы з глухаўкай; казлы з глухоўкамі; бальшыя казлы.

Казёлчык; белы казелчык-красны верабейчык; казёлчыкі;  казёлчыкі з кучяряўкамі з малінькімі.

Козьлік; козьлік з вароньняга вока; козьлік з вочачкам верабейным; козьлік з клінам; козьлік з расколачкай; белы козьлік (і кучаряўкі). Козьлікі; козьлікі з вароньнімі вочкамі; козьлікі з верабейчыкам; козьлікі і лапы; козьлікі сушчэльныя.

Козьлікі; козьлікі з ряшёткамі; козьлікі з сякеркай 

50. Какоцьце

Кокці; кокці ці елка

51. Калёсы

Калесьсе

52. Калодка

Калодка, калодкі; калодка белая сякерачка; калодка белы верабей; калодка веряб’і; калодка з вераб’ямі;  калодка кучаряўкі-верябей;  калодка з закладаньнем;  калодка з п’яўкай, абтыканая сякеркай; п’яўка; піяўкі з сякеркамі; п’яўкі з сякеркамі;  калодка з сабачкамі; калодка зубатая; калодка мышыная сьцежка; мышыныя сьцежкі; калодка пальцы; пальчыкі; калодка простая;  калодка сьвіная сцежка;  калодка сьмешная; калодкі сьмешныя; калодка цёмная; калодка чарачка; калодка чахонь; чахонь зубатая; чахонь з калодкай; чахонь; чахонька.

Калодачка, калодачкі; калодачка крывулька; калодачка з крывулькаю; калодачка малая

53. Кап’ё

Кап’ё кучаравае; кап’ё малое з сякеркай; кап’ё з яблыкамі;  кап’ё па правадцы;  кап’ё – рог у рог; кап’ё сушчэленае, рог у рог;  кучарявае кап’ё бальшое; полукап’ё; крыльле з кап’ём; капейка, кап’ё.

Капейко

54. Капейка

Ражавая капейка; волава капеечка; глухая капеечка.

Капейкі; капейкі кучярявыя; кучаравыя капейкі;  ражавыя капейкі

55. Капыткі

56. Карманы

Карман з выразкай; карманкі; карманчыкі 

57. Каробачкі

Каробачкі з вароньнім вокам; каробачкі з крывулькамі 

58. Карты

59. Кацелкі

Кацелкі з вераб’ем.

Кацельле; кацельле з вырезьзю

60. Каткі

61. Клін

Клін; расьсечаны клін з вераб’ем і абагната крывуляй; клінок; клінок з крывулькай; клінкі.

Кліньня; кліньня мітуснае 

62. Ключыкі

Ключачкі

63. Красны 

Красны рукаў паўсёмісты

64. Кружкі

Кружочкі

65. Крывуля

Крывуля, абтыканая вераб’ямі; крывуля белая; крывуля двайная;  крывуля з вераб’ямы; крывуля з глуховачкай і хрэшчык;  крывуля з клінам; крывуля з палавінай кучарявак;  крывуля з хрешчыкамі;  крывуля і казёл; крывуля і палавіну зорькі; крывуля са стаўбцамі; чорная крывуля.

Крывулі; крывулі  з відушчым вараб’ём.

Крывулька; крывулька з плашкай;  крывулька і клінок; крывулька кашлаценькая; крывулька кучарявая; крывулька плутаная;  крывулька рагаценькая;  крывулька раз подле раз; трайная крывулька.

Крывулькі;  крывулькі з вочкамі

66. Крыльле з кап’ем

Крыльле з кап’ем, крыльлі с кап’я (?)

67.Крючча

крючча кучаравае; крючча паўсёмісты.

Крюкі;  кручок

68. Кубікі

Кубікі з вырэзьзю

69. Кулачча

70. Кусты

Кусты, абагнатыя глухоўкамі і вінаградам

71. Кучараўка

Кучараўка з козьлікам; кучараўка (насцілана) і белы козьлік.

Кучараўкі бальшыя з хрэсьцікам; кучараўкі бальшыя і малыя; кучараўкі замкнутыя;  маленькія кучараўкі; полукучяряўкі.

Кучарявачкі 

72. Ланцугі

Ланцужкі; ланцужкі з козьлікамі

73. Лапа

Лапа с вырэзьзю; лапа з глухоўкай; лапа з ёлкай;  лапа з казлом; лапа з глухім казлом; лапа з кучаравым казлом; лапа кучаравая; лапа кучаравая з вядзьмедзем;  лапа насланая; лапа-казел; лапа с хрястом;  бальшая лапа; бальшая лапа з клінком; бальшая лапа усяродку малая лапка; белая кучярявая лапа з абгонкай;  лапа верашчацкая; крэставатая лапа;  мядвежжа лапа; нападобіе лапы; простая лапа; палавіна лапы; палавіна лапы большай.

Лапіна, лапіна з вядзьмінай;  лапіна і мядзьведзь; лапіна з ряшоткай; палавіну лапіны.

Лапка, лапка вялікая; лапка з клінам; лапка з клінком;  лапка меньшая; лапка малая; лапка малінькая; лапка насланая малая із казёлчыкам; маленькая лапка; маленькая лапка з козельчыкам; маленечкая лапка з расколеным козьлікам. 

Лапачка; каціная лапачка і верабейка.

Лапкі; палавінкі лапак; палавінка лапак з вераб’ём 

74.Лісты

Лісьцікі

75. Лічман

Абагнаты лічман, лічман з вароньнім вокам і карманом.

Лічманы; лічманы з вароньнімі вокамі

76.Лотаць

Лотаць з варонім вокам; лотаць з глухаўкамі; лотаць з кучараўкай; лотаць із кучераўкай плутанай; белая лотаць

77. Луска

Лузка

78. Лятуны

79. Лях?ўкі

Ляхаўкі; ляхаўкі з выразьзю

80. М?хі

81. Млыны

Млынкі; млынок. Млыны з вырезьзю

82. Мурав?ньне

83. Мушкі

Мухі.

Мушкаваны (рукаў)

84. Мышыныя сьцежкі (гл.: Калодкі)

85. Насьцілкі (назва ўзору па тэхналогіі швіва)

Н?сьцілечка і зубцы; насьціль з клінам

86. Нумары

Нумаркі

87. Ніткі

Ніт?к; ніток абатканы п’яўкай; ніток зь веряб’ем

88. Павукі

Паучкі

89. Палаценца (назва ўзора па паходжанні)

90. Пальцы; пальчыкі (гл. Калодкі)

91. Перярукаўка (чырвоная папярочная лінія ў ніжняй частцы рукава)

92. Піражкі

93. Плашка

Плашка з крывулінай; плашка з крывуляй.

Плашкі

94. Плошачкі

95. Пляшывы перабор

96. Правадзец (вузкая лінія, на якую ‘насаджаны’ ўзор)

Праводчык; праводчыкі

97. Праскуркі

Праскурачка; пр?скурка

98. Пруцікі (назва вузкай калодкі)

Пруцікі глуховачка з верабейкам; пруцікі зубчыкі; пруцікі ў пр?ста. Пруты 

99. Прянік

100. Пучкі

101. П’яўка (гл. Калодкі)

102. Разгоны

Разгонкі.

103. Ракі

Рачкі; рачыкі; рачыкі з крывуляй;  яблачкі ілі рачыкі 

104. Расколкі

105. Рожа

Рожа малая; рожа на барыла

106. Рубец

Вельлянскі рубец; верашчацкі рубец (назвы ўзораў шва-мярэжкі альбо насцілі ўнізе падолка – у вёсках Увелле, Верашчакі)

107.Рэдзька

Рэдзька бальшая; рэдзька з вінаградам; рэдзька кучаравая;  рэдзька малая.

Паўрэдзькі; трэцьцяя частка рэдзькі;  казёл і рэдзька.

Рэдзечка; рэдзечка маленькая 

108.Рэпка

109. Ряшотка

Ряшотка і казёл; ряшотка-стоўпікам.

Ряшоткі; ряшоткі – кучяряўкі, паміж імі ряшоткі; ряшоткі абтык?ныя вераб’ём.

Ряшотачка

110. Сабачае вясельле

111.Сабачкі

Сабакі

112. Сады

113.Самавары

114.Са скацерцяў (назва ўзора па паходжанні)

115.Секачыкі

Сечачка

116. Сьвіная сьцежка (гл. Калодкі)

117.Сьліўкі

Сьлівачкі; сьліўкі з крывулькай

118. Старцы

Старчыкі

119. Стоўпікі

Стаўпцы; стоўпікі зубцамі, стаўпешачка

120. Суцэльная (крой рытуальнай цэльнай рубахі. Прадугледжвае асобны чын арнаменту)

Сцэльная, сцэльніца (рубаха)

121. Сякерка

Сякерка бальшая; саплашная сякерька; палавіна сякеркі.

Сякерькі; сякеркі з піяўкамі; полусякеркі;  сякеркі з козьлікам. Сякерачка; сякерачка відушчая; сякерачка глухая; сякерачка відушчая і глухая.

Сякерачкі; сякерачкі з крывуляй 

122. У 6 нітоў (назва ўзору па тэхніцы)

123. Флажкі (новая назва варыянта “кліноў”)

124. Хвосьцікі

125. Хмель

126. Хрясты (назва канкрэтных элементаў і агульная назва ўсіх “хрэставых” узораў)

Крясты; крэсьцікі; крясты з клінам.

Хрэст, хрэст з праскуркай.

Хрясты; хрясты бальшыя; хрясты з вераб’ём; хрясты з казлом. Хрэшчыкі; хрэшчыкі з грябёнкай; хрэшчыкі красныя з клінкамі;  палавіну хрэшчыка

127. Цьвяты

Цьвінтарычкі

128. Цёмны, цёмная(назва чырвонага фона альбо “глухога” элементу)

Цёмная калодка 

129. Цыгане (назва кампазіцыі і ўзору чырвонага паўсёмістага рукава)

Цыгане зубатые; цыгане простыя

130. Цэпачка

131. Цэркаўкі

132. Цярэшкі

Цярэшачкі

133. Цясёмачка

134. Чарачка(узор калодкі – гл.)

135. Чарэсны, чарэсная ( 1) іншая назва  “паўсёмістага”, скрозь запоўненага ўзорам рукава альбо 2) кашулі-“сцэльніцы”)

136. Чахонь (узор калодкі – гл.)

137. Чаўнакі

Чоўны, челнокі

138. Чорцікі, чэрці коцяцца

139. Яблака

Яблака з лісьцікам;  малае  яблака.

Яблакі; яблакі з васьмірогай; яблакі з вераб’ямі;  яблакі з вінаградам; яблакі ў калодцы; яблакі чарнабровыя; па яблыку; палавіну яблак.

Яблачка з глухоўкай; яблачка з казлом;  яблачка з клінам.

Яблачкі; яблачкі; яблычкі; яблачкі белыя; яблачкі з крыльцамі; яблачкі чарнабровыя .140. Ягадкі

 

Платок

ПЛАТОК

1. Абтыканы (назва ўзору па наяўнасьці ў ём “абводак” вакол галоўнай фігуры)

2. Белы (платок)

3. Бялёсы (платок)

4. Бярвеньне(гл. Калодка)

5. Васьмірожкі

6. Верябей

Верябей; верябей, абатканы сякерькамі; верябей відушчы; верябей сьляпы; яркі, лупаты, відушчы верябей; палавіна веряб'я.

Веряб'і – калодачка; веряб'і лупатыя; веряб'і сьляпыя; веряб'і ў каробачках.

Верябейкі; паўверябейкі

7. Вуткі (назва элемента, а таксама назва ўсяго платка па галоўным узоры)

Закладаныя вуткі.

Вутачкі; вутачкі закладаныя 

8. Вядзьмедзь  – гл.: Мядзьведзь

9. Галубы

Галубы з крывуляй; галубы малінькіе

10. Глухоўка

Абтыканая глухоўка; абтыканая глухоўка з сякерькай; абтыканая глухоўка цярэшкамі; глухоўка, абатканая сякерькамі; глухоўка бальшая;  глухоўка дробная абатканая; глухоўка красная; паўглухоўкі абаткана сякерькай

Глухоўкі; глухоўкі заложаныя пазакладаныя; глухоўкі з хрястом; глухоўкі кучарявыя; глухоўкі паўсёмістыя

Глуховачка; глуховачкі;  глуховачкі, унутры – крэст 

11. Драбніца

Драбніца (калодка).

Драбніцы; драбніцы з цярэшкамі.

Драбнічкі

12. Елка

Ёлка

13. Жабкі

Жабачкі

14. Жучкі

15. Зводжаньне (узор у выніку злучэння дзвюх фігур)

16. Зьвёздачка

Зьвёздачкі

17. Зубаты, зубатая (назва элемента па наяўнасці ў ім зубцоў; таксама – назва рэчы па галоўнаму “зубатаму” ўзорнаму элементу ў яго кампазіцыі: зубаты  (зубаты чэраз), назва платка па тыпу зубатых калодак). Гл. таксама: Калодкі 

18. Казёл

Казёл; казёл абтыканы; казёл з глухоўкамі.

Казлы; казлы з веряб’ём.

Казёлчык; казёлчыкі; казёлчыкі закладаныя (адначасова – селяжкі).

Козьлік, козьлікі; козьлік і яблачка;  козьлік прыгожынькі абтыканы; козьлікі з правадцом.

Козьлічак, козьлічкі; козьлічак з глухоўкай;  козьлічкі з сякеряк 

20. Калёсы(каткі, падобіе калёсаў)

21. Калодка, калодачкі

Абтыканая калодка.

Зубатая калодка (зубатыя калодачкі; калодачка зубатая абтыканая; калодка, зубчыкі абтыканыя; калодка зубатая с чахоньню; зубчастыя калодкі; зубатка; прастая зубатка).

Ніток (калодачка з нітком; ніток (ніточкі )

вузінькія – ніток з веряб’ём, белінькае з красьненькім – верябей.

Калодкі з п’явачкамы.

Калодачка з сякерькамі (калодачка, патканая сякерькамі).

Калодачкі ў проста па краю

Простая калодка (калодачка, абаткана белым; калодкі простыя з зубцамі; калодачка просьценькая; калодачкі просьцінькія сьмешнінькія без зубцоў; калодкі простыя, расколатыя белым; калодка простая з чахоньню; простая калодка; простая калодачка; простыя калодачкі сьмешныя расколеныя).

Сьмешная калодка (калодачка сьмешная; калодка сьмешная, белым паабтыкана; калодка, сьмешным расколена; ніточык сьмешны; сьмешная калодка; сьмешная калодачка, усярёдачку – як выскаленыя зубкі; сьмешная калодка абтыканая, смешная калодка з правадцом і драбнічкай; калодачка сьмешная з правадцом).

Цёмная калодка (цёмная калодачка)

Калодка чаркі (чарачкі)

Чахонь (зубатая з чахоньню; калодка чахонь; простыя з чахоньню; чахонь; чахонь з калодкай; чахонь – калодкі вузкія; чахонь, калодкі чахоньню; чахоначкі – калодкі вузкія; чахонь густая; чахонь двайная; чахонь зубчатая; чахонь рэдкая; чэраз чахонь, чахонка) 

22. Каробачкі

23. Кліны

Кліны, паабтыканыя кругом

24. Ключыкі

25. Красны (платок). Тое ж, што і “паўсёмісты”

26. Крывуля

Крывуля, абатканая веряб’ямі; крывуля абтыканая (калёсы, каткі па той бок і па той); крывуля белая; крывуля з казлом; крывуля з сякеркай;  крывуля з хрэшчыкам.

Крывулька;  малінькая крывулька

27. Лапа

Лапа, набраная между калодкі.

Лапка; лапка з правадцамі; каціная лапка.

Лапачка; лапачкі

28. Лотаць

Латацінка; латацінкі

29. Мушкі

Мушкі, абтыканыя калодачкамі; мушкі сушчэляныя.

Мушачкі.

Мухі.

30. Мядзьведзі (гл. таксама Вядзьмедзі)

Плашка з мядзьведзінай

31. Набор нясвоеўські (назва ўзору па вёсцы Нясвоеўка)

32. Ніток (гл.: Калодкі)

33. Ножкі (“як вядзьмедзька, ножкі” – выступы гародчастага ромба або ромба з «крукамі»)

34. Па-голаму (платок без калодак)

35. Паласаты(платок з калодкамі)

35. Паўсёмісты(платок) (паўсёмісты; “паўсёмісты – увесь красны, як чахонь, і во еты…” – платок з густым паласатым ўзорам, калодкамі і элементамі паміж іх)

36. Плашкі(плашка белая, як дзерява)

37. Просты (платок)

38. Правадцы(правадцы вузенькія; правадцы з сабачкамі)

39. П’яўкі (гл.: Калодкі)

40. Расколены, расколаты (назва элемента, падзеленага з дапамогаю прасвета)

41. Расколка(абтыканая расколка, адначасова – “лапа)

42. Рачыкі

43. Ряшоткі 

Ряшоткі з правадцом, палосачка

44. Рэдзінькі(“рэдзінькія платкі” – платок з рэдкімі поласамі)

45. Сабакі

Сабачкі

46. Селяжкі (адначасова – “казёлчыкі закладаныя”)

47. Старчыкі (адначасова – “сякерачкі”)

48. Сьмешная ( гл. : Калодкі).

49. Сьцежачкі (аб заснаўках).

50. Сякерька, сякерькі

Сякерька натканая.

Сякеркі; абкладзена сякеркамі; маленькія сякерькі (адначасова – “цёмная калодка”); касые сякерькі; сякерькі – маленькія калодкі; сякерькі па белым, сякерькі па красным; сякерькі закладаныя; сякерак крывулька.

Сякерачкі

51. Хрэшчыкі

Хрэшчыкі закладзеныя; хрэшчыкі маленькія.

Хрясты.

Хрэст

52. Цёмная  (гл.: Калодка)

53. Цярэшка

Цярэшкі; цярэшкі па голам полю; цярэшкі, цапляюцца адна за адну.

Цярэшачкі; цярэшачкі малыя 

54. Чаркі

55. Чахонь

56. Яблака

Яблака з хрэшчыкам

Яблачкі

 

 

Абрус

АБРУС

 

1. Балонкі 

Балонкі мелкія; на тры дошкі з балонкай.

Балоначкі

2. Вакенца

3. Васьмірогі

Васьмірожкі

4. Верябей

Сушчэляны верабей.

Верябейка

5. Вядзьмедзі

Вядзьмедзікі; малы вядзьмедзька

6. Гарлячка

7. Гергеня

8. Глухоўкі

9.Грябёнкі

Грябёнка бальшая; грябёнка малая; грябёнка малая хрэшчыкам; па тры грябёнкі ў кучы.

Гребяшкі

10. Елка

Елка кучарявая.

Елкі

11. Жалудзьдзе 

Жалудзьдзе і вядзьмедзь відушчы

12. Жарэльле

13. Зводжаньне

14. Казёл

Белы казёл; зводжаны казёл, у казьле – верябей;казёл зводжаны бальшы.

Казлы; казлы з лапкамі.

Козьлік

15. Калодкі (калодка зубатая; зубацінькая калодка; калодка простая; простая зубаценькая)

16. Кругі

Кружочкі

17. Кручча (крючча)

18. Кулачча

19. Кучаряўка

Бальшая кучяряўка; кучяряўка, сякеркамі абатканая; паўкучяряўкі.

Кучяряўкі; кучаряўкі с пруцікамі; тры кучяряўкі ў кучы 

20. Лапа

Лапа вялікая; бальшая лапа;  лапа і елка; лапа з белым клінам; лапа з клінам; лапа – клін; кучярявая лапа; лапа кучярявая, казёл; лапа кучярявая, мядзьведзь; лапа і вядзьмедзь; мядзьведзь і лапа; лапа, мядзьведзь глухой; лапа і рэдзька.

Лапка; гусіная лапка; лапка малая

21. Лотаць

22. Мышыная сьцежка абтыканая (гл.: Калодкі)

23. Мядзьведзь (гл. таксама: Вядзьмедзь)

Мядзьведзь сядзіць; мядзьведзь і лапа.

Мядзьведзі; бальшыя мядзьведзі; малыя мядзьведзі; мядзьведзі і ключыкі 

24. Ніток (ніток белы, тое ж: прынічаны ніток па белым; ніток з балонкамі; ніток з правадцамі)

25. Пальцы (гл. Калодкі)

26. Паукі

27. Пруцік

Пруцік, абатканы сякерачкай

28. Рачыкі

29. Рэдзька

Кучярявая рэдзька

30. Ряшоткі

31. Сад

Абтыканы сад.

Сады;сады і балонкі; сады і кароста.

Садзік.

Садок наткана, у крывульку.

Садочкі

32. Сьцежачкі (аб заснаўках)

33. Сякерка

34. Хрясты

Хрясты і казлы.

Хрэшчыкі

35. Чамаданы

36. Чаўнакі

Чаўнакі і балонкі

37. Чахонь

38. Яблака

Кучярявае яблака.

Яблачкі

Апублікавана: Алфавіты арнаментальных элементаў на ткацкіх вырабах.Мясцовыя назвы неглюбскай традыцыі // Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці. – Гомель, 2004.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.