Анонсы выстаў

  • Выстава "Перамагаючы час"

    Доўгія месяцы працы над унікальным творам мастацтва раскрылі шмат таямніцаў.

    Даведацца больш

    Выстава "Галаўкіўскі падпаліваны роспіс" 

    Працы ўражваюць яскравасцю, прафесійнасцю выканання і разнастайнасцю.

    Даведацца больш

  • Выстава   "Вы и нас, трудившихся, не забывайте..."

    Тут можна адчуць подых часу.

    Даведацца больш

    Выстава "Жывое рамяство"

    Пастаянная экспазіцыя філіяла Веткаўскага музея, цэнтр вывучэння сапраўднай аутэнтычнай культуры.

    Даведацца больш

Веткаўскі раён у старажытнасці - адзін з густанаселеных куточкаў Беларусі. Тут вядомы сотні помнікаў археалогіі, пачынаючы з каменнага веку да позняга сярэднявечча. У эпоху "камня" асноўным заняткам насельніцтва было паляванне і збіральніцтва. Да неаліта (5-3 тыс. да н.э.) адносіцца з’яўленне керамікі і ткацтва. У бронзавы век атрымлівае развіццё жывёлагадоўля і земляробства, шырока прадстаўлены шліфаваныя каменныя баявыя сякеры. У 7-6 стст. да н.э. мясцовыя жыхары засвоілі навыкі выплаўкі і апрацоўкі жалеза.

Найстаражытнейшыя знаходкі, што сведчаць аб знаходжанні першабытнага чалавека на Веткаўшчыне, адносяцца да эпохі палеаліту і датуюцца 100-40 тыс. г. да н.э. Сляды старажытных стаянак знойдзены і на тэрыторыі самой Веткі. Аб знаходжанні першабытнага чалавека у гэтых мясцінах сведчаць знаходкі крэмніевых прылад працы, касцяных наканечнікаў стрэлаў, дроцікаў і гарпуноў, разнастайных побытавых прадметаў і ўпрыгожванняў.

Месца рассялення радзімічаў - басейн ракі Сож: "и пришедъша седоста Радимъ на Сожъю, и прозвашася радимичи" ("Аповесць мінулых гадоў"). У 885 г. кіеўскі князь Алег усклаў на радзімічаў дань "легкую". Толькі пасля разгрому радзімічаў у 984 г. на р. Пішчань яны былі канчаткова ўключаны ў склад Кіеўскай Русі.

Радзімічы напрацягу стагоддзяў захоўвалі свае звычаі, што выявілася ў асаблівасцях пахавальнага абраду і упрыгожваннях. Асабліва папулярныя у радзімічскіх жанчын былі так званыя сяміпялёствавыя скроневыя кольцы. Апошні раз радзімічы ўзгадваюцца ў летапісах пад 1197 г.