Выданні музея

Живая вера. Ветка

вкл. .

УДК 73/75.03 (476.2)

ББК 85.1 (4 Беи)

Ж 67

Живая Вера. Ветка = Living Faith. Vetka / сост. Г.Г. Нечаева, О.Д. Баженова; авт. текста Г.Г. Нечаева; пер. на англ. язык А.В. Вдовичев. - Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. - 472 с.: ил. - (Энциклопедия раритетов).

ISBN 978-985-11-0575-1

У альбом уключаны помнікі са збору Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава. Стараабрадцы - выхадцы з розных рэгіёнаў Расіі, у тым ліку і з Масквы - пасяліліся ў XVII ст. у 14 навакольных слабадах. Так паўстаў найбуйнейшы цэнтр стараабрадніцтва на тэрыторыі Беларусі. Веткаўская культура аб'яднала ў сабе вялікарускія і беларускія карані і ўнесла неацэнны ўклад у культурную традыцыю абедзвюх краін. Упершыню жывапісныя работы XVII - XX стст. паўстаюць як частка цэласнай мастацкай культуры Веткі - глыбока арыгінальнай з'явы ў гісторыі мастацтва Беларусі. Сістэмна разглядаюцца і публікуюцца калекцыі мясцовых помнікаў прыкладных мастацтваў: залотнага шыцця, шыцця жэмчугам і бісерам, чаканкі і гравіроўкі па метале, залачонай разьбы па дрэве. Прадстаўлены шэраг жывапісных абразоў-кіётаў, якія ўключаюць літыя абразкі і крыжы, што дае магчымасць ацаніць арыгінальнасць гэтай з'явы ў Веткаўскай культуры.

Кніга, у якой ярка адлюстравана сувязь часоў - сучаснасці і старажытна рускай набожнасці, уяўляе цікавасць як для спецыялістаў-мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, экспертаў у галіне іканапісу, так і для шырокага кола чытачоў.



Паглядзіце нашу фотагалерэю