Выданні музея

Арнаменты Падняпроўя

on .

УДК 745/746(=161.3)

ББК 85.12(4Беи)

А 84

Арнаменты Падняпроўя / аўт. тэксту Г.Р. Нячаева і інш.; навук. рэд. Я.М. Сахута; фота А.В. Чыжова, Г.Р. Нячаевай. - Мн.: Бел. навука, 2004. - 606 с.

ISBN 985-08-0608-7

Кніга з'яўляецца вынікам шматгадовай працы Веткаўскага музея народнай творчасці па тэме "Семантыка традыцыйнага арнамента", змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых доследаў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.

Адзначаецца рад традыцый ткацтва ў кантэксце народнай культуры: абрадаў, побыту, драўлянай дамовай разьбы, фальклору і інш. Прасочваюцца семантычныя працэсы ў складанні і ўзаемадзеянні розных кампазіцый ручніковага ўзору і робяцца спробы семантычнай рэканструкцыі асобных арнаментальных элементаў.

Непаўторнасць кнігі складае і нязвыклы падыход да этнаграфічных аб'ектаў: кожны помнік (ручнік, аздоба акна, абрад і г.д.) прадстае тут як своеасаблівы тэкст духоўнай культуры.

Падобнае выданне прадпрымаецца ўпершыню. Маючы несумненную навуковую і практычна-даследніцкую каштоўнасць для спецыялістаў-этнографаў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, кніга прадстаўляе інтарэс і для шырокага кола чытачоў - усіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай ды сваімі каранямі.



Паглядзіце нашу фотагалерэю