Выстава "Аз, букі, ведзі. Глаголь - дабро"

on .

Тэме "Навучанне грамаце ў стараабрадніцкім асяродку Веткі" прысвечана выстава "Аз, букі, ведзі. Глаголь - дабро", якая адкрываецца 28 кастрычніка 2016 года ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.

Той факт, што ў Веткаўскім рэгіёне існавала развітая кніжная культура і кніжнае мастацтва, не выклікае сёння ніякага сумневу. Але гэта было б немагчыма без сталага і бесперапыннага працэсу навучання грамаце. У стараабрадніцкім асяродку цудоўна разумелі, што толькі яна здатная адкрыць вялікі свет традыцыйных ведаў.

Выстава "Жывое рамяство"

on .

Пастаянная экспазіцыя ў зале "Жывое рамяство" філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава і дзеючы пры філіяле клуб "Параскева" з'яўляюцца цэнтрам вывучэння сапраўднай аўтэнтычнай культуры, якой на наш час бракуе як сталаму, так і маладому пакаленню беларусаў.

Выстава "Кветкі ля хаты"

on .

Афіша выставы "Кветкі ля хаты"

Назва беларускага месяца красавік паходзіць ад слова "красаваць", таму і красуе ўсё навокал у гэты час. Палісаднікі нашых дамоў у гэты час пачынаюць свае першыя "подыхі", першыя каляровыя "ўсмешкі". А Веткаўскі музей у гэтыя цудоўныя сонечныя красавіцкія дні прапануе наведвальнікам спазнаць усю прыгажосць квецені ад веснавых падснежнікаў і фіялак, да восеньскіх гладыёлусаў і вяргінь. І гэты гадавы "баль" кветак нам прадстаўляе гомельская мастачка Ганна Пугачова. Яе далікатныя акварэлі побач з не меньш далікатнымі вышыўкамі зачароўваюць і прывабліваюць з аднаго боку сваёй натуралістычнасцю і ў той жа час фантастычнай нерэальнасцю вобразаў у сугуччы з колерамі.

Выстава "Людзі і птушкі"

on .

Афіша выставы "Людзі і птушкі" ў філіяле Веткаўскага музея

Птушкі па традыцыйных народных уяўленнях з’яўляюцца вястункамі Бога. Відаць, таму і зя’ўляецца адным з самых улюблёных сюжэтаў ці то ў традыцыйнай вышыўцы, ткацтве, ці то ў драўлянай дамавой разьбе пара птушак. Вера ў звышнатуральныя здольнасці птушак шугае ў сівую даўніну, калі людзі яшчэ верылі, што высока на небе Бог жыве і толькі птушкі могуць да яго даляцець. І на зімку птушкі ляталі таксама ў далі, куды чалавеку не дабрацца. Толькі ўслухаемся ў слова "выРАЙ"… У РАЙскія сады ляталі зімаваць птушкі, таму і "насяляюць" яны з даўніх часоў чырвоныя куты дамоў ў выглядзе вышывак, ды вянчаюць вільчыкі аканіц і дахаў вясковых хат - "там Бог жыве".

Адкрыццё выставы “Сучасная вышыўка"

on .

Вышыўка – занятак, які можа зацягнуць з галавой нават сучаснага чалавека, які мае не так ужо і шмат вольнага часу. Пацверджанне таму – работы жанчын-гамяльчанак, выстаўленыя ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф.Р. Шклярава.

Чатыры жанчыны – супрацоўніцы мытні, яшчэ дзве працуюць у медыцынскай сферы. Усе называюць заняткі вышыўкай усяго толькі сваім хобі. Аднак пры позірку на работы разумееш, што ў іх укладзена душа, пачуццё густу і адчуванне колеру, творчы патэнцыял і талент.

Вышываныя творы прадстаўлены ў дзвюх тэхніках: “крыж” і “габеленавае шво”. Па тэматыцы творы – самыя разнастайныя, ад нацюрмортаў і пейзажаў (як гарадскіх, так і вясковых) да партрэтаў і ікон. Ёсць работы, пададзеныя цэлымі тэматычнымі блокамі (“Времена года”, “Восточные миниатюры” Ларысы Уладзіміраўны Кавалёвай, “Любовь. Супружество” Валянціны Віктараўны Дземчаковай). Некторыя экспанаты вельмі рэалістычныя і на адлегласці больш нагадваюць фота ці твор жывапісу (“Малыш”, “Слдадкие-сладкие” Алены Микалаеўны Лагвіненка).

Выстава "Агнялікія і агняпальныя"

on .

Вобраз агню ў лёсе і мастацтве Веткі - яркі і выразны. Гэта адна з сімвалічных канстант мясцовай культуры. Агнялікі вершнік на іконе "Архангел Міхаіл-Ваявода" перамагае дух зла ў апошнім баі Апакаліпсісу. І Перамога радасная і пераканаўчая.

Найрэдкая, веткаўская па іканаграфіі агнялікая Багародзіца "Огневидная" - адказвае словам малітвы "Радуйся, заре умного солнца, Радуйся, вместилище божественного огня… Радуйся, свеще, яко тьму бесовскую отогнала еси". Мяркуюць таксама, што Ветка адзіная захавала і развіла старажытную іканаграфію. Помнікі "Огневидной" выкананы ў розных тэхніках, уборах, індывідуальных почырках мастакоў XVIII - XIX стст.

Выстава "Ад поля да Покуці" (сімволіка жыцця і ўраджаю)

on .

Нездарма кажуць людзі: як пасееш – так і пажнеш. Жніво станавілася своеасаблівым “момантам ісціны”, калі правяраліся ўсе тыя абрадавыя, рытуальныя і практычныя намаганні папярэдняга каляндарнага перыяду,  якія павінны былі садзейнічаць плёну будучага ўраджаю. Але ўкладаючы ў ніву ўсю сваю сілу, нашыя продкі спадзяваліся не на руплівасць рук, але заўжды лічылі хлеб, які мы ядзім, “божжым” хлебам.Таму жніво багатае сваім песенным рэпертуарам, абрадавымі дзеяннямі, рытуальнымі аб’ектамі, сакральнымі вераваннямі. Таму сімволіка ўраджаю ды ўраджайнасці прысутнічала ў абрадах народнага календара, суправаджала жыццё традыцыйнай сям’і.

Выстава "Акно і вока"

on .

Культура разбянога дэкору драўлянага дома на Гомельшчыне

Архітэктурная разьба

Выстава, як і ўсе работы, што праводзяцца Веткаўскім музеем, апынулася багатая ў экспанатуры, і паэтычнай, і філасофскай па стылі навуковага кантэксту. Яна мела вектарную накіраванасць не толькі ў мінулае, але і ў будучыню. Прыводзіліся "прыклады" старадаўняй прыгажосці разьбянога дэкору (ліштва і іх дэталі, карнізы, падзоры, рашоткі брам, вуглавыя ўпрыгожванні). Прасочваліся і гістарычныя, і вобразныя крыніцы, ад міфалагічных матываў да элементаў архітэктурных стыляў і формах іншых мастацтваў: разьбяной мэблі, рукапіснай кнігі, ківота, ткацтва, касцюма ... Але выстава перш за ўсё задае пытанні аб сэнсах і каштоўнасцях мастацтва продкаў для сучаснага чалавека, і пра магчымасці самарэалізацыі сучасных майстроў, аб вобразах архітэктурнай прасторы... Што адбываецца, калі з жыцця выкрэсліваюцца "састарэлыя" формы культуры? Ці не збядняем мы сябе, "выраўноўваючы" прастору горада па "адзіным стандарце"?

Выстава прапануе "падарожжа", дзе галоўным апавядальнікам і спадарожнікам выступае традыцыйны дом - у яго вобразах: дрэва, жывёлы і чалавека, у міфалогіі калясніцы сонца, у яго касмалагічных і зямных вымярэннях, старажытнай сімволікі і "модных" арыенціроўках ... Аб сувязі ўнутранага ладу жыцця і яго знешняга аблічча ...

Выстава "Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабіцкая ікона"

on .

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, з 20 студзеня па 27 лютага 2014 г.

Выстава "Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабіцкая ікона" ўяўляе сабой вынік сумеснага праекта двух музеяў Гомельшчыны: Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава і Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Выстава "Веткаўская буквіца"

on .

(Старадаўнія рукапісы і працы юных мастакоў)

Ветковская буквица

Выстава "Веткаўская буквіца" - гэта сумесны праект Веткаўскага музея народнай творчасці ім. Ф.Р. Шклярава і дзіцячай мастацкай школы г. Гомеля.

Рукапісная кніга ў культуры Веткі - з'ява ўнікальная. Рукапісы тут ствараліся з пачатку ХVІІІ стагоддзя па канец 1930-х гадоў.

Засвоіўшы рукапісныя традыцыі Старажытнай Русі, узяўшы за аснову старадрукаваны арнамент, увабраўшы традыцыі народнага мастацтва, Ветка стварыла свой арыгінальны стыль у афармленні рукапісных кніг. Высокамастацкія суцэльныя творы нараджаліся ў веткаўскіх манастырах у ХVІІІ стагоддзі. У XIX ст. з манастырскіх скрыпторый кніжнае мастацтва пераходзіць у дамы слабажан. Слабадскія майстры захоўваюць высокі ўзровень дэкаратыўнага афармлення пеўчых рукапісаў.

Кніга - гэта райскі сад, таму вобраз райскага саду - галоўны на старонках кожнага рукапісу. Ён праяўляецца і ў радасным каларыце з характэрным спалучэннем бірузовых і тэракотавых адценняў, і ў раскошы райскіх птушак, і ў спалучэнні рэалізму і фантастычных вобразаў. Адзін з лепшых веткаўскіх рукапісаў - "Праздники певчие", напісаны на паперы 1822-23 гг. Казачныя сірыны і алканосты, паўліны, што разгульваюць сярод мудрагелістых раслін, вавёркі, якія скокаюць, птушкі, якія спяваюць - гэты радасны, узвышаны свет закліканы захапіць душу чалавека, выклікаць захапленне і жаданне спяваць "райскія песні" па гэтых старажытных нотах-круках (знамёнах).

Выстава "Вобраз літы, старадаўні..."

on .

Абраз і ліццё ў старажытнай і стараабрадніцкай традыцыі

Литые иконы в домовых иконостасахАдбылася сумесная выстава Нацыянальнага мастацкага музея РБ і Веткаўскага музея народнай творчасці. Выстава праходзіла ў Мінску, у залах НММ РБ і была прымеркавана да прэзентацыі выдадзенага НММ альбома Е. Карпенка "Вобраз літы, старадаўні ...". Як вядома, старажытнае мастацтва стварэння літых абразкоў пасля XVII стагоддзя было працягнута толькі стараабрадцамі. На беларускіх землях гэтыя помнікі вядомыя як археалагічныя знаходкі, а ў пазнейшыя перыяды звязаны перш за ўсё з стараабрадніцкімі традыцыямі, асабліва толкам беспапоўцаў. Культура стараабрадніцкай Веткі і зборы Веткаўскага музея народнай творчасці сёння ўяўляюць самую паслядоўна сабраную і вывучаную традыцыю стараабрадніцтвана Беларусі. Таму запрашэнне ВМНТ ў якасці ўдзельніка выставы заканамерна. Тэмы выставы мяркуюць прасачыць не толькі гістарычны контрапункт развіцця дробнай пластыкі (матэрыялы, школы), але і стылістычныя суадноснасці іконы маляўнічай і літой, іканаграфічныя адпаведнасці, вытокі і архаіку вобразаў, этнаграфічныя падрабязнасці бытавання.

Сярод экспанатаў, акрамя ліцця і ліцця з эмалямі, былі прадстаўлены службовыя малюнкі іканапісцаў, рукапісы, старадрукаваныя кнігі (упрыгожаныя ліццём), тэмперны жывапіс, жывапісныя ківотцы з ліццём, іконы са ўстаўкамі літых абразкоў, крыжоў, складняў.

Выстава "Вы и нас, трудившихся, не забывайте. Книжная гравюра XVI - XIX вв."

on .

Выстава "Вы и нас, трудившихся, не забывайте. Книжная гравюра XVI - XIX вв." прысвечана дэкору друкаванай кнігі - гравюры. У яе паняцце ўваходзяць як фігурныя, так і арнаментальныя выявы (застаўкі, канцоўкі, ініцыялы).

Гравюра ўзнікае разам з кнігадрукаваннем. Па кнігах XVI - XIX стст., прадстаўленых на выставе можна прасачыць яе эвалюцыю. Калі першыя надрукаваныя кнігі ў XVI ст. ўпрыгожвалі самі друкары, якіх называлі майстрамі "книжного строения", то ў больш позні час (XVII - XVIII стст.) да афармлення кніг прыцягвалі вядомых іканапісцаў, гравёраў.

Выстава "Вяртайцеся з вайны жывымі…"

on .

З нагоды 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне тэма воінаў з’яўляецца адной з самых папулярных: пра гэта часта пішуць у СМІ, мастацкай літаратуры, мастакі малююць карціны, здымаюцца мастацкія і дакументальныя стужкі, праходзіць вялікая колькасць выстаў. Веткаўскі музей у чарговы раз вырашыў здзівіць гледача цікавым падыходам да “традыцыйнай” тэмы – Вялікая Айчынная вайна. За аснову выставы ўзяты лёс звычайнага радавога воіна, што на карціне мастака Міхася Андыка вяртаецца дахаты з Перамогай.

Выстава "Голоса ушедших деревень"

on .

"Голоса ушедших деревень" - адзін з буйнейшых "твораў" нашага музея. Праект пачаўся ў выніку "аварыйнай" сітуацыі. Калі мы зразумелі, што Чарнобыльская катастрофа не прайшла міма Веткаўшчыны. Праўда, тады яшчэ не было зразумела, наколькі маштабным з’яўляецца радыяцыйнае забруджванне рэгіёна. Разам са спецкамандамі па дэзактывацыі населеных пунктаў ездзілі і навуковыя супрацоўнікі музея, хоць яны і не атрымлівалі такога загаду. Інтуіцыя падказвала, што многія беларускія вёскі, стараабрадніцкія слабоды і шляхецкія засценкі асуджаны на высяленне. Так у фонды музея папалі іконы, рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, прадметы традыцыйнага адзення і ўзорнага ткацтва, фрагменты архітэктурнага дэкору, розныя побытавыя прадметы і інструмент. А разам з матэряльнай культурай мы імкнуліся зафіксаваць сведчанне вуснай творчасці: спевы, легенды, паданні, расповеды.

Выстава "Дарога даўжынёю ў 400 гадоў"

on .

Збор друкаваных і рукапісных помнікаў XVI - пачатку XX стст. Веткаўскага музея налічвае сёння больш за 500 адзінак захоўвання.

Пры выглядзе старадрукаваных і рукапісных кніг заўсёды ўзнікаюць шматлікія пытанні. Якімі шляхамі даўжынёю ў 300 - 400 і больш гадоў ішлі яны да нас? Чые лёсы і жыццё падзялялі? Хто трымаў іх у руках, чытаў, захоўваў, аберагаў?

Выстава "Два мастакі: размова праз гады"

on .

Мастак — адна з самых старажытных прафесій на зямлі. Мастацтва губляе сэнс, калі перастае ўздзейнічаць. 30 000 гадоў на гледачоў уздзейнічаюць наскальныя малюнкі, зробленыя невядомым мастаком у пячоры Шавэ ў Францыі. Сучасныя мастакі мосцяць масты паміж чалавекам і космасам, спасцігаючы саміх сябе.

Для аўтараў выстаўкі "Два мастакі: размова праз гады" Алеся Цыркунова і Фёдара Шклярава мастацтва — гэта спосаб жыцця. Вялікім цудам сталася тое, што ім пашчасціла сустрэцца, некаторы час хадзіць па адных і тых жа веткаўскіх сцяжынках і вуліцах, а найперш — быць побач духоўна, зведаць разуменне і падтрымку адзін аднаго (рэч даволі рэдкая ў асяроддзі асобаў).

Выстава "Дивен Бог во святых Своих"

on .

Выстава "Дивен Бог во святых Своих" стала сумесным праектам Веткаўскага музея і Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Тэматычныя блокі прысвечаны асабліва шануемым святым у народзе: Мікалаю Цудатворцу, Іллі Прароку, Георгію, Варвары Вялікапакутніцы; асобным Багародзічным іканаграфіям, выяўленым на нашай зямлі; Пакрову Прасвятой Багародзіцы - вялікага свята ў Рускай Праваслаўнай Царкве; св. кн. Аляксандру Неўскаму; прп. Сергію Раданежскаму; прп. Серафіму Сароўскаму; нядаўна праслаўленым Царквой святым - Аляксею Лельчыцкаму і Іаану Кармянскаму.

Выстава "Душа мая птах"

on .

Абразы, тканыя і вышытыя ручнікі, народны касцюм, драўляны архітэктурны дэкор і многае іншае ў тлумачэнні галоўнага вобразу выставы - птушкі.

Фрагмент выставы

Выстава, адкрытая ў філіяле ВМНТ ў г. Гомелі ў верасні 2009, адна з семантычных. Назва яе вобразная, але глыбока ўкаранёная і насычаная сэнсам у народнай культуры: "Душа мая птах". Прадметы рознага часу, такія як абраз, тканы і вышыты ручнік, народны касцюм, аконныя ліштвы сабраны тут для таго, каб задаць адно і тое ж пытанне, але розным тэкстам культуры. Аднак, каб пачуць і зразумець адказы рэчаў-тэкстаў, трэба ўмець разумець іх сімвалічныя мовы. Гэтай працы супрацоўнікі музея аддаюць не адно дзесяцігоддзе. А выстава - наша спроба падзяліцца сваім захапляльным пачуццём новага адкрыцця. Галоўны вобраз выставы - птушка, а "птушыная мова" - адна з асноўных сімвалічных моў усяго чалавецтва. Тэма гэта шырокая і прасторная.

Першыя археалагічныя знаходкі малюнкаў птушак на тэрыторыі Беларусі абазначаюць для нас цікавасць да яе як сімвалу яшчэ ў III тысячагоддзі да н.э., а апошнюю птушачку вышыюць, выражуць ці намалююць, мабыць, толькі калі перапыніцца чалавечы род. Крылаты вобраз - увасабленне ўсяго духоўнага ў культуры, і ў той жа час, бесперапынная сувязь з зямлёй, з матэрыяльным светам.

Выстава "Душа по радужному мосту…"

on .

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь - выстава: "Душа па радужному мосту..."

Веткаўскае шыццё жэмчугам і бісерам XVIII - XX стст. з фондаў Веткаўскага музея і прыватных калекцый. З 12 красавіка па 11 чэрвеня 2012 г.

Душа по радужному мосту…

Аўтар этнаграфічнага нарысу аб Ветцы Іван Абрамаў яшчэ ў 1907 бачыў тут "багатыя" старажытныя жаночыя ўборы: ... прыгожыя парчовыя какошнікі з сеткай жэмчугу, якая спускаецца на вочы, ... велізарныя жамчужныя завушніцы, так званыя "кошыкі" і "малінкі".

Любілі "апранаць" і іконы. Аклады, дакладней, "рызы" на абразы, шылі бісерам і "земчугом". Мастацтва іх вырабу вядома на Ветцы, па словах старажылаў, "с праку веку", г. зн. першапачаткова. Узыходзячы яшчэ да візантыйскіх, а затым і старажытнарускіх правобразаў, шыццё шмат у чым захоўвае архаічныя прыёмы да 1930-х гг. У Веткаўскім музеі аднавілі старадаўнія мясцовыя тэхналогіі і рэстаўруюць унікальныя творы мастацтва.

Калі "абразамі і кнігамі Ветка забяспечвала ўвесь стараабрадніцкі свет", майстэрствам шыцця славіліся стараабрадніцкія манастыры. Пашыраючыся, падобна колам па вадзе, мастацтва гэта захоплівала ўсе слаі Веткаўскай культуры - шылі і ў пасадах, і ў слабодах. Так кананічная сістэма сімвалічнага сэнсу напоўнілася магутным дыханнем народнай культуры. Шылі залотнымі ніткамі, рачным жэмчугам і бісерам, "саджалі" камянямі і каляровым шклом. "Рыза" зараз пакрывае ўвесь аклад: уяўляе і адзенне, і вянкі, і навакольны асяродак вакол фігуры, у які яны як бы пагружаныя, як у фантастычны пейзажны жывапіс, выкананы бісерам. Рады бісеру кладуцца шчыльна, выгінаюцца па форме прадмета, фактурна перадаюць аб'ём. У той жа час фон поўны вертыкальных "струменяў" бісерных нітак, з відавочнай сімволікай сыходжання дажджу, расы, святла.

Выстава "Душа по радужному мосту…"

on .

Аўтар этнаграфічных нататкаў пра Ветку Іван Абрамаў яшчэ ў 1907 годзе бачыў тут "багатыя старажытныя жаночыя ўборы:… прыгожыя парчовыя какошнікі з сеткай жэмчугу, што спускалася на вочы, … вялізныя жамчужныя завушніцы, так званыя "карзінкі" і "малінкі".

Любілі "апранаць" і іконы. Аклады, дакладней, "рызы" на абразы, шылі бісерам і "жэмчугам". Мастацтва іх вырабу вядома на Ветцы, паводле словаў старажыл, "з праку веку", тобок першапачаткова. Узыходзячы яшчэ да візантыйскіх, а пасля і старажытнарускіх узораў, шыццё шмат у чым захоўвае архаічныя прыёмы да 1930-х гадоў. У Веткаўскім музеі ўзнавілі старажытныя мясцовыя тэхналогіі і рэстаўрыруюць унікальныя творы мастацтва.

Выстава "Евангелле. Кніга на ўсе часы"

on .

Відаць, няма ў свеце больш ні воднай кнігі, што выклікае столькі ж пачуццяў, спрэчак, тлумачэнняў. Ва ўсе часы яна магічна прыцягвала да сябе тысячы і тысячы чалавечых душаў, якія імкнуліся да спазнання ісціны. На кожным этапе свайго жыцця мы зноў і знаў вяртаемся да гэтых тэкстаў, імкнучыся зразумець філасофскую глыбіню, мудрасць, што змешчаныя ў алегарычннай мове. Кнігі евангелістаў напоўненыя прытчаў, афаразмаў, якія і сёння жывуць у нашых прамовах. Вось толькі некаторыя з іх: "няма нічога таямнічага, што не зрабілася б відавочным", "Тое што мае вушы чуць, ды пачуе", "Хто не супраць вас, той за вас", "Няма прарокаў у сваёй айчыне", "Не судзіце, да не судзімымі будзеце", "Многія будуць першыя апошнімі, і апошнія першымі", "Хто без граху, першы кінь камень", "Палюбі блізкага свайго, як самога сябе".

Выстава "Зімовыя святы"

on .

Самым светлым, загадкавым і таямнічым зімовым святам па праву лічыцца Раство Хрыстова - 7 студзеня (у праваслаўнай традыцыі). У "Апостальскіх пастановах" ужо ў ІІ ст. гэты дзень вылучаецца як святочны, і прыводзілася яго дата - 25 дзень дзясятага месяца (ад сакавіка). Аднак дата нараджэння Хрыста не мае астранамічнай дакладнасці, нават год вызначаецца ў інтэрвале паміж 12 г. да н.э. і 4 г. н.э., калі за аснову лічыць атаясамленне Віфлеемскай зоркі з каметай Галлея. З’яўленне Бога ў свеце як чалавека сталася беспрэцэндэнтнай магчымасцю для кожнага вярнуць страчанае адзінства Бога, чалавека і света. І гэта не проста гістарычны факт або прыгожая легенда, а назаўжды актуальнае дзеянне Бога ў свеце. Разам з Богам нараджаецца і новы свет, і новы год, і новае жыццё… Да ІХ ст. была распрацавана і прынята іканаграфія Раства Хрыстова, дзе Хрыстос-немаўля ў яслях у пячоры, побач асёл і бык, Іосіф у задуменні, Маці Божая. У Заходняй традыцыі важным з’яўляецца момант пакланення валхвоў (вешчуноў) і пастухоў з дарамі. У эпоху Рэнесанса і Барока гэтыя іканаграфіі ўваходзяць і ў праваслаўны іканапіс, арганічна спалучаючы ўсходні і заходні каноны.

Выстава "Казка ў дрэве"

on .

Дрэва – адзін з самых архаічных сімвалаў у традыцыйнай культуры. Гэта і Сусветнае Дрэва, і дрэва-мяжа, і дрэва-лекар… У народзе вельмі шчыльна распрацавана размежаванне добрых і нядобрых дрэў, мужчынскіх і жаночых.

Сыходзячы з вопыту шматгадовай збіральніцкай працы Веткаўскага музея, можна смела сцвярджаць, што менавіта дрэвам належала важная лекавая функцыя ў народнай медыцыне. Шматлікія рэцэпты  лекавых адвараў не абыходзіліся амаль ніколі  без пупышак, лісцяў і карэнняў дрэў.

Яшчэ артыкулы ...



Паглядзіце нашу фотагалерэю