Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Мінулыя выставы музея

Выстава "У меня есть тоже патефончик…"

У сярэдзіне XIX стагоддзя ўжо існаваў тэлеграф і фотаапарат. А прылады, якая запісвае і прайгравае гук, па-ранейшаму не было. Толькі ў 1877 годзе Томас Альва Эдысан вынайшаў свой фанограф. З тых часоў апарат пастаянна ўдасканальваўся, і гэтую эвалюцыю часткова можна прасачыць дзякуючы нашай новай выставе.

"У меня есть тоже патефончик…" - гэта сумесны праект Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава і калекцыянера, вынаходніка Сяргея Барысевіча. На выставе прадстаўлены экспанаты (грамафоны, патэфоны, музычныя механізмы), самы стары з якіх датуецца 1910-м годам (грамафон з фондаў музея), а самы новы - 1956-м (патэфон Сяргея Барысевіча).

Назву выставе дала фраза з песні Леаніда Уцёсава "Джаз-заўзятар". Экспанаты "кажуць" аб тых эпохах, у якія яны таксама камусьці належалі: таму, хто любіў, ваяваў, танцаваў ... І "кажуць" яны галасамі тых эпох, сведкамі якіх сталі.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Час: 17 мая (пятніца) 2013 года, 16:00

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.