Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Мінулыя выставы музея

Выстава «Мая выцінанка»

Мастачка выцінанкі Вольга Бабурына і мастацтва «выцінання» ў ручніках з фондаў Веткаўскага музея

Выстава будзе дзейнічаць напрацягу студзеня-сакавіка 2018 г. у філіяле Веткаўскага музея.

Цікавае назіранне — амаль кожны з нас у дзяцінстве пад Новы год выразаў сняжынкі з паперы на вокны: і ў дзіцячым садку, і пазней, у школе, але пры слове «выцінанка» вочы здзіўлена акругляюцца: «Што гэта? Мастацтва такое? Выразанне з паперы?» Сапраўды, пра выцінанку ведаем мы няшмат. Дзе нарадзілася, адкуль прыйшла, чаму калісьці такі распаўсюджаны від дэкаратыўнага мастацтва быў забыты, і якія прычыны справакавалі яго адраджэнне ў наш час? На гэтыя пытанні, і не толькі, паспрабавалі даць адказы арганізатары выставы «Мая выцінанка».

Аўтарскія папяровыя выцінанкі Вольгі Бабурынай вельмі ўдала паядналіся ў адной зале з «мастацтвам» выцінання на традыцыйных ручніках. І гэта не дзіўна, бо нараджае гэтыя з’явы традыцыйная культура. Якая вельмі часта апелюе агульнымі вобразамі: ці то дрэва жыцця, ці то птушкі, ці то кветкі… Усё на выставе ператварылася ў райскі сад.

Наведвальнікам будзе вельмі цікава даведацца пра цікавыя і амаль забытыя тэхналогіі стварэння ўзору на ручніках «выразаннем», «выцінаннем», «вымярэжваннем» і «размярэжваннем», а таксама паспрабаваць свае сілы ў мастацтве выцінанкі.

Паглядзіце нашу фотагалерэю

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.