Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава. Ветка, Беларусь

Мінулыя выставы музея

Выстава "Душа мая птах"

Абразы, тканыя і вышытыя ручнікі, народны касцюм, драўляны архітэктурны дэкор і многае іншае ў тлумачэнні галоўнага вобразу выставы - птушкі.

Фрагмент выставы

Выстава, адкрытая ў філіяле ВМНТ ў г. Гомелі ў верасні 2009, адна з семантычных. Назва яе вобразная, але глыбока ўкаранёная і насычаная сэнсам у народнай культуры: "Душа мая птах". Прадметы рознага часу, такія як абраз, тканы і вышыты ручнік, народны касцюм, аконныя ліштвы сабраны тут для таго, каб задаць адно і тое ж пытанне, але розным тэкстам культуры. Аднак, каб пачуць і зразумець адказы рэчаў-тэкстаў, трэба ўмець разумець іх сімвалічныя мовы. Гэтай працы супрацоўнікі музея аддаюць не адно дзесяцігоддзе. А выстава - наша спроба падзяліцца сваім захапляльным пачуццём новага адкрыцця. Галоўны вобраз выставы - птушка, а "птушыная мова" - адна з асноўных сімвалічных моў усяго чалавецтва. Тэма гэта шырокая і прасторная.

Першыя археалагічныя знаходкі малюнкаў птушак на тэрыторыі Беларусі абазначаюць для нас цікавасць да яе як сімвалу яшчэ ў III тысячагоддзі да н.э., а апошнюю птушачку вышыюць, выражуць ці намалююць, мабыць, толькі калі перапыніцца чалавечы род. Крылаты вобраз - увасабленне ўсяго духоўнага ў культуры, і ў той жа час, бесперапынная сувязь з зямлёй, з матэрыяльным светам.

Апісанне светабудовы з дапамогай "птушынай мовы" можа адкрыць сучаснаму чалавеку, яго сэрцу і воку, патаемнае пра нас саміх, бо шмат чаго культура захоўвае ў падсвядомасці, а архетыпы нашы памочнікі, з пэўнага пункту гледжання, - забытыя культурныя тэксты.

1. "Душа мая - птах" (вобраз птушкі ў традыцыйнай культуры. Археалогія, абрад, фальклор, тканіны, касцюм, дамавая разьба, прадметы побыту, кніжнае мастацтва, жывапіс, дзіцячыя працы). г. Гомель. Філіял ВМНТ. 2004 г.

2. "Душа мая - птах" (вобраз птушкі ў традыцыйнай культуры). Магілёў, абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава. 15.01.-2.03.2009;

3. Вобраз птушкі ў рукапіснай кнізе Веткі. Гомель, філіял ВМНТ. 2009 г.

4. "Душа мая - птах" (вобраз птушкі ў традыцыйнай культуры). Снежань-красавік. Гомель, філіял ВМНТ. 2010 г.

5. Сумесны Арт-праект "Буслы" з ДГКУ "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" і ДУК "ГВЗ "Галерэя Бяляева". Выстава і майстар-класс па сімволіцы беларускага традыцыйнага мастацтва. Масква, паўднёва-заходняя акруга. 2010 г.

6. "Зямля пад белымі крыламі". Сумесная выстава Веткаўскага музея народнай творчсці і ДГКУ "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" на Днях беларускага пісьменства. Хойнікі. 2010 г.

"Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый" г. Ветка, Беларусь - Copyright © 2012 - 2018.
Усе правы абаронены. Капіраванне матэрыялаў дазволена толькі са спасылкай на сайт-крыніцу.